Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Вырабы Вікенція Ягелы і цянер надзейна служаць людзям, цешаць вока і радуюць душу, як і ўсё, што зроблена з душой.
Дададзеныя тэксты
Іван Драўніцкі
(в. Камарова Мядзельскага р-на, Беларусь)
3	ГІСТОРЫІ ЖАЛЯДЗЯЎ I ЖАЛЯДСКАГА КАСЦЁЛА
Хутка сноўніцца 130 гадоў, як перастала біцца сэрца і знайшло на Астравеччыне супачын цела знакамітага дыпламата, даследчыкаЯпоніі і Кітая, вучонага-мовазнаўца, натураліста і арыенталіста Іосіфа Антонавіча Гашкевіча. Становіцца традыцыяй ушаноўваць яго памяць гісторыка-краязнаўчымі чытаннямі. Круглая дата — 380-я ўгодкі з часу заснавання Жалядскага касцёла — даюць падставу спыніцца на яго гісторыі.
ЖАЛЯДСКАЕ НАВАКОЛЛЕ
Засяленне чалавекам ваколіцаў Жалядзяў адбылося вельмі даўно. Ля Будраняў і Лдабораў выяўлены балцкія пахаванні, узрост якіх больш за тысячу гадоў.
А на пратоцы між азёрамі Туроўе і Кайміна, ля вёскі Акартэлі, знойдзена стаянка чалавека, якая налічвае каля 8-9 ты­сяч гадоў. Балты прыкмецілі ў мове прыбылых сюды славян, продкаў беларусаў, працяглы фрыкатыўны гук «г» (гусі, густа, гудуць, гэты) і сталі называць іх гудамі, што адлюстравалася ў тапонімах Гудалі, Гудзелішкі, Гуды. Мясцовая назва Спонды таксама балцкага паходжання — ад слова spanda (стойка для калодзежнага жураўля); Жукойні — ад слова zOklis (рыбак, рыбацкая веска). Захавалася тут цэлая трупа назваў з праславянскім коранем ляда (ledo, лядам называлі расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або пад сенажаць). Так, назвы Ядаборы, Лятцы трансфармаваліся ад кораня «ляда»: Ляда+бор-ы, ляд-цы. Назва Жалядзі таксама ўтварылася ад слова «ляда». Гэта тэрмін-арыенцір: месца за лядам. На некаторых старых картах фігуруе назва Заляды. У гэтым азёрным краі было некалькі рыбацкіх паселішчаў Жукойняў. Каб іх адрозніваць, дабаўлялі
паясняльныя словы: Жукойні. Жалядскія, Жукойні Страчскія, Старыя Жукойні і інш.
Жалядзі ў свой час былі мястэчкам: меўся касцёл, народны дом (святліца, установи накшталт клуба), бібліятэка, школа-шасцігодка, якая размяшчалася ў прыватным доме У. Сымановіча, магазін-«спулдзельня» (кааператыўны), прыватная крама Бэркі Стрыпунскага, дробны саматужны промы­сел. У савецкі час дзейнічала сярэдняя школа. Цяпер ніякіх устаноў сацкультбыту ў вёсцы няма.
Гістарычна склалася так, што цвінтар ля касцёла стаў могільнікам: спачатку тут хавалі манахаў, а потым і местачкоўцаў. У наш час насупраць касцёла і могільніка пабудавалі жывёлагадоўчую ферму. Такое суседства зусім не гарманіруе са святыняй і месцам вечнага спакою людей.
КАРМЕЛІТЫ Ў ЖАЛЯДЗЯХ
Пад духоўнай апекай Віленскага біскупства пасля Крэўскай уніі на Астравеччыне стала распаўсюджванца каталіцкая веравызнанне. Гэтаму садзейнічалі манахі-місіянеры, якія на працягу XIV-XVIII стст. пачалі тут асталёўвацца. Ужо ў 1621 г. у Жалядзях з’явіліся манахі ордэна кармелітаў. Тэта адна з першых хваляў пранікнення законнікаў на Астравеччынну. Толькі годам раней за жалядскіх манахаў з’явіліся ў 1620 г. базыльяне ў Свіранах, а годам пазней (1622) — аўгусцінцы ў Міхалішках. Што ж датычыцца кармелітаў, то ў Слабодцы яны пасяліліся толькі праз 89 гадоў (1710), а ў Гудагаі — праз 143 (1764).
Віленскаму місіянерскаму кляштару манахаў-кармелітаў Усіх Святых у 1621 г. сакратар караля Жыгімонта III Вазы Войцех Хлюдзінцкі ахвяраваў свой маёнтак Жалядзі. Аснову кляштарнага ўладання склалі зямельныя абшары плошчай у 133 валокі (2840 га), на якіх меліся 94 сялянскія дымы. Дымам у той час называўся сельскагаспадарчы комплекс адной сям’і, які з’яўляўся аб’ектам права ўласнасці феадала на зямлю. Улічваючы, што тады сем’і былі вялікія, то кляштару належала каля тысячи душ. Да жалядскага кляштара адносіліся 11 вёсак і засценкаў з наступнай колькасцю дымоў: Спонды — 26, Жукойні — 25, Косцевічы — 17, Ласі — 2, Асташышкі —5, Ядаборы — 2, Дзенклішкі — 1, Гнікішкі — 7, Глушыца — 4, Гадзелішкі — 1, Гудалі — 4.
У 1622 г. для «сваёй выгады і патрэб падданых» кармеліты збудавалі на ўзгорку сярод дубовага гаю невялікі драўляны касцёл. Такім чынам, сёлета з часу заснавання святыні ў Жалядзях снаўняецца 380 гадоў. Пятнаццаць пакаленняў ужо вызнаюць тут каталіцкую веру, якая стала традыцыйнай рэлігіяй мясцовага насельніцтва, захоўвала ва ўсе часы сваё моцнае становішча, нягледзячы на розныя праследаванні. У спецыяльным склепе пад касцёлам у 1628 г. пахавалі прах фундатара касцёла В. Хлюдзінцкага. Аб гэтым сведчыў адпаведны надпіс, зроблены на партрэце фундатара, які
захоўваўся ў настаяцеля кляштара. «Adalbertus Chludzincki, SCR. SRM. Fundator carmelitarum Vilensium ad aedes Omnium SS obiit 1628 an octatis Suae 76 tumulatas in ecclesia Zeladensi carmelitarum».
3 часам тут узвялі цэлы комплекс жылых будынкаў для законнікаў, плябанію з вялікім склепам з бутавага каменю, гаспадарчыя пабудовы, выкапалі сажалку для развядзення рыбы, добраўпарадкавалі прыродную крыніцу з вельмі чыстай пітной вадой, заклалі сад, парк, потым адкрылі школу, шпіталь, багадзельню для нямоглых і старых. Жалядскі касцёл лічыўся філіялам Свірскага. Праз 200 гадоў, у 1820 г., кармеліты пабудававалі новы, больш прасторны драўляны касцёл пад імем Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Войцеха і мучанікаў. У касцёле меліся тры алтары. Духоўнае жыццё набыло асаблівае развіццё. Стварылася асобная Жалядская парафія, касцёл атры.маў сваю нячатку. На адбітку ў касцельнай кнізе за 1863 г. ёсць выява Божай Маці ва ўвесь рост і надпіс: «Пячатка Жалядскага рымска-каталіцкага парафіяльнага касцёла».
ПЕРАЙМЕНАВАННЕ КАСЦЁЛА
3 часам кармеліты вырашылі пабудаваць новы касцёл імя Божай Маці Шкаплернай. Гэта звязана з тым, што Панна Марыя лічыцца патронкай кармелітаў. Паводле падания, генерал ордэна Сымон атрымаў ад самой Божай Маці шкаплер — падоўжаны кавалак тканіны з выразам для надзявання праз галаву, які манахі насілі зверху габіта. Патранальнае свята Бо­жай Маці Шкаплернай у Жалядзях прыпадае на 16 ліпеня. Манахі сабралі сродкі, заказалі праект мураванага касцёла, набылі будаўнічыя матэрыялы... Але іх планам не было наканавана здзейсніцца.
ЗАКРЫЦЦЁ КЛЯШТАРА
Пасля анексіі беларускіх зямель Расійскай імперыяй царскія ўлады распачалі гвалтоўную русіфікацыю краю. Каталіцкая рэлігія і мясцовыя мовы былі перашкодай на гэтым шляху. Улады лічылі, што імперскае адзінства можна асягнуць, авалодаўшы духоўным светам новых падданых. Імператрыца Кацярына II прапанавала знішчыць «грань инородия» паміж беларусамі і рускімі і зрабіць беларусаў «рускімі не адным толькі імем, але ду­шою і сэрцам». Зброяй у гэтай справе яна выбрала праваслаўную царкву і школу, прапанавала «перакруціць» католікаў у праваслаўных, што павінна «зблізіць іх з прыроднымі расіянамі». Пад уладай Расійскай імперыі насельніцтва Жалядчыны, якое належала ў асноўным да каталіцкай канфесіі, стала адчуваць моцны націск афіцыйнага праваслаўя. На анексіраваных землях, у тым ліку на Астравеччыне, у 1830-1831 гг. успыхнула нацыянальна-вызваленчае паўстанне. Гэта наслужила зачэпкай для праследаванняў каталіцкіх манахаў: маўляў, яны нелаяльна ставяцца да самадзяржаўя.
Жалядскі кляштар, багадзельню, шпіталь у 1842 г. закрылі, манахаў разагналі, кляштарную маёмасць, будынкі, зямлю забралі пад казну. Апошнім кіраўніком Жалядскага кляштара быў кармеліт старога статута Клемане Мюлер. Парафіяльную школу ўзялі пад дзяржаву, прыслалі папячыцеля з Расіі. Пачалася ідэалапчная апрацоўка дзяцей згодназ циркулярам 1834 г.: «Моладзь павінна выхоўвацца ў гюўнай упэўненасці, што руская мова ёсць для іх айчыннай».
СТВАРЭННЕ ПАРАФІЯЛЬНАГА КАСЦЁЛА
аталіцкі касцёл у сваім апазіцыйным становішчы стаў набываць ролю абаронца вальналюбства і мясцовага патрыятызму. Ён больш і больш кандэнсаваў у сабе дух непакоры і змагання за свабоду краю, станавіўся носьбітам вызваленчых імкненняў. У каталіцкім асяродку фарміравалася краевая (на сутнасці, беларуская) інтэлігенцыя, усталёўваўся рамантычны культ вольнай «Літвы», выспявала беларуская нацыянальная ідэя. У такіх умовах ца­ризм зрабіў спробу зачыніць кармеліцкі касцёл. Аднак пратэсты вернікаў прымусілі царскія ўлады ўстрымацца ад гэтага кроку. Было вырашана рэарганізаваць касцёл з кармеліцкага ў нарафіяльны, у якім не прадугледжвалася штатная адзінка святара. Ксёндз, такім чынам, заставаўся без грашовага ўтрымання, яму было прапанавана займацца самазабеспячэннем.
Для ўтрымання ксяндза і касцёла выдзелілі 33 десяціны непрыдатнай для земляробства зямлі і домік над жыллё. Умовы для святара склаліся цяжкія, але верны кармеліт К. Мюлер застаўся служыць жалядцам.
ВОГНЕННЫ 1863 ГОД
арскія ўлады разумелі, што ўчынілі гвалт над кляштарам і ксяндзом, таму нядрэмнае вока жандараў сачила за Мюлерам. Калі ў студзені 1863 г. успыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, царскія ўлады ўжо 7 лютага на ўсялякі выпадак арыштавалі ксяндза і пасадзілі яго ў свянцянскую турму. А 15 лютага ў Жалядзі прыбылі паўстанцы. На пададзены касцельным звонам сігнал перад касцёлам сабралася шмат народу. Людзі абураліся арыштам святара. Выслухаўшы маніфест паўстанцкага народнага ўрада, жыхары публічна спалілі партрэт цара і яго валасныя ўставы і рашылі далучыцца да паўстання. Здольныя да нясення вайсковай службы местачкоўцы ўступілі ў шэрагі наўстанцаў. Тут жа людзі сабралі грошы і аддалі іх на патрэбы паўстання, патрыётаў бласлаўлялі жанчыны і старыя людзі. 16 лютага наўстанцы пакінулі вёску, а назаўтра ў Жалядзях з’явіўся ўзвод пяхоты Неўскага палка і наўэскадрона казакаў пад камандаваннем генерал-маёра грэнадзёрскага палка Своева. Прыбыўшыя казакі адпомсцілі жыхарам мястэчка — абрабавалі і спалілі яго. Віна святара К. Мюлера ў падбухторванні даказана не была, і яму дазволілі вярнуцца ў нарафію.
СКАСАВАННЕ ПАРАФП
Іўсё ж бунтарскую парафію царскія ўлады рашылі скасаваць. У 1866 г. закрылі касцёл, а вернікаў раскідалі па іншых парафіях: частку далучылі да Свірскай, некалькі вёсак — да Клюшчанскай. Людзі не давалі вынесці з касцёла найсвяцейшы сакрамант, кідаліся над ногі канфіскатарам, але нічога не дапамагло: іх парасцягвалі, некаторых пакаралі, а сакрамант забралі.
У касцельным архіве захоўваліся хросныя і шлюбныя метрыкі ад 1634 г., кнігі рэгістрацыі смерцяў з 1782 г. На сённяшні дзень уцалелі толькі чатыры кнігі: дзве за 1740-1792 і 1783-1809, дзе запісы зроблены на лаціне, і дзве за 1863-1866 і 1848-1866 гг.