Беларусь-Японія
Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
Але зойдзем унутр (зрабіць гэта лепш з вуліцы Шкляной) — і трапім у маленькі, увесь у чырвонай цэгле, утульны дворык, у цэнтры якога ўстаноўлены помнік работы літоўскага скульптура В. Круцініса. Мастак даў сваёй скульптуры агульную назву — «Летапісец», але правобразам стала асоба беларускага першадрукара.
У Вільні Ф. Скарына выдаў «Малую падарожную кніжку», якая складаецца з 23 частак, а таксама «Апостал». 3 сярэдзіны 20-х ён служыў сакратаром віленскага біскупа Яна. Вільня стала лёсаносным горадам і ў асабістым жыцці асветніка. Тут ён ажаніўся з Маргарытаю, удавой віленскага радцы 1О. Адверніка, і стаў жыць на вуліцы Нямецкай у доме, які належаў яго жонцы.
Удача хутка адвярнулася ад друкара — ужо ў канцы 20-х у яго пачаліся значныя матэрыяльныя праблемы. Скарына быў вымушаны вярнуцца
ў Прагу. Доктар медыцынскіх навук стаў працаваць садоўнікам каралеўскага парка на Градчанах. А ў Вільні засталіся і выдавецкія традыцыі Скарыны.
ВІЛЕНСКІ УНІВЕРСІТЭТ
Упошуках беларускіх мясцін нельга абысці ўвагай Віленскі універсітэт — лёс многіх лепшых прадстаўнікоў нашага народа звязаны з яго старажыі'нымі дворыкамі, бібліятэкай, аўдыторыямі.
У 1565 г. Мікалай Радзівіл Чорны, прадчуваючы сваю хуткую смерць, ахвяраваў значныя сродкі на будаўніцтва рэфармацкага універсітэта. Яго пераемнік Мікалай Радзівіл Рыжы энергічна ўзяўся за справу. Яго актыўна падтрымлівалі віцэ-канцлер Я. Валовіч, магнаты Кішкі і інш. I вось 1 красавіка 1579 г. Стафан Баторый выдаў специальны акт — прывілей аб заснаванні ў Вільні акадэміі. А па сутнасці — універсітэта. Ужо не пратэстанцкага, а каталіцкага. Папа Грыгорый XIII з гэтай нагоды напісаў специальную буду (1579), якой ён падпарадкоўваў універсітэт ордэну іезуітаў.
Першымі выкладчыкамі гэтай установи былі, вядома, іншаземныя вучоныя, але ўжо ў XVI ст. у Віленскім універсітэце з’явіліся прафесары з мясцовых ураджэнцаў (беларусы, літоўцы, украінцы). Буйнейшы астраном свайго часу, доктар тэалогіі, рэктар універсітэта на працягу 19 гадоў, Марцін Адляніцкі-Пачобут (1728-1810), які заснаваў тут абсерваторыю, быў родам з Гродзеншчыны. 3 Беларусі паходзіў і выкладчык філасофіі, рэктар калегіі піяраў у Вільні Казімір Нарбут (1738-1807). Яго трактат «Логіка, або Навука разважання і вырашэння сутнасці», напісаны насуперак агульнапрынятай ва універсітэце латыні на польскай мове, аказаў вялікі ўплыў не толькі на студэнтаў, але і на ўсіх адукаваных людзей таго часу. Незвычайнымі былі не толькі мова і стыль, але і ідэі, накіраваныя супраць схаластычнай філасофіі і непагрэшнасці яе аўтарытэтаў. 3 беларусаў, хутчэй за ўсё, быў і гісторык А. Віюк-Каяловіч, многія працы якога прысвечаны дзейнасці магнацкіх родаў — Радзівілаў, Хадкевічаў, Сапегаў.
На пачатку XIX ст. курс тэарэтычнай хірургіі і акушэрства выкладаў тут выхадзец з сялян Гродзенскай каралеўскай эканоміі нрафесар А. Матусевіч (1760-1816). Кафедру хірургіі і хірургічную клініку ўзначальваў ураджэнец Слоніма В. Пелікан (1790-1873). У 1824-1832 гг. Пелікан быў рэктарам універсітэта, пазней — прэзідэнтам Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі, старшынёй медыцынскага савета. Роданачальнікам эканомікі сельскай гаспадаркі ва універсітэце стаў М. Ачапоўскі (1788-1854) — са Слуцка. Потым ён на працягу 20 гадоў узначальваў Інстытут сельскай і лясной гаспадаркі паблізу Варшавы. Відным гісторыкам быў беларус І.-Ж. Анацэвіч (1780-1845) — ён першым выдзеліў з агульнай гісторыі ў якасці самастойнага курса гісторыю Польшчы, Беларусі і Літвы. «Мысляром эпохі Асветніцтва» Беларусі і Літвы называюць філосафа А. Доўгірда
(1776-1835), які нарадзіўся на Магілёўшчыне. Б. Дабшэвіч з Навагрудчыны быў дэканам тэалагічнага факультэта. Прафесар права А. А. Алізароўскі — таксама беларус. 3 Мінскай губерні паходзіў прафесар кафедры хірургіі ІО. Кажанеўскі (1806-1870). Нельга не прыгадаць і братоў Андрэя і Яна Снядэцкіх, прафесараў гэтага універсітэта. Тым болен, што род Снядэцкіх пэўны час валодаў Варнянамі на Астравеччыне.
У пачатку XIX ст. ва універсітэце завіравала актыўнае грамадска-палітычнае жыццё. У барацьбе супраць рэакцыі і царызму аб’ядналіся прафесура і студэнцтва, палякі і беларусы, літоўцы і ўкраінцы. Быў створаны шэраг дэмакратычных арганізацый і навуковых таварыстваў. 3 канца 1812 г. пачалі актыўна дзейнічаць масонскія ложы, куды ўваходзілі многія ліберальна настроения прафесары. А прафесары-радыкалы, незадаволеныя памяркоўнай дзейнасцю масонаў, у 1817 г. стварыла таварыства «нягоднікаў» (szubrawcy) і сталі выдаваць газету «Бульварныя ведамасці» («Wiadomosci brukowe»), у якой надрукавалі свой «кодэкс». У тым жа 1817 г. было створана і першае нелегальнае студэнцкае таварыства філаматаў (з грэч. — тыя, хто любіць слова) з адгалінаваннямі «прамяністых», «філарэтаў» (тыя, хто любіць дабрачыннасць) і інш. Яго заснавальнікамі сталі А. Міцкевіч, Т. Зан, Ю. Яжоўскі, А. Петрашкевіч. Ідэйным натхніцелем з’яўляўся прафесар, рэвалюцыйны дэмакрат 1. Лялевель. На ўзнікненне рамантычных парываў філаматаў моцна паўплываў і выкладчык літаратуры Л. Бароўскі. Студэнцкія арганізацыі ўжо з самага пачатку не лічылі асветніцтва адзіным сродкам ліквідацыі заганаў існуючага ладу. У пэўнай ступені яны выступал! супраць самога ладу, асабліва супраць нацыянальнага гнёту. Матывы нацыянальна-вызваленчай барацьбы пераважалі над усімі іншымі, хаця сяброў таварыства займалі і сацыяльныя праблемы, перш за ўсё — вызваленне сялян. Пад уплывам дзейнасці студэнцкіх арганізацый узніклі патаемныя гурткі і на тэрыторыі Беларусі.
Царызм расцаніў дзейнасць філаматаў як супрацьурадавую і жорстка расправіўся з удзельнікамі. У 1822 г. былі забаронены масонскія ложы. У 1823 г. выкрыты студэнцкія арганізацыі філаматаў, 108 з іх прадсталі перад судом, 20 былі сасланы ў аддаленыя губерні Расіі або заключаны ў крэпасць. Прысуду яны чакалі ў згаданых Базыльянскіх мурах.
Барацьба аднак не спынілася. Філамацкія традыцыі пусцілі глыбока карані. Аб гэтым сведчыць хаця б такі факт: калі вясной 183 1 г. да Вільні наблізіліся паўстанцы, у ноч на 29 красавіка 417 студэнтаў універсітэта, пакінуўшы горад, далучыліся да іх і прынялі ўдзел у штурме горада. Сярод іх было шмат беларусаў (напрыклад, мастак В. Дмахоўскі, 1805-1862). У сувяз! з гэтымі падзеямі ўрад рашыў закрыць універсітэт, а на яго базе стварыць Медыка-хірургічную і Духоўную акадэміі. Але універсітэцкі рэвалюцыйны дух жыў і ў акадэміях. У 1836 г. па ініцыятыве «казённакоштнага» студэнта, равесніка Гашкевіча Франца Савіча (1815-1845), беларускага
паэта і публіцыста, сына святара-уніята з вёскі Вяляцічы Пінскага павета, у Медыка-хірургічнай акадэміі ўзнікла тайная арганізацыя «Дэмакратычнае таварыства», у якім былі вельмі моцныя антыўрадавыя настроі. У 1837 г. яго члены наладзілі сувязі з эмісарам рэвалюцыйнай эміграцыі «Маладая Польшча» Ш. Канарскім, які сваю дзейнасць накіраваў на аб’яднанне ўсіх рэвалюцыйных сіл Літвы. Польшчы, Беларусі і Украіны для барацьбы супраць царызму.
Да суда былі прыцягнуты 215 студэнтаў акадэміі, 26 з іх здадзены ў салдаты, астатнія зазналі іншыя рэпрэсіі. Цяжка склаўся далейшы лёс Ф. Савіча. Яго саслалі на Каўказ — радавым пад кулі горцаў. У 1841 г. ён уцёк, але быў злоўлены — каля двух гадоў правёў у турме, пасля зноў накіраваны на вайсковую службу. Зноў уцёк — на тэты раз удала. Жыў пад чужым імем у Жытомірскай губерні. Памёр там жа ад халеры.
Для царскіх уладаў універсітэт, як і акадэмія, якая ўзнікла на яго базе, сталі сапраўднымі рассаднікамі вальнадумства і «враждебных политических идей». Перамагчы іх можна было толькі адным шляхам — закрыць, што і было зроблена. У 1842 г. Віленская медыка-хірургічная акадэмія была закрыта. Віленскую духоўную семінарыю ў 1842-1844 гг. перавялі ў Пецярбург.
Віленскі універсітэт змог аднавіць сваю работу толькі ў 1919 г. 28 жніўня гэтага года яму было прысвоена імя Стафана Баторыя.
УРАДЖЭНЦЫ БЕЛАРУСІ — У ВІЛЬНІ
Непрыняцце царскай палітыкі вылівалася ў паўстанні, якія перыядычна ўзнікалі і падаўляліся на працягу ўсяго XIX ст. I ўсё ж жыццё ішло далей.
Беларуская кніжная літаратура была ў заняпадзе, але нібы ў процівагу гэтаму развівалася вусная народная творчасць — несні, казкі, прымаўкі перадаваліся з пакалення ў пакаленне, прычым нашчадкі не проста зберагалі спадчыну продкаў, але і ўзбагачалі яе сваімі творамі. Мова жыла. I ўсё настойлівей стукалася ў сэрцы сваіх сыноў. Не пачуць яе было немагчыма.
Адным з першых, хто адгукнуўся на тэты стук, быў Уладзіслаў Сыракомля (1823-1862, сапр. Людвік Кандратовіч), польскі і беларускі паэт. Нарадзіўся ён на Бабруйшчыне ў сям’і беззямельнага шляхціца. Жыў паблізу Стоўбцаў, потым арандаваў фальварак Барэйкаўшчына непадалёку ад Вільні. Большасць твораў Сыракомля напісаў на польскай мове, хаця тэматыка іх галоўным чынам беларуская. Героі яго шматлікіх «гавэндаў» — беларускія сяляне, шляхта. Нездарма Сыракомлю называл! «вясковым лірнікам». Яго пяру належаць і некалькі арыгінальных беларускіх твораў. За ўдзел у антыцарскіх маніфестацыях у 1861 г. паэт сядзеў у віленскай турме. Памёр ён у доме каля катэдры на вуліцы, якая раней называлася Каралеўскай. На гэтым доме ёсць мемарыяльная дошка. А яшчэ ва універсітэцкім касцёле святога Яна, на сцяне ў левай наве, ёсць скульптурны партрэт Сыракомлі. Пахаваны ён на могілках Роса.
Станіслаў Манюшка (1819-1872). Яшчэ адно імя, звязанае з Вільняй самымі цеснамі повязямі. Нарадзіўся кампазітар на Міншчыне. Пачынаючы з 1840 г., амаль на працягу дваццаці гадоў працаваў ён арганістам у віленскім універсітэцкім касцёле святога Яна, дырыжыраваў у тэатры. Манюшка — родапачынальнік польскай класічнай оперы і вакальнай лірыкі. Але карані яго творчасці ў Беларусі — у сваёй музыцы кампазітар шырока выкарыстоўваў беларускі музычны фальклор. Пісаў музыку на творы беларускага паэта В. Дуніна-Марцінкевіча. У Вільні, ля касцёла св. Кацярыны, ёсць помнік С. Манюшку, а на доме на вуліцы Нямецкай, дзе ён жыў, вісіць мемарыяльная дошка. Невялікі бюст кампазітара ўстаноўлены і на хорах касцёла святога Яна — перад арганам, які, падуладны таленавітым рукам выканаўцы, дарыў слухачам велічную музыку.
Адам Ганоры Кіркор (1819-1886) — грамадскі дзеяч ліберальнага накірунку. Нарадзіўся ён у вёсцы Слівін Клімавіцкага павета на Магілёўшчыне. Пакінуў вельмі нрыкметны след у гісторыі беларускай культуры як этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец, гісторык літаратуры. У 18501860-х гг. А. Кіркор быў адной з самых прыкметных фігур у грамадскіх колах Вільні. Ён ужо тады стаў членам-карэспандэнтам Імператарскага археалагічнага таварыства (1856), членам Рускага геаграфічнага таварыства (1857). Рэдагаваў часопіс «Тека Wilenska» i «Памятные книжки Виленской губернии». Узначальваў Віленскі музей старажытнасцяў, расканаў каля тысячы курганоў Мінскага, Барысаўскага, Навагрудскага, Віленскага, Трокскага, Ашмянскага (магчыма, і на Астравеччыне) і Вілейскага паветаў. Кватэра Кіркора лічылася літаратурным салонам, сюды часта заглядвалі У. Сыракомля і В. Каратынскі, бываў тут А. Вярыга-Дарэўскі і многія іншыя беларускія і польскія пісьменнікі.