Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
годы і міласці Усходняй Царквы і Рымскага Касцёла”, пераймаць святых айцоў — Васіля (Базыля) Вялікага, Яна Златавуснага, Афанасія Вялікага, Рыгора Назіянзіна, Рыгора Ніскага, якія не ведалі нічога “мілейшага, пякнейшага і дабрэйшага, чымся яднанне і згода” [372, 27—28],
Урэшце ў выніку няпростага змагання, шматлікіх узгадненняў, розных патрабаванняў і ультыматумаў 8 кастрычніка 1596 г. на Берасцейскім Саборы была прынятая “Пастанова пра вунію”, пад якой падпісаліся: ад праваслаўных — мітрапаліт М.Рагоза, берасцейскі і ўладзімірскі епіскап І.Пацей, луцкі і астрожскі К.Тарлецкі, полацкі і віцебскі Г.Герман, холмскі і белзаўскі Дз. Збіруйскі, пінскі і тураўскі І.Гогаль, а таксама архімандрыты — Б.ГадкінскіКлімонт (браслаўскі), Г.Бральніцкі (лаўрышаўскі), Паісій (менскі); ад каталікоў — арцыбіскуп альбоўскі Ян Дзімітры Сулікоўскі, луцкі біскуп Б.Мацяеўскі, холмскі біскуп С.Гамаліцкі; ад урада — Мікалай Крыштаф
Міжканфесійная барацьба
103
Радзівіл, князь на Алыцы і Нясвіжы, ваявода троцкі, Аеў Сапега, канцлер, і Дзімітры Халецкі, земскі падскарбі. Іерархі Праваслаўнай Царквы на чале з мітрапалітам Міхалам Рагозам ўрачыста пакляліся на Саборы заўсёды жыць у міры з каталікамі. Яны адмовіліся ад падпарадкавання канстантынопальскаму патрыярху і прызналі сваім найвышэйшым пастырам папу рымскага. Пры гэтым ва Усходняй Царкве Вялікага Княства захоўваліся ўсе ранейшыя рытуалы, заставаліся непарушнымі зямельныя ўладанні і маёмасць. Згодна з падпісаным дакументам, прыхільнікі вуніі атрымлівалі такія ж грамадзянскія правы, якія дагэтуль мелі каталікі, найперш права ўдзелу ў працы Соймаў. Яны таксама дасталі некалькі месцаў у Радзе — вышэйшым выканаўчым органе гаспадарства [4, т. 4, 79—80].
Аднак частка праваслаўнага святарства з розных прычынаў не падтрымала найвышэйшы клір і заявіла пра сваё цвёрдае жаданне трымацца “веры бацькоў . За аднаўленне Праваслаўя, зарыентаванага на Усход, выступілі альбоўскі епіскап Г.Балабан, перамышлеўскі М.Капысцінскі, архімандрыт КіеваПячорскай лаўры Нікіфар Тур, наваградскі ваявода Фёдар Скумін і інш. Там жа, у Берасці, яны правялі свой Сабор, апратэставалі ўсе пастановы вуніятаў і заклікалі праваслаўных жыхароў Княства не падпарадкоўвацца адступнікам” — мітрапаліту і епіскапам. 3 гэтага моманту паміж вуніятамі і праваслаўнымі пачаўся працяглы перыяд бескампраміснай барацьбы*.
Гістарычныя, палітычныя і рэлігійнатэалагічныя аспекты міжканфесійнага змагання знайшлі адлюстраванне ў палемічнай * Падзеям падрыхтоўкі. утварэння. а затым і дзейнасйі Вуніяйкай Царквы Вялікага Княства Аітоўскага прысвечаны шматлікія навуковыя даследванні: Кояловйч М.О. Лйтовская церковная унйя. СПб.. 1859—1861. Т. 1—2; Жуковйч П Н. Сеймовая борьба православного западнорусского дворянства с церковной унйей. СПб.. 19001912. Вып. 16; Петров НМ. Очерк ucmopuu Базйльянского Ордена в бывшей Польшс // Труды Кйевской Духовной академйй за 1870 г. (мй. август. ноябрь). за 1871 г. (февраль, май. йюнь, йюль), за 1872 г. (январь. февраль); Крачковскйй Ю. Очсркй Унйатской Церквй // Чтенйя в Нмператорском обіцестве ucmopuu й древностей россййскйх прй Московском унйверсйтете. М.. 1871. Кн. 1—2; 1876. Кн. 3— 4; Бобровскйй П.О. Русская грекоунйатская церковь в царствованйе ймператора Александра I. Нсторйческое йсследованйе no архйвным документам.
104
Раздзел 3
літаратуры. Менавіта Берасцейская вунія 1596 г., яе шматаспектныя вынікі на некалькі дзесяцігоддзяў вызначылі змест і характар айчыннай публіцыстыкі, сталіся моцным імпульсам развіцця ўсяго беларускага пісьменства.
2. ^палс^ія і кршпыка крніі
Вострыя дыскусіі паміж пісьменнікаміпалемістамі — абаронцамі вуніі — і іх апанентамі спрычыніліся да фармавання своеасаблівай паэтыкі аналітычнай публіцыстыкі канца XVI — пачатку XVII ст., істотна паўплывалі на яе змест і форму. Ключ да гэтай унікальнай з явы нашан старажытнай культуры — у рэканструяванні ўсёй надзвычай складанай і шматроўневай сістэмы аргументаў і контраргументаў (юрыдычных, гістарычных, рэлігійнатэалагічных), адметных літаратурных прыёмаў, спецыфічных моўных і шматстайных выяўленчавобразных сродкаў, якімі карысталіся пад час спрэчак тагачасныя майстры палемічнага жанру.
У абарону Берасцейскага Сабора і вуніі напісаны шэраг выдатных твораў: П.Скаргі “Апісанне і абарона Сабора рускага Берасцейскага” (Вільня, 1597), Шацея “Справядлівае апісанне ўчынку і справы Сінодавай” (Вільня, 1597), “Адказ на Ліст Клірыка Астрожскага” (блізу 1598), “Ліст да князя Канстантына Астрожскага” (1598), “Антырызіс” (1600)*, Адказ на Ліст Мялета, александрыйскага патрыярха” (1601) [332, 528—611], І.Марахоўскага “Парыгорыя” [306], П.Фе
СПб.. 1890: PidtypczakMajerowicz М. Bazylianie tv Koronie і na Litwie: Szkoly 1 ksiqzki iv dziatalnoszi zakonu. W^arszawa: V^roctaw, 1986. Некаторыя дадатковыя звесткі падаюуйа ў кн.: Нарысы па гісторыі беларускарускіх літаратурных сувязей. У 4 кн. Кн.1: Старажытны перыяд — XIX cm. Мн., 1993. С. 144—133.
Нягледзячы на тое што на тытульным аркушы “Антырызіса" адсутні
Міжканфесійная барацьба
105
даровіча “Абарона Фларэнційскага Сабора” (1603) [282], Л.Крэўзы “Абарона царкоўнай еднасці” (1617).
Да найбольш значных антывуніяцкіх твораў належаць “Апокрысіс” (Вільня, 1597) Крыштафа Філалета, ананімныя “Пытанні і адказы праваслаўнаму з папежнікам ’ (1603), “Сказ супраць вуніі” (1597) [12, ч.І, т. 8, 507—561], “Эктэзіс” (1597), а таксама Загараўскі і КіеваМіхайлоўскі паэтычныя зборнікі [176].
Супраць вуніі было скіраванае сатырычнае пяро Клірыка Астрожскага, аўтара двух палемічных лістоў да І.Пацея [79; 80], ‘Тісторыі пра разбойніцкі Фераскі, або Фларэнційскі Сінод” (1598) [78] і “Перасцярогі” (каля 1600—1605).
Вялікі розгалас у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы атрымалі багаслоўскія трактаты паважных памераў “Антыграфі” (1608) і “Трэнас” (1610), напісаныя таленавітым майстрам слова Мялетам Сматрыцкім у абарону Праваслаўя.
Заўважны ўклад у антывуніяцкую палеміку ўнеслі гэтаксама слуцкі пратапоп А.Мужылоўскі ( Адказ на Аіст віленскіх вуніятаў, 1616) і З.Капысценскі (“Палінодыя’, 1619—1620).
РЫДЫЧНАПРАВАВЫЯ АСПЕКТЫ. Абаронцы вуніі перадусім імкнуліся давесці, што міжцаркоўнае пагадпадпісанае ў Берасці, ні ў чым не пярэчыць агульна
ненне,
дзяржаўным законам Вялікага Княства Літоўскага, а таксама царкоўнаму праву. Паводле іх слоў, у часе падрыхтоўкі і чаюйь звесткі пра аўтарства, можна меркаваць, што гэты гпвор быў напісаны І.Пацеем, бо ў тэксуе “Антырызіса" аўтар называе "сва'ёй кнігай " Справядлівае апісаннс ўчынку і справы Сінодавай (напісана і выдадзена ў Вільні ў 1597 г.) і заклікае чытауь гэты ягоны ранейшы твор. Прычым папярэджвас, каб яго не зблыталі з Апісаннем і абаронай Сабора рускага Берасцейскага” П.Скаргі [189], якое раскрытыкаваў Крыштаф Фідалет у "Апокрысісе": “Хочеш лй ведатй, хрестйяньскйй брате, чытай собе кнйжькй рускйе, друкованые у Вйльнй, eh року 1597, не тые, на которые Фйлялет одпйс чынйть, але другйе, которым напйс: Справедлйвое опйсанье поступку й справы Сыноду Берестейского”. Хотяж'ь бо й то добре ведаем, йжь протйвнйуы нашы гдекольеек йх достатй могут, палять, a то, жебы ся людс хйтростй йх нс доведалй. Вшак же u eh тыхь монх кннжкдх (вылучана мной — І.С.) на своем месптьііу, кождое речй, яко ся што деяло, прыпомнетй не пробачу [321, 503], Такім чынам, меркаванне, што аўтарам "Антырызіса" мог бьшь Пётра Аркудзій, не адпавядае сапраўднасці.
106
Раздзел 3
правядзення Берасцейскага Сабора 1596 г. былі выкананыя ўсе неабходныя ў такіх выпадках умовы: скліканне Сабора дазволіў манарх, “без которого вг> пант>стве его жадгьному поддан’ьному з'ьездов н громад чнннть се не годнт, а не толко позволене, але н выправа послов на тот Собор для спокойного речей духов'ьных отправованя” [189, 232]; на ім, як і належала, прысутнічалі амаль усе найвышэйшыя царкоўныя іерархі, святары і вучоныя прасвітары — “не для судов п заседаня, але для помочы н рады”, а таксама свецкія асобы, што прыехалі ад вялікага князя з камісарскімі паўнамоцтвамі, і нные добровольне прееждаючые”; урэшце, на правядзенне Сабора далі згоду папа рымскі Клімент VIII і гнезненскі каталіцкі арцыбіскуп Станіслаў Карнкоўскі [189, 230—232].
Праціўнікі вуніі са свайго боку сцвярджалі якраз адваротнае: на Берасцейскім Саборы былі нібыта дапушчаныя сур’ёзныя адступленні ад царкоўнага права, што, паводле іх меркавання, рабіла ўсе пастановы вуніяцкага Сабора несапраўднымі. Да галоўных парушэнняў яны адносілі адсутнасць згоды на вунію з боку канстантынопальскага патрыярха, у іх уяўленні — найвышэйшага духоўнага пастыра Праваслаўнай Царквы Вялікага Княства Літоўскага.
Апаненты вуніятаў часта спасылаліся на непрыняцце шырокімі коламі грамадства ідэі задзіночання Цэркваў наагул, a таксама згадвалі шматлікія пратэстыінструкцыі праваслаўнай шляхты, якая абуралася дзеяннямі сваіх іерархаў у часе Сабора. Дарэчы, у ананімным “Эктэзісе” быў пададзены пералік шэрагу аўтарытэтных асобаў і паноўпаслоў Вялікага Княства, якія накіравалі свае пратэсты на Царкоўны Сабор.
Так, ад месцічаў Вільні пратэст падпісалі райца Астафей Максімавіч Баравік і пісар Іван Курыян; ад Брацтва — Габрыэль Дашковіч, Іван Васіловіч, Іван Канановіч, Рыгор Здановіч, Іван Карповіч, Пракоп Стрылудовіч, Лявон Івановіч, Іван Андрыевіч; ад Трыбунала — дэпутаты Піліп Лімонт і Сымон Цівінскі, ваўкавыскі войскі. Нязгоду з пастановай Берасцейскага Сабора выказалі месцічы Альбова (прадстаўнікі Брацтва — Дзімітры Красоўскі, Юры і Іван Рага
Міжканфесійная барацьба
107
тыньцы, Мікалай Дабрэньскі; з Альбоўскага прадмесця — Антошка Абрамовіч, Андрэй Брудны, Грыгоры Васіловіч), Пінска (подпіс Івана Мядзянкі), Бельска (подпісы Кірылы Козьніча, Васіля Яўхімовіча, Васіля Сярпевіча, Міхала Аяўковіча, Міхала Цімашовіча), Берасця, Галіча, Падгайца, Кіева, Скалы, Браслава, КамянцаПадольскага, Уладзіміра, Слуцка, Менска і Ауцка.
Гісторыя захавала таксама імёны паслоў, што выказалі свой пратэст супраць вуніі: з Кіеўскага ваяводства — харужы Яцка Бутовіч, паны Іван Карчоўскі і Даніла Абдула; з Валыні — луцкі земскі суддзя Фёдар Чапліч, падсудак Іван Хранецкі, стольнік Андрэй Багавіцін, чашнік Фёдар Рудэцкі, паны Васіль Сямашка, Дзям’ян Гулевіч, Астафей Малінскі, падкаморы Адам Багавіцін, Габрыэль Гоцкі і Дзімітры Ялавіцкі; з Браслаўскага ваяводства — князь Юры ДруцкіСакалінскі і браслаўскі харужы