Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
На месте, где в Михалишках расстреливали узников гетто — а это ме­сто находится на песках за ручьем, после войны была общая могила. Впос­ледствии ее сравняли, и на этом месте построили баню и жилые дома. И та­ких примеров исторического беспамятства много.
К сожалению, историей белорусских и, в частности, михалишских ев­реев из отечественных историков и общественных деятелей мало кто зани­мался — на то имелись причины объективного и субъективного характера. В советские времена говорить на эту тему было не принято. Более или ме­нее серьезные исследования начались с перестройкой и приходом гласнос­ти, но и здесь имелись определенные трудности. По-прежнему острой ос­тается проблема источников. Еврейских очевидцев событий тех лет не ос­талось, ибо в годы оккупации они были уничтожены практически поголов­но, если не считать Крескина и еще одного еврея, которого прятали жите­ли Белой Воды и который после войны уехал в Америку. Свидетельства же белорусов — старейших жителей Михалишек — немногочисленны, ибо большинство из тех, кто дожил до наших дней, тогда были совсем детьми. Самым слабым звеном в исследованиях, на мой взгляд, является отсутствие и удаленность архивов, большая часть которых находиться в Вильнюсе и доступ к которым в настоящее время затруднен. Это не позволяет исполь­зовать многие интересные данные (в частности, статистические). Все это в совокупности говорит о том, что более глубокое и основательное иссле­дование жизни и истории михалишских евреев еще впереди.
Аляксандр Юркойць
(в. Варняны Астравецкага р-на, Беларусь)
БЕЛАРУСКІЯ I АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧЫЯ РЭАЛІІ ЎЖЫЦЦІ I ТВОРЧАСЦІ ЎРАДЖЭНЦА
АСТРАВЕЧЧЫНЫ МАР'ЯНА БОГУША-ШЫШКІ
Англійскі мастацтвазнаўца Эрык Ньютан назваў Мар’яна Богуша-Шышку (02.02.1901-28.01.1995) мастаком стагоддзя. 1 сапраўды, творчыя здабыткі, жыццёвы плён нашага суайчынніка выяўляюць асноўныя тэндэнцыі мінулага XX стагод­дзя. Прайшоўшы доўгі шлях у мастацтве, а гэта каля сямідзесяці год актыўнай творчасці, Богуш-Шышка заставаўся найперш рэлігійным мастаком (рэлігійная тэматыка займае каля трох чацвёртых усёй яго спадчыны), аўтарам «Хрысталагічнага цикла» (умоўна так можна акрэсліць найболып блізкую майстру тэму). Акрамя таго, ён быў таленавітым партрэтыстам, пісаў пейза­жи, нацюрморты. Широкая геаграфія яго выставак — Гданьск, Люблін, Гдыня, Кракаў, Варшава, Рим, Фларэнцыя, Париж, Гамбург, Лондан... Можа толькі засмуціць, што на радзіме на­шага земляка так і не адбылося ніводнай.
Сёння, калі з дня нараджэння сусветнапрызнанага майстра прайшло больш сотні гадоў, надышоў час «збіраць камяні». Як вярнулася ў Беларусь імя вялікага беларускага габрэя Марка Шагала, што большую частку жыцця пражыў у Францыі, так мы павінны вярнуць на радзіму і імя Богуша-Шышкі — прадстаўніка апалячанага беларускага шляхецкага роду, якога ростані Еўропы прывялі на сталае жыхарства ў Вялікабрытанію.
У сваім выступленні я паспрабую паказаць перыяд жыцця мастака, які ахоплівае храналагічныя рамкі ад нараджэння да пераезду на сталае жыхарства ў Англію і мала асветлены ў беларускім друку, — тым больш што менавіта ў тэты час біяграфія Богуша-Шышкі звязана з Беларуссю.
А першай дарогай у свет для маленькага Мар’яна быў старажытны Полацкі тракт, узбоч якога знаходзілася родавая сядзіба бацькі, Антона Богуша-Шышкі, — Трокенікі, дзе і нарадзіўся будучи мастак. Трокенікі размешчаны зусім недалёка (усяго ў трыццаці пяці кіламетрах) ад даўняй сталіцы краю Вільні.
Да васьмігадовага ўзросту дзяцінства Мар’яна было шчаслівым. Ён адчуваў клопат і пяшчоту сваі.х бацькоў і бабулі (па лініі маці), якая асабліва любіла свайго ўнука. Выхаваннем падлетка займаліся французскія гувернанткі. У сям’і Богушаў-Шышкаў пераважала польская мова. Але ў наваколлі Трокенік, як і пераважна на Віленшчыне, панавала беларушчына. Дома культывавалася таксама любоў да французскай мовы, мовай жа тагачаснай дзяржавы і адукацыі была руская.
Маляўнічае наваколле і своеасаблівае культурнае памежжа Віленскага краю былі той глебай, якая ўзгадавала ў цікаўным хлончыку будучага мас­така. Мар’яну добра запомніліся першыя ўражанні, калі ва ўзросце чатырох гадоў ён атрымаў у падарунак набор акварэльных фарбаў. Маленькі мастак адчуў велізарнае задавальненне ад таго, што наносіў іх на лісты паперы яркімі плямамі. Гэтая памятная падзея ў вялікай ступені і перадвызначыла яго далейшы лёс 1 .
Пасля разводу бацькоў шчаслівыя дзіцячыя гады перапыніліся. Далейшым выхаваннем любімага ўнука занялася бабуля. Юнацкія гады Мар’ян правёў у Верачаце2 — сядзібе сваіх дзядоў Канстанціна і Філіпіны КозелПаклеўскіх, куды хлопчыку прыйшлося пераехаць разам з маці Станіславай і яе другім мужам Адамам Віслянскім. Там нарадзілася сястра Мар’яна Ганна.
Верачата знаходзілася ў васьмідзесяці кіламетрах ад Трокенік, недалё­ка ад возера Нарач. Частка маёнтка была размешчана на востраве возера Мядзел. Прыгажосць азёрнага краю і нрыхільнае стаўленне бабулі да мастацкіх імкненняў Мар’яна далі першы плён — мноства малюнкаў. Выкарыстоўвалася ўсё — аловак, фарбы, крэйда. Бурлівая фантазія хлопчыка нараджала на паперы сцзны бітваў, відарысы караблёў, выявы коней — увесь багаты і стракаты дзіцячы свет. Бабуля старанна захоўвала творы любімага ўнука, але мастацкая спадчына дзіцячых гадоў Мар’яна была беззваротна страчана ў час Першай сусветнай вайны.
Адукацыю ў Верачаце, як і раней у Трокеніках, будучы мастак здабываў з дапамогай хатніх выхавацеляў і настаўнікаў. Зімой 1912 г. Мар’ян пераехаў разам з бацькам жыць у Вільню. Там ён з дапамогай прыватнага настаўніка інтэнсіўна рыхтаваўся да наступления ў школу (пасля паўстанняў 1830 і 1863 гг. сістэма асветы ў краі была цалкам уніфікавана з агульнаімперскай3 і да Першай сусветнай вайны на Віленшчыне, як і ва ўсёй Расійскай імперыі, існавалі пераважна рускія навучальныя установы). Мэтанакіраваныя заняткі прыносяць свой плён —дванаццацігадовы Мар’ян пачынае навучанне ў школе і ад самага пачатку становіцца лепшым вучнем у класе. Але, нягледзячы на выдатныя веды і добрае здароў’е, ён усё ж
' Marian Bohusz. London, 1977. P. 77.
! Всрачата (другая мясцовая назва Вярэчча, цяпср гэта Мядзсльскі р-н) знаходзілася неда­лека ад всскі Пруднікі, каля кіламстра на усход ад воз. Мядзел.
3 Энцыклапедыя гісторыі Бсларусі. Мн., 2001. Т. 6. Кн. 1. С. 482.
адчуваў часам комплексы перад аднакласнікамі з-за таго, што раней выхоўваўся ў жаночым асяроддзі. Тым не менш, кожныя летнія канікулы Мар’ян праводзіў у сваёй бабулі ў Верачаце.
У 1914 г. пачынаецца Першая сусветная вайна, але на Віленшчыне пакуль адносна бяспечна. Увесь жнівень Мар'ян правёў на возеры Мядзел разам з дзядулем, бабуляй, маці і ойчымам. Ён яшчэ не ведаў, што гэта — апошняе спакойнае лета яго дзяцінства, не здагадваўся, колькі дарог яго чакае наперадзе і якія рэаліі сусветнай гісторыі перасякуцца з яго ўласным лёсам. Пасля канікул Мар’ян, як заўсёды. вярнуўся ў Вільню, дзе працягваў вучобу.
Але ўжо на наступныя летнія канікулы, у 1915 г., у сядзібе Козел-Паклеўскіх не было так спакойна. У жніўні пачалося германскае наступление ў напрамку Коўна-Вільня-Мінск, і Мар’ян разам са сваякамі на волі абставін апынуўся ў ролі своеасаблівых закладнікаў паміж варагуючымі ба­кам!. Немцы прарвалі фронт і хутка былі ўжо ў наваколлі возера Мядзел, рускія ж каля сутак яшчэ спрабавалі ўтрымацца на процілеглым берагу. Артылерыя вяла абстрэл вострава, а ў наступную ноч немцы высадзіліся на ім. На некалькі гадоў ваколіцы Верачаты апынуліся ў прыфрантавой паласе, і сям’я мусіла перабрацца ў Вільню.
Гады Першай сусветнай вайны былі найбольш цяжкімі для сям’і Мар’яна ў матэрыяльным плане. Пасля пераезду ўсёй радні ў Вільню, у 1915 г., памёр дзед, маці з ойчымам і сястрой Ганнай выехалі ў Варшаву, лінія фрон­ту разлучыла і з бацькам. Мар’ян застаўся з бабуляй, адзінай крыніцай даходаў сталі ўрокі матэматыкі, якія здольны вучань даваў сваім таварышам па вучобе. Нягледзячы на тое, што Богуш-Шышка рана абраў маляванне сваёй прафесіяй, ён меў і выдатныя матэматычныя здольнасці, якія дасканаліў усё жыццё, — пацвярджэннем таму служаць навуковая ступень і напісаны ім падручнік па матэматычнаму аналізу.
Пасля трох гадоў вучобы ў школе Мар’ян некаторы час займаўся ў Віленскай рускай гімназіі. У 1917 г., дзякуючы стараниям настаўніцтва, у горадзе адкрылася польская дзяржаўная гімназія імя караля Жыгімонта Аўгуста, дзе працягваў адукацыю будучы мастак.
У юнацкія гады Богуш-Шышка прымаў актыўны ўдзел у моладзевых рухах. Першая сусветная вайна, рэвалюцыя і развал імперыі здэтанавалі працэсы адраджэння нацыянальных дзяржаў ускраінньіх народаў царскай Расіі. У той час у Вільні з’явілася шмат нелегальных арганізацый, рэлігійных аб’яднанняў. Усё, што адбывалася, вельмі ўразіла Мар’яна. Падзеі тых гадоў пакінулі глыбокі адбітак ва ўсім далейшым жыцці мастака. Рэлігійная тэматыка ў яго творчасці звязана менавіта з уплывамі ваеннага часу.
Будучы вучнем сёмага класа, Мар’ян стаў членам вайсковай арганізацыі, створанай палякамі для абароны ад бальшавіцкай пагрозы. У студзені 1919 г. савецкія войскі былі ўжо каля Вільні, і юнак у складзе групы самааховы быў вымушаны пакінуць горад. Самыя маладыя салдаты, у іх ліку і
Богуш-Шышка, накіроўваюцца ў Варшаву для працягу вучобы. Сёмы клас ён заканчвае ўжо там, пасля чаго вяртаецца ў Вільню, якую Польшча сілай зброі зноў уключыла ў свой склад. У красавіку Мар’яна чакае радасная падзея — ён сустракае свайго бацьку, які ў час вайны і рэвалюцыі знаходзіўся на ўсходніх межах Расіі і толькі цяпер змог вярнуцца на радзіму. Але радасць была нядоўгай — неўзабаве бацька памёр.
У ліпені 1920 г., калі Богуш-Шышка знаходзіўся з атрадам харцэраў у ста шасцідзесяці кіламетрах ад Вільні, ён даведаўся, што бальшавікі прарвалі фронт. Трупа дабравольцаў далучылася да польскіх збройных сіл і накіравалася ў Варшаву. Мар’ян у складзе харцэрскага батальёна прыняў удзел у абароне польскай сталіцы, а затым з баямі дайшоў да Вільні. Пазней у лісце да Яна Віктара Сянкевіча4 Богуш-Шышка згадваў: «Я быў сяржантам польскага войска і камандаваў узводам. У бітве на Немане, пад Пышкамі, мой узвод вёў абстрэл бальшавікоў, якія знаходзіліся на другім беразе ракі. Раптам адчуў удар у правую нагу. Спачатку не звярнуў на тое ўвагі, але праз хвіліну заўважыў кроў на сваёй руцэ, а потым убачыў, што раздрабніла мой карабін. Непрыяцельская куля ўдарыла ў карабін і раструшчыла яго пасярэдзіне [...]. Куля, каб не той мой карабін, трапіла б про­ста ў сэрца. Абышлося ўсё цудам». За ўдзел у вайне 1920 г. малады сяржант у Вільні атрымаў баявыя ўзнагароды — два крыжы.