• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    хваленні, славалюбства, неміласэрнасць, жорсткасць, нястрыманасць у паводзінах і словах, помслівасць і недараванне, пляткарства, срэбралюбства, хабарніцтва, уладалюбства, крывадушнасць, п’янства, неасвечанасць, нявыхаванасць, зласлівасць, самагубства, законапарушэнні, непавагу да бацькоў і старэйшых. Яны крытыкавалі гэтаксама празмернае ўжыванне ежы і пітва, разбоі, авантурнасць, несправядлівыя войны, адступніцтва і здраду, крывасуддзе, ліхвярства, мудрагелістасць вопраткі і нават карыстанне жанчынамі касметыкай.
    Вялікім грахом лічылася забойства нявіннага чалавека. Запавет “не забівай” паўтараўся безліч разоў у вусных пропаведзях і на старонках друкаваных твораў. Вядома, гэта не мела аніякага дачынення да абаронцаў Радзімы, якія са зброяй у руках змагаліся з ворагам, знішчалі заваёўнікаў у бітвах.
    208
    Раздзел 5
    Наадварот, абарона Бацькаўшчыны, патрыятызм усяляк ухваляліся, ставіліся побач з першараднымі маральнымі цнотамі.
    Да найвялікшых грахоў беларускія гуманісты адносілі хлусню, падман, няшчырасць. Паводле іхных сцверджанняў, гэтыя заганы спараджаюць у грамадскім жыцці незлічоныя беды, спрычыняюцца да няшчасцяў, непамыслоты, вялікіх трагедыяў і катастрофаў. Хлуслівыя сведчанні ў судзе расцэньваліся як крымінал, замах на фізічнае існаванне чалавека. “йж прнсяга мает бытн о реч правднвую, — пісаў Я.Кунцэвіч, — которая бы не была фалшнвая н о которой бы первей ведал н о реч справедлнвую, которая бы была позволеная о реч правднвую, которая бы была важнла што бы нначей не будет без греха. й на то потреба учтнвостн ку тому, през кого пресегаем” [94, 189 адв.]. йадману і хлусні супрацьпастаўлялася праўда, якой адводзілася, бадай, першае месца ў іерархіі маральных каштоўнасцяў. Яна характарызавалася як надзейны падмурак, грунт усялякай добрай справы. 3 дапамогаю праўды сумленныя, шчырыя людзі дасягаюць значна больш, чымся махляры, крывадушнікі і фальсіфікатары праз свае адмысловыя махлярствы і ашуканства. йерамога заўсёды будзе за праўдай, “яе і ў зямлі не закапаеш і ў вадзе не затопіш”, сцвярджалі беларускія гуманісты. Хлусня ж, шулерства, жульніцтва, усялякая дэмагогія і круцельства непазбежна будуць выкрытыя, а іх носьбіты заслужана пакараныя.
    Аб’ектам вострай крытыкі ў творах беларускіх пісьменнікаў XVI—XVII стст. былі пыха, ганарыстасць, непамерныя амбіцыі, апломб і фанабэрыя. Выкрыццю гэтых заганаў шмат месца адвёў Л.Зізаній у сваёй вядомай надмагільнай пропаведзі на пахаванне Зоф’і Чартарыскай [58]. Усебаковаму аналізу пыхі прысвяціў адно з сваіх лепшых казанняў І.йацей. йаводле ягоных слоў, менавіта пыха трымае людзей у вечнай духоўнай беднасці, маральным жабрацтве. Толькі пакора, суіпдасць у справах і словах, памяркоўнасуь, слухмянасць, сцвярджаў мысляр, адкрываюць шлях да сапраўднай свабоды; пыха і воля — несумяшчальныя. Слушнасць свайго меркавання ён пацвердзіў шматлікімі прыкладамі з гісторыі [322, 1—9].
    Антрапалогія і этыка
    209
    Пісьменнік да таго ж падаў больш за дзесяць выказванняў аўтарытэтных асобаў мінулага — Арыстоцеля, Аўгустына, Рыгора Ніскага, Ліпсіюса, Бярнарда ды інш., якія сведчылі пра адмоўную ролю пыхі ў жыцці чалавека.
    Беларускія прапаведнікі ў сугучнасці з Хрыстовым запаветам асуджалі крадзеж. Яны рабілі акцэнт на тым, што чужое дабро не дае карысці, а тым болей шчасця; яно не цешыць і не грэе. Украдзенае ці набытае іншым несумленным шляхам становіцца ўпоперак горла. Нарабаванае дабро і грошы паляць кішэні. Той, хто прагне чужога, як правіла, губляе сваё. У “Навуцы” 1627 г. сутнасць запавету “не крадзі” тлумачылася наступным чынам: “Што се вь той заповедн замыкает? Ове жебысь не бралн, анн держалн чужого, анн кгвалтом, анн здрадою, анн помочю, анн радою, анн жадною прычыною, прыводеча до шкоды другого” [122, 78], Толькі плён уласнай працы дае чалавеку сапраўдную асалоду, напаўняе яго жыццё глыбінным сэнсам. Прагныя злодзеі, хцівыя хапугі самі сябе пазбаўляюць шчасця, губляючы душэўны спакой і светлае адчуванне жыцця. Яны, як невідушчыя, блукаюць у цемры, змрок апаноўвае іхныя сэрцы. Выйсце з гэтай апраметнай, вучылі мудрацы, адно — сумленнасць і выкананне Божага запавету — “не пажадай сабе нічога з таго, што належыць твайму блізкаму”.
    Да грамадскіх заганаў беларускія хрысціянскія пісьменнікі далучалі варажнечу, непаразуменні між людзьмі і народамі. Нашы мысляры схіляліся да той думкі, што ўсялякі кепскі, несправядлівы мір лепшы за добрую і справядлівую вайну. Доказ таго — словы І.Пацея, звернутыя да князя К.Астрожскага: “Абым се о стародавную ласку твою оную у тебе старал н пожедан'ьного покою прагнул, а покою, хотя не бы н несправедлнвого, который далеко ест лепшый, а ннжлн вражда н война справедлнвая межн побожнымн н хрестняньскнмн людмн” [143, 991], Гуманістычныя ідэі міралюбства, сяброўства і добрых дачыненняў паміж людзьмі, станамі і народамі ва ўмовах няспынных феадальных войнаў несумненна мелі велі
    210
    Раздзел 5
    зарнае грамадскае значэнне, знаходзілі сама шчыры водгук у сэрцах нашых продкаў.
    У павучальных творах беларускіх майстроў слова эпохі Адраджэння ганьбавалася лянота. Гультаям, нядбальцам і розным лайдакам, на думку мысляроў, не павінна быць месца ў грамадстве. Краіну ўпрыгожваюць шчырыя працаўнікі, гарлівыя гаспадары, дбайныя рамеснікі, дасведчаныя земляробы. Працавітасць, кемлівасць, ашчаднасць — вось якасці, што складаюць аснову дабрабыту чалавека, фундамент заможнага і шчаслівага жыцця. Вельмі важна, сцвярджалі пісьменнікігуманісты, рэалізаваць у сваіх справах усе дадзеныя Богам здольнасці. Калі ж хтосьці ад уласнай ляноты страціць “Божы талент”, не скіруе яго на памнажэнне дабра, дык таго, паводле пераканання Клірыка Астрожскага, на тым свеце будзе чакаць пякельны агонь: “А пріймучн каждый зь нас таланты, повннен есть вдаватн торжннком, абысмо его зг> лнхвою, а не в землн молчаніа погребем, н з оным злым слугою в темность кромешнюю вкнненн будем” [80, 382—383],
    Сярод праяваў паразітызму называлася і ліхвярства. Гэта пацвярджаецца выказваннем С.Буднага ў “Катэхізісе” 1562 г.: “Крадуть лнхвярн, которін взаем грошен давают, але от ннх гостннцн або рез, то ест лнхву берут” [22, 90], Як бачна, пры ўсім неадназначным стаўленні беларускіх філосафаў да капіталістычнай гаспадаркі, што складвалася ў XVI—XVII стст., яны пераважна адмоўна ставіліся да народжаных ёю крайніх формаў эгаізму, культу грошай, дамінавання меркантыльных інтарэсаў над духоўнымі запатрабаваннямі.
    Крытыкуючы прагных, памяркоўныя беларускія філосафы не ўзносілі, аднак, і жабрацтва. Паводле іхных пераконанняў, ні багацце, ні беднасць самі сабой не забяспечваюць выратавання, не з’яўляюцца ўмовай здабыцця Божага Царства. Яго можна дастаць выключна праз духоўныя рэчы. “Духом, братне, потреба бытн убогнм, не маетностью, хочем лн ся достатн до Царствня Небесного”, — падкрэсліваў І.Пацей [144, 1047],
    Сярод шматлікіх грахоў, вылучаных хрысціянскімі пісьменнікамі Вялікага Княства, грэх зоркалічэння і зоркачытання
    Антрапалогія і этыка
    211
    не быў апошні. Вучэнне пра генітуры — складанне пажыццёвых гараскопаў, выходзячы з часу нараджэння пад пэўным спалучэннем свяціл, і вучэнне пра ініцыятывы — выбар найбольш спрыяльнага дня і часу для тых або іншых справаў, былі досыць пашыраныя ў нашай старажытнай культуры, як, дарэчы, і ў культуры іншых еўрапейскіх краінаў*. Астралогія асуджалася Царквою** ў першую чаргу, мусіць, дзеля ейнай супярэчнасці канцэпцыі “самаўладдзя душы і вучэнню пра свабоду волі, бо відавочна была несумяшчальная з імі.
    Аўтары дыдактычных слоў, казанняў, павучанняў выступалі супраць жорсткасці, нянавісці, зласлівасці і гняўлівасці. Яны заклікалі да міласэрнасці, шчырасці ва ўзаемадачыненнях і замілаванасці. Эгаізму і індывідуалізму пісьменнікігуманісты супрацьпастаўлялі сяброўства, супольнасць, узаемадапамогу, калектывізм, талакоўства. “Богу намнлшая реч, — вучыў С.Зізаній, — жнтн братству вкупе, за што нам обецал датн н жнвот вечный’’ [59, 39].
    Беларускія мысляры настойліва рэкамендавалі ўсім хрысціянам не вельмі захапляцца прыгажосцямі гэтага свету, а часцей разважаць пра смерць, што, паводле іхнага небеспадстаўнага меркавання, скіроўвае чалавека на дабро, расплюшчвае вочы на сэнс зямнога (дачаснага) жыцця, дазваляе належным чынам падрыхтавацца да Суднага дня. “Жадная бовем реч такь человека до доброго не направует, — пісаў Л.Зізаній, — яко розмышланіе о смертн н о том, njo за нею на том свете наступает; в таковом бовем размышляню человек очы отворяеть на тое, што тут почнннл, яковым есть тепер н якося маеть готовнтн на оный страшный Суд Божый [58, 54], А.Зізаній
    * Да найбольш ранніх астралагічных працаў належыць “Тэтрабібліён' ('Чатырохкніжжа"), прыпісаны Пталамею. У XVI cm. вядомы рэфармат П.Меланхтон чытаў курс астралогіі ў Вітэнбэргскім універсгтэце. Ягоныя творы выдатна ведалі ў Беларусі. Астралогіяй захапляліся славутыя Кампанела, Марысіліо Фічына, Бэкан. Кеплер. Дацкі вучоныастраном Тыха Брагэ рыхтаваў гараскопы для дзетак курфюрста Фрыдрыха. Знакаміты палачанін Сымон Полацкі склаў гараскоп для немаўляці, царэвіча Пятра, у якім без цяжкасцяў прадказаў яму вялікую будучыню, за ійто, натуральна, меў шчодрую нагароду.
    ** Па гэтым пытанні гл.: Гурев Г.А. Астролоійя й релйгйя. М., 1940.
    212
    Раздзел 5
    вучыў, што менавіта роздум пра смерць прыносіць неацэнную карысць для душы; ён — надзейная засцярога ад шматлікіх грахоў: пыхі, распусты, хлусні ды інш.
    Хрысціянскія мысляры Вялікага Княства Літоўскага вылучалі чатыры “фундаментальныя цноты” — мудрасць, справядлівасць, мужнасць і міласць. Яны гэтаксама вучылі пра асноўныя міласэрныя ўчынкі (7 духоўных і 7 цялесных), якія дазвалялі дасягнуць Нябеснага Царства. Іх поўны пералік падаў Я.Кунцэвіч у сваім рукапісным “Катэхізісе”: “Вопрос. Которые суть учннкн мнлосердные телесные? Ответ. Алчуіцаго накормнтн. Второе, жаждуіцаго напонтн. Третье, нагаго прнодетн. Четвертое, вязня откупнтн. Пятое, недужнаго наведнтн. Шостое, CTpaHijHaro в дом прннятн. Седмое, умерлого погрестн. Вопрос. Которые суть учннкн мнлосердные ведлуг духа? Ответ. Первая, грешнаго от греха отводнтн. Второе, неутешнаго научнтн. Третье, вонтплнвому добре пораднтн. Четвертое, за блнжнего Богу молнтнся. Пятое, смутнаго потешнтн. Шостое, крнвду скромне зноснтн. Седмое, образу отпустнтн” [94, 192],
    Паводле сцверджанняў каталіцкіх і вуніяцкіх прапаведнікаў, падрыхтоўцы да выратавання найбольш спрыялі сем дароў Святога Духа — мудрасць, розум (“выразуменне"), рада ( парада”), мужнасць, умеласць, пабожнасць і багабоязь.
    У эпоху Адраджэння і ранняга барока канчаткова сфармавалася ўяўленне пра шэсць грахоў, скіраваных супраць Святога Духа. Да іх належалі: празмернае спадзяванне на Божую міласэрнасць, роспач ды саслабленне, надзеі на выратаванне, непакорлівасць Хрыстовай