• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    усалімскі і Кірыла Александрыйскі, якія карысталіся тэрмінам “princeps” у дачыненні да Пятра, хутчэй за ўсё падкрэслівалі толькі першараднае значэнне апостала, a не яго “старшынства” над іншымі, — сцвярджаў К.Філалет. У разважаннях аўтара Апокрысіса сапраўды ёсць рацыянальнае зерне, у чым пераконваюць наступныя словы: “Прнзнаваю ему <Скаргу> тое я, же тое слово “прйнцепс” частокроть вг> латннском языку началнйка або старейшого звйрхность, власть й моц над'ь кпм маючого знэчйт; але й он мне теж то прнзнатн муснт, же теж то слово “прйнцепс частокроть не началнйка, анй старейшого, але продкованье перед йншймй маючого а йх переходячого знэчйт. Яко, для прнкладу, егда мовят лэцйннйцй: “прннцепс фамйліе’ , “прннцепс лекгаціоннс”, “прннцепс кокворум”, “прйнцепс фйлософорум”, “прйнцепс йн юре цйвйлй — не началнмка якого, але переднейшого межй челедью, межн послы, межй кухармй, межн фйлософамй, межй правнымн розумеют [232, 103—103 адв.].
    Што да сведчанняў Яна Златавуснага і Феафілакта, дык яны сапраўды, як зазначаў К.Філалет, паўсюль называлі апостала Пятра “пастырам”, але нідзе не казалі пра ягоную ўладу над астатнімі [232, 104 адв.— 105 адв.]. Спасылку апанентаў на Генадзія Схалярыя К.Філалет ахарактарызаваў як цалкам беспадстаўную: Генадій, яко жйво того, што ему деепйс <Скарга> прйййсует, не пнсал; але то шнрые суть плёткй й потварй на него змышленые!” [232, 105 адв.—106 адв.].
    Існавала і яшчэ адна прычына, дзеля якой, паводле сцверджання праваслаўных і рэфармацыйных пісьменнікаў, не
    124
    Р а з д з е л 3
    варта было лічыць апостала Пятра першай асобаю пасля Ісуса Хрыста, а Рымскае біскупства — найгалоўнейшым ува ўсёй Царкве. Яны спасылаліся на той факт, што раней за Пятра рымскім біскупам быў Павел, які вельмі шмат зрабіў для ўмацавання і пашырэння Хрысціянства, але ніколі не называў сябе адзіным кіраўніком Хрыстовай Царквы: “Отож н туть бач, же ГІавел святый старшый был віэ Рыме н перво вснх папежннков, а не звался головою Церквн Хрнстовой, а досыть ся много о ней труднл н страдал, але он толко служнтелем Церквн Хрнстовы звался” [187, 509—510],
    Урэпіце, зняпраўдзіўшы ўсе доказы апанентаў, крытыкі Вуніяцтва зрабілі выснову, што ні Евангелле, ні святыя айцы ніколі не абаранялі царкоўнай манархіі і адзінаўладдзя апостала Пятра, а таксама пастыраў, прызначаных ім на Рымскае біскупства.
    Другі тэзіс. Першынства Рымскага біскупства і адпаведна папы рымскага ў Хрыстовай Царкве вызначыў ужо апостал Пётр, які перад пакутніцкай смерцю ў Рыме прызначыў менавіта папу сваім наступнікам, перадаў яму ўсю ўладу над хрысціянамі, што зафіксавана ў апостальскіх прывілеях. “Тоть потомок н наступннк Петра светого не есть нн’ьшнй, ______ падкрэсліваў Скарга, — одно бнскуп рымт>скнй, н тое месце, на котором Петр светый умучон н умерл, прнвнлея свон того местца бнскупом зоставуючн” [189, 250—252], Такі падыход, сцвярджаў П.Скарга, падзялялі не толькі каталіцкія тэолагі і гісторыкі, але й грэцкія дактары (багасловы) — Ірыней ( Кніга 3 , раздзел 3), Епіфаній, Афанасій Вялікі (“Ліст да папы Фелікса”), Васіль Вялікі (“Ліст 52 да Афанасія ), Рыгор Назіянзін ( Вершы пра жыццё”), Кірыла Александрыйскі, Ян Златавусны (“Першы ліст да папы Інакенція’), Тэадор Студыйскі (“Ліст да папы Льва”, “Ліст да цэсара Міхала ), Генадзій Схалярый ( Пра старэйшынства”, раздзел 7). Усе яны нібыта вучылі, што папы рымскія _____ гэта адзіныя законныя спадкаемцы апостала Пятра, які ў сваю чаргу атрымаў уладу над усёй зямлёй ад Сына Божага.
    Апаненты вуніятаў і каталікоў з свайго боку заявілі: калі б
    Міжканфесійная барацьба
    125
    апостал Пётр сапраўды даў рымскім біскупам уладу над усімі мясцовымі Цэрквамі, зрабіў іх першасвятарамі, а Рым — першасталіцай, дык гэты факт не замоўчваўся б некалькі стагоддзяў. Пра апостальскі ж прывілей папам нічога не паведамляў Мельцыядый, хоць ён у сваіх Лістах да гішпанскіх біскупаў’ вельмі ўзносіў Рымскі Касцёл. Таксама да Пятровых прывілеяў не апеляваў папа рымскі Засіма, што блізу 418 г. дыскутаваў з афрыканскімі біскупамі, даказваючы якраз іх падначаленасць Рыму. Нават Рыгор Вялікі, які займаў папскі пасад пасля 600 г., пад час палемікі з канстантынопальскім патрыярхам Іаанам, што прэтэндаваў на лідэрства ў Хрыстовай Царкве, ні словам не згадаў апостальскіх запаветаў, нібыта дадзеных рымскім біскупам [232, 109 113}. Адным з першых, хто спаслаўся на волю Пятра, быў шасцідзесяты па ліку папа рымскі Вігілій, які не грэбаваў аніякімі сродкамі, каб замацаваць сваю ўладу [189, 527}.
    Неабмежаваную ў Хрысціянскім Свеце ўладу папы рымскія атрымалі зусім не ад 1 оспада Бога і нават не ад апосталаў. У 318 г. папу Сільвестра надзяліў ёю імператар Канстантын. Ён жа падараваў і сімвалы гэтае ўлады — тры кароны, меч і каштоўныя ўборы. Сільвестр, аднак, стрымана паставіўся да ўсіх атрыбутаў улады, але ягоныя пераемнікі, пыхлівыя папы Баніфацый \ III і Павел II, пачалі стала карыстацца імі, не ведаючы аніякае меры. “А вед же потом, — зазначалася ў “Сказе супраць вуніі ’, — осьмой папеж Боннфацыуш, року 1290, вт> Рнме убрался вть коруну н меч голый казал за собою носнтн, н велнкнм голосом клнкатн: “О то два меча туть суть!” Потом юж лепей того поправнл н потверднл вторый папеж Павел, который се также вт> короне, вг> перлы н камене дорогое убрал н меч голый перед собою носнтн казал, н вт> Рнме перед людмн якобы другій Арон ходнл [187, 553}.
    Нарэшце, у пачатку IX ст. (па адных крыніцах у 820 г., па іншых — у 835 г.) места Рым падараваў Касцёлу імператар Людовік. Ягоны прывілей беларускія пісьменнікіпалемісты, крытыкі Рыма, неаднаразова перадрукоўвалі ў сваіх творах, адны паводле выдання Валатэрануса (\ olateianus.
    126 Раздзел 3
    Lib. 3) [187, 538539], іншыя, як Мялет Сматрыцкі, паводле старажытнага арыгінала, што захоўваўся ў Ватыканскай бібліятэцы [354, 59 адв.—60 адв.].
    Шэраг мясцовых Цэркваў, сцвярджаў аўтар “Сказа супраць вуніі”, перайшлі пад уладу Рыма не ў часы апосталаў, a значна пазней. Так, Медыяланскую Царкву падпарадкаваў папа рымскі Стафан IX (939—948), Гішпанскі Касцёл — папа Урбан II (1088—1092), Ангельскі — папа Аляксандр III. “А вжды онн еіце будут мовнтн, — падкрэсліваў ён, — нж Господь Ісус Хрнстос папежа постановнл н ему всм тые Костелы поручыл або Петровн святому поручнл, абы он сам всн Костелы н Церквм по всем Хрнстнанстве раднл?!” [187, 537538].
    Той аргумент вуніятаў і каталікоў, што Пётр апошнія часы правёў у Рыме і там загінуў, таксама не дае аніякіх падставаў лічыць Рымскае біскупства галоўным, сцвярджалі пратэстанцкія і праваслаўныя пісьменнікі. Бо калі так разважаць, пісаў К.Філалет, то Антыёхская Царква, заснаваная раней за Рым, і Ерусалім, дзе таксама іерэйстваваў апостал Пётр, з большым правам могуць абвясціць сябе першымі ў Хрысціянскім Свеце [232, 110],
    Што да спасылак на аўтарытэты, дык праціўнікі ідэі зверхнасці Рыма або ахарактарызавалі каментары да іх як памылковыя, або назвалі канкрэтныя хібы перакладаў усіх працытаваных мясцін з твораў Ірынея, Епіфанія, Афанасія, Васіля Вялікага, Рыгора Назіянзіна, Кірылы Александрыйскага, Яна Златавуснага, Тэадора Студыйскага і Генадзія Схалярыя [232, 113 адв.—122],
    Трэці тэзіс. Першынства Рымскага біскупства і папы рымскага пацвярджаецца тым, што менавіта ён на працягу стагоддзяў прызначаў святароў на вышэйшыя духоўныя пасады ва ўсёй Царкве, у тым ліку і ў Грэцыі, або здымаў іх сваёй воляю, пазбаўляючы сану.
    Дзеля абароны гэтага тэзіса вуніяцкія і каталіцкія аўтары, спасылаючыся на звесткі, пададзеныя ў Пралозе, Саборніку, славянскіх хроніках, ‘Тісторыі Грэцыі” Нікіфара, прыводзілі
    Міжканфесійная барацьба
    127
    наступныя прыклады: 1) прызначэнне папам рымскім Сільвестрам першага канстантынопальскага патрыярха Мітрафана; 2) дапамога папы Юлія канстантынопальскаму патрыяху Паўлу і александрыйскаму патрыярху Афанасію вярнуць страчаныя пасады; 3) пасвячэнне папам Агапітам патрыярха Міны; 4) вяртанне пры дапамозе папы Льва на канстантынопальскую патрыярхію Флавіяна, скінутага Дыяскорам; 5) пасвячэнне папам Янам XII праз сваіх паслоў на Канстантынопальскую патрыярхію Феафана [297, 188—189],
    Вуніяцкія і каталіцкія пісьменнікі Беларусі, абапіраючыся на гістарычныя творы Яўсебія Кесарыйскага, Нікіфара. Сазамена, Кірылы, Зонары*, Феадарыта Студыйскага, на Мінеі, Пралогі і Саборнікі, прыгадалі таксама восем прыкладаў, калі папы рымскія асуджалі патрыярхаў і пазбаўлялі іх духоўнага сану: 1) папа рымскі Віктар пракляў і пакараў сваёй уладаю патрыярхаў усёй Азіі за невыкананне ягонага загаду не святкаваць Вялікдзень разам з жыдамі; 2) папа Інакенці I скінуў патрыярха Тэафіла за крыўды, учыненыя Яну Златавуснаму; 3) папа Цэлестын за шэраг правінаў пазбавіў сану канстантынопальскага патрыярха Несторыя; 4) папа Аеў I пракляў ды выгнаў александрыйскага патрыярха Дыяскора і ерусалімскага патрыярха Ювеналія за распаўсюджванне імі “ерасяў”; 5) папа Фелікс скінуў антыёхскага патрыярха Пятра за непадпарадкаванне ягонай уладзе; 6) папа Агапіт, нягледзячы на пратэст імператара Юстыніяна, пазбавіў сану канстантынопальскага патрыярха Антыма, а на яго месца паставіў Міну; 7) папа Мікалай I памяняў ажно восем патрыярхаў, заўважаных у схільнасці да аблудных вучэнняў; 8) папа Дамас скінуў антыёхскага патрыярха Флавіяна [189, 262—264], Усе пералічаныя факты, паводле высновы каталіцкіх і вуніяціх аўтараў, — красамоўнае сведчанне першынства Рымскага біскупства і рымскіх біскупаў у Хрыстовай Царкве на працягу II—X стст.
    Праваслаўныя і рэфармацыйныя пісьменнікі Беларусі ў
    * Зонар Іаан — візантыйскі гісторык і кананіст XII cm., аўтар каментара на поўны тэкст царкоўных правілаў, складальшк Сусветнай хронікі ад стварэння Свету да ўступлення на пасад імператара Яна Комніна (1118 г.).
    128
    Раздзел 3
    сваіх палемічных творах паспрабавалі зняпраўдзіць усе аргументыпрыклады апанентаў. Яны пэўна сцвярджалі, што папы рымскія хоць і бралі ўдзел ва ўзыходжанні грэцкіх святароў на патрыяршыя пасады, але іх роля ніколі не была галоўнай, вызначальнай. Усё, як правіла, адбывалася дзякуючы іншым фактарам.
    У якасці прыкладу К.Філалет прыгадаў падзеі з пазбаўленнем сану Антыма і ўзвядзеннем на Канстантынопальскую патрыярхію Міны. Тады, паводле ягоных слоў, крызіс быў п