• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    ыю і распачаў бескампрамісную барацьбу за Праваслаўе. Ен рассылаў па ўсёй Кароне і Княстве лісты, “жалуючнся, же нарушеніе праву деется н кгвалтом до веры прнмушают... н просячн, жебы каждый прочулся вт> том, же што дей теперь одному у вольностн дееться, тое ж по тому п другому будет” [81, 215216}. Князя вельмі абурала тое, што “паганых” (туркаў, татараў, жыдоў) ніхто не чапае, яны застаюцца кожны пры сваёй веры, а нябачаныя ганенні чыняцца на “русінаў” (праваслаўных).
    “Перасцярога” Клірыка Астрожскага, бадай, адзіны грунтоўны дакумент, дзе найбольш поўна пададзены матэрыялы да справы патрыярхавага протасінгела Нічыпара, які быў пасаджаны ў вязніцу як шпіён суседніх дзяржаваў. Клірык распавёў не толькі пра матывы арышту, але й пра тое, як разгортваліся падзеі на Соймавым судзе: пералічыў шэсць абвінавачанняў, выстаўленых Нічыпару інстыгатарам, апублікаваў цалкам адказ на іх протасінгела і прамову князя КАстрожскага ў яго абарону, поўную прэтэнзіяў да Жыгімонта. “He хочеш нас у православной вере нашой заховатн, прн правах нашнх, — гаварыў князь, — на местце отступных, пастыров нншнх датн, н овшем допуіцаеш тым отступннком кгвалт чнннтн н кров пролнватн тых, которые во отступленіе нх за ннмн нтн не хотят, лупнтн н зь маетностей нх выгонятн, 3^ земель наконец выволатн. За веру православную наступаеш на права наше, ломаеш вольностн наше, н наконец, на сумненье наше налегаеш, чнм прнсягу свою ломаеш...’’ [81, 219]. Нягледзячы на гэты палымяны зварот КАстрожскага да Жыгімонта, Нічыпара не вызвалілі з Мальборцкай цвердзі, дзе ён неўзабаве памёр пакутніцкай смерцю, замораны голадам.
    Міжканфесійная барацьба
    151
    Клірык Астрожскі занатаваў для гісторыі шматлікія факты здзеку вуніяцкіх іерархаў над вернікамі, што засталіся ў праваслаўнай веры. “Попов до тоей унен, — сведчыў ён, — кгвалтом прнтягалн, а которые зводнтн ся нм не давалн, оных обезчестевалн; другнх вязаньем н мукамі трапнлн, нншых направуючн забнватн, топнтн н рознымн способамн губнтн почалн; ездячн по местех церквн печатовалн, за взятьем властн у гетмана” [81, 220—221]. Клірык тут жа падаў звесткі пра суд (у прысутнасці Жыгімонта Вазы) па справе аб забойстве Стафана Дабранскага, святара манастыра Святога Спаса, што пад Луцкам, якога за нежаданне прыняць вунію, на оболонье поймавшн, утопнлн”. Гэты, а таксама іншыя факты дазволілі Клірыку даць вельмі непрывабную характарыстыку вуніятам: Н такт> уставнчне н по сей день на Церков воюют. Кого могучн, лагоднымн словы, врядамн, достойностямн до себе зневоляют, а нашнх мучат, грозят, кннгамн фальшнвымн закндают, кннгн змышляют, пншучн подг> датою старою, пнсмом старым, якобы колнсь тая згода трватн мела... [81, 229],
    Паводле сцверджання Клірыка, епіскапскія пасады ў Вуніяцкай Царкве займаюць малаадукаваныя святары, якія дбаюць не пра духоўнае выратаванне хрысціянаў, а толькі пра “тую свою унею”.
    Унікальныя гістарычныя звесткі падаваў на старонках сваіх твораў другі праваслаўны пісьменнікпалеміст Мялет Сматрыцкі. У “Трэнасе” ён пералічыў шляхоцкія і князеўскія роды, якія да 1610 г. пакінулі Праваслаўе. Сярод названых ім — князі Слуцкія, Заслаўскія, Збаражскія, Вішнявецкія, Сангушкі, Чартарыскія, Пронскія, Ружанскія, Саламярэцкія, Крашынскія, Масальскія, Горскія, Сакалінскія, Лукомскія, Пузыны, а таксама шляхоцкія сем’і — Хадкевічы, Глябовічы, Кішкі, Сапегі, Дарагастайскія, Войны, Валовічы, Зяновічы, Пацы, Халецкія, Тышкевічы, Корсакі, Храптовічы, Трызны, Гарнастаі, Бокія, Мышковы, Госцы(?), Сямашкі, Гулевічы, Ярмолінскія, Czothancy(?), Каліноўскія, Кірдзеі, Загароўскія, Мялешкі, Багавіціновічы, Паўтовічы, Сасноўскія, Скуміны, Пацеі ды інш. [354, 15—15 адв.].
    152
    Раздзел 3
    Аўтар ананімнага Эктэзіса” занатаваў абурэнне канстантынопальскага патрыярха Ераміі, які, даведаўшыся пра вынікі Берасцейскага Сабора 1596 г., вельмі шкадаваў і перажываў, што некалі блаславіў на духоўныя пасады "дваяжонцаў і яўных распуснікаў”, якія да таго ж сталіся “здрайцамі і адступнікамі”.
    Творы вуніяцкіх аўтараў гэтаксама напоўнены рэдкімі гістарычнымі фактамі, пра якія або зусім няма звестак у актавых матэрыялах, або яны там толькі між іншага згадваюцца. Л.Крэўза, прыкладам, у Абароне...’ спыніўся на канкрэтных станоўчых выніках царкоўнага задзіночання, найважнейшы з якіх — магчымасць накіроўваць вучняў з Вялікага Княства ў заходнееўрапейскія універсітэты за кошт сродкаў Касцёла [297, 286289],
    І.Пацей у “Лісце да Клірыка Астрожскага” (каля 1598) звярнуўся да падзеяў 1596 г., калі вельмі абвастрылася міжканфесійнае змаганне за бажніцу Святога Іллі ва Уладзіміры [144, 10611063],
    Ен гэтаксама спыніўся на прычынах грамадскіх хваляванняў у Вільні і заклікаў да паразумення, сфармуляваўшы платформу аптымальна магчымых міжканфесійных дачыненняў, паводле якой мір абвяшчаўся вышэйшай каштоўнасцю, a грамадзянская вайна — страшэнным ліхам для дзяржавы і народа. Поготову, — пісаў ён, — межн самымн хрестняны покой, хотябы теж сь крнвдою которое стороны учннен был, далеко ест леітьшый, анн ж незгода н война справедлнвая. Бо война завжды не бывает без пролнтья кровн хрестнянское. A хто жт> так безумный будет, жебы шел так злую н непожнточную реч хвалнтн!? Але покой, хотя подчас н сь крнвдою альбо зт> уіцнрб'ьком маетностн н не по волм другого бывает, предся лепшый ест, а ннж война крывавая, насправедлнвшая, а што еіце болшого — внутрняя, межн домовннкамн н вт> еднном панстве, которое жаден на свете, не только хрестняннн, але н поганнн бачный, не хвалнт” [144, 1055],
    У “Лісце да Канстантына Астрожскага” (чэрвень 1598) І.Пацей падаў звесткі пра супольны Сабор (паводле яго азначэння — “зборышча”) праваслаўных і рэфарматаў, які
    Міжканфесійная барацьба
    153
    праводзіўся блізу 1597 г. пад эгідай князя з мэтаю выпрацоўкі агульнай стратэгіі змагання з Каталіцкім Касцёлам і Вуніяцкай Царквою [143, 1009],
    Працэс збліжэння праваслаўных і рэфарматаў Вялікага Княства Літоўскага дасягнуў кульмінацыі ў 1599 г., калі быў скліканы яшчэ адзін супольны Сабор. На ім выпрацавалі пункты супрацоўніцтва і дамовіліся пра ўзаемадапамогу, каб “нх мнлостням паном евангелнком воспол с намн (праваслаўнымі. — І.С.) за нашн уразы, яко н нам за нх крнвды, боронячн вольностей, слушне ся взятн” [4, т. 4, 193],
    Вуніяцкі твор “Рэляцыя” (1609), аўтарства якога, мабыць, належыць І.Пацею, раскрывае ўсе перыпетыі барацьбы паміж віленскімі вуніятамі і праваслаўнымі ў 1608—1609 гг. Як засведчана ў творы, прычынаю канфлікту зрабілася прызначэнне Я.Руцкага мітрапалітавым каад’ютарам (намеснікам) у ліпені 1608 г. Архімандрыт Віленскага СвятаТраецкага манастыра Самуль Сянчыла і Баўтрамей Рашкоўскі ў знак пратэсту запісаліся ў праваслаўнае брацтва, маючы намер перадаць праваслаўным усю манастырскую маёмасць. Гэтым учынкам, як паведамляецца ў “Рэляцыі”, яны “заварылі злосць і нянавісць”. Амбіцыйныя святары звярнуліся ў магістрат, затым справа была вынесеная на разгляд Сойма, у часе якога Сянчыла і Рашкоўскі “бегалі да сенатараў да пасольскай ізбы, назаляючы ўсім сваімі плёткамі” [323, 12 адв.]. Па вяртанні ў Вільню іхная ваяўнічасць не толькі не зменшылася, але й дасягнула недапушчальных памераў: яны пачалі заклікаць да “непадпарадкавання і бунту”, падбухторваць “паспольства да праліцця крыві” [323, 15]. Працяглы канфлікт, паводле сцверджання аўтара “Рэляцыі”, скончыўся толькі ў 1609 г. дзякуючы намаганням Я.Кунцэвіча, І.Пацея, Я.Руцкага ды пастанове Трыбунала. На парушальнікаў спакою быў ускладзены вялікі грашовы штраф.
    Побач з сапраўднымі фактамі ў літаратурных творах нярэдка пашыраліся легендарныя звесткі. Да такога тыпу належаць, прыкладам, гісторыі, якія распавёў Клірык Астрожскі ў “Перасцярозе” пра І.Пацея, — момант пасвячэння яго на
    154
    Раздзел 3
    Уладзімірскую епіскапію [81, 209—210], а таксама нібыта містычнае ператварэнне віна ў ваду пад час службы пасля падпісання Берасцейскай вуніі: “Бог чудо показал, же отрннул нх оферу, бо прн том служенін btj келнху внно у воду ся пременало без прнлнванья воды” [81, 214],
    Суб’ектыўны элемент, аўтарскія ацэнкі і аўтарскае бачанне прадмета натуральна прысутнічалі ў літаратурных творах, асабліва ў каментарах да розных дакументаў. Але дамінаванне аб’ектыўнай інфармацыі (першапублікацыі пастановаў Трыбуналаў, Соймавых Канстытуцыяў, прывілеяў, прыватных лістоў ды інш.) якраз і надае творам палемічнай літаратуры вялікую гістарычнакультурную каштоўнасць, робіць іх неацэнным духоўным
    скарбам.
    Р а з д з е л 4
    ©зяржава  Шаркка  Ж^льшура
    (&ыскрш 2040^ аа&ор ХЮТ cm.)
    I.	^жацаканнс йракаслаўя: pro et contra
    ЕП русалімскі патрыярх Тэафан, які ўвесну 1620 г. знаходзіўся з візітам у Вялікім Княстве Аітоўскім, сваёй пастановай узнавіў Кіеўскую праваслаўную мітраполію і, не пытаючыся манархавага дазволу і згоды вуніяцкага мітрапаліта Я.Руцкага, 15 жніўня 1620 г. прызначыў мітрапалітам Праваслаўнай Царквы Іова Барэцкага, а таксама пасвяціў на духоўныя пасады шэсць епіскапаў: М.Сматрыцкага — на полацкую епархію, Я.Курцэвіча — на ўладзімірскую, І.Чарнецкага — на луцкую, І.Капінскага — на перамышлеўскую, П.Іпалітовіча — на холмскую ды А.Стагонскага — на пінскую. Гэта рэзка абвастрыла міжканфесійныя дачыненні ў Княстве, выклікала новую хвалю публіцыстыкі і гарачых літаратурных спрэчак.
    Палеміку распачаў Мялет Сматрыцкі. 5 красавіка 1621 г. ён апублікаваў “Верыфікацыю нявіннасці”, у адказ на якую вуніяцкі мітрапаліт Я.Руцкі выступіў з трактатам “Падвойная віна” (1621). Мялет неадкладна надрукаваў “Абарону Верыфікацыі” (1621), а Я.Руцкі ў тым жа годзе адгукнуўся на яе “Экзаменам Абароны” (1621)*. Спрэчкі між М.Сматрыцкім і
    * Шэраг палемічных твораў пачатку 20х гадоў XVII cm. перадрукаваны ў "Архйве ЮгоЗападной Россйй" (Кйев, 1914. Ч. 1. Т. 8). Гэтыя публікацыі, на жадь, не пазбаўденыя хібаў і таму ў дасдедванні выкарыстоўвадіся старажытныя арыгінады. сабраныя ў фотакопіях і ксеракопіях у архіве аўтара.
    Дзяржава — Царква — Культура
    157
    Я.Руцкім набылі небывалую вастрыню. Узаемная непрыязнасць, народжаная разыходжаннямі канцэптуальнага парадку, не ведала межаў.
    Галоўнае, што іх размяжоўвала, — розныя падыходы да пытання пра тое, хто мае права прызначаць на царкоўныя пасады ў Княстве — манарх або вышэйшая духоўная асоба Усходняй Царквы — канстантынопальскі патрыярх. Выступаючы ў абарону ўзноўленай праваслаўнай мітраполіі, М.Сматрыцкі ў сваіх творах даводзіў, што першын