Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
адзінкавыя, выпады; яны выкрывалі абмежаванасць і збанкрутаванасць носьбітаў гэтакіх састарэлых падыходаў. Іх, праўда, нельга блытаць з справядлівымі заўвагамі многіх пісьменнікаў пра абмежаваныя магчымасці чалавечага розуму ды заклікамі да стрыманасці, пакорлівасці, меры ва ўсім.
Пры развязанні праблемы стасункаў веры (pistis) і розуму (gnosis) беларускія мысляры стаялі бліжэй да трыдыцыі Юстына, Клімента Александрыйскага і Арыгена, якія імкнуліся прымірыць іх, спалучыць на грунце хрысціянскага рацыяналізму. Тэзіс Тэртуліяна “Credo, quia absurdum est” (“Верую, бо абсурдна”) не атрымаў іхнай падтрымкі. Тут, напэўна, вызначальную ролю адыграла рэнесансавая ідэалогія з ейным разняволеннем чалавека. Дый наагул сярод жыхароў Вялікага Княства Літоўскага ніколі не карысталіся асаблівай сімпатыяй крайнія формы выражэння рэлігійных пачуццяў, як тое назіралася ў суседняй Маскоўшчыне. Нават Арцёмій, які ўцёк адтуль, адстойваў ідэю гарманічнага сінтэзу веры і розуму. Ен падтрымліваў культ ведаў, прапагандаваў “кніжную мудрасць” і адначасова дбаў пра захаванне веры ды пакорлівасці, слушна засцерагаючы ад залішняй самаўпэўненасці: “He др'ьзнншн в'ьзретн на круг солнца, да не погубншн н тоя малыя зоря, нже есть простая вера н смпреніе н малая дела” [13, 1235],
Акрэсленым колам агульнатэарэтычных праблемаў у асноўным і вычэрпвалася беларуская антрапалогія эпохі Адраджэння і ранняга барока.
Антрапалогія і этыка
203
2. з&аяторш жіш
(Шро, лйа, араяі, і^ал)
айгалоўнейшай мэтай зямнога (дачаснага) жыцця хрысціянскія мысляры лічылі дасягненне чалавекам I I выратавання душы і даставанне Нябеснага Цар
А А ства. Гэтая скразная ідэя ў творах пісьменнікаў
розных хрысціянскіх плыняў Вялікага Княства Аітоўскага мела, аднак, прыкметныя асаблівасці, якія паўсталі перадусім пры вызначэнні шляхоў і сродкаў выратавання. За галоўны атрыбут дасканалага жыцця і дзейсны сродак выратавання ўважалася вера, пацверджаная строгім выкананнем шэрагу рытуалаў і шанаваннем пэўных сімвалаў. He пагаджаліся з гэтым, бадай, толькі вялікакняскія старазаконнікі . Іхны лідэр Якуб з Бельчыцаў апантана даказваў, што для набыцця Нябеснага Царства дастаткова чыніць добрыя справы [275, 25 —26]*.
Цалкам супрацьлеглага меркавання трымаліся некаторыя паслядоўнікі Аютэра і Кальвіна. Яны, наадварот, сцвярджалі, што добрыя справы — рэч неабавязковая, бо Хрыстос сваёй ахвяраю выкупіў чалавечыя грахі; для выратавання дастаткова
глыбокай веры.
Гэтыя дзве крайнія, узаемавыключальныя пазіцыі не знайшлі падтрымкі ў бальшыні хрысціянскіх мысляроў Вялікага Княства. 3 крытыкай тэорыі дастатковасці веры выступілі аўтар “Спісання супраць лютараў” [213, 174—176] і праваслаўны пісьменнікпалеміст Арцёмін. Паводле яго слоў, ажыццяўленне гэтае тэорыі на практыцы непазбежна прывядзе грамадства да скону: “А еже глаголют люторы (нстовое же нм нмя оть действа — ругателн); Хрнстос уже за нас выполннл, не требе учннкн, рекша дела добрая , — се глаголют суетно,
* Творы Якуба 3 Бельчыцаў не захаваліся. Яны вядо.мыя паводле вытрымак, змешчаных у кнізе М .Чаховіца. Гл.: Czechowic М. Odpis Jakoba Zyda z Bei^yc na Dialogi Marcina Czechowica. na ktory zas odpowieda Jakobowi Zydowi tenze Marcin Czechowic. Rakow. 1581.
204
Раздзел 5
самн преліценн умом свонм н нных преліцают вг> свою погнбель” [13, 1266],
Ва ўнісон аўтару “Спісання супраць лютараў” і Арцёмію вядомы праваслаўны асветнік Л.Зізаній гэтаксама даводзіў, што вера без добрых справаў нічога не вартая: “Едно без другого нечого не важыт ’ [58, 59], He падмацаваная добрымі ўчынкамі, яна траціць сэнс, а то й пераходзіць у супрацьлегласць — няверу. Чакаць выратавання толькі праз веру, без памнажэння дабра — марны занятак, сцвярджаў А.Зізаній. Болей за тое, без змагання з ліхам і грахамі — Вогненнай геены не мінуць! Потреба теды тамг> певне, а потреба пнлная, — зазначаў ён, — покаявшымся пры православней вере п добрых учынков, нначей бовем, пры самой вере толко стоячн, а надеею порожнею ся даремне утешаючы, же верою толко самою спасаемся. He толко не спасемся, але н овшем, протнвным способом, за злын свон справы, поневаж добрых не меем, на векн вечнын мучнтнся будемо” [58, 60], Дзеля пацверджання сваёй думкі Л.Зізаній прыгадаў словы Ісуса Хрыста з Евангелля паводле Яна (5:29), дзе Госпад абяцаў паўстанне з мёртвых якраз тым, хто рабіў добрыя справы, і пагражаў вечнай Цемрай носьбітам ліха: “каі гкдорЕПОоутаі оі та ауана яоігіоаутед еі; avatnacnv Доіі; оі 8е срспАа npa^aviec ец avaaTacnv крюЕсод”. ("I выйдуць, што добрае чынілі, на ўваскрэшанне жыцця, а што благое чынілі — на ўваскрэшанне Суда”).
Разважаючы пра стасункі паміж верай і добрымі справамі, М.Сматрыцкі наагул прыйшоў да высновы, што адно без другога не можа існаваць, вера без добрых справаў — мёртвая, бо толькі па ўчынках можна меркаваць пра глыбіню веры. Крытэр веры — справа, а не словы. “Леч тая вера, — пісаў Мялет, — еслн ест не мертваю, але жнвою — з справ н поступков, з необлуднон до Бога н до блнжнего любвн походячмх, як дерево з овоцу, познавана бывает. Шо бовем за пожнток словы в Бога вернтн, а делы его ся заппратн!? ЦДо за похвала н нагорода нагому н голодному брату естн, піітн н
Антрапалогія і этыка
гретн ся росказоватн, потреб ку тому прнналежачнх не додавшн!?” [199, 2 нн.].
У абарону гарманічнага спалучэння веры і добрых справаў выказваліся таксама С.Будны ў “Катэхізісе” 1562 г. [22, 104—105], І.Пацей ў “Лісце да князя К.Астрожскага” [143, 987], Клірык Астрожскі ў “Водпісе на ліст І.Пацея" [144, 382—383], С.Косаў у “Экзэгезісе” [295, 431—432] ды інш.
“Найвышэйшае шчасце” і “найвялікшае дабро”* для чалавека, на думку беларускіх мысляроў, менавіта ў тым, каб служыць Госпаду добрымі справамі, выконваць яго запаветы, спадзеючыся здабыць праз гэта невымерную ласку. “Покн в'ь сем дочасном н смертельном жытню нашом пребываем, — зазначаў І.Пацей, — повнн’ьнн есмо старатнся н заслуговатн собе благословенне Божое” [143, 987], Кожны хрысціянін павінны скіроўваць дадзены яму Богам талент і здольнасці на павелічэнне духоўнасці, на службу сілам дабра, якія супрацьстаяць Д’яблу і сілам ліха. У гэтым сэнс зямнога жыцця: “й для того ж каждому талант неякнй даный ест, абы оным яко наболей робечы помножал его, жебы, будучн праведным н светоблнвым, тым большей оправ'ьдал'ьсе н осветнл'ьсе” [143, 987].
Беларускія пісьменнікі эпохі Адраджэння імкнуліся вытлумачыць прыроду дабра (дабрадзейства, цноты) і ліха. Так, М.Сматрыцкі даводзіў, што крыніца цноты — вера ў Госпада Бога і ягоную невымерную моц. Той, хто не верыць, — не чалавек, а монстр, няшчасная істота, сцвярджаў філосаф. “Без Бога, з давных оных мудрцев мовнт некоторыйсь, цнота не ест цнота, — пісаў Мялет. — Без цноты человек не ест человек, яко бы рекшн. Хто ся в цнотах кохает а Бога не знает, цнота взглядом него — не ест цнота. Поневаж вечна сама будучн, вечнон ему отплаты не чнннт, ледве дочасную п то самому его теню, бо духовн з телом, по отбеженю цнот, за непознане правднвого Бога — мука вечная. й то ест, шо
* Сутнасуь тэрмінаў найвышэйшае шчасце і найвялікшае дабро раскрываў М.Сматрыйкі ў " Прысвячэнні Міхалу Вішнявейкаму" да “Трэнаса” [354. 1 нн.].
206
Раздзел 5
погэнскйх людій цнота за собою потягает, з которою человек ест, поневаж до конца, в который ест створен не прнходнт; але з славы поты толко жявет, покн дочасный век сей бег свой провадвт. Хто зась й Бога знает й в цнотах ся кохает — цнота й себе й человека того взглядом, як"ь вечнославна й жйвотоплатна, цнота ест. А ест цнота людей богобойных, которая человека вечне жйвйт й вечною славою наделяет й з которою человек ест человек, поневаж в конец жввота вечного, в который ест створен, прнходнт. Аеч хто бы н Бога не знал й цноты топтал, человек той не ест человек, бестія ест, монструм ест, з душв разумнов н з безрозумных справ зложоное, неацаслнве жввучее, мвзерне умнраючее, бедно вечнымй часы окрутным мукам подлеглое” [200, 2 адв. нн.—2 нн.].
Арыгінальнае тлумачэнне паходжання ліха даў Арцёмій. Ен не пагадзіўся з панавальнай думкай, нібыта Госпад — стваральнік не толькі дабра, але й ліха. Да ліхіх рэчаў, сцвярджаў ён, Бог не мае дачынення; яны — вынік нутранога выбару кожнага чалавека. Дадзеныя людзям даброці яны ўласнай воляй скіроўваюць на службу Д’яблу: “Злое убо Бог не сотворн, нй созда. Тем же преліцаются нецій, глаголюіце естествены бытн страств некіа вт> душв, не разумевше, яко сьставленію естеству свойства, мы же от небреженіа вгь страстй претворнхомся; яко бо естеством вт> нас семя чадородія радй, мы же преложвхом то на блуд; естественые вт> нас ярость на зміа, превраіцаем же ту на блвжнего; естеством в'ь нас ревность на добродетелч, мы же на зло ревнуем; естественно душв, еже слава желатв, по вышняа, а не нвнешняа суетныа вг> нас есть, еже гордетвся над бесы, мы же на разум Божій й на святых его вьзносйм себе” [13, 1204].
Праваслаўныя, вуніяцкія і рэфармацыйныя аўтары далучалі да катэгорыі граху продаж індульгенйыяў, які пачаўся ў Каталіцкім Касцёле недзе з XI ст. Пад гэтую фактычна камерцыйную аперацыю Касцёла лацінскія багасловы падвялі дагматычны падмурак, стварыўшы вучэнне пра звышпатрэбныя заслугі святых, на аснове якога якраз і рабілася выснова пра магчымасць за грошы адкупіцца ад учыненых грахоў.
Антрапалогія і этыка
207
Гандаль Божай літасцю Арцёмій назваў велізарнай маральнай стратай для ўсяго Хрысціянства, паслугай ерэтыкам і Д’яблу [13, 1269].
У творах беларускіх майстроў слова XVI—XVII стст. шмат месца адводзілася выкрыццю грамадскіх заганаў, пропаведзі дасканалага жыцця, стварэнню вобраза ідэальнага хрысціяніна. У літаратуры Адраджэння і ранняга барока, як і ў часы Сярэднявечча, панаваў дыдактызм. Наўпроставыя павучанні, непрыхаваная пазіцыя аўтара, адсутнасць “эзопавай мовы” не лічыліся недахопам літаратуры. Наадварот, якраз у гэтым на той час бачылася найвялікшая эстэтычная вартасць друкаванага слова, яго першачарговае прызначэнне.
Аналіз рэнесансавых помнікаў прыгожага пісьменства — казанняў, слоў, павучанняў, гамілій ды іншых — дазваляе скласці своеасаблівую катэгарыйную сетку этычнай дактрыны, выпрацаванай беларускімі інтэлектуаламі.
Незалежна ад канфесійнай прыналежнасці і сацыяльнага статуса нашыя пісьменнікі ў сваіх творах асуджалі блюзнерскія ўчынкі, да якіх нязменна залічвалі: ілжэпрароцтвы, хцівасць, крывапрысяжнасць, балбатлівасць, зайздрасць, распусту, блудлівасць, падхалімства, вы