Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Акрамя ўжо згаданых гарадзішчаў са штрыхаванай керамікай на тэрыторыі Астравецкага раёна ёсць некалькі гарадзішчаў, храналогія і культур­ная прыналежнасць якіх невядомая. Найперш тэта ўмацаваныя паселішчы каля в. Караняты (урочышча Гарадзішча) і в. Сарочча (урочышча Пінікла) Падольскага сельсавета, на якіх не праводзілася шурфоўка. Яшчэ адно гарадзішча (тара Замак) ёсць паміж в. Індрупка і хут. Бліканы ў Гудагайскім сельсавеце. Яно мае авальную пляцоўку памерамі 32x50 м, за 2 м ніжэй краю якой размешчаны роў, а па вонкавы бок яго — вал. Падножжа гарадзішча знаходзіцца ніжэй на 15—20 м. Пляцоўка гарадзішча выпуклая, прыўзнятая ў цэнтры. Адносна гарызантальная частка ў цэнтры пляцоўкі мае дыяметр каля 12 м. Культурны пласт пры шурфоўцы на пляцоўцы выявіць не ўдалося. Значыць, сталага насельніцтва на гарадзішчы не было, і яно выкарыстоўвалася ў якасці сховішча для навакольнага насельніцтва ў выпадку ваеннай небяспекі, ці, можа, у якасці месца для сходаў і правядзення культавых цырымоній. Паміж гарадзішчам Замак і хут. Бліканы знаходзіцца яшчэ ўзгорак Замачак вышынёй 5-7 м і дыяметрам каля 20 м., які мае паўсферычную форму. Каля падножжа ўзгорка па перыметру дзе-нідзе трапляюцца валуны дыяметрам 1—1,5 м.
Досыпь загадкавае, але не вывучанае да цяперашняга часу гарадзішча выявіў у 1856 г. К. Тышкевіч каля былога хут. Лінамаргі паблізу в. Ігнацова Трокеніцкага сельсавета ва ўрочышчы Замкоўка. Вышыня гарадзішча — каля 20-25 м., пляцоўка мае авальную форму, даўжыня яе — да 80 м, шырыня — каля 15-20 м. 3 паўночнага краю гарадзішча цягнецца высокі вал, паўднёвае падножжа якога вельмі апоўзлае і распасціраецца амаль на ўсю пляцоўку, якая прыўзнята ў паўночным і заходнім накірунках. Недалёка ад грэбеня вала з вонкавага боку прасочваецца выбрукоўка з валуноў. 3 паўднёвага краю пляцоўкі таксама ёсць вал вышынёй каля 1,5 м, які ў адным месцы нібы перарываецца, утвараючы падабенства прахода. На некалькі метраў ніжэй па вонкавы бок вала на схіле гарадзішча прыкметныя роў і вал. 3 усходняга і заходняга бакоў вал дастаткова высокі, хоць і ніжэй, чым з поўначы. 3 вонкавага боку ўсходняй часткі вала на схіле ёсць роў глыбінёй каля 1,5 м і шырынёй каля 6 м, пасярэдзіне перакрыты перамычкай (уезд на гарадзішча). Пры шурфоўцы ва ўсходняй частцы пляцоўкі куль­турны пласт выявіць не ўдалося, магчыма, ён занадта глыбока залягае пад
апоўзлым схілам ііаўночнага вала. К. Тышкевіч лічыў, што «гара тая мае занадта малую плошчу для абарончага замка, але носіць характар ахвярнага гарадзішча», і меркаваў, што «было гэта ў старажытнасці месца, больш прысвечанае багам, на якім у глыбокай катлавіне гарэў нязгасны агонь» 1.
3 IV, магчыма, нават з 111 стагоддзя н. э. на аснове змешвання насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі з прышэльцамі з паўднёвага захаду (яцвягі з тэрыторыі Паўночна-Усходняй ГІольшчы) ва Усходняй Літве і прылеглай частцы Беларусі (да возера Свір на ўсходзе і правабярэжжа Нёмана каля мяжы з Літвой) стала фарміравацца новая супольнасць, якую археолагі называюць культурай усходнелітоўскіх курганоў (менавіта ў той час на згаданай тэрыторыі з’явіўся абрад пахавання ў курганах). Гэтая культу­ра існавала да ХИ—XIII стст., і большасць даследчыкаў лічыць яе носьбітаў літоўцамі. Па асаблівасцях пахавальнага абраду і знаходках рэчаў выдзяляюць тры перыяды ў развіцці гэтай культуры. Першы, ранні, этап датуецца IV-V стст. н. э. і для яго былі характэрныя пахаванні няспаленых нябожчыкаў у ямах пад насыпамі курганоў. Побач з нябожчыкам-мужчынам часам хавалі і каня. Курганы ранняга перыяду вядомыя амаль выключ­ка ў Літве, і толькі каля в. Навасёлкі Гервяцкага сельсавета, на левым беразе Віліі2 (у археалагічнай літаратуры звычайна даецца прывязка гэтага помніка да в. Андрэеўцы Смаргонскага раёна) былі раскапаны два насыпы з трупапалажэннямі3.
Для другога, сярэдняга, этана культуры ўсходнелітоўскіх курганоў (ад V-VI да VIII ст.) былі характэрны пахаванні на абраду спалення памерлы.х, якое ажыццяўлялася па-за межамі могільніка. Попел ссыпалі ў неглыбокую грунтавую яму, але часцей усё ж змяшчалі на ўзроўні асновы ці ў на­сыпе кургана.
На трэцім этапе (канец I пачатак II тысячагоддзя н. э.) у курганах былі распаўсюджаны пахаванні з целаспаленнем на ўзроўні старажытнага гарызонту глебы або трохі вышэй яго. У курганах Х-ХП стст. рэшткі целаспаленняў часам змяшчаліся ў верхняй частцы насыпу на глыбіні 0,10,15 м ад паверхні. Колькасць пахаванняў у курганах з трупаспаленнем значна большая, чым у курганах з трупапалажэннем, і вагаецца ад 2-3 да 5-6, часам нават 9. У мужчынскіх пахаваннях асабліва шмат прадметаў узбраення: наканечнікаў дзідаў, сякер, часам рэштак шчытоў. Але ў курга­нах канца I пачатку II тысячагоддзя зброя сустракаецца толькі ў багатых пахаваннях. Шырока распаўсюджаны былі пахаванні коней. Спаленага або няспаленага каня звычайна хавалі асобна ад чалавека. У канцы 1 тысяча-
'Tyszkicwicz К. Wilija i jcj brzcgi pod wzgKdcm hydrograficznym, historycznym, archcologicznym
i etnograficznym. Drczno, 1871.
2Кудаба Ч. Па Віліі: Падарожныя запісы. Мн., 1992.
1 Hohibowicz W. Piqc lat pracy tcrcnowej Muzcum Archeologiczncgo Uniwersytctu Stcfana Batorcgo w Wilnic (1933-1937)//Rocznik Archeologiczny. 1937. T. I S. 86.
годдзя курганы перасталі абкладваць па краях камянямі. Каля іх асновы з’явіліся авальныя або дугападобныя ямы шырынёй да 1,5-2,0 м і глыбінёй да 0,5-0,6 м.
Да найбольш ранніх пахаванняў другога этапа (V-V1 стст.) належыць большая частка курганоў (14 насыпаў) каля в. Навасёлкі. У гэтых курганах памерлыя пахаваны па абраду целаспалення. Знойдзены нажы з патоўшчанай спінкай, шыла, вырабы з бронзы, бранзалеты з патоўшчанымі гранё­ным! канцамі, авальная спражка, спіральны пярсцёнак і інш., а таксама фрагменты керамікі.
Да перыяду V-VII або VIII ст. адносяцца курганы каля в. Жэлядзь Спондаўскага сельсавета. Ф. Пакроўскім было там раскапана 12 моцна пашкоджаных насыпаў, з якіх некаторыя мелі вакол падэшвы абкладку з камянёў. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі могільніка. Рэшткі спаленняў у большасці выпадкаў ссыпаліся на ўзроўні старажытнага гарызонту глебы і толькі ў трох выпадках — у грунце. Пад пахаваннямі былі падсцілкі з белага пяску, вуголля ці вугліста-чорнай зямлі. У двух курганах выяўлены каменныя канструкцыі (у выглядзе чашы і ў форме кола). У адным кургане ў насыпе выяўлены два абвугленыя бервяны, якія ляжалі паралельна адно другому на адлегласці аднаго м. Амаль ва ўсіх курганах былі адзінкавыя пахаванні і толькі ў адным — двайное. Знойдзены наканечнік дзіды, дзве жалезныя спражкі, пяць арбалетападобных фібул (тры жалезныя і дзве бронзавыя), бронзавае і сярэбранае кольцы (апошняе арнаментавана прамакутнікамі), злітак шкляных пацерак, шклопадобная маса і асобныя жалезкі4.
Каля в. Пільвіны Падольскага сельсавета захаваліся 22 курганы. Яшчэ 14 насыпаў і 3 курганападобныя ўзвышэнні без слядоў пахаванняў у канцы XIX ст. раскопваліся Ф. Пакроўскім. Вышыня курганоў была ад 0,97 да 1,6 м, дыяметрам 8-11 м, каля асновы яны былі абкружаны равочкамі. Кур­ганы па краях мелі каменныя абкладкі. Памерлых, як было ўстаноўлена, спальвалі на вогнішчы разам з бытавымі рэчамі дзесьці трохі воддаль ад курганоў, а потым рэшткі спалення пераносілі на месца пахавання і насы­пал! над імі курган. Разам з нябожчыкам спальвалі і яго каня. Былі зной­дзены жалезныя шылы, сярпы, нож, наканечнік кап’я, спражкі, фібулы, гліняныя праселкі, бронзавыя ўпрыгожанні (бранзалеты), жалезныя цуглі і страмёны. Пахаванні датуюцца другой паловай 1 тысячагоддзя н. э.5
Па другі бок ад вёскі яшчэ 13 курганоў дыяметрам 9-14 м і вышынёй 0,8-1,6 м выявіў у 1976 г. Я. Звяруга, але раскопкі іх не праводзіліся.
Каля в. Палушы Астравецкага сельсавета ў 1892 г. Ф. Пакроўскі з 16 курганоў, якія меліся, раскапаў два. Пахаванняў выявіць не ўдалося.
4 Покровский Ф. В. К исследованию бассейна Вилии в археологическом отношении // Труды X Археологического съезда. Рига, 1899. Т. 1. С. 122-125.
5Тамсама. С. 117-121.
Гэтым жа даследчыкам каля хут. Сяржанты ў Астравецкім сельсавеце раскапаны тры курганы (усяго іх было 40, цяпер захавалася 11). Вышыня раскапаных курганоў была да 1,4 м, дыяметр — да Юм. Каля падножжаў насыпаў былі абкладкі з камянёў. У двух курганах выяўлены рэшткі целаспаленняў. Знойдзены фрагмент грубаляпнога гаршка, на якім ляжаў цэлы касцяк птушкі (магчыма, курыцы). У трэцім кургане ў насыпе зной­дзены абломак дзіцячага чэрапа, а на грунце — касцяк дарослага чалавека галавой на захад, са складзенымі на грудзях рукамі. Пад чэрапам.ляжаў крэмневы нож і пласцінка з крэменю. 3 пахавальнага інвентару зной­дзены яшчэ жалезны нож, гліняныя праселкі (цыліндрычныя з валікам і біканічнае), наканечнік дзіды, частка бронзавага бранзалета і абломак бронзавай пласціны6.
Недалёка ад в. Гудагай таксама даследаваліся курганы з целаспаленнямі другой паловы I тысячагоддзя н. э. Пры раскопках выяўлены абломкі ляпной гладкасценнай керамікі, гліняныя праселкі, вузкалязовая сякера, наканечнікі дзідаў з ланцэтападобным ияром, а таксама з вузкім падоўжаным пяром, шылы, авальная спражка з насечкай. Там жа былі пахаванні па абраду трупапалажэння, якія датуюцца XIII ст.7
Да канца I тысячагоддзя н. э. адносіцца курганная трупа каля в. Будраны Спондаўскага сельсавета. Там Ф. Пакроўскі ў 1895 г. з 12 курганоў раскапаў 10. Дзевяць насыпаў был! круглым!, дыяметрам 6,5-15 м, а адзін — авальны, памерам 11,5x13,5 м. У насыпе авальнага кургана выяўлены вуголле ! два целаспаленні. У адным з пахаванняў знойдзены сякера, два наканечнікі дзідаў і нож, у другім — сякера і два наканечнікі дзідаў. Сякеры вузкалязовыя, адна з іх з чатырма закраінамі на абуху, на двух з іх меўся наразны арнамент. Каля падножжаў круглых курганоў былі ямы. На падкладцы з белага пяску звычайна ляжала кучка спаленых касцей. Знойдзе­ны мініяцюрны ляпны гаршчок, серп, тонкія бляшкі з бронзы ў форме сферычных сегментаў. У адным з курганоў на мацерыку выяўлены шкілет каня галавой на паўночны захад, у зубах каня былі кольцавыя двухчленныя цуглі, а па баках — тры жалезныя квадратныя спражкі з закругленымі вугламі. У пяц! курганах сляды пахаванняў не выяўлены8.