Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
коро н бедно проводячнм [202, 14], “Прыроджаная смерць” — гэта натуральнае, уласцівае ўсім людзям разлучэнне душы з целам, вызначанае Госпадам. Яна кладзе канец усім бедам, клопатам, трывогам, усяму зямному ліху, і таму ў ёй ёсць штосьці добрае [202, 11]. Смерцю “цноты” паміраюць людзі, што жылі выключна дзеля Бога, прыносілі сябе ў ахвяру, служылі праўдзе, справядлівасці, заставаліся глухімі да ўсялякіх спакусаў. “А смерть цноты ecTj — пісаў Мялет, — кгды хто жнвет Богу во вшелякой
218
Р а з д з е л 5
святоблнвостн н справедлнвостн, н правде, н ставается жертвою духовною благопріятною Боговн, а уммрает собе, то ест телу н свету, ставшнся ему слепым, глухпм, немым, хромым н проч.; уста маючнм, а не мовячнм, очн маючнм, а не вндячнм; уха маючнм, а не слышачнм; ноздрн маючнм, а не обоняючнм; рукн маючнм, а не асяжучвм; ногнм маючнм, а не ходячнм, але уставечне днем н ночю до Господа Бога своего волаючнм” [202, 11 адв.~12].
Што да смерці “адчаю” (“нзступленія”), дык ёй, паводле азначэння М.Сматрыцкага, паміраюць людзі анёльскага жьшця, аддаленыя ад трывог гэтага свету, якія чыняць усякую справу з Богам і дзеля Бога, як апосталы Ян і Павел: Смерть нзступленія, которая роднтн звыкла богомыслннкн, мужн аггелского жнвота, от всех сегосветных печалій отдаленын, которын в каждой своей справе себе Богу, о Бога собе прнтомного быта хотят. Отколь ставается нм, же до Бога ся зблнжнвшн, самых себе частокрот отходнтн мусят, з Богом ся найдуючн, самым собе не бывают прнтомнымн” [202, 12 адв. — 13].
Два астатнія віды смерці (“граху” і “геены”) — гэта пачатак пякельных пакутаў для душаў няправедных людзей, балючае і трагічнае адлучэнне іх ад Бога: “Смерть греха всему злу, всем, мовлю, вечным мукам пекельным чнннть початок” [202, 11].
Прапанаваная М.Сматрыцкім абагульненая схема тыпаў ЖЬІЦЦЯ і смерці відавочна досыць штучная. Яна каштоўная, аднак, як першая спроба класіфікацыі і сістэматызавання мнагастайных паводзінаў і ўчынкаў чалавека эпохі Рэнесансу.
Беларускія пісьменнікі часоў Адраджэння і ранняга барока ўнеслі велізарны ўклад у развіццё айчыннай антрапалогіі і этыкі, узняўшы іх у параўнанні з папярэдняй эпохай Сярэднявечча на якасна новы ровень. У творчасці майстроў слова XVI—сярэдзіны XVII ст. адбылося глыбіннае спалучэнне біблейнахрысціянскіх антрапалагічных уяўленняў і нормаў маралі з традыцыйнай народнай этыкай. Іхныя асноватворныя набыткі ўвасобіліся ў пэўныя правілы — набылі форму прыка
Антрапалогія і этыка
219
зак, прымавак, мудрых выслоўяў, якія сталіся неад емнай част кай народнай маралі, апрабаванага часам народнага досведу.
3. Хрысціянская жіфаловія і ^накі к«ры
_ q] энесансавыя здабыткі на ніве класічнай філалогіі, I | развіццё айчыннай біблейнай герменеўтыкі і агульнае назапашванне ведаў з гісторыі Хрысціянства X_________ спрычыніліся да ўзнаўлення ў Вялікім Княстве Літоўскім дыскусіяў вакол вызначэння сапраўднай веры, асноватворных пытанняў тэалогіі ды царкоўнай абраднасці, якія шчыльна лучыліся з этыкай, канфесійным выбарам тагачаснага чалавека, ягоным удзелам у культавым жыіші.
У сваёй бальшыні беларускія пісьменнікіхрысціяне стаялі на пазіцыях трынітарызму. Ідэю Абсалюту як Святой Тройцьі прапагандавалі ў сваіх творах праваслаўныя аўтары Арцёмій, В.СуражскіМалюшыцкі, С. і Л. Зізаніі, Л.Карповіч, А.Мужылоўскі, С.Косаў, А.Філіповіч, рэфарматы С.Зак, А.Валян, Я.Ліцыній Намыслоўскі, В.Салінарыус, каталікі П.Скарга, М.Лашч, Б.Гербест, вуніяты І.Пацей, Я.Руцкі, Л.Крэўза, Я.Кунцэвіч, І.Марахоўскі, А.Сялява. Гэтыя тэолагі не толькі папулярызавалі традыцыйную хрысціянскую дактрыну, але й уносілі шэраг новых элементаў, уздымалі трынітарнае вучэнне на якасна новы ровень.
У XVI ст. у Вялікім Княстве склаліся спрыяльныя ўмовы для ўзнікнення адметных тэалагічных кірункаў, стварэння розных рэлігійных сектаў і суполак.
Арыгінальную тэалагічную дактрыну стварыў Пётра з 1 оняда, аўтар твораў “Дасканалае і правільнае вучэнне пра выключнае першынства Хрысціянскай Царквьі , Аб хрысціянскім Хрышчэнні”, “Пра Сына Божага , Аб Трох , якія былі выдадзеныя ў 1570 г. у Венграўскай друкарні Яна Кішкі.
220
Раздзел 5
Петра з Гоняда, палемізуючы з сабеліянамі*, аспрэчыў вучэнне пра тры Божыя персоны. Ён заявіў, што Айцец і Сын маюць розныя субстанцыі, якія падобныя, але не аднолькавыя (similitudine, non solitudine). Прыкладам, субстанцыя Айца — вечная, субстанцыя Сына — народжаная; Айцец — самы моцны, Сын жа чэрпае сваю моц ад Айца, без якога ён не ў стане штосьці здзейсніць. Што да Святога Духа, дык Пётра з Гоняда наагул не прызнаваў яго Божай прыроды. “Святы Дух сапраўды належыць Богу, — пісаў ён, — але гэта не азначае, што ён гэтакі сама, як і Бог Айцец. Бо калі нейкая рэч належыць некаму, то зусім не абавязковае яе падабенства ўладальніку [319, 36], Спробы давесці, што Святы Дух __________ гэта Бог, на думку Пётры з Гоняда, вядуць да прызнання двух Багоў. Тэрміны hypostasis (персоны, іпастасі) і husia (субстанцыя) у часы апосталаў, лічыў тэолаг, мелі аднолькавае значэнне. У Святым Пісьме, сцвярджаў ён, гаворыцца не пра адну субстанцыю і розныя персоны, а пра дзве Божыя іпастасі. Такім чынам, Пётра з Гоняда стаяў на пазіцыях дэтэізму.
Новую канцэпцыю Абсалюту прапанаваў С.Будны — знакаміты славянскі тэолаг і тэарэтык рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім. Яна знайшла абгрунтаванне ў ягоным трактаце “Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры” (Лоск, 1576) і прадмовах да выданняў біблейных твораў (1570, 1572).
Прыхільнікі трынітарнай дактрыны, палемізуючы з арыянамі, парознаму, аднак, развязвалі пытанне пра зыходжанне Святога Духа. Каталіцкія тэолагі сцвярджалі, што Святы Дух зыходзіць ад Айца і ад Сына (filioque)**. У якасці доказу яны прыводзілі словы Ісуса Хрыста: “ТоЙ <Дух> уславіць Мяне, бо з Майго возьме і вам абвесціць” (Евангелле паводле
Сабеліяны — адна са шматлікіх хрысйіянскіх сектаў. што існавалі ў старажытныя часы. ”
Flll°^ $пеР^ бы™ ўнесена ў Сімвал веры на Таледскім мясцовым саЬоры г.) у J ішпанн як кампраміс з мэтаю далучэння да Каталіцкай Царквы вестготаўарыянаў. Пазней гэты дадатак пачаў распаўсюджв~аййа у шшых заходніх ^рквах, а ў 1014 г. папа Бенедыкт VIII канчаткова замацавау jihoque ў Сімвале веры, не зважаючы на пратэсты ўсходніх патрыярхау.
Антрапалогія і этыка 221
Яна 16:14), а таксама: “Сказаўшы гэтае, <Ісус> дыхнуў і кажа ім: прыйміце Духа Святога” (Евангелле паводле Яна 20:22). Каталікі спасылаліся і на Сімвал веры святога Афанасія, дзе якраз утрымлівалася filioque.
Праваслаўныя тэолагі настойвалі на тым, што Святы Дух выпраменьваецца толькі Айцом, як сказана ў Бібліі: “Калі ж прыйдзе Суцяшальнік, якога я пашлю вам ад Айца, Дух Праўдзівы, які ад Айца зыходзіць. Ен будзе сведчыць пра мяне” (Евангелле паводле Яна 15:26). Яны зняпраўдзілі ўсе аргументы сваіх апанентаў. Спаслаўшыся на каментар Кірылы Александрыйскага і Феафілакта, праваслаўны аўтар “Пытанняў і адказаў” зазначаў: у Евангеллі паводле Яна (16:14) размова ідзе не пра зыходжанне Духа ад Сына, а пра тое, што Ен штосьці возьме ад ягонай Паўнаты, Мудрасці і Розуму [29, 15]. Другі аргумент каталікоў яны адкінулі з дапамогай Афанасія Вялікага, які ў сваіх тлумачэннях да 22га верша 20га раздзела Евангелля паводле Яна якраз паказаў, што Хрыстос толькі параіў прыняць Святога Духа, уздыхнуўшы пры гэтым, а не даў яго праз уласнае дыханне [29, 15], Што да Сімвала веры Афанасія, дзе нібыта было filioque, дык праваслаўныя аўтары былі аднадумныя: ні ў водным з старажытных праўдзівых зводаў твораў Афанасія на грэцкай мове няма ні слова пра зыходжанне Святога Духа ад Сына.
Беларускія праваслаўныя тэолагі, перадусім В.СуражскіМалюшыцкі [218, 28—107], ананімны аўтар кнігі “Аб Святой Тройцы”, а таксама М.Сматрыцкі [342, 14—31] і А.Мужылоўскі [307, 33—38], падалі некалькі дзесяткаў аргументаў у абарону сваёй канцэпцыі зыходжання Святога Духа. Сярод іхных аргументаў — цытаты з Бібліі, пастановы Сусветных Сабораў, вытрымкі з экзэгетычных твораў Дыянісія, Арэапагіта, Кірылы Ерусалімскага, Юстына, Рыгора Назіянзіна, Васіля Кесарыйскага, Рыгора Ніскага, Епіфанія Кіпрскага, Яна Дамаскіна ды інш.
Тэолагі вуніяцкага кірунку прапанавалі кампраміснае развязанне праблемы зыходжання Святога Духа. Тэарэтык новай Царквы І.Пацей у сваім трактаце “Вунія...” акрэсліў усе існыя
222
Раздзел 5
пазіцыі і падыходы да гэтае праблемы. “Рымляне поведают, — пісаў ён, — нж Дух Светый походнт од Отца н от Сына еднным нсхожденіем н еднным дыханіем. А Грековн мовят: толко от самого Отца походнт н на Сыну опочнвает. А нншые мовят, же Дух Светый од Отца через Сына походнт, згажаючнсе зі» некоторымн светымн отцамн греческнмн. А наша Русь н того слова “через Сына” не прыймует...” [146, 8], Затым І.Пацей, каб сцвердзіць свой тэзіс пра зыходжанне Святога Духа ад Айца праз Сына, падаў меркаванні 15 аўтарытэтных багасловаў — Рыгора Цудатворцы (Таўматургрома), Афанасія Александрыйскага, Васіля Вялікага, Рыгора Ніскага, Рыгора Назіянзіна, Кірылы Ерусалімскага, Яна Златавуснага, Епіфанія Кіпрскага, Дыдыма Александрыйскага, Кірылы Александрыйскага, Анастасія, Тарасія, Максіма, Яна Дамаскіна і Метафраста [146, 8—15 адв.].
М.Сматрыцкі ў кнізе “Аб шасці адрозненнях...” наагул заявіў пра адсутнасць прынцыповых разыходжанняў паміж Усходняй і Заходняй Цэрквамі ў поглядах на Святы Дух. Прааналізаваўшы шматвяковую дыскусію, аргументы абодвух бакоў, ён прыйшоў да высновы: выказванні “ад Айца праз Сына” і “ад Айца і Сына” — раўналежныя, абодва правільныя (праваслаўныя). Яго напэўна ж падтрымаў Я.Руцкі, бо ў выдадзенай пад наглядам мітрапаліта “Навуцы праўдзівай веры” (Вільня, 1628) гаварылася: “Вопрос: А вернш в Духа Святаго. Ответ: Верую нж правднвым есть Богом, а третею особою Тройцы Пресвятое от Отца през Сына нсходяіцею” [122, 5}.
Што да хрысталогіі, дык беларускія тэолагі XII—сярэдзіны XVII ст. дыскутавалі пераважна вакол наступных пытанняў: аб прыродзе Ісуса Хрыста (Божай і чалавечай), стасунках з Богам Айцом і Святым Духам, часе нараджэння і ўдзеле ў стварэнні Сусвету, містычным увасабленні Месіі і характары яго зямнога жыцця, нарэшце, узнясенні, пасрэдніцтве паміж Богам і людзьмі ды другім прыходзе Вялікага Суддзі.
Рэфармацыйныя мысляры Вялікага Княства настойвалі на радыкальных зменах усёй сістэ