Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Цяпер на тэрыторыі Падольскага сельсавета два пасяленні старавераў— Стрыпішкі і Ясень. Стрыпішкі — гэта абагуленая назва месца іх пасялення. На самой справе гэта цэнтральны хутар, дзе стаяла (І цяпер яшчэ стаіць) царква, была школа-сямігодка (застаўся толькі падмурак, а сам будынак разабралі). Царкву і школу пабудавалі па ўказанню ўлад у 1903 г. Да гэтай пары існавала толькі невялікая малельня ў Зароўі.
Паводле ўспамінаў старажылаў (а іх ужо засталіся адзінкі) Рыгора Нікадзімавіча Тачылава і Агаф’і Карнееўны Андрэевай, некалі ў гэтай мясцовасці было больш за 150 хутароў. Практична кожны меў сваю назву — Ройсцішкі, Бруханішкі, Ляшчынава, Зароўе, Табары, Падмедзіна і іншыя.
Непасільная, найцяжэйшая праца ператварыла ў свой час гэтыя «гіблыя мясціны» ў край, дзе жылі сотні людзей. Яшчэ і цянер сярод кустоўя на ўскрайках лесу можна знайсці старня меліярацыйныя каналы, выкаііаныя ўручную. Сярод лесу трапляюцца паляны, на якіх засталіся падмуркі бы­лых пабудоў, растуць напаўздзічэлыя пладовыя дрэвы. Усё гэта сведчыць, што яшчэ гадоў 20-30 назад тут кіпела жыццё. У час выбараў у мясцовыя органы ўлады 17 чэрвеня 1973 г. тут пражывала 128 чалавек дарослага
насельніцтва, якія мелі права голасу. У Стрыпішскай школе навучалася 46 вучняў, падрасталі 19дашкалят.
Дакументальна пацвердзіць больш дакладны перыяд пасялення старавераў у нашай мясцовасці не ўяўляецца магчымым. Але яшчэ ў 70-я гг. з гутарак са старажыламі Міхаілам Васільевічам Андрэевым, Якавам Кандратавічам Занавым і іншымі я даведаўся. што іх бацькі, дзяды і прадзеды жылі тут пастаянна. Займаліся сельскай гаспадаркай, цяжкай працай здабывалі хлеб для сваіх мнагадзетных сем’яў, свята захоўвалі традыцыі, зберагалі родную мову, адзначалі святы. Сем’і традыцыйна ствараліся з адзінаверцаў, а мяшаныя шлюбы забараняліся. Дзяўчаты выходзілі замуж з 16 гадоў, мужчыны жаніліся ў 21. Сустракаліся і больш раннія шлюбы — з 13—15 гадоў.
У сувязі з тым, што астравецкая галіна старавераў адносілася да «папоўцаў» (г. зн. у адносінах паміж чалавекам і Богам яна прызнае пасрэдніка — «бацюшку»), царква была месцам жаданым і прыцягальным для ўсіх жыхароў Стрыпішак. Другім такім месцам агульнага збору тутэйшых жыхароў былі могілкі, якія ва ўсе часы ўтрымліваліся ва ўзорным парадку. I цяпер на Тройцу сюды з’язджаюцца сотні людзей, родныя якіх знайшлі вечны супакой на гэтых могілках.
Стрыпішкі цяпер — даволі пустыннае месца. На вялікай тэрыторыі жывуць усяго чатыры чалавекі. Час — вялікі рэфарматар: моладзь пацягнулася да цывілізацыі і паступова адышла ад традыцый бацькоў. Большасць маладых людзей у 70-80-я выехала ў суседнюю Літву, старыя людзі паўміралі. Такім натуральным чынам змяншалася насельніцтва «Святой Русі». У гады Вялікай Айчыннай вайны многія са стараабрадцаў са зброяй у ру­ках абаранялі сваю Радзіму, многія склалі галовы на полі бою, некаторыя вярнуліся дадому інвалідамі. Не абмінула віхура вайны і «Святую Русь», і толькі нямы сведка — абеліск на хутары Падмедзіна нагадвае аб тым, што на гэтым месцы фашысты расстралялі 22-х маладых мясцовых жыхароў пасля таго, як у раёне станцыі Лынтупы партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Ф. Маркава правёў чарговую паспяховую аперацыю.
На пачатку калектывізацыі тут быў створаны калгас, дарэчы, не з горшых у Падольскім сельсавеце.
Веска Ясень — другое паселішча старавераў на тэрыторыі сельсавета. Цяпер тут жывуць Сцяпанавы, Плотнікавы, Зубанаў. Старажылы тутэйшых мясцін — Гаўрыла Іларыёнавіч і Анастасія Іўдзееўна Плотнікавы. Гаспадару зараз 89 гадоў, ён нарадзіўся на хутары Шайкуны, якім валодалі паны Сволькены. У Ясень пераехаў пасля жаніцьбы. Жонка— ураджэнка Швянчонскага раёна Літвы. Дакалектывізацыі сям’я мела Югектараў зямлі, пасля стварэння калгаса ў 1950 г. Гаўрыла Іларыёнавіч аж да свайго 70-годдзя працаваў конюхам. Стараабрадніцкія законы і традыцыі ў сям’і ў вялікай пашане. Дзеці ўсе хрышчаныя. унукі — таксама. Старэйшына сям’і не ўжывае гарэлкі, не курыць, трымае ўсе пасты. Жонка таксама вельмі
набожная, добра ведае гісторыю стараабрадніцтва (у асаблівай пашане ў яе — заснавальнік стараверства пратапоп Авакум), мае каляндар усіх рэлігійных свят аж да 2006 г. Сям’я дружна жыве з суседзямі.
Гаўрылу Сямёнавічу Сцяпанаву 85 гадоў ад роду, але выглядае цудоўна, бадзёра. Толькі вочы хворыя, таму прызначана яму першая трупа інваліднасці па зроку. Гаўрыла Сямёнавіч, яго бацька і дзед — ураджэнцы вёскі Ясень, а прадзед быў родам з Санкт-Пецярбурга. Быў на службе, за руплівасць, гаспадарлівасць і стараннасць яму было выдзелена ў Ясені 30 гектараў зямлі.
У маладосці і сталых гадах Гаўрыла Сямёнавіч славіўся як майстравіты чалавек. Яго рукамі збудавана добрых паўсотні дамоў у Падольцах, Бе­лан Вадзе, Міхалішках і іншых вёсках.
Як бачна, стараверы ў Падольцах не чужынцы-пустэльнік, а людзі паважанымія, законанаслухмяныя, годныя ўдзячнасці.
Пётра Пашкавец (Баранавічы, Беларусь)
3 ГІСТОРЫІ КАСЦЁЛА Ў ГУДАГАЯХ
Мястэчка Гудагай упершыню згадваецца ў дакументах канца XVI ст. Спачатку гэта было паселішча ў маёнтку Урбаноўскіх. Пасля яно належала іншым вядомым родам: Скірмунтам, Садоўскім, Козелам-Паклеўскім, Развадоўскім, Войнам. А гісторыя Гудагайскага касцёла Найсвяцейшай Пан­ны Марыі начынаецца з асялення ў гэтым краі айцоў кармелітаў босых. 19 студзеня 1764 г. полацкі абозны Юзаф Война і яго жонка Людвіка з роду Сулістроўскіх фундавалі сродкі на касцёл і клянітар ордэна кармелітаў босых, адпісаўшы і.м мястэчка Гу­дагай. Неўзабаве на яго ўскраіне пры кляштары кармелітаў быў пабудаваны драўляны касцёл. Зруб з няціграннай апсідай быў пастаўлены на высокім падмурку, складзеным з валуноў. Паабапал фасада былі ўзведзены дзве чатырохгранныя вежы зтакімі ж гранёнымі купалкамі. Увесь будынак быў накрыты агульным дахам з вальмамі над алтарнай часткай.
Цяпер гудагайская святыня стаіць без вежаў, але добра дагледжаная і мае нрыгожы выгляд. Кідаецца ў вочы дэкаратыўная шалёўка ўваходных дзвярэй — накшталт мальтанскага кры­жа. Сцены касцёлатаксама ашаляваныя — вертикальна, а франтон даху — гарызантальна. Дошкамі абабітыя і сцены ўнутры касцёла. Над уваходам — на слупах вялікія хоры з арганам.
Сцінлы інтэр’ер касцёла ажыўляюць тры драўляныя алта­ри, зробленыя, відаць, у час будаўніцтва святыні. Драўлянымі скульптурам! аздоблены галоўны, трох’ярусны алтар, дзе знаходзіцца знакаміты абраз Маці Божай Шкаплернай. Яго з’яўленне ў Гудагаі звязана з легендай.
На купцоў, якія ехалі са Смаленска ў Вільню, напалі разбойнікі. Зрабаванае дабро яны забралі з сабою, а абраз пакінулі на сядзібе лесніка. Там і была пабудавана каплічка, у якую і перанеслі знаходку. Абраз адразу ж прывабіў вернікаў сваім незвычайным выглядам (мастацтвазнаўцы мяркуюць, што гэта копія маляванай у візантыйскім стылі іконы Маці Божай Уладзімірскай) і эмацыянальным уздзеяннем. Атмасферу незямнога супакою і любові стварала выява Маці Божай з Дзіцяткам
у так званай паставе Замілавання. Такое моцнае эмацыянальнае ўздзеянне спрычынілася да вялікай папулярнасці абраза ў мясцовага люду. Чутка пра цуды, здзейсненыя праз апякунства Гудагайскай Мадонны, паляцела ў свет. Культ Маці Божай Шкаплернай рупліва пашыралі кармеліты босыя. Але пасля паўстання 1831-1832 гг. гудагайскі кляштар быў зачынены. Абраз перанеслі ў ашмянскі парафіяльны касцёл. Як падаецца ў «Касцельнай энцыклапедыі», у вялікім алтары гудагайскага касцёла неўзабаве змясцілі конію цудатворнага абраза, перададзеную з зачыненага кляштара ў Слабодцы.
Калі ў 1906 г. адрадзілася Гудагайская парафія, цудатворны абраз вярнулі.
У 1990 г. кармеліты босыя зноў пачалі апекавацца гудагайскім касцёлам Найсвяцейшай Панны Марыі ды абразом. I з таго часу штогод 16 ліпеня ў Гудагаі збіраюцца вернікі на вялікую ўрачыстасць, прысвечаную апякунцы кармелітаў, заступніцы Беларусі — Маці Божай Шкаплернай.
Рзха чытанняў у друку
Ганна Чакур, Таіса Сямёнава (Астравец, Беларусь)
«БЕЛАВАЛОСЫ КОНСУЛ» ЯДНАЕ НАРОДЫ
Лічыцца, што лічба «7» сімвалізуе ўдачу, таленавітасць. Дык вось, улічваючы, што 17 год таму Астравеччына адкрыла для сябе імя Іосіфа Гашкевіча (першага расійскага консула ў Японіі, лінгвіста, пісьменніка — працягваць можна доўга), а 7 гадоў назад адбыліся Першыя міжнародныя чытанні, прысвечаныя гэтай знакамітай асобе, Другім чытанням, прысвечаным той жа знакамітай асобе, першапачаткова было наканавана стаць яркімі, таленавітымі, адметнымі. Што, адзначым, забягаючы наперад, і адбылося.
Адметнасцю ўсёй культурна-навуковай імпрэзы стала ўжо хаця б тое, што яна нраходзіла ў два этапы: першы дзень — у мінскім Доме дружбы, другі — на Астравеччыне. Адкрыццё чытанняў адбылося з належнай доляй пафасу (ранг міжнародных, згадзіцеся, гэта прадугледжваў) — з прывітальнымі сло­вам! на адкрыцці выступілі правамоцныя прадстаўнікі пасольстваў. Ад імя кіраўніцтва і жыхароў Астравеччыны выступіла ў Доме дружбы намеснік старшыні райвыканкама I. Шляхтун.
А потым пачаліся ўласна чытанні. Прычым кола дакладчыкаў было шырокім: прафесар Такійскага універсітэта Дзюн-іці Сато і пісьменніца Вольга Іпатава, доктар мастацтвазнаўства Віктар Шматаў і студэнтка БДУ Вольга Захарэнка, карэспандэнт газеты «Мінекая праўда» Наталля Мяшкова і прадпрымальнік Мікола Люцко... Не менш разнастайнай была і тэматыка выступленняў: «Слова пра Гашкевіча» * (Такада Касіці, японскі грамадскі дзеяч), «Ураджэнцы Беларусі — даследчыкі Далёкага Усходу» (дацэнт БДУ I. Захарэнка), «Хірасіма, Нагасакі і Чарнобыль у японскай і беларускай літаратурах» (аташэ ііа культуры Пасольства Яіюніі Косіна Го), «Пантэон жывёльнага
' Назвы дакладаў у артыкуле не супадаюць з назвамі ў зборніку.
свету ў эпічнай творчасці беларускага і японскага народаў» (дацэнт БДПУ імя М. Танка Г. Адамовіч). Прафесар кафедры заалогіі БДУ Ігар Лапацін не толькі дадаў у «паслужны спіс» Гашкевіча яго энтамалагічныя распрацоўкі, але і прапанаваў увазе прысутных жука, якога ў гонар «белавалосага консула» вучоныя назвалі лістаедам Гашкевіча.
Роля вядучага навуковай канферэнцыі ў першы дзень дасталася доктару біялогіі А. Мікулічу, які са сваёй задачай бліскуча справіўся. Аднак сапраўдны, уласцівы ім каларыт чытанні набылі толькі пад вечар, калі ў зале з’явіўся (проста з бальніцы) ініцыятар і натхняльнік іх правядзення Адам Мальдзіс. Вучоны ў сваім выступленні акрэсліў асноўныя накірункі японска-расійска-беларускага супрацоўніцтва, прапанаваў падтрымаць ініцыятыву Беларускага пасольства ў Японіі ўстанавіць у горадзе Хакадатэ помнік Іосіфу Гашкевічу, а настунныя чытанні праводзіць з інтэрвалам у два гады.