Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Скажу адразу: нейкай пэўнай сістэмы ў падачы матэрыялаў гісторыкакраязнаўчай тэматыкі ў рэдакцыі няма. Мы друкуем усё, што нам дасылаюць ці знаходзім самі, зыходзячы з той старой ісціны, што кашу маслам не сапсуеш і інфармацыі ніколі не бывае замнога.
Матэрыялы краязнаўчай тэматыкі змяшчаюцца пад рубрыкамі «3 гісторыі Астравеччыны», «Старонкі гісторыі», «У блакнот краязнаўцу», «Пішам раённую кнігу «Памяць», «Бацькаўшчына», «Айчыны слаўныя сыны» і інш.
Хоць я і сказала ўжо, што сістэмы ў падборы матэрыялаў дадзенай тэматыкі ў рэдакцыі няма, усё ж, прааналізаваўшы камплекты раённай газе­ты за 12 аношніх гадоў, я прыйшла да вываду, што пэўная заканамернасць у выніку ўсё ж выяўляецца. Перш за ўсё трэба сказаць, што гісторыкакраязнаўчая тэматыка ў нашай газеце не згасае і цікавасць да яе не слабее дзякуючы таму, што на працягу ўсяго жыцця непарыўную сувязь з «Астравецкай праўдай» падтрымлівае прафесар Адам Мальдзіс. Дзе б ён ні адшукаў звесткі гіра Астравеччыну, свой родны край, ён тут жа спяшаецца падзяліцца імі з намі, раённымі газетчыкамі, а мы, у сваю чаргу, са сваімі чытачамі. Менавіта Адам Мальдзіс «падарыў» жыхарам Астравеччыны іх землякоў таленавітага мастака Льва Дабжынскага («Мастак з Лошы», 1990; «Яшчэ раз пра Льва Дабжынскага», 1991; «Уважаю сваім народам», 1999) і яго сястру, Надзею Бітэль-Дабжынскую. Дзякуючы яго нястомным пошукам мы даведаліся, што сусветнавядомы «мастак стагоддзя» Мар’ян Богуш-Шышка — ураджэнец Астравеччыны (арт. «Памёр «мастак стагоддзя», 1995; і «Мар’ян Богуш-Шышка і яго спадчына», 1996). Ён «падарыў», калі так можна сказаць, гісторыю буйнейшай вёсцы на Астравеччыне — Варнянам (артыкулы «Знойдзенаў Варнянскім архіве», 1990, «Старонкі з гісторыі Варнян», 1991) ды і ўсяму нашаму раёну. Ён расказаў нам, што вядома ў свеце пра Астравеччыну («У свеце пра Астравеччыну», 1993) і пазнаёміў са знакамітымі землякамі, якія жывуць за мяжой Беларусі («Ураджэнцы Астравеччыны ў памежных краінах», 2001). I давайце будзем шчырымі: Іосіфа Гашкевіча вярнуў на нашу зямлю таксама А. Мальдзіс. Так, кніга Валерыя Гузанава «АдысейзБелай Русі» выйшлаўсвету 1969 г. Алетолькі дзякуючы намаганням прафесара, які, не стамляючыся, прапагандаваў імя і справы выдатнага вучонага, падарожніка і дыпламата I. Гашкевіча, кніга гэтая ў сярэдзіне 1980-х стала на Астравеччыне бестселерам. I мы ганарымся, што не апошняя заслуга i нашай газеты ў тым, што сёння ў раёне няма чалавека, які б не ведаў імя I. Гашкевіча — дастаткова прыгадаць ар­тыкулы Вольгі Пінчук «Славуты зямляк» (1990), Таісы Сямёнавай і Веры Тумаш «Па слядах белавалосага консула» (1993), Валянціна Грыцкевіча
«Жыццё і дзейнасць Іосіфа Гашкевіча» (1996) і шмат іншых. Трэба сказаць, што тэма жыцця Гашкевіча практычна не сыходзіць — у тым ці іншым ракурсе — са старонак газеты, і цікавасць да яе не змяншаецца.
Але не толькі А. Мальдзіс вядзе на старонках газеты гістарычную тэматыку. Вылучаюцца артикулы і сталых. і начынаючых навукоўцаў і гісторыкаў. Сярод іх перш за ўсё варта ўспомніць фундаментальнае даследаванне Германа Брэгера «Старажытная Астравеччына», якая друкавалася на старонках «Астравецкай праўды» на працягу 1993-1994 гг. Імкненне прааналізаваць уплыў глабальных і гістарычных плыняў і падзей на жыццё асобнага рэгіёна, у прыватнасці, Астравеччыны, уласціва артыкулам Святланы Марозавай з Гродна «Старонкі канфесійнай гісторыі Астравеччыны» (1997), Станіслава Пашкоўскага з Астраўца «Паўстанне 1863-1864 гг. на Астравеччыне» (1998), «Гістарычныя і культурныя цэнтры Астравеччыны» (1998), Марыі Сачок з Гродна «Гісторыя Астравеччыны ў фондах Нацыянальнага і Гістарычнага архіва г. Гродна» (1998), Івана Драўніцкага з Мядзельскага раёна «1831 год на Астравеччыне», «Яўрэі на Астравеччыне» (1998), «Ахвяры антысемітызму на Астравеччыне» (1999), Ігара Усціменкі з Міхалішак нашага раёна «Армія Краёва на Астравеччыне» і «Першабытна-абшчынны лад на Астравеччыне».
Многія вучоныя і гісторыкі друкавалі на старонках раённай газеты нарысы нра выдатных сыноў Астравецкай зямлі, вядомых усяму свету. Тут можна прыгадаць артыкул Ліліі Печатоўскай «Паэт-асветнік (да 100-годдзя з дня нараджэння Казіміра Сваяка» (1990). Яму ж прысвечаны нарысы «Казімір Сваяк» кандыдата філалагічных навук Ірыны Багдановіч (1994), «Стараўся быць чыстай і простай мыслі» Вітаўта Рудніка (1995), «Браты Стаповічы» Лены Глагоўскай з Гданьска (1995). Да месца ўспомніць нары­сы «Менке Кац — паэт з Міхалішак» (1995) В. Зайкі, «Нашчадак слаўных крывічоў» Міхася Казлоўскага (пра Адольфа Клімовіча, 2002), артыкулы ўжо згаданага Г. Брэгера «Сядзіба Красоўскіх у Каценавічах», «Кальвінскі збор у Вароне» (1995) і многія інш. Думаю, сёння варта згадаць, што многае з пералічанага вышэй прагучала ў якасці дакладаў на Першых Краязнаўчых чытаннях, нрысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча, што дзякуючы публікацыі на старонках раённай газеты гэтыя работы сталі здабыткам не толькі вузкага кола навукоўцаў, але і шырокай грамадскасці раёна.
Навуковым нрацам уласцівы дакладнасць і выверанасць датаў, імёнаў і фактаў, абгрунтаванасць высноваў, лагічная завершанасць. Але часам ім не хапае жывой, цераз успаміны сведкаў мінулых падзей, сувязі з часам і людзьмі. 1 тут неацэнную дапамогу аказваюць матэрыялы краязнаўцаў. Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца выказаць I. Усціменку і I. Драўніцкаму. Іх артыкулы адпавядаюць усім патрабаванням, што прад’яўляюцца да навуковых прац, і разам з тым адпавядаюць канонам лепшых журналісцкіх артыкулаў. А тое, што пабудаваны яны на мясцовых малавядомых фактах і сведчаннях, робіць іх, па шматлікіх водгуках нашых чытачоў,
сапраўднымі журналісцкімі бестселерамі. Гэта датычыцца артыкулаў I. Усціменкі «Рэпетыцыя Катыні», «Першая абарона Брэста», «Аэрадром Міхалішкі. 22 чэрвеня 1941 года» (усе публікацыі 1997 г.), нарысаў I. Драўніцкага «Крываносаўская гаспадарча-агародніцкая школа» (1998), «Клюшчанскі плодагадавальнік», «Янка Купала на Клюшчаншчыне», «Жалядзі. Кляштар і касцёл», змешчаных на старонках газеты ў 2002 г.
Крыху асабняком у шэрагу краязнаўцаў стаіць імя светлай памяці Міхаіла Кляцоўскага, якое я сёння не маю права не згадаць. Міхаіл Андрэевіч у свой час аб’ехаў практычна ўсе сельскія Саветы, асноўныя вёскі раёна, пастараўся аднавіць іх гісторыю — калі не старажытную, то хаця б навейшую (трэба зазначыць, што, шукаючы ў архівах факты сівой даўніны, мы часам забываем распытаць жывых пакуль дзядоў і бабуль пра тое, што і як рабілася на гэтай зямлі 50, 60, 70 гадоў назад — а затым зноў шкадуем аб страчаным). На старонках «Астравецкай праўды» ў розныя гады былі змешчаны краязнаўчыя даследаванні М. Кляцоўскага па гісторыі Міхалішак, Кямелішак, Рытані, Падольцаў, Гервят, Газы, Альхоўкі, Трокенік і іншых вёсак. Ён адным з першых расказаў жыхарам Астравеччыны пра старавераў, што жывуць у раёне («Пабывайце на «Святой Русі», 1991), ураджэнца Міхалішак паэта Менке Каца («Любоў на ўсё жыццё», 1991), народнага майстра, разьбяра па дрэве Міхаіла Валуевіча («Яго душа жыве ў творах», 1991). 3 вышыні сённяшніх ведаў можна, вядома, крытычна паставіцца да навуковай дакладнасці яго краязнаўчых даследаванняў, але нельга не адзначыць ролю М. Кляцоўскага ў стварэнні летапісу раёна.
Немалы ўклад у развіццё гісторыка-краязнаўчай тэматыкі на старон­ках «Астравецкай праўды» ўносяць і самі яе супрацоўнікі. Нягледзячы на сваю загружанасць іншьімі тэмамі і заданиям! — пра спецыфіку дзейнасці раённай газеты я згадвала раней — яны знаходзяць час і сілы на даследаванні з гістарычнай і краязнаўчай тэматыкай. Прычым тут нельга назваць нейкае адно імя: практычна кожны, хто працуе ў раённай газеце, рана ці позна прыходзіць да зацікаўленасці краязнаўствам, жадання прыадчыніць, часцей за ўсё з дапамогай герояў сваіх публікацый, заслону, што раздзяляе мінулае і сучаснасць. Думаю, тут да месца будзе згадаць артыкулы былых супрацоўнікаў газеты светлай памяці Янкі Замары «А стагоддзі ляцяць» (пра гісторыю Варнян, 1990), «Я яшчэ крэпкая» (пра жыццё Анэлі Стаповіч, пляменніцы Казіміра Сваяка, 1993), сённяшняй супрацоўніцы газеты «Рэспубліка» Інэсы Багдзевіч «Два касцёлы —два лёсы» і «Бліканская гара: чуткі вядомыя, праўда — не» (абодва 1995), бібліятэкара Галіны Францкевіч «Вяртанне на радзіму» (пра польскага журналіста і пісьменніка, ураджэнца Астравеччыны Уладзіслава Струмілу, 1996) і «Стараверы» (1997).
Т. Сямёнава адкрыла для жыхароў раёна імя настаўніка, асветніка Урбанаса, які ліставаўся з Мікалаем Рэрыхам («Настаўнік Урбанас», 1993), пісала пра I. Гашкевіча («Па слядах беларускага Адысея», 1993), Альбіна
Стаповіча («Музыкант, палітык, публіцыст», 1994), Старога Уласа («Спадчына Старога Уласа», 1993).
Удалым эмацыянальным дапаўненнем да навуковых даследаванняў I. Драўніцкага пра жыццё габрэяў на Астравеччыне стаў нарыс Ганны Чакур «Блуканне па пакутах» (1998), а да яго матэрыяла «Гаспадары Шайкун» (1999) — запісаныя ўспаміны жыхаркі тутэйшых мясцін Казіміры Валуевіч «Як жылі, любілі, грашылі — слухайце, пакуль помню» (2002). Вялікую цікавасць у чытачоў выклікалі запісаныя Г. Чакур успаміны Францішкі Букель «Астравец прадваенны», Марыі Петрык «Пра час і нра сябе» (1998), яе ж нарыс «Альхоўка: гісторыя фабрыкі і чалавека» (2001) і шматлікія іншыя нарысы, артикулы. інтэрв’ю розных аўтараў, змешчаныя ў «Астравецкай праўдзе». Яны расказваюць пра мінулае роднага краю, яго цікавых людзей, знакамітых ураджэнцаў. Дарэчы, практычна ва ўсіх найбольш яркіх асобаў-краязнаўцаў — аўтараў газеты — Г. Брэгера, 1. Усціменкі, I. Драўніцкага — журналісты бралі інтэрв’ю, каб чытачы маглі ведаць пра іх крыху больш, чым імя і прозвішча.
Дарэчы, нашы госці-японцы таксама не могуць лічыць сябе пакрыўджанымі: тэма беларуска-японскіх адносінаў, дзякуючы, вядома, постаці I. Гашкевіча, стала прысутнічае на старонках газеты. Пасля Першых Гашкевічаўскіх чытанняў, у 1995 г., у «Астравецкай праўдзе» быў змешчаны даклад Дзюн-іці Сата «I. Гашкевіч і першыя японскія студэнты ў Пецярбургу». Пра ўражанні беларускай дзяўчыны ад сустрэчы з Японіяй расказала ў серыі публікацый «Там, дзе ўзьіходзіць сонца» Наталля Мяшкова. Сёлета ў «Астравецкай праўдзе» быў надрукаваны «Японскі дзённік» А. Мальдзіса. Не застаецца па-за ўвагай раённых журналістаў ніводзін візіт на Астравеччыну японскіх журналістаў, навукоўцаў. I магу запэўніць усіх прысутных: правядзенне Другіх Гашкевічаўскіх чытанняў будзе широка асвятляцца ў «Астравецкай праўдзе».