Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
но пнвалн, медок н гарнлочку дюбалн...” [46, 38].
Беларуская літаратура зафіксавала зрухі грамадскай свядомасці ва ўспрыманні ўлады: замест колішняга безумоўнага абагаўлення ці агульных развагаў з’явіліся крытыка ўрада ды высмейванне няўдалых урадоўцаў.
“Дыярыуш”, “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча’’
178
Раздзел 4
сведчаць, урэшце, пра тое, што беларуская літаратура ўсё шырэй пачынала абапірацца на народную культуру, найперш гутарковую мову, жывы струмень якой абяцаў дарэшты абнавіць традыцыйнае пісьменства. Вобразнасць стылю, арыгінальныя параўнанні, трапныя выказванні, прымаўкі і прыказкі (“3 мудрых аратараў не будзе добрых ратаяў”, “У Гданьску ёсць каму вал сыпаць і без нас”, “Уваліўся ў вялікую славу, як свіння ў гразь”, “Выкурыў мужыкоў, як вераб’ёў з веніка”) становяцца неадлучнай рысаю мастацкіх твораў, надаюць ім спецыфічны каларыт, урэшце, ствараюць якасна новую літаратуру. У наступныя стагоддзі якраз дэмакратызм і народнасць сталіся панавальнымі мастацкаэстэтычнымі прынцыпамі ўсёй беларускай літаратуры, вызначалі фармаванне яе
стрыжня — нацыянальнай ідэі і нацыянальнага Адраджэння.
Р а з д з е л 5
Інтрапалоаія і жнка
I. ^рьнаш$аршычныя пра^лежы: аншрапац$нтрыж правй$нцыя~ лі^ж, саіпэрыялоаія, анас^атія
валюцыя антрапалагічных* і этычных ідэяў у бела। рускай літаратуры эпохі Адраджэння дагэтуль як • мае бьшь не вывучалася, хоць гэты кірунак і нале
жыць да найбольш важных тэарэтычных аспектаў усёй айчыннай медыявістыкі. Антрапалагічная і этычная праблематыка займала адно з першых месцаў у творчасці ўсіх тагачасных майстроў слова рознай канфесійнай прыналежнасці і рэлігійнакультурнай арыентацыі — Ф.Скарыны, С.Буднага, Арцёмія, Л.Карповіча, С. і Л.Зізаніяў, І.Пацея, Я.Кунцэвіча, М.Сматрыцкага, С.Косава ды інш. Яна да таго ж у многім вызначала змест усёй палемічнай і публіцыстычнай літаратуры Вялікага Княства Літоўскага, якая ў сваю чаргу рабіла велізарнае ўздзеянне на шырокую грамадскую думку.
Светапогляднай асновай чалавека эпохі Адраджэння паранейшаму заставаўся антрапацэнтрызм — такая сістэма ўяўленняў, паводле якой чалавек знаходзіўся ў цэнтры Сусвету, панаваў над усёю жывой і нежывой прыродай. Біблейнае вучэнне пра чалавека (Быцця 1:28), дзе якраз вызначалася яго асаблівае месца ў прыродзе, у беларускай філасофскай думцы заставалася амаль нязменным, не лічачы асобных ад
* Тэрмін ' антрапалогія" выкарыстоўваецца тут у філасофскім і культуралагічным значэнні.
Антрапалогія і этыка
181
ценняў. Розныя літаратурнамастацкія апрацоўкі і адметны
выклад антрапацэнтрычнай ідэі, нярэдка са спасылкамі на першакрыніцу — Біблію, у творах П.Гоняда, С.Буднага, Л.Карповіча, М.Сматрыцкага, С. і Л.Зізаніяў, А.Мужылоўскага ды іншых пісьменнікаў не мянялі сутнасці справы. Прыга
дайма характэрнае выказванне К.ТранквіліёнаСтаўравецкага:
“Н тако, до готового мешкання <Бог> прнводнт его (чалаве
ка. — І.С.) з небытйя в бытне. й прнведшн в дом века сего,
повелевает всякому сотворенію, абы служйло й покорялося человеку яко царю. й тако сталося: повеленйем Божінм вся твар на потребу й службу сотворена ест. Солнце й луна — светйлнйцы в дому его. Ветрй — прохлажденне. Земля й
море — даннйк его, ова от недра своего прйносйт семена разлйчное сладоста, море, зася, от глубйны свой — рыбы безчйсленного роду” [220, 36 адв.].
Разам з тым менавіта ў XVII ст. у беларускай культуры пачынаецца крызіс антрапацэнтрызму, яго паступовае разбурэнне, што лучылася ў першую чаргу з прыкметнымі зрухамі ў грамадскай свядомасці: усталяваннем барокавых прынцыпаў у мастацтве, узмацненнем самотных матываў у літаратуры, усведамленнем марнасці чалавечага жыцця, немагчымасці змяніць навакольны свет да лепшага, адчуваннем безабароннасці чалавека перад Космасам і стыхіямі, урэшце, боязь смерці.
У паэтычным “Ляманце на смерць Лявона Карповіча” (Вільня, 1620), творах Віталія і асабліва “Пентатэугуме” Андрэя Белабоцкага, выдатнага ўсходнеславянскага паэта канца XVII—пачатку XVIII ст., чалавек ужо не цэнтр Сусвету і не найвышэйшае тварэнне Госпада, а вартая жалю, мізэрная і нікчэмная істота, зямное існаванне якой цалкам бессэнсоўнае, а непазбежная смерць — суцэльны жах і пя
кельныя пакуты:
Смерць лютая, смерть горькая стрелу острнт н лук тягнет. Xoujy не хогцу, снльная скоро мя к себе потягнет.
Нн прозьбою, нн грозьбою зладнть с нею не моіцно, Дар не емлет, но косою сечет, грабнт безконечно.
182
Р а з д з е л 5
Едва з тебе дух нзыдет, в темну могнлу тя кннут.
Плач н рыданне пойдет, жена н детн покннут.
Схороннвшн тело в землн, вечная память пропевшн, За обедом прнблнженнн смеются, тебе забывшн.
В гробе твоем вся гаднна, червн, мышн с легушкамн Жнтн будут, господнне, караулнть змен с ужамн. Каков двор твой н дворяне, роты, полкн кругом тебе, Прнготуй нм жалованье, дай пшцу самого себе.*
Глыбокая ідэйнаэстэтычная пераарыентацыя майстроў слова пры вызначэнні сутнасных момантаў быцця чалавека не суправаджалася вонкавымі эфектнымі праявамі, яна працякала запаволена, марудна, у значнай ступені падсвядома.
Зусім іншы лёс чакаў традыцыйнае хрысціянскае вучэнне пра першародны грэх, існасць якога ў тым, што грэх Адама містычным чынам перадаецца ўсім наступным пакаленням. Беларускія рэфарматы, найперш арыяне, следам за старажытным багасловам Пелагеем (V ст.) выступілі з крытыкай асноватворных палажэнняў цэлае дактрыны. Аніякага паўсюднага граху не існуе, сцвярджалі яны, ёсць толькі грэх як індывідуальны акт, канкрэтны нехрысціянскі ўчынак.
Паміж прыхільнікамі розных падыходаў разгарэліся вострыя дыскусіі. В.Салінарыус у кнізе “Аб чалавечым стане” — трэцяй частцы ягонага трактата “Цэнзура” (Ашмяны, 1615) — зняпраўдзіў тэзісы арыянаў пра тое, што першы чалавек Адам быў смяротны, не меў падабенства да Бога і наагул ягоны грэх не паўплываў на лёс наступных пакаленняў. Крытыкуючы арыянскі “Катэхізіс” (Ракаў, 1605), В.Салінарыус падаў у сваім творы, дарэчы, адным з сама глыбокіх антрапалагічных трактатаў, найцікавейшыя схаластычныя і рацыяналістычныя аргументы дзеля абароны вучэння пра першародны грэх і ягонае адмоўнае ўздзеянне на людзей [333, 1—113],
* Цыт. паводле выдання: Анталогія беларускай паэзіі / Уклад. і камент. А.Мальдзіс, I .Саверчанка, I .Саламевіч. Мн., 1993. Т. 1. С. 96.
Антрапалогія і этыка
183
Следам за рэфармацыйным пісьменнікам В.Салінарыусам праваслаўны аўтар С.Косаў, баронячы артадаксальнае вучэнне, не пагадзіўся нават з досыць памяркоўнымі сцверджаннямі паслядоўнікаў Кальвіна, якія даводзілі, што першародны грэх у людзей існуе толькі як схільнасць да ліхога. Кальвін апавяДае, — пісаў С.Косаў, — што першародны грэх — гэта concupiscentiae in actu primo, г. зн. схільнасць у нас да злога. Мы ж кажам, што першародны грэх — гэта страта колішняй нявіннасці, і верым, што ён сцёрты святым крыжам, хоць схільнасць да ліхога засталася ў нас і пасля таго” [295, 439— 440],
У часы позняга Адраджэння ў Беларусі, як і ў шэрагу іншых еўрапейскіх краінаў, пачаўся перагляд вучэння аб свабодзе. волі ( самаўладдзі душы ) — здольнасці чалавека самому выбіраць свой лёс, у залежнасці ад уласнага жадання рабіць добрыя або, наадварот, ліхія ўчынкі. Рэвізія традыцыйных уяўленняў аформілася ў дактрыну правідэнуыялізму, перадвызначанасш чалавечага жыцця, абсалютнай залежнасці асобы ад Госпада. Бясспрэчна, гэта быў крок назад, праява “адваротнага боку” адраджэнцкай культуры. 3 ява гэтая, вядома, мела глыбокія гнасеалагічныя і сацыяльныя карані: яна абумоўлівалася ў першую чаргу рэнесансавым адкрыццём бясконцасці Космасу, у сувязі з чым адбылося ўсведамленне людзьмі сваёй мізэрнасці, слабасці, няздольнасці змяніць хаду гістарычных падзеяў.
Выдатныя беларускія мысляры — рэфармацыйныя (арыяне), вуніяцкія і праваслаўныя пісьменнікі (С.Будны, В.Цяпінскі, С.Зізаній, І.Пацей і інш.) выступілі, аднак, у абарону вучэння пра свабоду волі; яны сталі ў апазіцыю да М.Аютэра, які ў 1525 г. апублікаваў свой праграмны твор “Аб рабстве волі”, асноўныя ідэі якога развівалі пазнем яго паслядоўнікі. С.Косаў, адказваючы праціўнікам “самаўладдзя душы , пісаў: “Мы, праваслаўныя, трымаліся і трымаемся таго, што ўсемагутны Бог, стваральнік першага чалавека, і цяпер дае яго нашчадкам усе магчымасці выратавацца. Калі ж нехта абірае іншы шлях, дык гэта не Божы промысел, а вынік выбару
184
Раздзел 5
вольнай волі кожнага канкрэтнага чалавека” [295, 437], Даказваючы, што чалавеку ад прыроды даецца свабодная воля і ён сам выбірае жыццёвы шлях, нашыя пісьменнікігуманісты, такім чынам, прадаўжалі традыцыі піфагарэйцаў, Сакрата, Платона, Арыстоцеля, Эпікура, а таксама Эразма Ратэрдамскага, аўтара славутай Дыятрыбы, або Разважання пра свабоду волі”* (1524). Вучэнне пра свабоду волі наагул мела асаблівае значэнне ў гісторыі ўсёй айчыннай культуры, яно сталася найважнейшай перадумовай надыходу эпохі Асветніцтва ў Беларусі.
Найгалоўнейшы кірунак тэарэтычных пошукаў грамадскай думкі эпохі Адраджэння і ранняга барока — сатэрыялогія, вучэнне пра выратаванне душы, яе прыроду і формы існавання. Сатэрыялогія мае надзвычай глыбокія карані; яна паўстала ў пракаветныя, дагістарычныя часы і існавала ў выглядзе міфаў і паданняў. У творах ранніх грэцкіх філосафаў**, a гэтаксама трактатах Прокла, Платона, піфагарэйцаў вельмі шмат гаварылася пра пераўвасабленне душаў, пакаранне іх за зямныя грахі***.
У часы Сярэднявечча сфармавалася хрысціянская сатэрыялогія, якая ў розных рэгіёнах свету мела свае адметнасці. Найбольш значны ўклад у яе развіццё ўнеслі айцы Царквы — Аўгустын, Тамаш Аквінскі, Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Ян Златавусны ды інш. Сатэрыялагічная праблематыка вызначала характар усяго сярэднявечнага пісьменства; тады фактычна не было твораў, дзе б не распавядалася пра душу, не прапаноўваліся шляхі яе выратавання****.
* Найлепшы пераклад Дыятрыбы Эразма Ратэрдамскага на рускую мову, зроблены Ю.М.Каганам, апублікаваны ў кн.: Эразм Роттердамскйй. Фйлософскйе пройзведенйя. М., 1980. С. 218—289.
** Гл.: Фрагменты раннйх греческйх фйлософов: От эпйческйх теокосмогонйй до вознйкновенйя атомілстшш / Мзд. подг. А.В.Аебедев. М., 1989. 4.1.
*** рл . J[ocee А.Ф. Нсторйя антйчной эстетйкй (последнйе века). М 1988. Кн. 2.
**** да найбольш цікавых даследванняў сатэрыялагічных аспектаў творчасці сярэднявечных пісьменнікаўтэолаг