Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
навуцы, зайздрасць бліжняму ў Божай ласцы, закамянеласць у грахах, жыццё без каяння (пакуты) [94, 192 адв.]. Сярод грахоў, што адразу выклікаюць Божую помсту, беларускія мысляры называлі забойства ( мужебойство добровольное”), жывёлапералюбнасць (“грэх садомскі”), крыўду сіротаў і ўдоваў, нявыплату заробку работнікам.
У якасці універсальнага крытэру выбару нормы паводзінаў нашы мысляры рэкамендавалі не рабіць і не жадаць таго
Антрапалогія і этыка 213
другому, што недаспадобы самому. Адвечная мудрасць — любі блізкага свайго, як самога сябе — вызначалася як першачарговая ўмова праведнага жыцця.
Учынкі Ісуса Хрыста, ягоны жыццёвы шлях былі абвешчаныя хрысціянскімі мыслярамі Вялікага Княства як узор для ўсіх вернікаў. Вяршыні маральнай дасканаласці, паводле іх меркавання, можна дасягнуць толькі праз выкананне дадзеных Сынам Божым запаветаў, ягонай Нагорнай пропаведзі (Мацвея 5, 6, 7). Беларускія паслядоўнікі Кальвіна, прыкладаючы Гасподнія запаветы да жыцця, прыйшлі, аднак, да высновы, што ўсе іх на гэтым свеце аніяк нельга выканаць. Такую думку выказваў, у прыватнасці, С.Будны ў сваім кальвінскім "Катэхізісе” 1562 г.: “Нж таков человек не был на свете, ані ест, ані будеть, которій бы достаточне закон выполннл, а не рекучн весь закон, але еднному слову ннколн ннкто досыть не учнннл’ [22, 104 адв.]. Праваслаўныя, каталіцкія і вуніяцкія пісьменнікі аспрэчылі гэтую ідэю кальвіністаў. Асабліва рэзка яе раскрытыкавалі Арцёмій [13, 1433] і С.Косаў [295, 433— 434],
Беларускія хрысціянскія мысляры дазвання адкідвалі нормы паганскай этыкі; яны не прымалі антычнага культу фізічных уцехаў, славы, багацця і нагароды, дзеля якіх старажытны чалавек, не задумваючыся, ахвяраваўся жыццём. “Погане, — пісаў Мялет Сматрыцкі, — прн самой толко з цноты походячен теню славы, н то барзо короткій час, взглядом вечностм засталн, Бога не доступнлн... онн маетностн н здорове взглядом дочаснон славы в отвагу пускатн за утеху мелн” [200, 2 нн.]. Пісьменнікіхрысціяне раілі будаваць жыццё на іншым фундаменце — на знітаванні з Богам, роўнага якому паводле надзейнасці і трываласці не існуе: “А то для того, нж той фундамент не терпнт на собе будованя з соломы, з тростн, з дерева н ннчого ся з ннм болотлнвого не мешает, але пріймует н з таковою ся матеріею злнвает, которая ест от прнвар землн солнечным варом перечніцена, яьсь ест золото, серебро н дорогое каменье” [200, 2 адв. нн.]. Адмаўленне ад пэўных элементаў антычнай этыкі, вядома, не азначае, што нашая
214
Раздзел 5
культура эпохі Адраджэння і ранняга барока не мела нічога агульнага з Паганствам. Хутчэй наадварот. Якраз у Беларусі Паганства захоўвалася ў некранутых формах да XIX ст. улучна. Ягоныя праявы ў этыцы, мастацтве, народных звычаях і рытуалах досыць адчувальныя і цяпер*.
У адпаведнасці з выпрацаванымі нормамі і катэгарыйнай сеткай этыкі ў беларускім пісьменстве эпохі Адраджэння і ранняга барока ствараліся вобразы станоўчых і адмоўных герояў, фармаваўся тып ідэальнага чалавека і тып грэшніка. Характарыстыку, дадзеную М.Сматрыцкім Лявону Карповічу ў празаічным казанні на яго пахаванне, можна назваць тыповай для станоўчага вобраза. Вось як Мялет абмалёўваў Л.Карповіча: “Кламства, фалшу, здрады, подступку, потвары, пыхн, самолюбства, лакомства, зазростн, речнй добрых ненавнстн отннюдь не знал. Скромность зась, трезвость, покора, людскость, укладность, склонность, лнтость, мнлость, а наособлнвей — іцнрость, правда н любовь в душн его вечное собе мешкане услалы” [202, 19]. Падобныя літаратурныя клішэ скрозь ужываліся ў жыційнай і паломніцкай літаратуры XII XVII стст., у творах Кірылы Тураўскага, Рыгора Цамблака, не кажучы ўжо пра “Павучанні” Л.Зізанія, гаміліі І.Пацея, Я.Кунцэвіча, Я.Бабрыковіча, С.Косава ды інш. Згаданы элемент паэтыкі адыгрываў важную ролю не толькі ў старажытным прыгожым пісьменстве. Гэта адзін з тых масткоў, якія лучаць старажытную і новую літаратуры, бо менавіта з яго пачалася вобразатворчасць — вызначальная рыса ўсёй мастацкай культуры XIX—XX стст.
У эпоху Адраджэння і ранняга барока беларускія пісьменнікі, што распрацоўвалі этычную праблематыку, зрабілі першыя спробы класіфікацыі зямнога жыцця чалавека, прапанавалі некалькі найбольш характэрных яго тыпаў. Пры гэтым яны, вядома, абапіраліся на досвед папярэдніх хрысціянскіх мысляроў, найперш айцоў Царквы.
Ідэю трох перыядаў (“скініяў’ ) маральнага ўдасканальван
* Гл. найноўшае даследванне пра культ камянёў на Беларусі: Ляўкоў Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992.
Антрапалогія і этыка
215
ня грамадства развіваў Л.Карповіч у сваім “Казанні на пераўвасабленне Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста' (1615). Паводле ягонага вучэння, першая “скінія” — гэта “стан закону”; яна храналагічна адпавядае дзейнасці Майсеевых запаветаў; другая — “стан ласкі” — пачалася з увасабленнем Ісуса Хрыста; трэцяя — “стан хвалы” — настала пасля ўзнясення Сына Божага і будзе доўжыцца да яго другога прыходу.
Кожны новы этап — крок да надыходу Царства Божага, павелічэнне “дасканалай любові”. Асабліва ўважлівымі людзям належыць быць у часе трэцяй “скініі”, вучыў Л.Карповіч. Яны павінны са страхам і замілаванасцю згінаць калені перад шчодрасцю ды ласкай Нябеснага Караля, не абцяжарваць сваю і без таго сапсаваную прыроду новымі грахамі — “быдлячай сквапнасцю і скнарнасцю”, “неўтаймоўнымі звярынымі інстынктамі”, перастаць прагнуць цялесных асалодаў (“спроснасці”) і раскошы, “нібы свінні балота”. Важнымі ўмовамі здабыцця вечнага жыцця з’яўляюцца таксама сталасць учынкаў ды мудрасць паводзінаў, якія і спрычыняюцца да ўсталявання паўсюднай любасці.
Каб у перыяд трэцяй “скініі” здабыць надзею на даставанне Нябеснага Царства, на думку Л.Карповіча, неабходна цалкам адмовіцца ад пошукаў суцяшэння ў зямным жыцці. Па гэтым пытанні ён уступіў у палеміку з апосталам Пятром, які неяк, звяртаючыся да Хрыста, прамовіў: Госпадзе! Добра нам тут быць!” (Мацвея 17:4). Л.Карповіч не пагадзіўся з Пятром. “He ведаеш Петре п сам, што мовнш, — звяртаўся Карповіч да Хрыстовага вучня, — естес бо вем пняным, упонла тебе една тая, которое скоштовал, премнрное оное славы, н небесное солодкостн, капля... He ведаеш, што мовнш, нж хочеш отпочнватн пред выконанем працы, нж хочеш тріумфоватн пред отрыманем звнтяжства... He ведаеш н зь другое меры, Петре, што мовнш, кгдаж яко телом от земле высоко стоншн, такгь н розум твой вышей чувственного розуменья поднесеный маючы, н Bt> оном якобы захвнценю в"ь предверые Вышняго Царства вшедшы, н неякую, оного не вечерняго дня, зару обачывшн, н якобы концем палца, вышнего оного покар
216
Раздзел 5
му скоштовавшы, таемннц наполненые слова отрыгаеш” [102, 45].
Абураны словамі апостала Пятра, які ўхваліў зямное жыццё, Л.Карповіч назваў найвялікшай недарэчнасцю параўноўваць непараўнальнае — цень з існасцю, казліную кроў з крывёю Хрыста: “Што бо вем за поровнанье теню до нстоты? Што офер быдлячнх до оферы баранка гладячого грехн всего света? Што за поровнанье кноту древяного зь кнотом одушевленным? Што за поровнанье манны покарму пустынного, которого едшн жндове на пуіцн поумнралн, з'ь хлебом сь небесн зшедшнм, которого хто есть, не умрет на векн? Што за поровнанье кровн козлее н телчее з найдорожшею кровію Хрнста Спаснтеля нашего?” [102, 8].
Л.Карповіч лічыў памылковым і сцверджанне апостала Паўла, што чалавек ужо на этапе трэцяй “скініі” можа бачыць Гасподнюю славу адкрытым абліччам, г. зн. спасцігаць Бога. Паводле меркавання Карповіча, сапраўды, “немаш заслоны н покрывала законного, которое бы бороннло оком мыслн н розуму на премнрную оную славу духовне смотретн”, але грэшнае, смяротнае цела і сапсаванасць чалавечай прыроды (“заслона смерці н зепсовангью подлеглого тела”) не дазваляюць чалавеку вольна і адкрыта глядзець на Божае тварэнне; яны засланяюць святло чалавечага розуму, не даюць спасцігНУЦЬ Усю веліч і славу Творцы [102, 8—10],
Другі вядомы беларускі мысляр і прапаведнік Мялет Сматрыцкі — вучань і паплечнік Л.Карповіча* ў сваім “Казанні на пахаванне Лявона Карповіча” (1620) прапанаваў уласную эстэтычную мадэль, класіфікаваўшы жыццё і смерць людзей у залежнасці ад характару іхных паводзінаў і скіраванасці ўчынкаў. Ен вылучаў найперш тры праведныя віды жыцця — “прыроджанае”, “ласкі” і “славы”, да якіх, паводле ягонай схемы, стасаваліся лёгкія формы смерці — “прыроджаная”,
* Дзякуючы менавіта Л.Карповічу Мялет змог надрукаваць у Віленскай друкарні свой сдавуты “Трэнас" (1610). Л.Карповіч як архімандрыт СвятаДухаўскага манастыра, дзе месцыася друкарня, быў жорстка пакараны за гэтае выданне свецкімі ўдадамі. Гл.: Акты, йздаваемые Вйленской комйссйей для разбора древнйх актов. Внльна, 18 75. Т. 8. N 45. С. 94 — 95.
Антрапалогія і этыка
217
“цноты” і “адчаю” (“нзступленія ”). Затым ішлі два няправедныя віды жыцця — “сэнсаў’ ( смыслов ) і жыцейскі , якім адпавядалі пакутлівыя, цяжкія формы смерці — граху і “геены” [202, 915],
Якім жа нутраным сэнсам напаўняў Мялет кожны з відаў жыцця і смерці? Паводле ягонага вучэння, жыццё прыроджанае” — гэта пачатак зямнога існавання кожнага чалавека, злучэнне душы з целам, заўсёды лёгкае і радаснае: Жнвот прнроженя будет душн з телом зедночене. Якть бовем слонце дает светлость дневн, такг> душа жнвот дает телу” [202, 9 адв.]. Жыццё “ласкі” пачынаецца з моманту, калі чалавек паяднаўся з Богам праз тайну Хрышчэння, пасля чаго ён працуе і памірае дзеля Госпада. Такое жыццё заўсёды прыемнае і ўдзячнае, яно прыносіць радасць і асалоду, як і ‘жыццё славы”, сутнасць якога ў здабыцці Нябеснага Царства. Жыццё “сэнсаў” — гэта грахоўнае жыццё, адступленне ад Бога дзеля цялесных задавальненняў і ўцех. Ім жывуць распуснікі, “сарданапалы і эпікуры”, якія патанулі ў “пажадлівасці цялеснай” [202, 12 адв.].
Нарэшце, “жывот жыцейскі’ — гэта такі лад жыцця, калі чалавек дбае толькі пра штодзённыя рэчы, замкнёны ў сваю шкарлупіну, засяроджаны на побытавых клопатах і не думае пра вечнасць. Такое жыццё, паводле Мялетавага азначэння, пустое і бессэнсоўнае; ім жывуць прагныя, пыхлівыя, аматары раскошы, “дэлікатыяны і валюптуарыі”. Усе сапраўдныя хрысціяне павінны ўнікаць яго, бо яно шкоднае і вядзе да згубы: “Жнвотом жнтейскнм брыднтнся маемо, якг> велце шкодлнвым н до згубы вечнон