Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
зняважлівыя “Адказы” Жыгімонта Аўгуста на іхныя просьбы*.
Пагадненне, падпісанае ў Любліне, было адмененае толькі праз 7 гадоў — 8 ліпеня 1576 г. Прывілеем Сцяпана Батуры**, якім замацоўвалася поўная незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага ад Польскай Кароны, гарантаваліся ўсе скасаваныя вуніяй правы і свабоды жыхароў Княства: “На панованьне нашо у Велнком Князстве Лнтовском умысл свой склонмвшн, через тых же панов послов свонх того ся домовлялн н потребовалн, нж быхмо то, што ся народовн Велнкого Князства Лнтовского ублнжнло, обваровавшн, захованье прав, вольностей й свобод Велнкого Князства Лнтовского прнсегою нашою утверднлн” [4, т. 3, 190], С.Батура гэтаксама ўзнавіў у поўным аб’ёме дзейнасць Статута, загадаўшы ўрадоўцам, каб яны “всякіе справы судовые водле обычаю права посполнтого н Статуту Велнкого Князства Лнтовского отправовалн” [4, т. 3, 190], Гэтыя пастановы вялікага князя замацаваў Вальны Сойм 1578 г., прыняўшы “статутавыя паправы”.
3 пераможным завяршэннем у 1582 г. Полацкай вайны і зацверджаннем Статута 1588 г. зняважлівыя для Вялікага Княства Аітоўскага ўмовы Люблінскага пагаднення былі зліквідаваныя дазвання.
Статут 1588 г. доўгі час (а ён дзейнічаў да 1840 г.)
* Гл.: Л'ітоўская Метрыка. Кніга Публічных Спраў N 5. Арк. 176 адв. — 182. Апубл. у кн.: ДовнарЗапольскйй М.В. Акты АйтовскоРусского государства. М.. 1897. Т. 2. С. 497—505.
** Апубл. у кн.: Акты, относяууйеся к ucmopuu Западной Россйй, собранные й йзданные археографйческой комйссйей. СПб., 1848. Т. 3. С. 189—191.
Палітычнаправавыя аспекты
83
стрымліваў працэс апалячвання беларускіх земляў, стымуляваў нацыянальнакультурнае жыццё, ствараў пэўныя гарантыі дзяржаўнапалітычнага суверэнітэту, бараніў маёмасныя правы карэнных этнасаў Вялікага Княства Літоўскага. У 12м артыкуле трэцяга раздзела сярод іншых абавязкаў манарха было, у прыватнасці, запісана: “He будзем даваць ва ўладанне аніякім чужаземцам і замежнікам духоўных і свецкіх пасадаў, замкаў, маёнткаў, старостваў, земляў, дзяржаваў, урадаў земскіх і прыдворных; мы і нашчадкі нашыя, вялікія князі літоўскія, абавязаны даваць тое толькі літве, жамойці і русі, родзічам і ўраджэнцам Вялікага Княства Літоўскага і тых земляў, якія яму належаць”.
Для нацыянальнай культуры значэнне гэтага збору законаў найперш у тым, што ў ім старабеларуская мова ўпершыню набывала статус дзяржаўнай. У чацвертым раздзеле (артыкул 1) зазначалася літаральна наступнае: “А пісар земскі мае паруску, літарамі і словамі рускімі, усе лісты, выпісы і позвы пісаць, а не якой іншай мовай і словамі”.
Статут 1588 г. — гэта не толькі вяршыня беларускай юрыдычнай думкі старажытных часоў, але й падмурак еўрапейскага канстытуцыяналізму, першая праява фармавання прававой дзяржавы і грамадскай супольнасці.
Р а з д з е л 3
Жіжкансршйная бара^ба £ аналішычнай п^ліцыстыцы канца ХШ пачатк^ ХЮТш.
I. В$я k^hu i шпраадка прынцыпар царкорнай лучнасці
ДП умка пра задзіночанне Усходняй і Заходняй Цэркваў мае глыбокія гістарычныя карані. Яна зарадзілася ледзьве не адразу пасля царкоўнага расколу 1054 г. і на працягу стагоддзяў шматкроць паўставала ў розных рэгіёнах Хрысціянскага Свету.
Упершыню спроба паяднання праваслаўных і каталікоў была здзейсненая ў 1274 г. на Саборы ў Ліёне з ініцыятывы папы рымскага Грыгорыя X і візантыйскага імператара М.Палеолага, які разлічваў пры дапамозе заходніх краінаў і пры папскай падтрымцы перамагчы сваіх нутраных ворагаў. Гэтая вунія трывала, аднак, нядоўга. Па смерці М.Палеолага ў 1282 г. Ліёнская дамова страціла сваю моц [128],
У няпростых палітычнаэканамічных умовах Вялікага Княства Літоўскага, дзе адвеку поруч існавалі Праваслаўе і Каталіцтва, ідэя паяднання Цэркваў мела асаблівую важнасць. Амаль няспынныя канфлікты паміж шляхоцкімі родамі і групоўкамі, у тым ліку і на рэлігійнай глебе, неверагодна аслаблялі ўвесь дзяржаўны арганізм, рабілі краіну параўнальна лёгкай здабычай агрэсіўных суседзяў і, што вельмі істотна, перашкаджалі цэнтралізацыйным працэсам у гаспадарстве.
Першы раз пытанне аб вуніі ў Вялікім Княстве Аітоўскім было ўзнятае каля 1396 г. Царкоўнае задзіночанне павінна было стаць тады адным з дзейсных сродкаў утварэння кааліцыі хрысціянскіх дзяржаваў супраць Мусульманскага Усходу.
Міжканфесійная барацьба
87
Мусіць, са згоды Вітаўта і Ягайлы мітрапаліт Кіпрыян (каля 1330—1406) накіраваў канстантынопальскаму патрыярху Антонію IV ліст з прапановаю склікаць “на Русі агульнацаркоўны Сабор і дамовіцца пра ўз’яднанне з Каталіцкаю Царквою. Але патрыярх адхіліў праект Кіпрыяна, спаслаўшыся на неспрыяльную для Праваслаўя часіну.
Паводле загаду Вітаўта наступнік Кіпрыяна кіеўскі мітрапаліт Рыгор Цамблак у 1418 г. з вялікім пасольствам (каля 300 чалавек) ездзіў на Канстанцкі Сабор, дзе меркавалася падпісанне ўсехрысціянскай вуніі. Там 25 лютага 1418 г. ён выступіў з прывітальнай прамовай у гонар папы Мартына V і праз некалькі дзён звярнуўся з “Ухвальным словам да прысутных на Саборы святых айцоў*. Мітрапаліт выказаў сваю гатоўнасць да яднання і прапанаваў распачаць дыспут аб веры [260, 190 194]. Канстанцкі Сабор, нягледзячы на ўсю маштабнасць і размах, не меў, аднак, доўгатэрміновых практычных вынікаў у справе паяднання Усходняй і Заходняй Цэркваў.
у 1434 г. наш праваслаўны мітрапаліт Герасім і князь Свідрыгайла распачалі перапіску з папам рымскім Яўгенам наконт вуніі, мяркуючы такім шляхам пераадолець нутраны крызіс у гаспадарстве [89, 206—207. Дадатак, 31 44],
Наступ Асманскай Турцыі на Візантыю ў 30х гг. XV ст. падштурхнуў канстантынопальскага патрыярха Іосіфа і імператара Іаана VI Палеолага (1425—1448) да пошуку шляхоў паразумення з Каталіцкім Светам. Папа рымскі Яўген IV падтрымаў іх намер уз’яднаць Усходнюю і Заходнюю Цэрквы і ўвосень 1438 г. склікаў Сусветны Сабор, які пачаўся ў Ферары, але з прычыны чумы быў перанесены ў Фларэнцыю (1439) [134], Праваслаўную Царкву “ўсёй Русі на ФерараФларэнційскім Саборы прадстаўлялі мітрапаліт Ісідар і суздальскі епіскап Аўрам**. Пры іх чынным удзеле быў падпі* "Слова ўхвальнае айцам" Рыгора Цамблака захавалася ў спісе XVI cm. У арыгінале яно мае назоў: “Гршорйя архйепйскопа кйевыкого й всея Русй Слово похвалное, йже у Флорент'ш й у Костентій Собору'. Рукатс цяпер зберагаейца ў БАН Летувы, ф. 19. N 105 (199), арк. 364 36 7.
** Пра~ ўдзел Ісідара ў ФерараФларэнційскім Саборы распавядаейца у творах XV ст„ напісаных у Маскоўскай Русі: "Падарожжы Ісідара на
88
Раздзел 3
саны “Акт яднання Цэркваў”. Пасля падзення ў 1453 г. Канстантынопаля ён, аднак, фактычна нікім не выконваўся.
Пачынаючы з часоў Казіміра (1440—1492), калі Маскоўшчына і Крымскае ханства пачалі наступ на землі Вялікага Княства Аітоўскага, паяднанне нашых Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў стала жыццёва неабходным, яно дыктавалася найперш палітычнымі ўмовамі. Нелады паміж дзвюма канфесіямі цяпер не толькі падрывалі моц краіны, але й з'яўляліся зручнай зачэпкай для ўмяшання іншых дзяржаваў у нутраныя справы Літвы. Так, напады Масквы адбываліся, як правіла, пад лозунгам заіцнты еднноверцев або возвраіцення нсконных православных земель”.
Чарговая спроба ўз’яднання Усходняй і Заходняй Цэркваў на нашых землях адбылася ў 1465 г. Ксяндзы, манахі і прэлаты са згоды Казіміра Ягайлавіча і паноўрады Вялікага Княства Літоўскага распачалі тады прапаведваць і здзяйсняць на практыцы ідэю задзіночання канфесіяў пад уладай папы рымскага [21, 291], Аднак шматлікія пратэсты праваслаўнага святарства, якія расцэньвалі паяднанне Цэркваў як здраду веры бацькоў , а галоўнае — змена палітычнай сітуацыі на карысць Вялікага Княства адсунулі пытанне пра задзіночанне на другі план. Праўда, як сведчаць гістарычныя дакументы, зусім не надоўга.
У 1476 г. да папы рымскага Сікста IV была накіраваная чарговая місія свецкіх і духоўных асобаў Вялікага Княства Літоўскага з мэтай падпісання мясцовай вуніі. Пад “Эпістоліяй А адрасаванай папу, паставілі свае подпісы 16 аўтарытэтФларэнцшскі Сабор" [138. 468 — 493], “Слове выбраным" і “Аповесці аб тым, як папа рымскі Яўген склікаў восьмы Сабор са сваімі аднадулшамГ. Падзеям ФерараФларэнйшскага Сабора прысвечаны шматлікія творы беларускіх пісьменнікаўпалемістаў — Мялета Сматрыцкага, Пятра Скаргі. Клірыка Астрожскага, Крыштафа Філалета, Стафана і Ааўрэна Зізаніяў, Пятра Федаровіча, Іпата Пацея і інш.
* Гэтую Эпістолію знайшоў сярод старажытных рукапісаў Крэўскай бажніцы і апублікаваў у 1605 г. І.Пацей. Каб адвесці ўсялякія падазрэнні наконт яе падробленасйі, І.Пауей звярнуўся ў Віденскі магістрат на экспертызу. Пасля экспертызы і дэталёвага вывучэння рукапісу ўрадоўйамг ў мескія кнігі было ўнесенае наступнае заключэнне: “Бур'ьмйстры й рад'ьцы места его королевское мнлостй вйлент>ского, обоей стороны — рымьское й
Міжканфесійная барацьба
89
ных царкоўных і дзяржаўных дзеячоў таго часу: кіеўскі мітрапаліт Місаіл; архімандрыт КіеваПячорскай лаўры айцец Іаан; архімандрыт Віленскага СвятаТраецкага манастыра Макарый; князь Міхал, брат вялікага князя Казіміра; князь Фёдар з Белай, “брат вялікага князя Андрэя ; князь Дзімітры Вяземскі, сын князя Канстантына “з Белае Русі”; намеснік віцебскі, маршалак літоўскі і найвышэйшы гетман Ян Хадкевіч; пан Павел Хадкевіч, дзяржаўца камянецкі; пан Астафей Васілевіч з Полацка, галоўны баярын; пан Раман з Кіева, пуціўлеўскі стараста; пан Іаан з Кіева, пасол да паганых ; пан Якуб, найвышэйшы пісар Вялікага Княства Аітоўскага і віленскі ключар; пан Міхал Александровіч з Загорава, баярын Валынскай зямлі; пан Андрэй з Папартэі; пан Салтан Аляксандр, земскі падскарбі, "златаго стрыха носнтель , ды Іаан, в божественных Пнсанін кннголюбец [12, ч. 1, т. 7, 199—200],
У “Эпістоліі” выразна акрэслена мэта пасольскай місіі да папы рымскага: імкненне праваслаўных перайсці пад яго ўладу і прызнаць найвышэйшым пастырам Усходняе Царквы Вялікага Княства. “Мы бо, — гаварылася ў звароце да Сікста IV, — всн веруем н нсповедуем бытн тебе всенасвятейшаго пастыра н вселенскаго всеначальнейшаго старейшыну вснм суіцнм свеіценным отцем н православ'ьным патрнархом верховт>наго праруское, чйнйм яв'ьно всйм вобец й каж'ьдому зособ'ьна кому о томь ведат