Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
цтва. Усе гэтыя заганы прыкметна аслабілі гаспадарства, спрычыніліся да страты Княствам велізарных тэрыторыяў, шматлікіх гарадоў і нават паставілі пад пагрозу самое існаванне краіны: “Праз тое Полацак загінуў і, барані Божа, каб Літва дарэшты не загінула” [324, 34],
Каб адкінуць абвінавачанні апанента, А.Ротундус прасачыў усю гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ад яго ўтварэння да часоў Жыгімонта Аўгуста і паказаў, як паўставала гаспадарства, як пашыраліся яго межы, як фармаваліся галоўныя дзяржаўныя інстытуцыі і сімволіка. Ен спыніўся на праблеме генезісу шляхоцкага стану, з’яўленне якога, на думку С.Ажахоўскага, нібыта і спрычынілася да ўсталявання ў Княстве “няволі”, бо з фармаваннем найвышэйшага стану складваўся і стан 1 подлых людзей’ , павялічваліся сацыяльныя кантрасты. А.Ротундус інакш ацэньваў сацыяльнае расслаенне грамадства. Прааналізаваўшы рэальныя вынікі грамадскіх дачыненняў у Вялікім Княстве, ён прыйшоў да высновы, што шляхоцкі стан (nobilitas generis) у гістарычным сэнсе выключна неабходны перадусім як фактар палітычнай стабільнасці гаспадарства. Вельмі важным ён лічыў усталяванне шляхоцкай традыцыі, шляхоцкай этыкі. Гонар нашчадкаў за сваіх мужных продкаў сапраўды стаўся важнейшым чыннікам выхавання патрыётаў, абаронцаў Айчыны. Што да людзей ніжэйшых станаў, дык іх, на думку аўтара Размовы... , аніяк нельга лічыць нявольнікамі, яны маюць іншае, але не менш важнае прызначэнне. У тэарэтычным плане А.Ротундус абапіраўся на дасягненні антычнай і рэнесансавай грамадскапалітычнай думкі, творы Платона, Арыстоцеля, Цыцэрона, Авідыя, Макіявелі, якіх ён шматкроць цытаваў у сваім трактаце [324, 60—65],
А. Ротундус выступіў супраць нападкаў С.Ажахоўскага на палітычны лад і форму кіравання ў Княстве, у прыватнасці на парасткі спадчыннай манархіі, якая нібыта рабіла з жыхароў гаспадарства паднявольных (“Літва мусіць трываць дзедзічна
78
Раздзел 2
га гаспадара ), у адрозненне ад вольнай’ Польшчы, дзе шляхта выбірала сабе гаспадара, а ў выпадку парушэння яе правоў мяняла на іншага.
На думку А.Ротундуса, дзедзічны гаспадар — гэта аптымальная форма кіравання для Вялікага Княства Аітоўскага. Яна забяспечвае пераемнасць найвышэйшай улады, закрывае шлях да пасада розным выпадковым асобам і авантурыстам, прытупляе барацьбу між рознымі палітычнымі групоўкамі шляхты. Прыналежнасць да вялікай дынастыі павялічвае адказнасць манарха і ўздымае аўтарытэт улады.
Вялікакняская дынастыя Ягайлавічаў пацвердзіла перавагі менавіта спадчыннай манархіі над іншымі формамі кіравання. У багабоязі, цнатлівасці, мудрасці, сціпласці і міласці валадароў з гэтага роду, паводле слоў аўтара “Размовы...”, змаглі пераканацца не толькі літвіны, але й палякі, чэхі, вугорцы, мараўцы і сілезцы, дзе гаспадарылі Ягайлавічы [324, 66—72], Такім чынам, спадчынная манархія для Вялікага Княства Літоўскага — гэта не гвалт і не рабства, а першаступенная палітычная і грамадская патрэба.
Пабурыўшы абвінавачанні апанента на адрас Княства, аўтар Размовы... выказаў сваё стаўленне да хаўрусу з Польшчай, які, на яго думку, павінны быць раўнапраўны і ўзаемакарысны: Мы хочам з вамі разам быць, але хочам пры гэтым захаваць сваю вольнасць, якую з ласкі Божае спрадвеку маем. Мы не жадаем, злучыўшыся з вамі, страціць нашай здаўна ўпарадкаванай і дагледжанай рэчы паспалітай. He маем мы права, калі хочам застацца добрымі сынамі Айчыны, страціць яе гэтак, як вы нас да таго змушаеце” [324, 1],
На заканчэнне А.Ротундус параіў як мага хутчэй дапамагчы Вялікаму Княству Літоўскаму ў вайне з Масквою, а не марыць пра захоп ягоных земляў: “Няспынна нас да вуніі цягнеце, пра яе ўжо колькі соймаў дыспутуеце. Выдзерыце нас раней з рук непрыяцеля, які забраў Смаленск, Пскоў, Ноўгарад Вялікі і Северскі, ужо год як гаспадарыць у Полацку, нібы на горла сеўшы, душыць нас! А вы нас за ногі хапаеце, замест адзінства не толькі раздвоіць, але й разарваць на
Палітычнаправавыя аспекты
79
кавалкі прагнеце!.. He займайцеся на соймах другаснымі справамі, ратуйце Княства ад Масквы, пакуль дарэшты не знішчыла нас!” [324, 4445].
Патрыятычныя ідэі А.Ротундуса атрымалі шырокі розгалас у нашай краіне; яны зрабілі велізарнае ўздзеянне на грамадскую думку. Побач з разгромам войскамі Мікалая Радзівіла Рудога 26 студзеня 1564 г. маскоўскіх аддзелаў ля Вулы на Іванскім полі, што на нейкі час стрымала агрэсію з усходу, пафасная 'Размова... А.Ротундуса спрыяла прыпыненню перамоваў аб палітычнай вуніі з Польшчаю. У 1566 г. намаганнямі найвышэйшых урадоўцаў Княства — А.Валовіча, Я.Хадкевіча, М.Радзівіла Рудога — была прынятая новая рэдакцыя Статута, у якім цвёрда гарантаваўся суверэнітэт нашай старажытнай дзяржавы, ставіўся заслон на шляху набывання палякамі пасадаў, званняў і гаспод у Вялікім Княстве.
Гістарычныя абставіны прымусілі, аднак, нашых урадоўцаў у 1569 г. зноўку вярнуцца да пытання пра вайсковапалітычны хаўрус з Польшчаю. 3 мэтай абмеркавання прынцыпаў гэтага хаўрусу ў Любліне 10 студзеня 1569 г. і быў скліканы супольны Вальны Сойм Княства і Кароны. Менавіта там паміж літвінскімі і польскімі дэпутатамі распачалася вострая барацьба".
Прамовы, заявы і адказы нашых палітычных і дзяржаўных дзеячоў на Аюблінскім Сойме 1569 г. — Яна Хадкевіча (9, 12, 15, 27 чэрвеня) [47, 258—265, 411, 415, 424—425], Мікалая Радзівіла Рудога (12 лютага) [47, 66, 67], Астафея Валовіча (10 сакавіка, 17 чэрвеня) [47, 175—188, 483— 484], а таксама калектыўныя пратэсты, запіскі і праекты [47, 74—88] — гэта выдатныя ўзоры айчыннай публіцыстыкі XVI ст. Як высветлілася пры аналізе крыніцаў, усе найважнейшыя дакументы на Сойме, у тым ліку тэксты прамоваў,
* Пра гэта больш падрабязна гл.: Кояловілч М.О. Люблйнская унйя йлй последнее соедйненйе Лйтовского Княжества с Польскйм Королевством на Люблйнском сейме в 1569 г. СПб., 1863: Лаппо Н.Н. Велйкое Княжество Айтоеское за время от заключенйя Аюблйнской унйй до смертй Ст.Баторйя (1569—1586): Опыт йсследованйя полйтйческого й обіцественного строя. СПб.. 1901. Т. 1. С. 1 — 85: Саверчанка I. Астафей Валовіч: Гісторыкабіяграфічны нарыс. Мн., 1992. С. 52—66.
80
Раздзел 2
рыхтаваліся папярэдне, у пісьмовым выглядзе. Пасля публічнага агалошання яны, як правіла, перадаваліся апанентам “у сшытках” для ўважлівага вывучэння. Гэта неаднаразова адзначалася ў “Дзённіку Люблінскага Сойма 1569 г.”: “Паны літоўскія падалі пісьмовы адказ (курсіў мой. — І.С.) на прамову кракаўскага біскупа...” [47, 73—74]; “Літоўскія паны далі пісьмовы адказ радным панам і сенатарам польскім...” [47, 21]; “Просім вас, панове, сфармулявайь на паперы тое, што сказаў кракаўскі біскуп..." [47, 66]; “Міласцівыя панове! 3 тае запіскі, якую вы мінулы раз падалі нам...” [47, 56] ды інш. Такім чынам, няма аніякага сумневу, што на Сойме 1569 г. побач з вуснай адбывалася напружаная пісьмовая палеміка.
Аўтэнтычныя рукапісныя сшыткі з тэкстамі прамоваў, заяваў, пратэстаў і адказаў беларускіх публіцыстаў на Сойме 1569 Г. дагэтуль, на жаль, не адшуканыя. Праўда, можна меркаваць, што яны амаль цалкам пададзеныя ў “Дзённіку Люблінскага Сойма 1569 г. ”, бо яго аўтар не стэнаграфаваў выступы, а карыстаўся якраз пісьмовымі варыянтамі і фактычна без значных купюраў заносіў іх у свае мемуары. Дзякуючы гэтаму захаваліся унікальныя публіцыстычныя творы нашых дзяржаўных дзеячоў, а гэтаксама іхных апанентаў польскіх палітыкаў: Рафала Ляшчынскага, Пётры Збароўскага, Яна Тарло, Піліпа Паднеўскага ды інш.
Публіцысты Вялікага Княства Літоўскага першнаперш змагаліся за дзяржаўнапалітычны суверэнітэт свайго гаспадарства і яго адміністрацыйнатэрытарыяльную цэласнасць. “Мы ўспрымаем такое задзіночанне, — падкрэслівалі яны, — пры якім Літоўскае Княства не губляе сваёй цэласнасці, захоўвае ўсе атрыбуты ўлады, усе пасады, званні і акрэсленыя межы” [47, 75],
Ультыматыўныя дамаганні палякаў улучыць у склад Кароны Падляшша, Валынь, Кіеўшчыну ды шэраг іншых земляў выклікалі справядлівыя абурэнні паслоў Княства. Жамойцкі стараста Ян Хадкевіч 5 красавіка 1569 г. у сваёй прамове, прачытанай з сшытка, зазначыў: “Валынь і Падляшша належаць Вялікаму Княству Літоўскаму паводле Божага і чалаве
Палітычнаправавыя аспекты
81
чага права... Гэтыя землі ва ўсе часы былі ў складзе Княства. Зямля Валынская населеная толькі народам рускім і літоўскім, родамі князёў Алелькі, Альгерда, Нарымунта і Карыбута” [47, 263—264], Падканцлер Княства А.Валовіч горача пратэставаў супраць прэтэнзіяў палякаў на землі Берасцейскага стараства, маёнткі Ламазы, Воін і Кадынец [47, 175—188],
Замах палякаў на Інфлянты, падтрыманы Жыгімонтам Аўгустам, вялікакняскія палітыкі расцанілі як нечуваны гвалт і здзек. “Нельга забіраць у Вялікага Княства Інфлянты, — даводзілі яны, — бо за іх шчодра заплочана нашай крывёю і маёмасцю” [47, 599],
У сваіх публіцыстычных выступах і праектах задзіночання літвінскія дзеячы заўсёды дамагаліся захавання ўсіх гаспадарствавых установаў: незалежнага вышэйшага заканадаўчага і распарадчага органа — Галоўнага З’езда (Вальнага Сойма), свайго замежнапалітычнага ведамства — Дзяржаўнай Канцылярыі, цэнтральнай і мясцовай выканаўчай улады, а разам з імі пасадаў канцлера, падскарбія, гетманаў, ваяводаў і старастаў. Яны гэтаксама настойвалі на неабходнасці асобнага войска, скарбу, манеты і адметнай фінансавай сістэмы. У праекце дзяржаўнапалітычнай вуніі, прапанаваным Княствам [47, 75 — 88], асаблівае значэнне надавалася нязменнасці нормаў Статута 1566 г.
Спасылкі польскага боку на Прывілеі 1386, 1401, 1413, 1452, 1499, 1501, 1506 гг., дзе сапраўды рабіліся значныя саступкі палякам, нашыя палітыкі і публіцысты не прымалі, слушна даказваючы, што ўсе гэтыя дакументы з прыняццем Статутаў 1529 і 1566 гг. страцілі сваю юрыдычную моц [47, 1—88]. На словы кракаўскага біскупа Піліпа Паднеўскага, што ўжо Ягайла, Вітаўт, Казімір, Аляксандр і Жыгімонт I Стары нібыта не пакінулі аніякіх правоў Княству, “цалкам ушчапілі яго ў склад Каралеўства, каб заўжды была адна дзяржава, адзін народ, адна ўлада” [47, 63], віленскі ваявода і канцлер Мікалай Радзівіл Руды адказаў так: “Ніхто не мог падараваць нас <Польшчы>, бо мы вольныя людзі! Сваімі вартасцямі і свабодамі, набытымі крывёю нашых продкаў, мы
82
Раздзел 2
роўныя да іншых вялікіх народаў. Панам палякам Літва дарыла сабак, жарабцоў і маленькіх жамойцкіх коней, а не нас, вольных і самавітых людзей. А калі б хтосьці пажадаў пазбавіць мяне волі і годнасці, я лічыў бы і называў бы таго не інакш як тыранам’ [47, 67],
Нягледзячы на ахвярнасць і супраціў патрыётаў нашай дзяржавы, у чэрвені 1569 г. быў падпісаны ганебны Люблінскі акт на ўмовах польскага боку [47, 718—730], Паслы Вялікага Княства Літоўскага мусілі таксама моўчкі прыняць