Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
ы вонкавых праяваў рэлігій
Антрапалогія і этыка
223
ных пачуццяў — царкоўных абрадаў і рытуалаў. С.Будны, В.Цяпінскі ды іх аднадумцы выступілі з абразаборчымі ідэямі, аспрэчылі неабходнасць пакланення выявам Ісуса Хрыста, Божай Маці і святых, якія, згодна з традыцыйным вучэннем, выконвалі выратавальную функцыю.
Аргументы вялікакняскіх змагароў з абразамі былі пераважна схаластычныя. Абапіраючыся на Біблію, яны паказвалі, што Бог ужо праз Майсея забараніў людзям рабіць сабе балваноў і маліцца на рэчы, створаныя рукамі чалавека. Вось біблейныя выказванні, на якія звычайна спасылаліся абразаборцы: “He рабі сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўверсе, і на зямлі ўнізе, і ў вадзе, якая ніжэй за зямлю; не пакланяйся ім і не служы ім” (2 Майсея 20: 4—5), а таксама: “He спакушайся і не чыні абразоў мужчыны і жанчыны, і выяваў звяроў зямных, і птушак, і гадаў” (5 Майсея 4: 16— 18).
Беларускія праваслаўныя і каталіцкія тэолагі, насуперак вучэнню абразаборцаў, даказвалі неабходнасць знакаў веры, выяваў Бога, Маці Божай і святых. Баронячы свае пераконанні, яны выкарыстоўвалі разнастайныя схаластычныя і лагічныя аргументы. Так, Арцёмій, палемізуючы з абразаборцамі, звяртаў увагу на гнасеалагічны аспект мнагастайнай семіётыкі* абразоў: “Паколькі мы паводле сваёй прыроды цялесныя, дык нам, каб мы мелі магчымасць далучыцца да Бога, дадзеныя цялесныя абразы; бо толькі тады, калі ачысціцца зрокавае, матэрыяльнае, будзе вылечана і духоўнае” [13, 1247], Шырокі спектр аргументаў у абарону абразоў таксама падалі В.СуражскіМалюшыцкі ў кнізе “Аб адзінай сапраўднай праваслаўнай веры”, аўтар “Спісання супраць лютараў” [213, 48—79} і С.Косаў [295, 439].
Пісьменнікіпалемісты былі выдатна дасведчаныя ў гісторыі абразаборчага руху, пра што сведчаць у іхных творах шматлікія экскурсы ў мінулае. Падрабязныя звесткі, скіраваныя на выкрыццё змагароў з абразамі, змешчаныя ў ананім
* Пра семі'етыку абразоў гл.: Успенскйй Б.А. О семйотйке йконы // Сймвол. 1987. N 18. С. 143216.
224
Раздзел 5
ным творы “Пра абразы, крыж і хвалу Божую”. У раздзеле “Пра тое, калі сярод хрысціянаў паўстала абразаборства” якраз паведамлялася пра імператара Візантыі Лева III Ісаўра (717—741), які ўзначаліў рух супраць абразоў і распачаў змаганне з манахамі, што выраблялі іх. У 726 і 728 гг. імператар выдаў эдыкты з загадам сабраць усе абразы і знішчыць іх, з чым, аднак, не пагадзіўся папа рымскі Грыгорый II (715 — 731). Наступны папа Грыгорый III (731 — 741) у 732 Г. склікаў сабор, які залічыў праціўнікаў абразоў да ерэтыкоў*.
Характарызуючы рэфармацыйны рух і стаўленне рэфармацыйных дзеячоў да абразоў, аўтар ананімнага трактата падкрэсліваў: А потым у 1301 г. па Хрысце паўстала абразаборства ў нямецкіх краінах і ў Англіі, ад Віклефа і Яна Гуса, які быў спалены ў Канстанцыі. Блізу 1517 г. выступіў Марцін Лютэр, навуку якога трымаюць цяпер немцы. Затым паўстаў ягоны вучань, абразаборца Кальвін, які памяняў некаторыя артыкулы вучэння Лютэра і стаў заснавальнікам новага кірунку — евангелізму. Затым выступіў Кальвінаў сябар, яшчэ горшы блюзнер і змагар з абразамі Міхаіл Сэрвет, родам з Гішпаніі, а навучаўся ён у лютарскай школе ў нейкага Фалера... За сваю навуку Сэрвет быў спалены ў Жэневе. Па ягоным спаленні паўсталі Сэрветавы паслядоўнікіабразаборцы: Джорджа Б’яндрата, Павел Алтыатус, Лелій Соцын, Францішак Давыдовіч і некаторыя міністры ў Сямігародскай зямлі. А ў Літве — Будны, а ў Любліне — Чаховіц. Гэтыя абразаборцы між сабою не могуць паразумецца: Чаховіц з сваім зборам адкінуў ад сябе Буднага і назваў шатанам, a Будны называе Чаховіца любельскім папежам... Валентын Гентэліус, родам з влох, калі пачаў шырыць сваю абразаборскую ерась у Швейцарыі, Францыі ды іншых краінах, быў злоўлены ў Бёрне і спалены следам за Сэрветам. Пра іншых жа, цяперашніх вучняў ды паслядоўнікаў Лютэра і Кальвіна, як, напрыклад, Цвінглі, няма чаго і пісаць, іхную абразаборс
* У VII cm. у Армен'й, якая была ўскраінай Візантыі, паўстаў рух паўліканаў. Яны гэтаксама выступалі супраць пакланення абразам.
Антрапалогія і этыка
225
кую навуку ўсе бачаць самі [131, 69—70], Праваслаўны аўтар не абмежаваўся гістарычным нарысам, ён аспрэчыў сцверджанні новых абразаборцаў, выказаныя імі ў “Апалогіі ’ (1584), і зазначыў, што выявы Госпада патрэбныя дзеля таго, каб “узносіць Яму хвалу і прасіць міласці”, дастаючы праз гэта выратаванне душы [131, 70—73}.
Апрача прапаганды абразаборчых ідэяў вялікакняскія рэфармацыйныя тэолагі лічылі мэтазгодным пазбавіць Хрыстову Царкву крыжа і хроснага знака, малітваў да святых, асобных тайнаў (споведзі), шанавання мошчаў, пастоў, з чым катэгарычна не пагаджаліся праваслаўныя і каталіцкія аўтары. На абарону традыцыйных хрысціянскіх абрадаў ды рытуалаў ад рэфармацыйнай крытыкі выступілі В.СуражскіМалюшыцкі, Арцёмій, Л.Зізаній, М.Сматрыцкі, С.Косаў, а таксама
аўтары ананімных твораў “Пра абразы, крыж і хвалу
Божую” ды “Спісанне супраць лютараў”. Менавіта ў гэтых творах упершыню ва ўсходнеславянскай тэалогіі дадзена разгорнутая крытыка рэфармацыйнай дактрыны сутнасці вонкавых праяваў веры і пададзена сістэма аргументаў на карысць праваслаўнага вучэння.
$аканч$нне
ql ынік стваральнай дзейнасці кожнага грамадства і Вадначасна форма яго быцця — розныя тыпы знакавых сістэмаў, зафіксаваныя ў помніках архі
тэктуры, творах мастацтва, прадметах побыту і культу, урэшце, слове. Менавіта яны з яўляюцца найбольш устойлівымі формамі, у якіх мінулае пры ўмове ашчаднасці часу працягвае сваё жыццё, а кожнае новае пакаленне мае магчымасць адчуваць подых даўніны, бачыць сябе ў гісторыі, назіраць непарыўную повязь часоў.
У параўнанні з іншымі “сведкамі мінулага” пісьмовае слова — найбольш прыдатны сродак спасціжэння інтэлектуальнага жыцця і пачуццёвага досведу продкаў. Што да чалавека эпохі Адраджэння, дык ягоныя духоўныя памкненні і багатае на адценні светаадчуванне сама поўна адбіліся якраз у літаратуры, мастацкапубліцыстычным слове.
У літаратурных творах Вялікага Княства Літоўскага эпохі Адраджэння і ранняга барока дамінуе рацыяналістычны пачатак, публіцыстычная завостранасць, асабліва ў палемічных і тэалагічных трактатах, казаннях і прадмовах. Нутраны стымул для тагачаснага пісьменніка — не самавыяўленне праз шырокую гаму мастацкіх прыёмаў, а імкненне пераканаць чытача, сцвердзіць нейкую ідэю, адкінуць аргументы апанентаў. Выключэнне тут складаюць творы з выразнымі рысамі барочнага стылю, дзе панавалі адмысловыя формы, вонкавыя эфекты, наўмысная квяцістасць і фармальныя вымудры.
228
Заканчэнне
Як паказаў аналіз, на літаратурны працэс XVI—сярэдзіны XVII ст. вельмі ўплывалі падзеі грамадскапалітычнага і царкоўнага жыцця, перадусім пашырэнне на нашых землях Рэфармацыі, падрыхтоўка і ажыццяўленне дзяржаўнапалітычнага задзіночання Вялікага Княства Літоўскага з Польскім Каралеўствам, Берасцейская вунія 1596 г., аднаўленне ў 1620 г. праваслаўнай мітраполіі і праект утварэння вялікакняскай патрыярхіі 1623—1629 гг. Пералічаныя з’явы сталіся вызначальнымі чыннікамі паскарэння літаратурнага працэсу. 3 другога боку, сама літаратура ўздзейнічала на грамадскія працэсы, спрыяла пашырэнню гуманістычных ідэяў, рэфармаванню сістэмы адукацыі, розных дзяржаўных інстытуцый.
Комплекснае вывучэнне беларускай палемічнай літаратуры эпохі позняга Адраджэння і ранняга барока паказвае, што паміж пісьменнікамі таго часу існавала глыбіннае разыходжанне, бо частка іх арыентавалася на Усход і грэцкавізантыйскую спадчыну, а іншыя — на Захад і заходнераманскую культурную традыцыю. Характар творчасці тагачасных майстроў слова вызначаўся не прыналежнасцю да пэўнае канфесіі (нярэдка на працягу жыцця яна неаднаразова мянялася), а роўнем атрыманай імі адукцыі, асабістымі аналітычнымі здольнасцямі, глыбінёй і шырынёй абазнанасці ў філасофскабагаслоўскай ды гістарычнай літаратуры. Нарэшце, варта зазначыць, што асаблівае месца ў культуры Беларусі эпохі Адраджэння і ранняга барока займалі дыскусіі па пытаннях царкоўнай дагматыкі і абраднасці, якія на працягу доўгага часу лічыліся ледзьве не памылкай на шляху развіцця чалавечага розуму. У сапраўднасці ж яны былі натуральным кірункам тагачасных інтэлектуальных пошукаў, лагічным вынікам светапогляднай эвалібцыі і таму адыгрывалі важную ролю ў духоўным жыцці чалавека тае пары.
Усебаковы аналіз помнікаў кніжнапісьмовай культуры эпохі Адраджэння і ранняга барока дазваляе зрабіць шэраг надзвычай важных культуралагічных высноваў.
Гістарычнакультурныя вынікі ідэйнай барацьбы, якая адбывалася ў XVI—сярэдзіне XVII ст. у Вялікім Княстве
Заканчэнне
229
Літоўскім, сведчаць пра глыбокі, генетычны універсалізм беларускай культуры, натуральнае суіснаванне ў ёй мнагастайных формаў і праяваў. Зліквідаванне культурнай поліфаніі ці тым больш усталяванне манапалізму непазбежна вядзе да велізарных духоўных стратаў і грамадскіх забурэнняў. Такая ж небяспека непазбежна паўстае пры дамінаванні матэрыяльных, меркантыльных стымулаў над духоўнымі чыннікамі, а таксама пры дыктаце з боку ўладаў, уціску на інтэлігенцыю і носьбітаў духоўнасці.
Беларуская культура можа мець паўнавартаснае развіццё толькі пры ўмове поліцэнтрызму, актыўным функцыянаванні амаль аўтаномных асяродкаў культуры, якія арыентуюцца на прызнаны і аўтарытэтны нацыянальны цэнтр, але структурна не залежныя ад яго. Адсутнасць ці разбурэнне “правінцыйных” кропак духоўнасці — гэта шлях да абяскроўлівання культуры, масавай эміграцыі адукаваных людзей, ідэйнай пераарыентацыі беларускай інтэлігенцыі на Маскву, Варшаву або іншыя цэнтры.
Дыскусіі вакол формаў дзяржаўнага ўпарадкавання ў XVI— сярэдзіне XVII ст. і ажыццяўленне сацыяльнаграмадскіх дактрынаў на практыцы пераканаўча сведчаць на карысць таго, што найбольш эфектыўным для Беларусі з’яўляецца ўсталяванне народных формаў кіравання і дэмакрытычных інстытуцый, дзейнасць якіх рэгламентуецца дасканалымі заканадаўчымі актамі. Сфармаваныя дэмакратычным шляхам агульнагаспадарствавыя ўстановы вызначаюць прыярытэты ў галіне асветы і культуры, забяспечваюць побач з прывілеяванымі цэнтрамі адукацыі функцыянаванне масавых установаў асветы, каб спрыяць максімальна поўнаму выяўленню народных талентаў.
Як паказвае гістарычны досвед, менавіта дзяржава мусіць падтрымліваць гармонію паміж сацыяльнымі станамі, рэгуляваць міжканфесійныя дачыненні, забяспечваць дзяржаўнатэрытарыяльную цэласнасць краіны, вызначаць замежнапалітычную дактрыну, захоўваць культурнагістарычную спадчыну і нацыянальныя скарбы, праводзіць нутраную палітыку, накіраваную на аб’яднанне грамадзян вакол ідэяў патрыятызму,
230
Заканчэнне
павагі да асобы, на захаванне палітычных і грамадзянскіх пра