• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
     на каралеўскія і княскія пасады. Таму нейкае карэктаванне ці тым больш перагляд ролі Рымскага біскупства непасрэдна ўздзейнічалі на палітычнае жыццё, карэнным чынам змянялі сутнасць базавых палажэнняў тагачаснай тэорыі дзяржавы і права, што, натуральна, надавала літаратурным дыскусіям асаблівую вастрыню і драматызм.
    У” СХОДНЯЯ I ЗАХОДНЯЯ цэрквы: ХАРАКТАРЫС_____ТЫКА ДАЧЫНЕННЯЎ. Галоўнае, да чаго імкнуліся ў сваіх творах абаронцы вуніі, — давесці і ўсебакова абгрунтаваць з дапамогаю разнастайных гістарычных, тэалагічных, рацыяналістычных ды схаластычных аргументаў, што пераход Праваслаўнай Царквы Вялікага Княства Літоўскага пад уладу папы рымскага не толькі не супярэчыць Святому Пісьму, не парушае царкоўных правілаў, але й поўнасцю адпавядае характару шматвяковых дачыненняў Усходняй і Заходняй Цэркваў, гістарычна апраўданы і сугучны адвечным памкненням усіх праваслаўных вернікаў.
    Зусім іншае меркаванне мелі праціўнікі вуніі, лічачы, што гэтым учынкам парушана кананічнае права, свецкія законы, царкоўная традыцыя і, галоўнае, прынцыпы ўзаемадачыненняў паміж Рымам і Канстантынопалем.
    Розныя пазіцыі і ўзаемныя прэтэнзіі сталіся прычынаю таго, што ў нашай палемічнай літаратуры паступова выкрышталізаваліся дзве супрацьлеглыя канцэпцьіі вызначэння стасункаў паміж Усходняй і Заходняй Цэрквамі. Адна лінія выяўлена ў творах каталіцкіх і вуніяцкіх аўтараў — П.Скаргі [189, 268— 304], А.Крэўзы [297, 196—224, 247—264], другая — у
    134
    Р а з д з е л 3
    творах праваслаўных і рэфармацыйных пісьменнікаў (“Сказ супраць вуніі" [187, 540—548], трактаты К.Філалета [232, 149—154 адв.], А.Мужылоўскага [119, 268—274], М.Сматрыцкага [354, 68 адв.—100], З.Капысценскага [71, 757—953]).
    Прынцыповыя разыходжанні паміж пісьменнікамі абодвух лагераў выявіліся ўжо пры адказе на пытанне аб перадумовах, прычынах і непасрэдных вінаватых расколу Хрыстовай Царквы, які адбыўся ў сярэдзіне XI ст.
    Каталіцкія і вуніяцкія пісьменнікі Беларусі ўсю віну за раз’яднанне Царквы ўскладалі на ўсходніх іерархаў. Красамоўнае сведчанне таго — пазіцыя П.Скаргі*. Раскрываючы матывы і сутнасць канфліктаў паміж Канстантынопалем і Рымам, напрыклад 860 г., ён абвінавачваў толькі праваслаўных. Менавіта яны, паводле яго меркавання, сваімі няўзважанымі ўчынкамі падрыхтавалі 1054 год, калі ў міжцаркоўных дачыненнях адбыўся выбух. Характарызуючы стасункі паміж Рымам і Канстантынопалем па сямі Сусветных Саборах, перадусім падзеі 868, 1053, 1088, 1139, ’1180, 1273, 1332, 1338 і 1400 гг., П.Скарга паказаў, як паступова выспяваў канфлікт і якія фактары сталіся ўрэшце вызначальнымі [189, 268—282].
    Таленавіты вуніяцкі пісьменнік Л.Крэўза таксама лічыў важным “распавесці пра тое, што дзеялася ў Божай Царкве па сямі Саборах і як адбылося разарванне па віне Грэкаў” [297, 196]. У пацверджанне выказанага тэзіса ён у сваёй Абароне...” падаў шэраг прыкладаў з “рускіх хронік” і гістарычных твораў Зонары. Л.Крэўза падкрэсліваў, што менавіта за адступленне Бог пакараў Грэцкую Царкву, дазволіўшы паганым зліквідаваць Візантыйскую дзяржаву, пазбавіў грэкаў магчымасці пашыраць духоўныя навукі, нарэшце, зрабіў так, што мошчы многіх святых — нябесных заступнікаў Царквы — былі перанесеныя ў заходнія землі [297, 209219],
    Выказванні П.Скаргі, Л.Крэўзы і іншых прыхільнікаў Захаду выклікалі пратэст іхных апанентаў. Праваслаўны аўтар
    * У сваіх царкоўнагісгпарычных штудыях П.Скарга абапіраўся на творы Баронія, Генадзія, Куніатэя.
    Міжканфесійная барацьба
    135
    “Сказа супраць вуніі”, закранаючы перадгісторыю царкоўнага раз’яднання, наагул даводзіў супрацьлеглае. He грэкі адступілі ад адзінай Хрыстовай Царквы, пісаў ён, а якраз наадварот рымляне. 3 несамавітых учынкаў папы Грыгорыя I (590— 604), а затым, у 610 г., Баніфацыя III пачаліся, паводле ягоных слоў, першыя непаразуменні паміж дзвюма сталіцамі Хрыстовай Царквы [187, 540—548]. Плённае ж супрацоўніцтва праваслаўных і каталікоў у часе сямі Сусветных Сабораў — Нікейскага (325), Канстантынопальскага (381), Эфескага (431), Халкідонскага (451), Канстантынопальскага другога (553), Канстантынопальскага трэцяга (680—681), Нікейскага (787) — гэта, на думку пісьменніка, заслуга выключна ўсходніх іерархаў, якія заўсёды дбалі пра захаванне адзінства Хрыстовай Царквы.
    Ганебны падзел Царквы, паводле сцверджання К.Філалета, падрыхтавалі менавіта * пыхлівыя і хцівыя рымскія біскупы, якія вызначаліся несумленнасцю, пагардай да пастановаў Сусветных Сабораў, неабмежаванай прагай багапцяў і раскошы, мелі ні з чым не параўнаныя амбіцыі і фанабэрыю. “Также н того не прнзнаваю, — пісаў ён, — абы до едностн розрыванья Грекн прнчнны даватн мелн, й овшем смеле то мовлю, же папежов рнмскнх брыдкая пыха й надутость невстыдлнвая панованья неналежной звнрхностн ростяганья, хтмвость, а затым ндучее Сннодов святых фалшованье н отмененье, м што раз, то новейшнх речей подь заслоною апостолской властн вь Костел Божій втручанье — тую еднасть церковную розорвало” [232, 150],
    У сваім знакамітым “Трэнасе Мялет Сматрыцкі таксама адкінуў папрокі на адрас Усходняй Царквы і, што вельмі істотна, зняпраўдзіў усе “12 адшчапенстваў”, несправядліва прыпісаных ёй каталіцкімі і вуніяцкімі пісьменнікамі. Сярод жа “грахоў” Усходняй Царквы яе апанентамі называліся: дзейнасць "ерэтыкоў Арыя, Несторыя, Яўціха, Македонія, манафелітаў, яўнаміянаў, навука патрыярха Фоція пра крыніцу выпраменьвання Святога Духа, усталяванне адметнага чынен
    136
    Раздзел 3
    ня Хрыстовай Вячэры ў часы імператара Канстантына ды інш [354, 8181 адв.]. Мялет прааналізаваў кожнае з “адшчапенстваў паасобку і аргументавана давёў, што адказнасць за разбурэнне царкоўнае злучнасці нясе Рым, а не Канстантынопаль [354, 80 адв.—100].
    Слуцкі пратапоп, вядомы праваслаўны пісьменнікпалеміст А.Мужылоўскі, выкрываючы эгаізм, самаўпэўненасць і фанабэрыю рымскіх біскупаў, адназначна сцвярджаў, што гэта яны, а не ўсходнія патрыярхі пераступілі ўсталяваныя на прзцягу стагоддзяў дачыненні паміж Рымам і Канстантынопалем. “Але потомные папежн, — пісаў ён, — тым Собором святым се сопротнвнлн, кгрунт нарушнлн, печата поломалн; прето папежн суть протнвннкамн Собором святым н справе Духа Святого’' [119, 268],
    Пад час дыскусіяў вакол гістарычнацаркоўных праблемаў каталіцкія і вуніяцкія пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага імкнуліся сцвердзіць яшчэ адно прынцыпова важнае палажэнне: Усходняя Царква ўвесь час пасля “адшчапенства”, з XI да XVI ст., імкнулася ўз’яднацца з Каталіцкім Касцёлам, прагнула вяртання пад уладу Рыма. Свой новы тэзіс П.Скарга і Л.Крэўза падмацавалі шэрагам прыкладаў, калі ініцыятыва задзіночання Цэркваў сапраўды належала ўсходнім іерархам. У гэтым жа кантэксце яны разглядалі падзеі Фларэнційскага Сабора 1439 г.
    Мэта каталіцкіх і вуніяцкіх пісьменнікаўпалемістаў заставалася, аднак, ранейшай — умацаваць яшчэ адным ‘гістарычным слупом пакуль што кволае і няўстойлівае збудаванне вялікакняскай Царквы, якая прызнала сваім духоўным пастырам папу рымскага.
    Беларускія пісьменнікі — праціўнікі вуніі і перападпарадкавання Усходняй Царквы Вялікага Княства — катэгарычна не пагадзіліся са сцверджаннем апанентаў пра нібыта даўняе жаданне праваслаўных вернікаў паяднацца пад уладай Рыма. Яны адкінулі прапанаваную канцэпцыю дачыненняў паміж дзвюма сталіцамі і зняпраўдзілі тлумачэнне падзеяў Ферара
    Міжканфесійная барацьба
    137
    Фларэнційскага Сабора, якое давалі П.Скарга, Б.Гербест, І.Пацей, Л.Крэўза ды інш.
    Адным з першых, хто выказаўся супраць, быў К.Філалет. Ен своеасабліва інтэрпрэтаваў змест Тэстамента канстантынопальскага патрыярха Язэпа, удзельніка Сабора, і адметна пракаментаваў дзейнасць кіеўскага мітрапаліта Ісідара, які, паводле слоў аўтара “Апокрысіса”, “зоставшм зменннком, крнвоверным помогал” [232, 154],
    Найбольш поўна падзеі ФерараФларэнційскага Сабора з гледзішча праваслаўных асвятліў Клірык Астрожскі ў творы ‘Тісторыя аб Фларэнційскім Саборы”. Абапіраючыся на грэцкія, лацінскія і славянскія крыніцы, ён раскрыў перадумовы Сабора, узнавіў храналогію падзеяў, назваў галоўных удзельнікаў, акрэсліў іх ролю, апублікаваў выступы і палемічныя прамовы папы рымскага Яўгена, візантыйскага імператара Іаана Палеолага, мітрапаліта Ісідара, паслоў александрыйскага, антыёхскага ды ерусалімскага патрыярхаў, урэшце, вытлумачыў сутнасць асноўных пастановаў Сабора.
    Паводле высновы Клірыка Астрожскага, Фларэнційскі акт пра царкоўнае задзіночанне нельга лічыць сапраўдным, бо прадстаўнікі Усходняе Царквы, за выняткам кіеўскага мітрапаліта Ісідара, падпісвалі яго пад страшэнным прымусам. Духоўныя айцы, дазнаўшыся пра ягоны змест, хацелі ад’ехаць з Сабора, але над імі быў учынены гвалт: іх паланілі, пасадзілі ў вязніцы, дзе ім давялося вынесці нечуваныя пакуты, здзекі і абразы.
    Вось як пра тыя падзеі распавядае Клірык: “Вндячм то, заходнін отцн н папа Евгеній казалн восточных отец пматп. А напнсавшн згоду або унью, ведле мыслн і волн своее, якобы восточнін отцн похожденіе Святого Духа “н от Сына”, опреснокы, чнстец, бнскупа рнмского наместннком Хрнстовым н потомком Петровым н головою Костела прнзналн, — до подпнсу нмаючн прнмушалн розмантым везеньем, темннцамн, путамн, ранамн, голодом. Шестьдесят епнскопов а полтораста презвнтеров, сннкгелов, протосннкгелов н діаконов в темніцах замкнувшн, розмантые мукы задавалн: одных голодом пятнад
    138
    Р а з д з е л 3
    цать день морнлн, нншнх огнем пеклй, другйх душвлй, давйлй...” [78, 464], Сярод тых, хто пакутаваў, былі мітрапаліты амасійскі, сіліўрыйскі, халкідонскі, нікамідыйскі, філіпсійскі, дыяметрынскі, трапезонскі, эўрыпскі, а таксама больш за сто прасвітараў і манахаў, якія, “не могучй такях мук вытерпета, подпмсовалнся до той змышленой уней” [78, 464—465],
    Паводле сцверджання Клірыка, Тэстамент канстантынопальскага патрыярха Язэпа (Іосіфа), у якім ухваляюцца артыкулы Фларэнційскай вуніі, быў падроблены каталікамі. Пры гэтым яны здзейснілі неверагодна жорсткае злачынства: тры падасланыя імі манахі ўначы задушылі патрыярха і, пакідаючы месца забойства, паклалі ў рукі забітага той Тэстамент [78, 465—466],
    Такім чынам, ФерараФларэнційскі Сабор, падкрэсліваў Клірык, — сама чорная старонка ў гісторыі дачыненняў паміж Усходняй і Зах