Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
а праваслаўных на сваю Царкву, свайго мітрапаліта і сваіх святароў, у “Сінопсісе” былі сабраныя розныя прывілеі вялікіх князёў, Соймавыя Канстытуцыі ды універсалы, нададзеныя Праваслаўнай Царкве з 946 да 1632 г. У ім, у прыватнасці, змяшчаліся Прывілей Ягайлы 1386 г., Прывілей Аляксандра 1501 г., а таксама Прывілеі 1511, 1514, 1550, 1557, 1567 і 1569 гг. ды інш. [358],
У многім дзякуючы якраз гэтаму твору на Сойме 1632 г. была ўтвораная аўтарытэтная камісія на чале з новым прэтэндэнтам на вялікакняскі пасад Уладзіславам, які паставіў за мэту прымірыць нарэшце вуніятаў з праваслаўнымі.
Дзейнасць соймавай камісіі па ўрэгуляванні міжцаркоўных дачыненняў у Княстве і Кароне падрабязна абмалявана ў творы “Суплементум Сінопсіс” (Вільня, 1632). Невядомы аўтар “Суплементума...” найперш пералічыў усіх сяброў камісіі, у якую апрача ўжо названага прэтэндэнта Уладзіслава ўвайшлі: ад сената — віленскі ваявода Леў Сапега, біскуп Якуб Задзік, сандамірскі ваявода і каронны гетман Станіслаў Канцэпольскі, белзаўскі ваявода Рафал Ляшчынскі, земскі падскарбі ды пісар Вялікага Княства Літоўскага Стафан Пац, ад пасольскага кола — вялікакняскі польны гетман Крыштаф Радзівіл, каронны падскарбі Ежы Асалінскі, пасол Якуб Са
168
Раздзел 4
бескі, альбоўскі падкаморы Аляксандр Трубінскі, суддзя і пасол Галіцкай зямлі Адам Аыгоўскі ды маршалак Упіцкага павета, пасол Крыштаф Белазор [357, 1 адв. нн.].
У Суплементуме... ’ занатаваныя дыскусіі, што адбыліся ў часе пяці паседжанняў камісіі, апублікаваныя палымяныя прамовы вуніяцкага мітрапаліта Я.Руцкага, а таксама вуніята Р.Корсака* ды грунтоўныя адказы на іх праваслаўных паслоў Л.Дрэвінскага**, Я.Бабрыковіча і інш.
Міжканфесійныя дыскусіі на Сойме 1632 г. скончыліся падпісаннем 1 лістапада 1632 г. “Артыкулаў для супакаення праваслаўных” [12, ч. 2, т. 1, 203—214], якімі нарэшце надаваўся юрыдычны статус узноўленай Праваслаўнай Царкве Вялікага Княства Літоўскага; вернікам з гэтага часу дазвалялася будаваць новыя бажніцы, адкрываць школы і друкарні. У “Артыкулах...” рэкамендавалася ўсім вуніятам і праваслаўным жыць у міры і згодзе, не пісаць і не друкаваць кніг з узаемнымі абразамі. Але, як паказаў час, абодва бакі парушылі гэтыя палажэнні. Ужо пры канцы 1632 г. вуніяты апублікавалі ананімны палемічны твор “Правы і прывілеі”, а ў 1633 г. — “Святую еднасць Усходняй і Заходняй Цэркваў”. Праваслаўныя адказалі на іх трактатам “Рым, або Рымская сталіца...”. У 1634 г. абаронца вуніі К.Скупенскі выступіў з творам “Русін, або Рэляцыя размовы двух русінаў” [339], у якім зноў узняў пытанні пра хрышчэнне ўсходніх славянаў, правы Праваслаўнай Царквы ды інш.
У 40х гг. XVII ст. у літаратурных дыскусіях, што мелі вялікае грамадскае гучанне, найбольш плённа ўдзельнічалі: Тодар Скуміновіч ("Прычыны...”, 1643), Іван Крэчмер (“Консыдырацыя...”, 1648), Пахом ВойнаАранскі (“Люстэрка, або
* Корсак Рафал (1600—1642) — наступнік Я .Руцкага на пасадзе вуніяцкага мітрапаліта. Нарадзіўся ў кальвінскай сям'і. Адукайыю атрымаў у Брунсбургу. Празе і Рыме. Сябра Базылянскага Ордэна, пэўны час быў галіцкім і пінскім епіскапам. Аўтар першага жыййяпісу Я .Руцкага, які выйшаў у Вільні ў 1637 г. пад назовам “Spes altera Russiae post Magnum losephum Velaminum Rucki".
** Дрэвінскі Лаўрэн — абаронца Праваслаўя, аўтар "Прамовы на Варшаўскім Сойме 1620 і Пратэстацыі (1630). Апошняя апублікавана ў “Актах, относяшйхся к ucrnopuu Западной Россйй” (СПб., 1851. Т. 4. С. 518—520).
Дзяржава — Царква — Культура
169
Заслона”, 1645), Ян Дубовіч (“Абарона Святой Саборнай Апостальскай Царквы”, 1638; “Праўдзівы каляндар Хрыстовай Царквы”, 1644; “Іерархія, або Аб першынстве ў Божай Царкве”, 1644; “Вобраз Усходняй Праваслаўнай Царквы”, 1645), Касіян Саковіч (“Стары каляндар”, 1640; “Кіеўскі Сабор схізматыкаў”, 1642; “Дыялог , 1642; Акуляры старому календару”, 1644).
Прыкметнай з’явай грамадскага жыцця сталася дыскусія паміж К.Саковічам і П.Магілам. У сваім “Літасе” (Кіеў, 1644) П.Магіла раскрытыкаваў “Перспектыву” (Кракаў, 1642) К.Саковіча, даў рэзкую характарыстыку яе аўтару. Саковіч адказаў Магілу творам “Кайло, або Молат на крушэнне камянёў схізмы” (Кракаў, 1646).
У другой палове XVII—XVIII ст. традыцыі вуніяцкіх пісьменнікаўпалемістаў працягвалі Тэафіл Рутка, Павел Бойм, Кіпрыян Жахоўскі, Іван Кулеша. Сярод праваслаўных аўтараў эпохі Асветніцтва вылучаліся Іанікі Галятоўскі, Лазар Барановіч, Інакенці Гізель, Варлам Ясінскі. Літаратурныя дыскусіі паміж вуніятамі і праваслаўнымі фактычна не спыняліся да канца XVIII ст., да зліквідавання Вялікага Княства Літоўскага як самастойнай дзяржавы і анексіі нашых земляў Расеяй.
2. Хры^іс ^яржакн t ношя т$н&$нцш $ лшарашда
41 рацяглыя войны Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўшчынай, Швецыяй і крымскімі татарамі, a таксама крывавыя нутраныя забурэнні між рознымі A А палітычнымі групоўкамі шляхты прывялі ў XVII ст. да канчатковага знясілення арганізма калісьці моцнай цэнтральнаеўрапейскай дзяржавы. Незлічоныя людскія ахвяры і велізарныя тэрытарыяльныя страты на поўдні (Валынь, Падляшша, Кіеўшчына) і на ўсходзе (Смаленшчына, Браншчына,
170
Раздзел 4
Чарнігаўшчына) спрычыніліся да гаспадарчага заняпаду, глыбокага крызісу, які ахапіў літаральна ўсе сферы жыцця нашай краіны.
У палітычным жыцці Княства запанавалі небяспечныя тэндэнцыі: нутраны і вонкавы курс гаспадарства пачалі вызначаць польскія або прапольскія палітычныя колы. Уладзіслаў IV і наступныя манархі канфедэратыўнай Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў арыентаваліся перадусім на польскую культуру і таму, натуральна, найчасцей выступалі як выразнікі інтарэсаў польскай шляхты. У канфліктах паміж літвінамі і палякамі яны, як правіла, станавіліся на бок апошніх. Літвіны, такім чынам, апыналіся ў ізаляцыі і вымушаныя былі або знаходзіцца ў апазіцыі да манарха, або хаўрусавацца з палякамі, прымаючы ў такім разе прапанаваныя імі “правілы гульні”. У выніку адбывалася апалячванне вышэйшых станаў грамадства — князёў, заможнай шляхты, урадоўцаў, што спарадзіла крызісныя з’явы ў духоўнай сферы.
Аітаратура самым непасрэдным чынам адрэагавала на радыкальныя грамадскія змены. Многія вядомыя пісьменнікі і дзеячы культуры, найперш праваслаўнага веравызнання, пачалі змагацца з паланізацыяй. Некаторыя з іх пры гэтым думалі знайсці падтрымку ў Маскве, як, прыкладам, сябры куцеінскага літаратурнага гуртка на чале з І.Труцэвічам*, магілеўскай літаратурнамастацкай школы С.Собаля, полацкага паэтычнага згуртавання, у якое ўваходзілі таленавітыя майстры слова І.Іяўлевіч, Ф.Утчыцкі і С.Полацкі.
Да ліку пісьменнікаў Вялікага Княства, якія ў сваёй творчасці і грамадскай дзейнасці арыентаваліся на Маскву, належаў выдатны праваслаўны публіцыст А.Філіповіч (1597— 1648), аўтар славутага “Дыярыуша”**. Галоўная заслуга А.Філі
* Друкарня КуйДнскага Богаяўленскага манастыра ў перыяд з 1636 да 1654 г. выпусціла блізу 14 кніг, сярод якіх творы Яна Златавуснага, Яна Дамаскіна. Памвы Бярынды, Сільвестра Косава. а таксама богаслужбовыя і біблейныя кнігі.
** Найлепшым тэксталагічным і гістарычналітаратурным даследваннем “Дыярыуша" А.Філіповіча дагэтуль застаецца манаграфія А.Ф.Коршунава “ Афанасйй Фйлйпповйч: жйзнь й творчество' (Мн.. 1965).
Дзяржава — Царква — Культура
171
повіча ў тым, што ён адзін з першых выказаў рэзкі пратэст супраць паланізацыі, а таксама акаталічвання літвіноў. Непрыняцце аўтарам Дыярыуша Каталіцкага Касцёла было выклікана найперш той акалічнасцю, што менавіта праз яго тады адбывалася апалячванне шляхты. Паколькі ж у свядомасці А.Філіповіча паняцці веры і радзімы атаясамліваліся*, то, натуральна, змаганне за незалежнасць Бацькаўшчыны праявілася ў ягонай творчасці ў выглядзе абароны Праваслаўя. Гэтаму, без сумневу, паспрыяў і суб’ектыўны фактар: святарская пасада А.Філіповіча ў Праваслаўнай Царкве.
У “Дыярыушы” А.Філіповіча, патрыятычным паводле сваёй скіраванасці, зусім натуральна прагучалі гуманістычныя ідэі. Матыў абароны чалавечай годнасці, свабоды сумлення, правоў чалавека праходзіць праз увесь твор. Маральны ўціск, абразы, знявага для А.Філшовіча, аблаянага, апляванага, асмеянага і абвінавачанага ”, страшнейшыя, чым фізічныя пакуты.
Вельмі небяспечнай для грамадства А.Філіповіч лічыў жорсткасць гаспадароў да сваіх падданых; ён абураўся разбэшчанасцю шляхты, асуджаў такі стан рэчаў, калі прага ўзбагачэння, карысліваць становяцца вызначальнымі стымуламі паводзінаў і ўчынкаў людзен. А.СБіліповіч заклікау да спакою у гаспадарстве, міру паміж рознымі станамі. Ен раскрытыкаваў дзеннасць урадоўцаў і ў першую чаргу манарха, якія не стварылі спрыяльных умоваў для мірнага суіснавання вернікаў розных канфесіяў. “А хто ж, — усклікваў А.Філіповіч, — замешаня вт> дому повннен успоконтн, еслн не господар, звлаіфа добрый н чулый вь повннностях свонх [235, 105].
Паколькі ў першай палове XVII ст. на парадку грамадскага жыцця зноў паўстала пытанне пра форму палітычнай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім, то А.Філіповіч не абмінуў магчымасці выказаць свае думкі наконт гэтага. Найлепшай фор
* Напэўна. дзеля гістарычнай абмежаванасйі сваіх поглядаў А.Філіповіч не ўсведамляў, што паняцйе радзімы значна шырэйшае і глыбейшае, чымся паняцце веры, хойь, варта зазначьшь. шэраг яго сучаснікаў. як. напрыклад, А.Валовіч, А.Сапега. выдатна разумелі адрозненні між імі і заўс'ёды ставілі інтарэсы Бацькаўшчыны вышэй за свае канфесійныя пачуцці.
172
Раздзел 4
май кіравання ён назваў абсалютную, спадчынную манархію, выступіў за адначаснае зліквідаванне шматлікіх шляхоцкіх прывілеяў і запатрабаваў рэзкага абмежавання ролі паноўрады ў дзяржаўным кіраўніцтве, прапануючы пакінуць за імі толькі дарадчыя функцыі.
Дыярыуш А.Філіповіча мае вялікую каштоўнасць як гістарычная крыніца. У ім пададзеныя надзвычай цікавыя звесткі пра дзейнасць вядомых асобаў таго часу — А.Сапегі, М.Сматрыцкага, К.Саковіча, Л.Карповіча, Я.Бабрыковіча, М.Крапіўніцкага, Л.Дрэвінскага, М.Кіселя, ГІ.Магілы, С.Косава ды інш. А.Філіповіч даў трапную характарыстыку няспыннай міжканфесійнай барацьбе, што не сціхала ў Вялікім Княстве Літоўскім з моманту падпісання Берасцейскай вуніі. А цяпер, — паведамлялася ў “Дыяры