• Газеты, часопісы і г.д.
  • Aurea mediocritas Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.  Іван Саверчанка

    Aurea mediocritas

    Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока.
    Іван Саверчанка

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 319с.
    Мінск 1998
    164.34 МБ
    ераадолены не воляю папы рымскага, як памылкова пісалі каталіцкія і вуніяцкія пісьменнікіпалемісты, а пастановаю Сабора, воляй усіх епіскапаў [232, 129],
    Абапіраючыся на шматлікія гістарычныя крыніцы, у прыватнасці кёльнскае выданне 1551 г. “Дзеянняў Сабораў”, творы Касіядора, царкоўнага гісторыка Сакрата, Амброжыя ды інш., праваслаўныя і рэфармацыйныя пісьменнікі даводзілі, што найвышэйшых духоўных асобаў Грэцкай Царквы ва ўсіх пералічаных выпадках здымалі не рымскія біскупы, а імператары [232, 130—134 адв.]. Такім чынам, аспрэчваўся яшчэ адзін аргумент прыхільнікаў ідэі першынства рымскага біскупа.
    Чацверты тэзіс. На карысць таго, што папы рымскія — галоўныя асобы ў Хрыстовай Царкве, сведчылі, паводле меркавання каталіцкіх і вуніяцкіх пісьменнікаў, шматлікія звароты да іх з апеляцыямі вышэйшых духоўных асобаў усяго свету. Менавіта рымскія біскупы, сцвярджалі яны, на працягу дзевяці стагоддзяў былі галоўнымі аўтарытэтамі, яны мелі права судзіць іншых іерархаў, выносіць канчатковыя вердыкты. Н по том, — пісаў П.Скарга, — навызшую моц н зверхность папескую надт> ннымн епнскопы н патрыярхамн познать, мж’ь до ннх, яко першое н преднейшое столнцы Петра светого, зо всего света апеляцый чннено, на нх се розсудок отзываючн н навысшнй трнбунал Церквей Божых Петра светого вг> ннх вызнаваючн” [189, 264—266], Гэтае права за рымскімі біскупамі было замацаванае нібыта пастановамі шэрагу Сабораў — Карфагенскага (раздзел 138), Антыёхскага (4е і 5е правілы), Халкідонскага (9е правіла)
    Міжканфесійная барацьба
    129
    і ў артыкулах другога Нікейскага [189, 266—268], Палажэнні Сабораў, што датычаць статуса і правоў рымскіх біскупаў, трапілі ў “Правілы” святых айцоў Усходняе Царквы, якія перакладаліся на царкоўнаславянскую і старабеларускую мовы.
    Л.Крэўза дзеля падмацавання пазіцыі вуніятаў спаслаўся на тры канкрэтныя прыклады апеляцыі ўсходніх іерархаў да рымскіх біскупаў: 1) апеляцыю канстантынопальскага патрыярха Флавіяна да папы Льва, звесткі пра якую змешчаныя ў славянскім Саборніку за 16 ліпеня; 2) апеляцыю некалькіх усходніх патрыярхаў да папы Мартына (Саборнік за 21 студзеня, 14 жніўня і 14 красавіка); 3) апеляцыю 870 г. канстантынопальскага патрыярха Ігнацыя да папы Мікалая (Саборнік за 23 кастрычніка) [297, 186—188],
    Праваслаўныя і рэфармацыйныя пісьменнікіпалемісты палічылі, аднак, доказы апанентаў непераканаўчымі. Яны паказалі на слабыя мясціны кожнага з іх і прыгадалі шэраг артыкулаў, прынятых рознымі Саборамі, паводле якіх найвышэйшы духоўны суд на працягу II—X стст. чыніўся не ў Рыме, а Сінодамі мясцовых Цэркваў або сходамі найвышэйшых іерархаў.
    К.Філалет звярнуў увагу на супярэчнасць сцверджанняў вуніятаў і каталікоў пастановам імператараў Юстыніяна, Феадосія і Льва, якія якраз абмяжоўвалі ўладу рымскіх біскупаў, прадпісвалі не папам, а мясцовым іерархам чыніць духоўны суд на падуладных абшарах. Дзеля пацверджання сваёй думкі ён працытаваў адно з распараджэнняў імператара Льва з кнігі “De episcopis et clericis” (“Пра епіскапаў і клірыкаў”), у якім гаварылася: “Всн, которые едно гдеколвек суть, або потом будут правднвой веры святнтелн н прнчетннцн которого колвек степенн н стану н моцн, вть справах свецкнх, жадным згола, нлн болшого, нлн меншого судьн выроком напомннальным до посторонных судов нехай не будут потяганн, анн до выйтя 431) епархін зь месца, н зь кранны, вь которой мешкают, прнмушанм” [232, 136—136 адв.].
    Грунтоўнасць, усебаковасць характэрныя і для палемічнага адказу, які даў абаронцам папы рымскага таленавіты майстар слова Мялет Сматрыцкі. У трэцім раздзеле свайго славутага
    130
    Раздзел 3
    “Трэнаса” ён дэталёва прааналізаваў пазіцыі апанентаў і доказна адкінуў іхныя аргументы [354, 41 адв. — 46],
    Пяты тэзіс. Паколькі права склікання Сусветных Сабораў на працягу II—X стст. належала выключна папу рымскаму, то ён, без сумневу, — найвышэйшы пастыр для ўсіх хрысціянаў. Гэтак сцвярджалі літаральна ўсе беларускія пісьменнікі, што належалі да каталіцкага і вуніяцкага веравызнанняў. Для падмацавання думкі пра тое, што толькі рымскі біскуп можа склікаць усехрысціянскія Саборы, яны прыгадвалі словы, змешчаныя ў славянскім Саборніку (за 28 лістапада), дзе, між іншага, пісалася: “Як можна назваць ваш Сабор сусветным, калі яго не дазволіў папа рымскі, без якога нельга чыніць гэтай найважнейшай у Хрыстовай Царкве справы” [297, 178—179],
    Такі падыход выклікаў нязгоду праціўнікаў ідэі папскай зверхнасці. К.Філалет у адказ ім прыгадаў некалькі прыкладаў, калі Сусветныя Саборы не толькі не ініцыяваліся рымскімі біскупамі, але й, наадварот, праводзіліся насуперак іхным пажаданням. Так, першы Нікейскі Сабор склікаў імператар Канстантын, Канстантынопальскі Сабор ініцыяваў імператар Феадосій, Эфескі — Феадосій II, Халкідонскі — Марцыян [232, 143 адв.—144], Факты царкоўнай гісторыі, сцвярджаў К.Філалет, сведчаць якраз пра тое, што папы рымскія перад скліканнем Сабораў, нават мясцовых, не кажучы пра ўсехрысціянскія, кожны раз звярталіся да імператараў на дазвол. Ен у гэтым разе спаслаўся на старажытнага храніста, які пісаў: “Же Лев папеж рнмскій, зть многймн нншнмн нталійскнмн епнскопы, преклоннвшн колена свон, умнслне проснл Валентнніана цесара н Евдоксн цесаревой о зложенью Собору, а предся того у ннх одержата не мог” [232, 144],
    На першарадную ролю імператараў, а не рымскіх біскупаў у скліканні Сусветных Сабораў, дый развязанні іншых важных царкоўных справаў, паказваў гісторык Сакрат. У сваёй вядомай ‘Тісторыі Царквы” ён пісаў: “Для тогом цесарн во нсторін замкнул, абовем оть того часу, як,ь почалн бытн хрнстіане цесарамн, церковные справы на ннх завнслн, н найболшіе Соборы зь нх догмы деялнся н деют” [232, 144],
    Міжканфесійная барацьба
    131
    Мялет Сматрыцкі таксама падкрэсліваў: сцверджанне, нібыта рымскім біскупам належала права склікаць Сусветныя Саборы, не адпавядае рэчаіснасці. Гэта вынік празмернай ганарлівасці і прэтэнзіяў на валоданне не толькі нябесным, але й зямным. “Каб пераканацца, што тое права належала імператарам, а не біскупам, — пісаў ён, — чытай пра падзеі першага Сусветнага Сабора” [354, 46—46 адв.]. Падмацоўваючы сваю думку, ён на некалькіх аркушах “Трэнаса” падаў шматлікія вытрымкі з старадаўніх крыніцаў па царкоўнай гісторыі [354, 46—68 адв.].
    Шосты тэзіс. Непахіснае сведчанне першынства папы рымскага сярод хрысціянскіх іерархаў — ягонае нязменнае старшынства ў часе Сусветных Сабораў, сцвярджалі беларускія пісьменнікі, што арыентаваліся на Захад. “На вснх семн светых Соборах, — пісаў П.Скарга, — пер'ьшое местьце мел н заседал папа рнмскнй, а вь небытностн его послове его” [189,268],
    Л.Крэўза падаў канкрэтнагістарычныя звесткі ў абарону гэтага тэзіса, адзначыўшы паасобныя выняткі. Так, паводле яго “Абароны...”, на першым Саборы ў Нікеі (325) старшынявалі папа рымскі Сільвестр і канстантынопальскі патрыярх Аляксандр; на другім (381) — папа Дамас і патрыярхі: Нектары (канстантынопальскі), Цімафей (александрыйскі), Мялеці (антыёхскі); на трэцім (431) — александрыйскі патрыярх Кірыла і ерусалімскі патрыярх Ювеналій; на чацвертым (451) — папа Леў I Вялікі (440—461) і патрыярхі: Анатолій (канстантынопальскі), Ювеналій (ерусалімскі), Максім (антыёхскі); на пятым (553) — папа Вігілій (537—555) і патрыярхі: Яўціх (канстантынопальскі), Апалінарый (александрыйскі), Домн (антыёхскі), Яўціх (ерусалімскі); на шостым (680—681) — папа Агатон, канстантынопальскі патрыярх Георгій і антыёхскі Феафан; на сёмым (787) — папа Адрыян I (772—795) і патрыярхі: Тарасій (канстантынопальскі), Феадарыт (антыёхскі), Гальяш (ерусалімскі) [297, 175177],
    Праціўнікі ідэі папскай тэакратыі не пагаджаліся з вызначэннем ролі рымскіх біскупаў у часе Сусветных Сабораў, якое
    132
    Раздзел 3
    давалі вуніяцкія і каталіцкія аўтары. К.Філалет насуперак ім, абапіраючыся, здаецца, на іншыя крыніцы, сцвярджаў, што ў Нікеі (325) папа зусім не займаў першага месца, а ягоныя паслы былі толькі чацвертыя [232, 146 адв.].
    На Канстантынопальскім Саборы (553) старшыняваў толькі патрыярх Міна [232, 146 адв.]. Калі ж рымскія біскупы і кіравалі Саборамі, дык дамагаліся гэтага, паводле слоў К.Філалета, “праз розныя фартэлі” [232, 147],
    Адметная сістэма разважанняў пісьменнікаўпалемістаў, што крытыкавалі ідэю папскай тэакратыі і адмаўлялі Рымскаму біскупству ў першынстве, прывяла іх урэшце да своеасаблівага тлумачэння паняцця “Сусветнай Хрыстовай Царквы”. Так, аўтар “Пытанняў і адказаў” падкрэсліваў, што азначэнне Хрыстовай Царквы як “сусветнай” або “паўсюднай” сапраўды адпавядае Сімвалу веры, дзе гаворыцца: “Et in unam sanctam Catholicam et Apostolicam Ecclesiam” (“Верую ў адзіную святую Саборную і Апостальскую Царкву”). Ен, аднак, дакараў апанентаў за тое, што яны прывязвалі Хрыстову Царкву да пэўнага месца, зводзілі яе да межаў Рымскага біскупства і ўважалі пры гэтым усе іншыя мясцовыя Цэрквы за “ерэтычныя”: “Едно ся тому дпвую, — пісаў ён, — же ся обачнтн не можете, называете тут Костел Котолпцкій, то ест, повшехным — зь одное стороны, а зт> другое зась до одного местца н подт> одного нмя назвнска его покладаете. Тые две речн суть барзо протнвны, н не могут статн посполу” [29, 21], Калі б Хрыстова Царква была толькі Рымскім Касцёлам, то ў Сімвале веры, пісаў аўтар “Пытанняў і адказаў”, ужываўся б тэрмін “Templum” (“Касцёл”), а не “Ecclesia” (“Царква”) [29, 21]. Тэндэнцыя ж ператварэння Хрыстовай Царквы ва унітарную структуру, зліквідаванне паняцця “мясцовай царквы ”, паводле яго слушных высноваў, — вельмі нябяспечная рэч, бо яна кожны раз будзе спрычыняцца да ўспрымання любой, нават дробнай адметнасці як “ерасі”. Гэтая прыкрая з’ява не знікне, калі не пагадзіцца з тым, што ўсе мясцовыя Цэрквы — роўныя
    Міжканфесійная барацьба
    133
    часткі цела, якія якраз і ўтвараюць Адзіную Саборную Апостальскую Царкву.
    Да сказанага застаецца дадаць: дыскусія вакол вызначэння ролі Рымскага біскупства ў жыцці Хрыстовай Царквы была не толькі справай міжканфесійных дачыненняў. Яна закранала асноватворныя прынцыпы функцыянавання найвышэйшай улады ўсіх еўрапейскіх дзяржаваў, бо менавіта папы рымскія — “намеснікі Бога на зямлі” — у адпаведнасці з тагачасным звычаем бласлаўлялі манархаў