Aurea mediocritas
Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
Іван Саверчанка
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 319с.
Мінск 1998
ых падазрэнняў”) [303, 4647].
А.Валян гэтаксама абураўся правам гаспадароў фактычна беспакарана пазбаўляць жыцця сваіх падданых. “Дзіўна, што нашаму гуманнаму народу, — зазначаў ён, — даспадобы такое нялюдскае права” [368, 22], Гуманіст слушна меркаваў: пры гэтакім стаўленні шляхты да людзей ніжэйшага стану марная справа — спадзявацца на спакой у гаспадарстве. Ен прыгадаў Інфлянты, дзе ў часе маскоўскага наступу, мусіць у 1558—1560 гг., просты люд паўстаў супраць сваіх гаспадароў і да прыходу ворага знішчыў маёнткі шляхцічаўтыранаў. На думку А.Валяна, дачыненні паміж станамі павінны будавацца на прынцыпах узаемапавагі. Як узор ён называў Венецыянскую рэспубліку, “дзе нікому не дазвалялася крыўдзіць простага чалавека” [368, 24], Як бачна, А.Валян быў прыхільнікам вядомай тэорыі грамадскага пагаднення.
Аўтар кнігі “Пра дзяржаўныя або шляхоцкія вольнасці”, як ніхто іншы з тагачасных дзеячоў Вялікага Княства Літоўскага, спрычыніўся да развіцця тэорыі шляхоцкага права. Ен выказаў шэраг арыгінальных ідэяў, якія сапраўды паспрыялі пераадоленню грамадскага крызісу. А.Валян перадусім сцвярджаў: каб называцца сапраўдным шляхцічам, недастаткова крэўнай прыналежнасці да слыннага роду, кожны прадстаўнік найвышэйшага стану мусіць пацвярджаць сваю годнасць высакароднымі, мужнымі ўчынкамі і рупліваю працай, іначай ён не шляхціч. “Сыны і ўнукі заслужаных продкаў нярэдка бываюць гнюсныя і лянівыя, не здатныя ні да якой рыцарскай справы , — зазначаў філосаф, спасылаючыся на прыклады з 1 амеравых твораў [368, 27],
А.Валян лічыў вельмі правільным звычай, прыняты ў Вялікім Княстве, паводле якога просты чалавек за свае рыцарскія ўчынкі мог здабыць шляхоцкую годнасць. Мысляр,
Палітычнаправавыя аспекты
67
такім чынам, падводзіў да наступнай высновы: шляхцічамі не нараджаюцца, а становяцца. Выказаная ім ідэя мела надзвычай важнае грамадскае значэнне: яна разбурала каставую ізаляванасць шляхты, стрымлівала шляхоцкую пыхлівасць і дазваляла людзям ніжэйшых станаў мяняць свой сацыяльны статус. Гэтым ствараліся перадумовы, закладваўся падмурак адкрытага грамадства.
А.Валян выразна акрэсліў правы і абавязкі шляхты, падаў да кожнага з прававых артыкулаў лагічнае абгрунтаванне. Згодна з яго тэорыяй, найвышэйшаму стану належыць няспынна дбаць пра пашырэнне і росквіт вызваленых навук, рупіцца пра ўсталяванне ў грамадстве добрых звычаяў і традыцыяў, урэшце, бараніць Айчыну. Калі ж хтосьці пачне ўнікаць гэтага, адмовіцца выконваць абавязкі, ускладзеныя на людзей шляхоцкага стану, то яго варта пазбавіць шляхоцкай годнасці і залічыць да “плюгавых людзей”. Шляхцічу, лічыў А.Валян, не да твару займацца земляробствам, рамёствамі, засвойваць “навуку нявольнікаў”. Той жа, хто выявіць схільнасць да іх, мусіць згубіць шляхоцтва.
“Шляхта, — вучыў А.Валян, — ніколі, ні пры якіх абставінах не павінна перадаручаць абарону Бацькаўшчыны і кіраванне дзяржавай людзям “подлага стану”, бо калі ім аддаць урады і вайсковыя справы, дык яны скарыстаюць атрыманыя паўнамоцтвы выключна дзеля сваёй карысці; і не трэба спадзявацца на тое, што гэтыя людзі пачнуць клапаціцца пра дзяржаву і агульныя патрэбы” [386, 34],
У адпаведнасці з патрабаваннямі А.Валяна кожнаму шляхцічу за абарону Айчыны, асабліва калі ён праліў за яе кроў, належаць узнагароды — ганаровыя званні, пасады і маёмасць. Абаронца Айчыны павінны пачуваць сябе вольным чалавекам. Нельга дапускаць, сцвярджаў А.Валян, каб у Вялікім Княстве Літоўскім запанавалі такія ж парадкі, як у Маскоўшчыне, дзе няма волі, дзе пануе тыран, які можа ўчыніць чалавеку рыцарскага стану любую крыўду, прымусам пазбавіць маёмасці, “а народ — грубы і просты, прывучаны да няволі, лічыць гэткае бяспраўе праяваю Божай волі” [368, 36—37].
68
Раздзел 2
Настойваў А.Валян і на зменах некаторых артыкулаў вайсковага права. Без узгаднення з шляхтай, сцвярджаў ён, манарх не павінны мець права абвяшчаць вайну [368, 39— 40],
Гэтаксама ніхто, апрача самога шляхціча, не можа вызначаць яму колькасці “пахолкаў” — паднявольных людзей, якія выпраўляюцца з ім на вайну.
Згодна з прававой дактрынай А.Валяна, толькі найвышэйшым станам Вялікага Княства мусіць належаць заканадаўчая ініцыятыва. “Што сама шляхта сабе складзе, — пісаў ён, — тое з’езд павінны зацвердзіць” [368, 40—41].
3 вуснаў пісьменнікаў эпохі Адраджэння і ранняга барока прагучала патрабаванне ўдасканаліць суды і судовапрацэсуальную практыку. Выказваючы сваё стаўленне да судоў, Ф.Скарына лічыў, што яны ў першую чаргу павінны быць справядлівыя і непадкупныя, а суддзі — гуманныя, уважлівыя і зычлівыя, каб ставіліся да падсудных гэтак, як 12 суддзяў “сыноў Ізраелевых”, што “не справовалн суть нх, яко царн нлн властелн вышннн, снлу нмеюіце над ннмн, но яко ровннм н товарніцн, раду нм даючн н справедлнвость межн нймн чнняючн” [196, 3],
Розныя віды судоў, што існавалі ў Княстве, — гаспадарскія (вялікакнязеўскія), копныя, земскія, гродскія (замкавыя), падкаморскія, войтаўскалаўнічыя ды інш., на думку нашых мысляроў, трэба было неадкладна рэфармаваць. М.Літвін, у прыватнасці, заклікаў адмяніць непамерна высокія пошліны, што нярэдка перавышалі кошт самога прадмета іску. Ен паказаў на недапушчальныя факты правядзення працэсу без сведак, накладання штрафаў на асобаў, пасаджаных у вязніцу, віна якіх не была даказанай. Паводле яго меркавання, заслугоўвалі адмены тыя юрыдычнапрацэсуальныя нормы, згодна з якімі ўкрадзенае або здабытае разбоем дабро пераходзіла ва ўласнасць суда. Падлічыўшы кошт кожнай платнай аперацыі па падрыхтоўцы і правядзенні судовага працэсу, М.Літвін прыйшоў да высновы, што бедны чалавек не зможа знайсці абарону ў вялікакняскіх судах [303, 35—43],
Палітычнаправавыя аспекты
69
Парады публіцыстаў, вядома, улічваліся юрыстаміпрактыкамі. Гэта яскрава відаць на прыкладзе шэрагу артыкулаў Статута 1588 г., якія рэгулявалі дзейнасць падкаморскіх (павятовых) судоў, акрэслівалі функцыі падкаморых (I, 20; III, 33; IV, 7, 8, 9, 11, 19, 44, 94; IX, 1, 2). Уплыў тэарэтыкаў права на судовую практыку выявіўся і ў тым, што ў XVI ст. побач з захаваннем фармальнасцяў працэсу пакрысе ўсталёўваўся прынцып свабоднай ацэнкі фактаў і сведчанняў. Утварэнне ў 1581 г. Трыбунала — апеляцыйнага суда* — гэта таксама канкрэтны вынік судовых рэформаў і новаўвядзенняў, якіх дамагаліся нашыя пісьменнікігуманісты.
У адпаведнасці з прынцыпам тэорыі натуральнага права і адпрыроднай свабоды чалавека яны патрабавалі палітычных і грамадзянскіх правоў для жыхароў гаспадарства, баранілі свабоду слова, крытыкавалі царкоўную і свецкую цэнзуру, абураліся фактамі забароны выданняў і канфіскацыі тыражу. Асаблівы іхны клопат — забеспячэнне роўных правоў для ўсіх канфесіяў, усталяванне прынцыпу талеранцыі. На гэтым шляху былі дасягнутыя значныя поспехі: у Статут 1588 г. пасля працяглых спрэчак увайшоў артыкул, што амаль цалкам паўтараў Акт Канфедэрацыі 1573 г., дзе фармуляваліся прынцыпова новыя палажэнні дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі. Паколькі ў гаспадарстве, — падкрэслівалася ў ім, — існуюць немалыя адрозненні ў стаўленні да хрысціянскае веры, то мы, імкнучыся папярэдзіць розныя шкодныя сутыкненні між людзьмі на гэтай глебе, якія назіраюцца ў іншых каралеўствах, абяцаем, прысягаючы вераю і сумленнем за сябе і нашчадкаў нашых, што мы, розныя паводле веравызнання, будзем заўжды захоўваць мір між сабою, не праліваць крыві ў цэрквах, не караць адсуджваннем маёмасці, а таксама пазбаўленнем гонару, вязеннем і выгнаннем, не спрыяць у гэтым аніякім уладам і ў такіх справах нікому не дапамагаць, а, наадварот, калі б хто
* Нормы, паводле якіх дзейнічаў гэты апеляцыйны суд, былі апублікаваныя ў друкарні Мамонічаў асобнай кнігай пад назовам “Трйбунал обователем Велйкого Князства Лнтовского. На Сойме Варшавском даный року 1581 (Вільня, 1581).
70
Р а з д з е л 2
хацеў яе праліваць, бараніць ад гэтага” (Статут 1588. Раздзел III, артыкул 3).
Нашыя тэарэтыкі дзяржавы і права ў XVI ст. вельмі шмат зрабілі дзеля рэфармавання фінансаваэканамічнай сістэмы гаспадарства, спрычыніліся да зямельнай і судоваадміністрацыйнай рэформаў 60х гг. XVI ст. (А.Валовіч), вайсковых новаўвядзенняў (Р.Хадкевіч), прапанавалі шляхі ўдасканалення гарадскога самакіравання (Б.Граіцкі, П.Шчэрбіч, П.Раізій). Яны выпрацоўвалі замежнапалітычную стратэгію дзяржавы, рабілі карэктывы ў дачыненні з суседнімі краінамі, прапагандавалі абарончую дактрыну Княства (А.Валовіч, Р.Хадкевіч, Л.Сапега), усімі сіламі баранілі дзяржаўны суверэнітэт, нязменнасць гаспадарствавых межаў.
2. ^а&фмчанне ®ялікааа Княшга Літоржа ? Йольшчай
асовыя вайсковапалітычныя хаўрусы Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства дзеля супольнай абароны ад вонкавых ворагаў, спачатку крыжакоў і крымскіх татараў, а затым — Маскоў
шчыны, Турэччыны і Швецыі, сягаюць ажно ў XIV ст.
Пачатак шчыльным дачыненням літвіноў з палякамі быў пакладзены вядомай Крэўскай вуніяй 1386 г. Пазней, на працягу XV—XVI стст., паміж суседнімі славянскімі дзяржавамі неаднаразова вяліся перамовіны і падпісваліся пагадненні. Гэтак было ў 1401, 1413, 1448, 1452, 1473, 1499, 1501, 1506 гг. У залежнасці ад гістарычных абставінаў хаўрусы ініцыяваліся то польскім бокам, то літвінскім. Побач з набыткамі кожны з іх прыносіў нашай дзяржаве і пэўныя страты.*
* Пра матывы, характар і вынікі шматлікіх хаўрусаў між Княствам і Каронаю да 1569 г. гл.: Смйрнов М.П. ЯгеллоЯковВладйслав й первое
Палітычнаправавыя аспекты
71
У сярэдзіне XVI ст. у сувязі з агрэсіяй Маскоўшчыны ўрадоўцы Вялікага Княства ў чарговы раз узнялі пытанне пра паяднанне з Польшчай, спадзеючыся на фінансавую і вайсковую падтрымку. Палякі, аднак, загарэліся жаданнем пакарыстацца з цяжкога становішча Княства; наўзамен дапамогі яны запатрабавалі значных палітычных і тэрытарыяльных саступак. I чым горш станавілася літвінам, тым больш жорсткія ўмовы выстаўлялі палякі, дайшоўшы ўрэшце да ультыматумаў. 3 кожным раўндам перамоваў — 1548, 1550, 1562 і 1563—1564 гг. — іх апетыт узмацняўся.
Перыяд з 1562 да 1563 г. стаўся крытычным для нашай дзяржавы. Войскі Івана Жахлівага дазвання спустошылі паўночнаўсходнія землі гаспадарства, зруйнавалі Віцебск, Воршу, Дуброўну, Копысь, Шклоў, а ў сярэдзіне лютага 1563 г. уварваліся ў Полацак — старажытную скарбніцу нашае культуры — і ўчынілі там страшэнны пагром. Заходнія суседзі і пасля гэтага не спяшаліся з дапамогаю. Яны зацягвалі перамовы, прыдумвалі новыя дробязныя зачэпкі і адгаворкі.
Ва ўмовах няпростай палітычнай і дып