Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
КАЛЕКТЫЎ СУПРАЦОЎНІКАЎ
Йдраджэньне ВБМ запатрабуе зладжанай працы вялікага калектыву:
•	заснавальнікаў (на сёньняшні дзень гэта Г. Войцік, С. Вітушка, С. Дубавец, С. Харэўскі, Т. Поклад, Т. Маркавец, Л. Вітушка);
•	навуковых супрацоўнікаў і тэхнічнага пэрсаналу;
•	навуковай кансультацыйнай рады (ужо далі згоду 15 навукоўцаў зь Беларусі, Літвы, Польшчы, Расеі — А. Ліс, А. Мальдзіс, Л. Глагоўская, М. Нікалаеў і іншыя);
•	фундатараў;
•	аматарскага краязнаўчага клюбу.
ФОНДЫ
Йналіз гістарычных крыніцаў дазваляе упэўнена сьцьвярджаць: існуюць усе магчымасьці сабраць новую фондавую калекцыю ВБМ. ГІачатковым зборам стануць:
•	прыватныя калекцыі заснавальнікаў;
•	архіў газэты і выдавецтва «Наша ніва»;
•	відэёархіў тэлепраграмы «Віленскі сшытак»;
•	аўдыёархіў радыё «Балтыйскія хвалі».
ПРАДМЕТАМ ДАСЬЛЕДВАНЬНЯ ВБМ БУДУЦЬ:
•	помнікі старажытнай і сучаснай гісторыі, помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры,
•	этнаграфічныя матэрыялы,
•	мастацкія творы.
Дапаможны фонд мяркуецца актыўна фарміраваць з навуковых рэканструкцыяў страчаных помнікаў. Заплянаваны збор тэматычнай бібліятэкі па гісторыі Беларусі, Вільні, беларуска-літоўскіх адносінаў.
Акрамя таго, ВБМ мае намер вывучаць помнікі беларускай гісторыі, што зьберагаюцца ў іншых музэях, архівах, бібліятэках, у прыватных зборах, у тым ліку, дакуманты пра 1. Гашкевіча. Асаблівая ўвага будзе скіравана на спадчыну Музэя імя Івана Луцкевіча.
Шляхам сумесных выставаў, публікацыяў ды іншымі сродкамі гістарычныя помнікі будуць вяртацца ва ўжытак сучаснага беларускага грамадства.
ПАМЯШКАНЬНІ ДЫ ЭКСПАЗІЦЫІ
ы адраджаем ВБМ, а гэта значыць, што найлепшым чынам было б разьмясьціць яго ў Базыльянскіх мурах — гістарычным будынку, дзе ён калісь і знаходзіўся (цяпер — вуліца Вастрабрамская, 7а). Тым болей што сёньня зьмяніўся ўладальнік будынка — цяпер гэта Віленская каталіцкая архібіскупія, якая здае частку памяшканьня ў арэнду.
Але кіруючыся тэзай, што Вільня — беларускі музэй, памяшканьнем для музэю можа стаць любы будынак у гістарычнай частцы горада.
Пакуль не знойдзены належныя грошы дзеля арэнды свайго будынку, будзе скарыстана практыка сумесных выставаў і разьмяшчэньня нашых тэматычных экспазіцый у памяшканьнях іншых музэяў.
СРОДКІ
Мяркуемыя крыніцы фінансаваньня ВБМ:
заробкі самога музэя — ад продажу квіткоў, друкаванай, аўдыё-відэапрадукцыі;
•	датацыі зь дяржаўных бюджэтаў ЛР і РБ;
•	гранты дабрачынных фундацыяў;
•	ахвяраваньні прыватных асобаў, прадпрыемстваў, грамадзкіх, рэлігійных арганізацыяў.
ПЛЯНАВАНЫЯ ВЫДАТКІ ВБМ:
•	арэнда памяшканьня:
•	фарміраваньне фондаў;
•	заробкі навуковым супрацоўнікам і тэхнічнаму пэрсаналу;
•	аплата камунікацыяў;
•	асьветніцкая дзейнасыдь.
КАНТАКТЫ 3 АСТРАВЕЧЧЫНАЙ
Я к было адзначана ў канцэпцыі, краязнаўства ёсьць важнай складовай часткай дзейнасьці ВБМ. У сувязі з гэтым мы вельмі зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Астравецкім краязнаўчым таварыствам. Астравеччына заўсёды была Віленшчынай — уваходзіла ў Віленскі павет, ваяводства, губерню. Дакуманты пра старажытную тутэйшую гісторыю ляжаць у віленскіх архівах, насельніцтва памежных раёнаў мае аднолькавыя этнічныя рысы і культурныя традыцыі.
Добрыя адносіны мы таксама стараемся навязаць з клюбам «Gerveciai», які гуртуе літоўцаў гэтага краю. Усе разам мы любім свой родны кут, нам цікавая гісторыя гэтай зямлі, і мы павінны пераадолець тыя межы, перашкоды, якія тут узьнікаюць. Мы запрашаем распрацаваць плян сумеснай дасьледчай і асьветніцкай дзейнасьці.
Марыя Васілёнак
(пас. Гудагай Астравецкага р-на, Беларусь)
ВОПЫТ СТВАРЭННЯ ШКОЛЬНАГА МУЗЕЯ ЗЯМЛІ ГУДАЎ, ЗЯМЛІ ГАШКЕВІЧА
^удагайская зямля — невялікі рэгіён, частка нашай Астравеччыны. Жывем мы на звычайнай зямлі, сярод нас — нічым не адметныя людзі. Але гэта толькі на першы, павярхоўны погляд. Як няма на свеце двух аднолькавых людзей, так няма аднолькавых мясцовых гісторый. Зразумела ж, зямля наша адмерала той самы шлях, што і ўся наша краіна, але яго вызначалі нашы продкі, напаўняючы яго сваім зместам. I ён забываецца, губляецца ў поступе стагоддзяў, таму гэтую нашу рэгіянальную гісторыю трэба было тэрмінова зафіксаваць, данесці да кожнай асобы. Так пяць год таму вырашыла невялікая група настаўнікаў-аднадумцаў, так пачаўся збор матэрыялаў для будучага школьнага музея. 3 часам прыйшло разумение таго. што сёння найбольш запатрабаваным будзе музей усяго рэгіёна, зямлі, на якой нарадзіліся і жывуць нашы дзеці, таму што школу наведваюць вучні з 14 навакольных вёсак, а ў складзе Гудагайскага сельскага савета іх яшчэ больш.
Трэба адзначьщь, што частка экспазіцыі музея — манаграфічная. Так, прафесар Адам Мальдзіс, ураджэнец нашай зямлі, даверыў нам значную частку сваіх асабістых матэрыялаў, якія з’яўляюцца сведкамі пэўных перыядаў і падзей яго жыцця.
Наш музей адкрыты зусім нядаўна. На сёння ў кнізе рэгістрацыі экспанатаў зафіксавана прыблізна 1380 адзінак. Вядома ж, толькі нязначная іх частка размясцілася ў невялікай экспазіцыі. Магчымасці з плошчай у нашай школе, якая працуе ў дзве змены, вельмі абмежаваныя. I таму ўсе экспанаты, што датычацца выключна матэрыя^ьнага быцця: прылады пра­ны, прадметы хатняга ўжытку, мэбля, вырабы рамёстваў і г. д. — усё гэта знаходзіцца ў падсобных памяшканнях шко­лы, у чаканні лепшых часоў, магчыма, дабудовы нейкіх дадатковых памяшканняў.
Цяпер у нашым музеі пяць экспазіцый: «3 гісторыі пасёлка», «3 гісторыі Гудагайскай школы», «Мастакі зямлі Гудагайскай»;
самая грунтоўная і прадстаўнічая прысвечана жыццю і творчасці А. Мальдзіса; апроч гэтага мы выставілі на агляд наш нумізматычны збор.
Феномен Гудагайскай зямлі выявіўся ўжо ў XVIII ст., калі паўстаў услед за кляштарам кармелітаў касцёл Маці Божай. Зараз ужо ўсе вераць, што культавыя пабудовы з’яўляюцца на зямлі на невыпадковым месцы. Вакол Гудагайскага касцёла разбудавалася вёска, якая з часам атрымала ста­тус мястэчка. Па чацвяргах тут на плошчы побач з касцёлам праводзіліся кірмашы, што рабіла вёску добра вядомай. Напэўна, менавіта тэты факт паўплываў на тое, што новае паселішча, якое з’явілася непадалёку, каля чыгункі, таксама атрымала назву Гудагай.
Што тычыцца самога тапоніма Гудагай, то сёння існуюць дзве найбольш верагодныя версіі яго паходжання. Адна — польская, так бы мовіць, легендарная. Нібыта ў далёкія часы, калі нейкі кунецкі абоз перасякаў нашу мясцовасць, кіруючыся ў вялікі горад, ноччу, у навальніцу, на яго наііалі рабаўнікі — абабралі ўшчэнт і пакінулі сярод густота лесу. Вандроўныя ніяк не маглі трапіць на дарогу. Плакалі жанчыны і дзеці, знясіленыя стра­хам і холадам, таму сярод ночы сталі ладзіць нейкае часовае сховішча — буду. Пазней нехта, знайшоўшы гэтую пабудову, назваў яе «буда ў гаі» (буда — слова, бясспрэчна, польскага паходжання). Неаднойчы яшчэ і сён­ня даводзіцца чуць на ўласныя вушы з вуснаў сталых людзей — Будагай. Пазнейшая трансфармацыя гука б у г, магчыма, абумоўлена ўздзеяннем другой версіі паходжання тапоніма, якой прытрымліваецца і прафесар Мальдзіс (кніга «Астравеччына, край дарагі...» ). Гудамі (гудасамі) балты называл! старажытнае племя, што засяляла тады нашы землі. Адсюль — распаўсюджанасць тапонімаў з коранем «гуд» у Астравецкім, а таксама ў суседнім Смаргонскім раёнах: Гудзенікі, Гудзеняты, Гудэлі, Гудзенішкі, а так­сама провішчы: Гудойць, Гудзенене.
Што датычыцца часу ўзнікнення сучаснага пасёлка Гудагай, то ён дакладна вядомы і зафіксаваны ў «Энцыклапедыі Беларусі» — 1874. Менавіта ў гэтым годзе праз нашу мясцовасць прайшоў участак Лібава-Роменскай чыгункі. Але, як сведчаць запісы мясцовага краязнаўца Івана Сяркова, будаўніцтва чыгункі і адначасова чыгуначнага вакзала, а таксама першых дамоў пачалося значна раней — у 1866 г. Непадалёку ад чыгункі ўжо існавалі вёскі Вавяраны, Табарышкі.
Як сведчыць «Геаграфічная карта Беларусі», выдадзеная ў 1971 г., асноўнае археалагічнае даследаванне нашай тэрыторыі было праведзена прафесарам Пакроўскім яшчэ ў 1892 г. Тады былі даследаваны курганы («шведскія капцы», як іх называюць у народзе) каля сяленняў Лоша, Палушы, Сяржанты, Гудагай. Вывады прафесара Пакроўскага наступныя: паселішчы людзей тут былі яшчэ ў VIII в. н. э. (Гудагай). Астатнія мясцовасці датуюцца больш шырока: першае тысячагоддзе н. э.
Не абмінулі нас і некаторыя непажаданыя сучасныя тэндэнцыі. Так, тапонім Табарышкі знік у канцы 70-х гг. XX ст., межы гэтай вёскі зліліся
з Гудагаем, і цяпер гэта самая доўгая вуліца нашага пасёлка — Зялёная. Версію ж паходжання назвы былой вёскі паведаміў у лісце Станіслаў Шлыковіч, які цяпер пражывае ў Польшчы, а да 1939 г. быў жыхаром Табарышак. Гэтую версію ён пачуў з вуснаў аднаго старога польскага палкоўніка ў час апошняй вайны. Паводле яго слоў, назва ўзнікла тады, калі ў час паўстання Тадэвуша Касцюшкі (канец XVIII ст.) тут стаялі табары паўстанцаў, адсюль — Табарышкі. Наогул, нам удалося высветліць, што на пачатку XIX ст. тут жылі ўсяго чатыры сям’і: дзве Шлыковічаў і дзве Ма­лы шкаў. Так здарылася, што апошняе прозвішча зусім знікла з Гудагая: усе яго носьбіты пасля 1939 г. выехалі ў Польшчу. А вось прозвішча Шлыковіч у нашых мясцінах вельмі распаўсюджанае. Толькі нашчадкаў тых Шлыковічаў, што жылі тут на начатку XIX ст., у Гудагаі няма, аб чым сведчыць складзены намі радавод.
Тое, што ў экспазіцыях музея дэманструюцца грошы, таксама невыпадкова. Наш нумізматычны збор (больш за 400 адзінак) — тэта ілюстрацыйны матэрыял да тых дзяржаўна-палітычных зменаў, што адбыліся на нашай зямлі. Калекцыя складаецца з дзвюх частак — меншай, сапраўды рарытэтнай, бо туды ўвайшлі грошы з XVI11, XIX, першай трэці XX ст., і больш вялікай, дзе прадстаўлены паняровыя купюры і манеты часоў СССР, грошы пераходнага перыяду Рэспублікі Беларусь, а таксама грошы яшчэ 27 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі і Амерыкі.
Дарэчы, юныя наведвальнікі музея перш за ўсё звяртаюць увагу на нумізматычную калекцыю. I, відаць, невыпадкова. Грошы, што склалі найбольш каштоўную частку збору, калісьці былі ў карыстанні нашых продкаў. Магчыма, срэбная манетка з выявай Кацярыны 11 1787 г. служыла сродкам абмену пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. А вось дзяржаўныя крэдытныя білеты банка Расійскай імперыі вартасцю ў 1 рубель (1898), 3 рублі (1905), 5 рублёў (1909), 100 рублёў (1910) — сведкі тых часоў, калі Бела­русь была «Северо-Западным краем» у складзе Расійскай імперыі. 20 нямецкіх пфенігаў з 1912 г., вядома, трапілі да нас у час Першай сусветнай вайны, а польская марка 1919 г. — «дзіця» пераходнага перыяду ў жыцці II Рэчы Паспалітай, часткай якой мы былі на працягу больш дваццаці год. Знайшлі мы і сапраўдныя паўнавартасныя польскія злотыя, вырабленыя ў 1932 і 1936 гг. ІІрадстаўлены у нас нават 10 юбілейных злотых да 350-годдзя Яна III Сабескага. А пасля 1939 г., зразумела, у звароце был! грошы банка СССР. Пяць чырвонцаў 1937 г. могуць пабачыць наведвальнікі на­шага музея.