Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
зяцей, Бо неба жорстка, неба глуха I не прыклоніць свайго вуха,
Антрапалогія і этыка
197
Хоць ты прасі, хоць ты малі, Хоць грудзі рві і сэрца выні — Ты не кранеш яго цвярдыні. Яно далёка ад зямлі, Яно зацята, бо нямое, Яно маўкліва, бо пустое.
Айчынная антрапалогія эпохі Адраджэння і ранняга барока відавочна ўключыла шмат традыцыйных элементаў, але разам з тым яна зазнала велізарнае ўздзеянне новых ідэяў, народжаных рэнесансавай культурай. Гэта выявілася найперш у з’яўленні вучэння пра розум (“ум”) — найвялікшы Божы дар, дадзены чалавеку.
Вядомы праваслаўны пісьменнік Клірык Астрожскі, разважаючы пра адпрыродны розум (“ум”) чалавека, называў яго “лепшай часткай душы”, лічыў носьбітам душэўнага святла: “А яко око в теле, так ум ест в душн светлостью” [80, 383], Зацямненне розуму, падкрэсліваў ён, спрычыняецца да загібення душы, заняпаду чалавека: “Еслн светел н чнст, — ум освечает душу. А еслн ум потемнітся, потемняет н душу н от стежкн заповедей Божннх блуднт. Таковый хотя еслн што н чнннт, не по волн Божіей чнннт” [80, 383],
Да рэнесансавых з’яваў, бясспрэчна, варта далучыць гнасеалагічную тэорыю Кірылы ТранквіліёнаСтаўравецкага. Паводле высноваў гэтага асветніка, пазнанне бачных і нябачных рэчаў адбываецца на двух роўнях — сузіральным, пры пасярэдніцтве пяці пачуццяў (смаку, нюху, слыху, зроку, дотыку)*, і абстрактным, адцягненым, з дапамогай “ума”. К.ТранквіліёнСтаўравецкі, між іншым, прапанаваў адрозніваць “ум” як прыродны дар ад “розуму” — жыццёвага досведу, прыдбаных ведаў: “А еслн речеш, цн еднно то ум н розум? Потреба ведатн, яко не еднно; нная смла ум — самораслная душн, то ест нсточннк всякого розума человеческаго. Разум же — от
* Пра значэнне пачуййяў для спасціжэння навакольнага свету да К.ТранквіліёнаСтаўравецкага пісалі Аўгустын ( Пра свабоду волі” ). Ян Дамаскін (“ Дакладнае выкладанне"), Тамаш Аквінскі (“Сума тэалогіі”). Пазней — Сімяон Полацкі ў вершы з характэрным найменнем “Пяць пачуйй,яў” (зборнік ‘‘Carmina Varia” ).
198
Раздзел 5
вне вть душу прнходнт, еслн чого от кого нного научншся н уразумееш — то розум” [220, 40 адв.].
Адпрыродным разумовым здольнасцям чалавека, паводле слоў Кірылы, падпарадкоўваюцца ўсе “назацнейшыя сілы разумнай душы” — воля, памяць, даброць, разважліваць, радасць, любоў. Словы і голас — гэта святло чалавечай душы; праз іх можна бачыць усе зрухі душы: “й засе в главе ест слово н глас, нже ест свет ума, открнвая того хотенія. Н премудрость, н рады, н ськровенное двнженіе душе вг> явленіе свету полагает” [220, 41], Дадзены Госпадам “ум” робіць чалавека вольным, падобным да самога Вялікага Творцы.
Рэнесансавая ідэалогія карэнным чынам змяніла стаўленне тагачаснага чалавека да адукацыі, “кніжнай мудрасці”, набыцця сістэматызаваных ведаў. Рэфармацыйныя, каталіцкія і вуніяцкія пісьменнікі Вялікага Княства смела выступілі за пашырэнне ў навучальных установах цыкла “вызваленых мастацтваў”— сямі навучальных дысцыплінаў: граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі, арытметыкі, геаметрыі, музыкі і астраноміі. Дзейнасць Аўрама Кульвы, Марціна Мажвіда, Яна Сэклюцыяна, Рапагелана, С.Зака, М.Радзівіла Чорнага ды іншых асветнікаў — красамоўнае пацверджанне таго. Іхныя намаганні актыўна падтрымалі перадавыя праваслаўныя мысляры.
Пасля Ф.Скарыны з ягонай усеабдымнай праграмай асветы паспалітага люду, набліжэння простага чалавека да кнігі і ведаў ідэю масавага пашырэння “кніжнай мудрасці” падхапіў вядомы мецэнат, палітычны дзяяч і ў нейкай ступені пісьменнік Рыгор Хадкевіч — фундатар Заблудаўскай друкарні, апякун Івана Фёдарава і Пётры Мсціслаўца. У “Прадмове” да “Евангелля вучыцельнага” (Заблудаў, 1569) ён абвясціў мэтаю сваёй выдавецкай дзейнасці духоўнае ўдасканаленне чалавека праз асвету, кніжнае навучанне. “Да по не снх кннг чнтаніем взмогут себе нсправнтн н на путь нстнннын прнвестн. А елнцы во правоверін доныне соблюдаемн н непозыблемо сьдержнмн суть. Тем более нх Хрнстос словесы н ученіем свонм укрепнт в вере еднномысленых бытн н не даст сметатнся волнамн сего жнтія н ересем бываюіцнм в собе вмеіцатнся.
Антрапалогія і этыка
199
Н auje лн о телесных нашнх печемся? Должнн есмы нанпаче попеченіе нметн н промышлятн одуховных...” [240, 1 адв.— 2 адв. нн.].
Вядомы пісьменнік і педагог Л.Зізаній — прадаўжальнік асветніцкіх традыцыяў у Праваслаўнай Царкве — сваім “Пасланнем спудэем”, якім адкрывалася ягоная славутая ‘Траматыка” (Вільня, 1596), заклікаў моладзь вывучаць мовы — падмурак усіх астатніх навук, набываць веды пра Сусвет, Бога і чалавека, спасцігаць філасофію і натуральнае багаслоўе, увесь досвед папярэдніх пакаленняў, зафіксаваны менавіта ў кнігах: “Важнлемся выше снлы моен ново напнсатн н нз друку выдатн любезнейшаго словенскаго нашего языка первую от семн наук кграмматіку, которон каждый добре ся научнвшн, может кннгн словенскаго языка добре чнтатн н без вонтплнвостн розуметн, н право пнсатн, поневаж она ест ключем вырозуменю, отворяючн н оказуючн всякін вунтплнвостн, a прноздобляючн н светлый чннячн розум человеческій. Через ню рнторнка н словесннца в купе чеснон філософін н чрез естественнон богословін оказуется сьюз, без которого порядне жаднон речн не справнт. Ку тому тыж без нен, еслн кто н чнтает много крот внутпячн, вырозуменя певен не бывает. й для того ж каждому зле ест неучнвшнся чнтатн. Кгды ж як'ь Катон пншет “To што чнтатн н не розуметн ест взгарда н смех” [57, / адв.—2 адв.].
Той жа мэце служылі “Азбука” і “Лексіс” Л.Зізанія, a таксама шматлікія буквары, што выдаваліся С.Собалем, Еўеўскай і Куцеінскай друкарнямі [20]. Яны, дарэчы, знайшлі шырокае выкарыстанне ў суседняй Маскоўшчыне і сталіся там падмуркам асветы.
Імкненне ўзняць адукцыю і асвету народа на новы ровень наагул з’яўлялася нутраным стымулам для ўсіх без вынятку беларускіх кнігадрукароў і выдаўцоў — Пётры Мсціслаўца (“Евангелле”, 1575; “Псалтыр”, 1576; “Часоўнік”, 1576), Лукаша, Кузьмы і Лявона Мамонічаў, Васіля Гарабурды (“Евангелле вучыцельнае”, каля 1580; “Актоіх”, каля 1582), Паўла ДамжыўЛютковіча Целіцы (“Зборнік слоў”, 1618; “Часас
200 Раздзел 5
лоў”, 1619; “Зборнік павучанняў”, 1620; “Казанне на смерць А.Ф.Шапціцкага”, 1622; “Псалтыр”, 1625; “Аямант аб айцу Іаану Васілевічу” Д.Андрыевіча, 1628; “Эпікідыён, альбо Вершы жаласлівыя на пахаванне Васілісы Яцкаўны” С.Палумеркавіча, 1628; “Дыялог, альбо Размова хворага чалавека з духам”, 1629), Спірыдона Собаля (“Буквар”, 1631 і 1636; “Малітвы паўсядзённыя”, 1631; “Часаслоў”, 1632; “Апостал”, 1632 і 1638; “Актоіх”, 1632 і 1638; “Псалтыр”, 1635 і 1637; “Ліманар” Яна Мосха, каля 1635; “Тэстамент грэцкага цара Васіля”, 1638) і інш.
Пра гуманістычную скіраванасць дзейнасці нашых кнігавыдаўцоў сведчыць змест іхных прадмоваў і пасляслоўяў, дзе, як правіла, падкрэслівалася, што кніга выдадзеная “дзеля карысці хрысціянскага люду” або дзеля “наученія людей н детей хрнстнанскіх закону греческаго”. Пры гэтым яны імкнуліся пашыраць свае асветніцкія выданні не толькі ў Княстве, але й далёка за яго межамі. Прыкладам, Лявон Мамоніч у “Прысвячэнні Л.Сапегу” да “Службоўніка” (Вільня, 1617) настойліва падкрэсліваў, што гэтая кніга будзе карысная “не только в нашнх тутошннх рускнх краях, але в московтьскнх, волоскнх, сербскнх н бульгарскнх, с которымн вснмн яко одного языка набоженгьстве, так"ь одных кннг зажываем” [114, 2 нн.].
I лыбокі знаўца антычнай і заходнееўрапейскіх культур, няўрымслівы прапагандыст кніжных ведаў, Мялет Сматрыцкі прадоўжыў традыцыі папярэднікаў і ў 1619 г. надрукаваў сваю “Граматыку”*, якая справядліва лічыцца недасягальным узорам рэнесансавай культуры ўсяго славянскага свету.
Вядомы праваслаўны дзяяч і пісьменнік С.Косаў у сваіх творах (“Экзэгезіс” і інш.) таксама адстойваў ідэю якаснага абнаўлення прынцыпаў навучання ў праваслаўных установах. Ен дамагаўся абавязковага вывучэння студэнтамі класічных моваў — лаціны, грэцкай ды ўсяго трывіума і квадрывіума. У
* Да першых спробаў стварэння граматыкі ў нашай краіне належыць праца, апублікаваная ў Вільні ў 1586 г. пад тытулам “ Граматйка, албо Сложеніе пйсмена, хотяш,ішься учйтй словент>скаго языка младолетным отрочатом'.
Антрапалогія і этыка
201
1632 г. С.Косаў разам з мітрапалітам П.Магілам ажыццявілі ўсё ж задуманыя рэформы. Яны, у прыватнасці, уз ядналі Кіеўскую брацкую школу са школай Пячорскай лаўры і ўтварылі на іх грунце калегіум, узняўшы ровень выкладання там да еўрапейскага.
Паплечнік С.Косава таленавіты паэт, выхаванец Кракаўскага універсітэта Т.Іяўлевіч у сваім славутым Аабірынце, або Заблытанай дарозе” (Кракаў, 1625) стварыў сапраўды недасягальны паводле паэтычнага майстэрства гімн Навуцы, Мудрасці, Асвеце.
Зусім не выпадкова маскоўскі эмігрант Андрэй Курбскі, апынуўшыся ва ўмовах Вялікага Княства Аітоўскага, дзе ўзмацніліся адраджэнцкія тэндэнцыі, хоць і застаўся апалагетам Праваслаўя, цалкам падтрымаў шырокую асветніцкую праграму беларускіх інтэлектуалаў. Ен нават стварыў на нашых землях новы асяродак культуры, перакладніцкі гурток. 3 прадмове да свайго перакладу твораў Яна Дамаскіна А.Курбскі, вызначыўшы незаменную ролю навук — граматыкі, рыторыкі, дыялектыкі, прыродазнаўчай філасофіі, этыкі і астраноміі для грамадскага прагрэсу, сказаў сімвалічныя словы: Зрн же, любнмнче, не бойся, сія бо вся нам от Грнсіянного Божества даровашася; н не токмо нам, но п всем премнрным снлам н всем ннжайшнм н превыспренным, елнцы от небытія вт> бытіе прнведенны п елішы от подлежафіе вешп созданы н украшенны”*. Гэтае выказванне каштоўнае ў першую чаргу тым, што яно належыць чужаземцу, чалавеку, які воляю лёсу апынуўся ва ўлонні нашае культуры, спазнаў яе дабратворныя ўплывы.
Сказанае вышэй не азначае, аднак, што ў беларускай культуры XVI—XVII стст. наагул не было рэцыдываў сярэднявечнага дагматызму. Яны, вядома, сустракаліся. 5 якасці прыкладу можна прыгадаць адмоўнае стаўленне аўтара Спісання супраць лютараў” да сямі вызваленых мастацтваў і асабліва вывучэння моваў. “Глаголют же, — здзекліва пісаў
* Цыт. паводле публ.: Оболенскйй М. О переводе князя Курбского сочйненйй Іаана Дамаскйна // Бйблйографйческйе запйскй. 1858. Т. 1. N 12. Стб. 365366.
202
Раздзел 5
ён, — яко многн языцн уметн — учнтелем добро. Забылн апостола рекшаго: “He во словесе Царство Божіе”. На яго думку, может бо мстенное слово просветнтм н умудрнтн во благнх правым сердцем без грамотнкня н рнторнкня” [213, 173174].
Прагрэсіўныя мысляры Вялікага Княства Аітоўскага, натуральна, не пакідалі незаўважанымі падобныя, нават