Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Вялікі курганны могільнік (74 насыпы вышынёй да 1,5 м, дыяметрам 5-15 м) маецца за 0,1 км на паўночны ўсход ад в. Лота Гудагайскага сель­савета. Вакол большасці насыпаў прасочваюцца кругавыя раўкі з перамычкамі, асобныя насыпы па краі абкладзены камянямі, многія пашкоджаны
'’Покровский Ф. В. Вторая археологическая экскурсия в бассейн р. Лоши//Труды Виленско­го отделения Предварительного комитета по устройству IX Археологического съезда. Вильна, 1893. С. 136-139.
’Гуревич Ф. Д. Древности Белорусского Понсманья. М.; Л., 1962. С. 160.
8 Покровский Ф. В. К исследованию бассейна Вилии в археологическом отношении... С. 137-140.
ямамі. У 1892 г. Ф. Пакроўскі раскапаў чатыры курганы, у 1933 г. Г. ЦэгакГалубовіч і У. Галубовіч — яшчэ 17. Пахавальны абрад — целаспаленне. На ўзроўні старажытнага гарызонту глебы былі пласты вугалю, а ў цэнтры курганоў — грудкі дробных перапаленых касцей і рэчаў, якія пабылі ў агні.
Звычайна ў кургане адно-два спаленні ў насыпе ці на мацерыку. Сярод знаходак — абломкі ляпных пасудзін слоікападобнай формы, часам з валікам. У песце прыкметная дамешка жарствы. Выяўлены таксама нажы, гліняныя праселкі з рыфленнем, іголка, вузкалязовая сякера і наканечнікі дзідаў з ланцэтападобным пяром. Упрыгожанні прадстаўлены гладкімі і вітымі грыўнямі, пласцінчатымі бранзалетамі і бранзалетамі з патоўшчанымі канцамі, шырокім спіральным пярсцёнкам, спражкамі, бляшкамі, спіралькамі і інш. У. Галубовіч адносіў курганы да канца I тысячагоддзя н. э.9
Другая курганная трупа каля в. Лоша знаходзіцца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, дзе захаваўся 21 курган (раней іх было значна больш). У 1892 г. Ф. В. Пакроўскі раскапаў адзін курган вышынёй 0,9 м і дыяметрам 10 м. На ўзроўні старажытнага гарызонту глебы быў выяўлены пласт чорнай зямлі з вуголлем. Недалёка ад цэнтра кургана на глыбіні 0,35 м знойдзены дробныя абломкі глінянага гаршка. У іншых насыпах мясцовыя жыхары знаходзілі сякеры, наканечнікі дзідаў, нажы. Тэты могільнік датуецца прыблізна тым жа часам, што і першы.
Курганная трупа з 23-х насыпаў ёсць каля в. Сідарышкі Падольскага сельсавета. Вышыня курганоў 1,0-1,8 м, дыяметр 8-12, каля падножжа — равочкі. У 1895 г. Ф. Пакроўскі раскапаў 10 насыпаў. Пахавальны абрад — целаспаленне. Кальцынаваныя косці (звычайна, па аднаму пахаванню ў кургане) ляжалі на мацерыку, на падсцілцы з белага пяску. У адным насыпе ляжаў паўспалены касцяк галавой на поўнач. Знойдзены спаленыя і няспаленыя косці каня. У двух выпадках ў курганах адсутнічалі рэшткі спалення, у двух — інвентар. Мелася толькі адно жаночае пахаванне. Для мужчынскіх пахаванняў характэрныя прадметы рыштунку вершніка і каня. У курганах знойдзены нож, серп, наканечнік дзіды, праселка, некалькі цугляў, двое страмёнаў (абодва ў адным пахаванні), жалезны званочак, жалезныя спражкі, а з бронзавых вырабаў — ланцуг, спіраль і дзве грыўні, з якіх адна пласцінчатая, арнаментаваная нарэзкамі, другая вітая, з канічнымі заканчэннямі і пласцінкамі на канцах. У 1976-1977 гг. Я. Звяруга раскапаў яшчэ сем курганоў. Ва ўсіх насыпах знойдзены целаспаленні, у 2 курганах былі косці коней. 3 прадметаў выяўлены жалез­ныя цуглі, медныя кольцы, пласціны, заклёпкі10. Датуюцца курганы канцом I пачаткам II тысячагоддзя н. э.
'Hohibowicz W. Pi