• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    аукн, усталн казанья! А затым наступнло зншценье н умент>шенье фалы Божое, Цер'ьквей Его! Наступйл голод слуханья Слова Божого! Наступнло затым отступенье оть веры й закону! Прышло, наостаток, на нас то, нжгь не зостает намт> намнейшее речы, сь которое бых'ьмо се тешнтн вгь законе своем мелн!.. Все опровергьлосе, упало! Зо вснх сторон скорбь, снтованне н беда! Н еслн се далей почувать не будемо, Бог весть, што зг> намн за конец будет!?” [321, 583— 585],
    Выйсце з такога глыбокага крызісу князь якраз і бачыў у скліканні Сабора і прымірэнні канфесіяў шляхам падпісання вуніі.
    У “Аісце да М.Рагозы” К.Астрожскі сфармуляваў сем асноўных умоваў задзіночання Цэркваў: 1) Усходняя Царква Вялікага Княства павінна захаваць свае ранейшыя абрады і цырымоніі; 2) каталікам забараняецца дамагацца бажніцаў і зямельных уладанняў, што належаць вернікам усходняга абраду; 3) каталікам забараняецца перавабліваць ці якімнебудзь іншым шляхам схіляць у сваю веру праваслаўных; 4) святары ўсходняга абраду маюць роўныя правы з ксяндзамі, мітрапаліт і некалькі епіскапаў атрымліваюць месца ў Радзе, a таксама абіраюцца дэпутатамі Соймаў; 5) прыняцце звароту да ўсіх мясцовых Цэркваў, каб яны разам з Праваслаўнай Царквою Княства схіліліся да вуніі; з гэтаю мэтай накіраваць спецыяльныя пасольствы ў Маскоўшчыну і Валахію, каб узгадніць з імі план дзеянняў: “Потреба бы н патрнарт>хов обослать, жебы се до згоды склоннлн, жебысьмы еднным сер’ьцем н едннымн усты Пана Бога хвалнлн. Потреба н до Московг>ского н до Волох послатн, жебы се на одно зт> намн згоднлн” [321, 587]; 6) ажыццявіць некаторыя нязначныя
    98
    Раздзел 3
    выпраўленні “памылковых рэчаў” у абрадах Усходняй Царквы, у прыватнасці змяніць парадак ажыццяўлення асобных таямніцаў; 7) клапацііша пра пашырэнне школаў, удасканаленне навучальных праграмаў і падрыхтоўку адукаваных святароў: “О закладанье школ н наук вол'ьных, а звлагца для цвнченья духов'ьным, пнльно потреба, же бых'ьмо мелн учоные презвнтерн н казнодее добрые: бо затым, нжь наук нет — велнкое грубнаньство вт> нашнх духовьных умножылося” [321, 587].
    Як вынікае са зместу артыкулаў К.Астрожскага, ён быў гарачы прыхільнік усехрысціянскай, ці, прынамсі, рэгіянальнай, вуніі і лічыў, што ўсе праваслаўныя славяне павінны прыняць яе. Чамусьці князь асабліва дбаў пра далучэнне да справы вуніі Маскоўшчыны, на што выразна паказвае яго настойлівая просьба і прапанова неадкладна накіраваць у Маскву пасольства на чале з І.Пацеем, каб ён там “сь князем велнкнм Московскнм н зть духовнымн землн тамошнее порозумев'ьшысе н достаточ'ьне намовнв'ьшн, н оказавшн н донестьшн то нмь все, яко гоненне, преслндованье н наруганье н унмчнженье народ тутошннй рускнй вть порад’ьках н канонах, церемоннех цер'ьков'ьных тер'ьпнт н поноснт, просечы н ужнваючн нхіэ, абы о том тіцанне сотворнв'ьшы, яко уды еднное главы Хрнста, еднн еднному сьстраждаюіце, купне н едт>ностайне з"ь намн, такть тому забегалн н вт> то трафялн, жебы большей Церков Хрнстова такого розор'ьванья м внутр'ьнего замешанья, н народ руского рожая — гонення н озлоблення не терг>пел” [321, 581],
    Мабыць, прамаскоўская арыентацыя К.Астрожскага, a таксама яго не ўзважаная як след прапазіцыя аб задзіночанні Цэркваў пад уладай канстантынопальскага патрыярха змусіла праваслаўных іерархаў трымаць князя ўбаку, весці таемныя перамовы без яго. Да таго ж К.Астрожскі ўсё часцей пачаў выказваць сваю зычлівасць да евангелікаў і ўрэшце заявіў пра неабходнасць задзіночання ўсіх канфесіяў у Вялікім Княстве. У “Інструкцыі рэфарматам” (12 жніўня 1595) ён пісаў: “Протожть
    Міжканфесійная барацьба
    99
    н якомг> зав’ьше был нхт> мнлостям паном еваньгелнком прыхнльным, зычлнвом н тепер естем такт> зычлнвый же, беручн hxt> мнлостей крывду за свою власную, упадок нхт> мнлостей за свой власный, й — стережн Боже, кгвал'ьту якога — теды тежг> свое укрнвженье властное, хотечн зт> нхг> мнлостью переставатн за одно” [321, 645],
    Праект К.Астрожскага быў адхілены. Абураны князь выступіў з “Акружным Пасланнем [321, 641—653], намерыўшыся дамагчыся свайго сілаю. I толькі перасцярога канцлера А.Сапегі, які параіў свайму крэўнаму не пагражаць манарху і не перашкаджаць вуніяцкай справе [321, 655—663], спыніла К.Астрожскага ад крайніх учынкаў і, магчыма, папярэдзіла пачатак грамадзянскай вайны на рэлігійнай глебе.
    У апазіцыі да КАстрожскага знаходзілася партыя, лідэрам якой быў уладзімірскі і берасцейскі епіскап І.Пацей. У адрозненне ад князя ён хоць і марыў пра ўсехрысціянскае яднанне, але ўсе ж не меу ад самага пачатку аніякіх ілюзіяў наконт далучэння да справы вуніі Рэфармацыйнага Збора, a таксама Маскоўскай, Валашскай і Грэцкай Цэркваў. Ягоныя погляды досыць выразна акрэсленыя ў “Лісце да М.Рагозы (11 лютага 1595 г.) [4, т. 4, 85—86], а таксама ў трох пасланнях да князя КАстрожскага за 25 сакавіка 1595 г. [4, т. 4, 88—90], 16 чэрвеня 1595 г. [4, т. 4, 97—99] і 3 чэрвеня 1598 г. [143, 9831040].
    Так, у “Лісце да князя К.Астрожскага (25 сакавіка 1595 г.) І.Пацей катэгарычна выказаўся супраць уз яднання праваслаўных з рэфарматамі, тэалагічную дактрыну якіх ён лічыў цалкам памылковай. На прапанову князя звярнуць увагу на “добры парадак” і “дасканалую навуку” евангелікаў ён адказаў: “А што мн ваша мнлость рачнш залецатн порядок нноверцов, хотя бы был налепшый, колн не на правом фундаменте, все то за сметье стонт, н школы нх, н друкарнн. н множество казнодеев... все будованье нх яко на песку, а не на моцной опоце” [4, т.4, 90].
    І.Пацей заклікаў К.Астрожскага не верыць евангелікам і шукаць згоды не з “блюзнерцамн н явнымн непріятельмн
    100
    Раздзел 3
    Сына Божого”, а з сапраўднымі яго паслядоўнікамі. Гэты заклік, аднак, не быў пачуты.
    Пазней, у 1598 г., І.Пацей зноў мусіў у “Лісце да К.Астрожскага” тлумачыць сутнасць сваіх поглядаў на пытанне пра магчымых партнёраў у справе задзіночання Цэркваў. Цяперашнія грэкі дзеля ганарлівасці і пыхі, сцвярджаў ён, у адрозненне ад сваіх продкаў ніколі не пагадзіліся б на змены. Яны не здатныя болей успрымаць новыя ідэі, не хочуць бачыць хібаў сваёй Царквы. “Н хтож’ь не знает, — пісаў І.Пацей, — гнюсного н вз'ьгаржоного а вь сцызме праве заматерелого народу гречаского, н боязнн непожнточное, которые не смеют нйчого доброго н славы достойного анн помыслнтн!.. Бо такт> суть обычае йхт> зепсованые, нж,ь самыж'ь собе н свонм намней вернтн не хотят; але только тіцеславня, пыхн н надутостн полнн, а небылнцы змышляючн, баламутнею ся бавят. А еслн што правднвого уведают, зараз однн другога яко на резь выдают” [143, 1017], Да таго ж вернікі Грэцкае Царквы, адзначаў далей І.Пацей, амаль не падпарадкоўваюцца сваім патрыярхам, якія ледзьве не цалкам страцілі ўладу. Таму нават калі б найвышэйшая духоўная асоба — патрыярх і згадзіўся на вунію, то ўсё роўна народ не пайшоў бы за ім, бо не верыць яму і не любіць яго. “Але, — працягваў І.Пацей, — нехай хотя бы на то н патрмар'ьхове позволнлн, — нзалн не зараз, взгор’ьднвшн нмн, нн'ьшнх на hx^ местце поставят нхь же власные епнскопове н народ греческнй” [143, 1017—1019}.
    У сітуацыі, калі канстантынопальскія патрыярхі поўнасцю залежныя ад турэцкіх султанаў, спадзяванне на задзіночанне 3 Грэцкай Царквою — марная справа, падсумоўваў І.Пацей.
    Што да Маскоўшчыны, дык, паводле слоў І.Пацея, там было яшчэ болей розных заганаў, чымся ў Грэцыі, якія не дазвалялі супрацоўнічаць з маскоўскімі патрыярхамі. “Бо п хтож’ь не ведает, яко велнкое грубнянство, упор н забабоны суть вь народе московьском?!” — усклікваў І.Пацей [143, 1017],
    Такім чынам, І.Пацей, узважыўшы ўсе акалічнасці, выступіў
    Міжканфесійная барацьба
    101
    за мясцовую вунію, за пераход Усходняй Царквы Вялікага Княства Літоўскага пад уладу папы рымскага. У 1595 г. ён апублікаваў трактат “Вунія Грэкаў з Касцёлам Рымскім” [146], у якім прапанаваў канкрэтныя шляхі пераадолення супярэчнасцяў паміж Праваслаўнай Царквою і Каталіцкім Касцёлам.
    Дактрына вуніі І.Пацея знайшла разуменне і падтрымку сярод большай часткі духоўных і свецкіх асобаў. Яна адпавядала поглядам канцлера Вялікага Княства Літоўскага Л.Caneri, пра што сведчыць змест ягонай Прамовы на Саборы 1596 г. Л.Сапега, звяртаючы ўвагу на крызіс Канстантынопальскай патрыярхіі і залежнасць грэцкіх патрыярхаў ад турэцкіх султанаў, выступіў за падпарадкаванне нашай Праваслаўнай Царквы папу рымскаму [189, 208—210]. Праз вунію Л.Сапега, як некалі вялікія князі, імкнуўся ўсталяваць мір унутры гаспадарства, а таксама здабыць палітычную падтрымку Захаду — папы рымскага, а разам з ім і еўрапейскіх манархаў — у змаганні з Маскоўшчынай [174].
    На бок І.Пацея і Л.Сапегі стаў вялікі князь Жыгімонт III Ваза. Ягоная пазіцыя выкладзена ў Прывілеях за 18 сакавіка 1592 г. [232, 35 адв.—Зб адв.], 2 лістапада 1595 г. [232, 36 адв.—38] і 14 чэрвеня 1596 г. [4, т. 4, 134—135].
    Жыгімонтаў Прывілей за 2 лістапада 1592 г., упершыню апублікаваны ў “Апокрысісе”, — найбольш каштоўны гістарычны дакумент. Ен быў выдадзены няйначай як адказ на Саборную Грамату (снежань 1594) праваслаўных іерархаў [4, т.4, 79—80], у якой ініцыятары вуніі ў поўным аб’ёме выказалі ўсе ўмовы, пры якіх яны згаджаліся на задзіночанне Цэркваў. Што ж пастанаўляў манарх?
    Вялікі князь, як сведчыць змест Прывілея, пагадзіўся амаль з усімі ўмовамі праваслаўнага кліра, паабяцаўшы наступнае: заўсёды прызначаць на духоўныя пасады толькі асобаў, што належалі да ўсходняга абраду; увесці некалькі святароў усходняга абраду ў склад Рады і дазволіць ім удзельнічаць у соймах; сачыць, каб ніхто не чыніў аніякіх крыўдаў вернікам усходняга абраду, не прымушаў мяняць заведзеныя царкоўныя рытуалы і не перарабляў цэрквы на
    102
    Раздзел 3
    касцёлы; захоўваць за брацтвамі іх ранейшыя правы, пакінуць іх пад мітрапалітавай уладай; усяляк садзейнічаць епіскапам і мітрапалітам, каб “ряд н власть нх духовная была цело захована [232, 38], Акрамя таго, манарх пакляўся не перашкаджаць дзейнасці школаў, семінарыяў і друкарняў: “Зь стороны закладанья школ н семннарій греческого н словенского языка, также абы нм волно было друкарнн свон метн подь властью мнтрополнта н владыков, позволяемо тым способом, абы ннчого тамт> протнвного Костеловн повшехному не друковано, але все розсудковн его подлегало” [232, 37 адв.].
    Пазіцыя Жыгімонта III Вазы, як бачым, была цалкам прымальная.
    Папа рымскі Клімент VIII таксама пагадзіўся з умовамі, выказанымі яму іерархамі Вялікага Княства Літоўскага ў Саборнай пастанове за 12 чэрвеня 1595 г.
    Многія таленавітыя пісьменнікі Беларусі актыўна садзейнічалі справе вуніі. Так, Шчасны Жаброўскі ў сваім творы “Кукаль, які рассявае Стафан Зізаній у рускіх бажніцах Вільні” (1595) звяртаўся да вернікаў усходняга абраду з заклікам “слухаць голас сваіх пастыраў, шукаць з