Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
(праваслаўных). Гэтаксама ён патрабаваў ад урадоўцаў ужыць захады, каб Масква не ўмешвалася ў нутраныя справы Вялікага Княства Аітоўскага [95, 228—231],
Канцлер Л.Сапега, падзяляючы заклапочанасць Я.Кунцэвіча напругай у міжцаркоўных дачыненнях і таксама абураючыся маскоўскім умяшаннем у царкоўнае жыццё Княства, разам з тым выступіў за мякчэйшае і памяркоўнейшае стаўленне да праваслаўных. Ен выдатна ўсведамляў, што рэпрэсіі ды пераслед праваслаўных не дадуць карысці Княству і абавязкова будуць скарыстаныя ўсходнім суседам як зачэпка для агрэсіі.
Істотны перагляд пазіцыі канцлера, арыентацыя на замірэнне выявіліся ўжо ў “Лісце да Я.Руцкага” за 9 лютага 1621 г. [180] і ў “Адозве з нагоды непадпарадкавання магілеўцаў вуніяцкаму арцыбіскупу А.Сяляву” за 22 мая 1621 г. [179], У вядомым “Адказе на ліст Я.Кунцэвіча” (12 сакавіка 1622 г.) Л.Сапега наагул асудзіў усялякія спробы прымусу праваслаўных, параіўшы “дзейнічаць узважана, заўсёды ўлічваць усе акалічнасці” [178, 69],
Апошняе слова ў дыскусіях, што доўжыліся блізу трох гадоў і ў часе якіх былі ўзнятыя многія надзённыя праблемы
Дзяржава — Царква — Культура
163
грамадскацаркоўнага жыцця, сказаў М.Сматрыцкі. 6 снежня 1622 г. ён апублікаваў “Юстыфікацыю нявіннасці”*, адрасаваную непасрэдна Жыгімонту Вазу, а ў 1623 г. Суплікацыю — ліст да сенатараў і дэпутатаў Вальнага Сойма.
Паводле свайго зместу “Юстыфікацыя нявіннасці” і “Суплікацыя” — звароты да найвышэйшых урадоўцаў ды дзяржаўных дзеячоў, але гэта не шэраговыя канцылярскія дакументы з сухой інфармацыяй, а бліскучыя літаратурныя творы, глыбокія філасофскія трактаты, неацэнныя гістарычныя крыніцы. Яны да таго ж могуць лічыцца апагеем публіцыстычнай творчасці М.Сматрыцкага, скіраванай у абарону Праваслаўя.
У “Юстыфікацыі нявіннасці” М.Сматрыцкі, цытуючы старажытных мудрацоў — Дыягена, Плутарха ды інш., стварыў сапраўдны гімн Свабодзе, перадусім свабодзе сумлення, вольнага выбару чалавекам веры ці канфесійнай прыналежнасці. “Салодкая, вельмі салодкая Воля! Дзеля яе можна ахвяравацца не толькі маёмасцю, але й самім жыццём! — пісаў асветнік. Мялет бясспрэчна меў рацыю, калі гаварыў: Воля — гэта жыццё паводле агульнапрынятых законаў, а не паводле капрызаў валадароў” [348, 514], Лічачы волю сама каштоўным дарункам прыроды, ён катэгарычна не прымаў тыраніі — неабмежаванай улады адной асобы. Яго ідэал — дзяржава, дзе пануюць права і закон!
Канкрэтнымі праявамі несправядлівасці і бяспраўя М.Сматрыцкі назваў уціск праваслаўных, пазбаўленне іх адвечных правоў, свабодаў і вольнасцяў”. Звяртаючыся ў Суплікацыі да шляхты і сенатараў, ён заклікаў іх быць міласцівымі, “працягнуць руку дапамогі пакрыўджаным і зганьбаваным . Наракаючы на нешчаслівы лёс праваслаўных, аўтар Суплікацыі”, перапоўнены пачуццямі, пісаў: Наш праваслаўны народ заплаціў за вольнасці і свабоды сваёй крывёю. He шкадуючы жыццяў, праваслаўныя сваімі персямі шматкроць баранілі Айчыну ад ворагаў” [353, 3].
* Пад " Юстыфікацыяй нявіннасці' стаяць подпісы мітрапаліта I .Барэцкага і праваслаўных епіскапаў. Але яе тэкст, без сумневу, рыхтаваўся М.Сматрыцкім.
164
Раздзел 4
У колішнія часы, паводле ягонай слушнай заўвагі, вялікія князі і каралі — Казімір, Ян Альбрэхт, Аляксандр, Жыгімонт I Стары, Жыгімонт Аўіуст, Генрых Валуа і Сцяпан Батура — шанавалі сваіх падданых, высока цанілі і не раз адзначалі заслугі праваслаўных перад Айчынай; ім, прынамсі, ніколі не забаранялася мець свайго мітрапаліта і епіскапаў, падпарадкаваных духоўнай уладзе Канстантынопаля.
Грубым парушэннем прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці Мялет назваў манархаў загад аб арышце ерусалімскага патрыярха Гэафана, нічым не пацверджаныя абвінавачанні яго ў антыдзяржаўнай дзейнасці, нібыта падбухторванні праваслаўных жаўнераў (казакаў) да збройнага выступу і асабліва выдумкі пра шпіёнства патрыярха на карысць турэцкіх султанаў. На думку Мялета, вялікай памылкай было б расцэньваць пасвячэнне патрыярхам праваслаўных на духоўныя пасады як абразу манарха. “Патрыярх не меў ні ў думках, ні на сэрцы, каб нейкім чынам зняважыць Жыгімонтаву ўладу”, — пісаў Мялет [348, 522], Сапраўды, пасвячэнне адбылося без манархавай прэзентацыі, але ў гэтым, лічыў ён, вінаватыя тыя, хто незаконна пазбавіў праваслаўных магчымасці мець сваіх духоўных пастыраў. Парушэнне аднаго закону пацягнула за сабой ланцуг іншых парушэнняў: “Дзе фундамент бурыцца, там і сцены мусяць упасці” [348, 523]. Мялет запэўніваў, што ні ён, ні патрыярх, узнаўляючы праваслаўную мітраполію, не шукалі ўласнай карысці, а толькі “дбалі пра вечныя рэчы”.
У “Юстыфікацыі нявіннасці” і “Суплікацыі” выразна выявіліся, аднак, і заганныя тэндэнцыі светапогляднай эвалюцыі М.Сматрыцкага. У перыяд, калі ідэя адзінай літвінскай нацыі ўсё больш станавілася панавальнай у свядомасці жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, калі рэгіянальны патрыятызм пад уздзеяннем цэнтралізацыйных чыннікаў саступаў месца агульнадзяржаўнаму, ён пачаў настойліва гаварыць пра падзел адзінага літвінскага народа паводле канфесійнай прыналежнасці на “рускіх” — праваслаўных і “літвіноў” — каталікоў [348, 513, 515, 528], чаму, напэўна, не ў малой ступені паспрыялі гістарычныя фантазіі М.Стрыйкоўскага.
Дзяржава — Царква — Культура
165
Заслугоўвае на ўвагу і той факт, што М.Сматрыцкі ў “Суплікацыі” заявіў пра добраахвотнае ўваходжанне ў 1569 г. Кіеўшчыны, Валыні, Падолля ў склад Польшчы і непрымусовы хаўрус “рускай” (праваслаўнай) шляхты гэтых вялікакняскіх земляў з польскім народам [353, 3 адв.], у чым, вядома, была значная доля гістарычнай праўды.
У новых умовах грамадскакультурнага жыцця, якія склаліся на пачатку 20х гг. XVII ст., тагачасны вуніяцкі мітрапаліт Я.Руцкі, гэтаксама як і Л.Сапега, узяў курс на замірэнне канфесіяў. Блізу 1623—1624 гг. ён распрацаваў глабальны праект утварэння вялікакняскай патрыярхіі, “каб яна была ўфундаваная ў нашых краях накшталт маскоўскай, і мы не ехалі кожны раз некуды за блаславеннем” [4, т. 4, 513—514], Новая патрыярхія, паводле мітрапалітавай задумы, павінна была аб’яднаць усе хрысціянскія канфесіі Вялікага Княства, стаць важнейшым сродкам рэгулявання дачыненняў між імі.
У рэалізацыі сваёй грандыёзнай задумы па стварэнні новага цэнтра Хрысціянства Я.Руцкі разлічваў абаперціся найперш на ўтвораны ім жа ў 1617 г. Базылянскі Ордэн і бліжэйшых сваіх паплечнікаў — вуніяцкіх епіскапаў: І.Марахоўскага, уладзімірскага і берасцейскага; А.Пакосту, холмскага і белзаўскага; Ерамію, луцкага і астрожскага; А.Сяляву, полацкага, віцебскага і амсціслаўскага; Р.Міхалоўскага, тураўскага і пінскага. Мітрапаліт, напэўна, пачаў рабіць энергічныя захады, каб схіліць на свой бок аўтарытэтных дзеячоў Праваслаўя — М.Сматрыцкага, С.Косава, І.Барэцкага. He выпадкова ж у 1623 г. па абшарах Княства распаўсюдзіліся чуткі пра нейкія таемныя перамовіны паміж вуніятамі і праваслаўнымі ды засакрэчаную падрыхтоўку хаўрусу між імі. І.Барэцкі мусіў нават публічна аспрэчваць гэта ў сваім Пасланні за 23 мая 1623 г. [39, т. 1, 265],
Праўда, праз нейкі час чуткі пацвердзіліся. М.Сматрыцкі пасля наведання ў 1623—1624 гг. Канстантынопаля сапраўды падтрымаў ідэю новай вуніі і мітрапалітаў праект утварэння вялікакняскай патрыярхіі. Больш за тое, ён неўзабаве стаўся адным з галоўных яе абаронцаў.
166
Раздзел 4
Пасля трох гадоў таемнага супрацоўніцтва з Я.Руцкім Мялет 21 жніўня 1627 г. публічна абвясціў свае намеры. Звярнуўся з “Лістом да канстантынопальскага патрыярха”, у якім заклікаў яго спрыяць задзіночанню вернікаў усходняга абраду Вялікага Княства на грунце Вуніяцтва [349]. Тэарэтычныя аспекты новай вуніі М.Сматрыцкі разгледзеў у фундаментальных філасофскабагаслоўскіх трактатах — “Апалогіі” (1628)*, “Аб шасці адрозненнях у вучэнні Усходняй і Заходняй Цэркваў” (1628) і “Катэхізісе” (каля 1628). Шляхі і сродкі практычнага задзіночання праваслаўных і вуніятаў знайшлі адлюстраванне пераважна ў ягонай перапісцы з Я.Руцкім, а таксама ў палемічных творах — “Апалеі Апалогіі”( 1628)**, “Пратэстацыі” (1628) і “Парэнэзісе” (1629). 3 М.Сматрыцкім салідарызаваўся другі вуніяцкі пісьменнік, Тодар Ліцыній Намыслоўскі. У 1628 г. у падтрымку Мялета ён апублікаваў свой выдатны палемічны твор “Коўзкі пляц” [308].
Пасля публікацый 1627—1629 гг. М.Сматрыцкага на яго, як і трэба было чакаць, абрынуўся шквал абвінавачанняў ды нечуваных паклёпаў. 3 крытыкай ягонай “здрады” выступіў колішні паплечнік А.Мужылоўскі ў творы “Антыдотум” (1629)***. На гэты твор Мялет амаль адразу адказаў “Экзетэзісам” (1629). Апрача А.Мужылоўскага з Мялетам у гэты час дыскутавалі А.Дзіпліц, які надрукаваў “Антапалогію” (1632), і ананімны аўтар, што падрыхтаваў памфлет пад тытулам “Тропар і кандак”.
Як вядома, праект утварэння вялікакняскай патрыярхіі з розных прычынаў не спраўдзіўся. Найперш дзеля адсутнасці шырокай падтрымкі з боку ўплывовых урадоўцаў. Ідэя вялі
* ‘‘ Апалогія” М .Сматрыцкага і некаторыя іншыя яго творы 1627—1629 гг. друкаваліся ў перакладзе на расейскую мову ў кн.: КйрйллоМефодйевскйй сборнйк. Нздал А.Мартынов. Лейпцйг, 1867. Вып. 2.
** Унікальны паасобнік “Апалеі Апалогіі' знойдзены мною ў Маскве ў Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў (РДЗАСА). Фотакопія захоўваецца ў асабістым архіве.
*** “Антыдотум” А.Мужылоўскага дасюль як след не вывучаны медыявістамі. Ен несумненна варты перакладу з польскай на беларускую мову і перавыдання. Фотакопія гэтага твора, зробленая паводле рэдкага паасобніка, таксама захоўваецца ў маім архіве.
Дзяржава ~ Царква — Культура
167
какняскай патрыярхіі не прыйшлася даспадобы і Жыгімоту Вазу, зарыентаванаму на польскую культуру. Да таго ж сур’ёзнае супрацьдзеянне зыходзіла з Канстантынопаля, Рыма і Масквы, якія рознымі шляхамі імкнуліся перашкодзіць утварэнню яшчэ адной сталіцы Хрысціянства.
Ідэйная барацьба 20х гг. XVII ст. прыцягвала ўвагу многіх жыхароў Вялікага Княства, вернікаў розных канфесіяў. Цікавасць да дыскусіяў не знікала і пазней, у 30х гг., калі ў грамадстве выразна акрэслілася тэндэнцыя на замірэнне.
Шырокі розгалас у славянскім свеце атрымаў “Сінопсіс (Вільня, 1632) — праграмны твор праваслаўных, падрыхтаваны для дэпутатаў Канвакацыйнага Сойма 1632 г., што быў скліканы ў Варшаве па смерці вялікага князя Жыгімонта Вазы. Каб давесці паслам і сенатарам пра