Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
сучаснага літоўскага этнасу. Тут афармляліся асаблівасці этнаграфічнага жаночага касцюма, што гірасочваецца ў галаўным уборы і шыйных упрыгожаннях. Усходняя і Цэнтральная Літва была тэрыторыяй раннесярэдневяковай літоўскай народнасці2. Але далейшая этнічная гісторыя насельніцтва суседніх раёнаў Беларусі, у тым ліку Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага, мела свой накірунак развіцця, што прывяло да спантаннага іх уключэння ў арэал беларускай народнасці.
Для вывучэння гісторыі Астравеччыны маюць значэнне дадзеныя тапанімікі, сукупнасць яе адметных геаграфічных назваў. На тэрыторыі Аст­равецкага раёна ёсць найменні населеных пунктаў, якія ўтвораны ад каранёў «гуд», «гуды». Такімі з’яўляюцца назвы Гудагай, Гудалі, Гудалішкі,
2 Куликаусксне Р. К. Образование литовской народности (по данным археологии) // Проблемы этнической истории балтов. Тезисы докладов. Рига, 1977. С. 64.
Мал. 2. Карта пашырэння арэала літоўскіх айконімаў з суфіксам -ішкі на тэрыторыі сучаснай Летувы і ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі (па М. Бірылу і А. Ванагасу)
Гудзянікі, Гудэлі. У Гродзенскай вобласці, якая гранічыць з Летувой, налічваецца 14 падобных тапонімаў3. У Мінскай вобласці іх — 4, у Віцебскай — 3. У Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях такіх назваў няма. Як бачым, наибольшая канцэнтрацыя адметных тапонімаў назіраецца ў Астравецкім раёне. Акрамя таго, назвы населеных пунктаў такога тыпу прысутнічаюць у паўночна-заходняй частцы Беларусі пераважна ў паласе беларуска-літоўскага пагранічча (Пастаўскі, Ашмянскі, Воранаўскі, Шчучынскі, Лідскі раёны).
Хто ж такія гуды? Беларускі даследчык і грамадскі дзеяч В. Ластоўскі выказаў здагадку, быццам іх найменне паходзіць ад «назова славянскага народу гетаў»4. Але геты — не славянскія, а фракійскія плямёны, якія на рубяжы нашай эры жылі па ніжняму Дунаю.
Вучоны-філолаг А. Рогалеў лічыць, што назва сваімі вытокамі ўсходзіць у першыя стагоддзі нашай эры і звязана з готамі, «перайначанае імя якіх і
3 Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў насслсных пунктаў Гродзенскай вобласці. Мн., 1982. С. 75-76.
4 Всрашчака Ю. Аб наймсннях «гуды» — «крывічы» — «русь» П Крывіч. 1923. № 1.
С. 17.
адлюстравалася полым у найменні «гуды». Адносна беларусаў яна з’яўляецца не саманайменнем, а абазначэннем, дадзеным суседзямі. Рогалеў мяркуе, шло гуды былі аб’яднаннем плямёнаў5.
Такая ідэя алрымлівае падлрымку. Так, лілоўскі даследчык С. Карлюнас сцвярджае. шло паводле гістарычных і фальклорных звеслак назвы gudas (множны лік gudai) выкарыстоўваліся намнога раней XVI сл. і наваг маглі быць этнонімамі. Калі гэла сапраўды гак, го найменне «гуды» магло стань этнічным абазначэннем насельніцтва часткі Верхняга Панямоння з цэнтрам на Астравеччыне. Карлюнас лічыць, што тут мы сутыкаемся з паступовым перанясеннем этноніма gudai на жыхароў суседніх абласцей. Этнічныя літоўцы так называлі сваіх усходніх суседзяў-беларусаў, а здаралася, і рускіх6.
У гістарычных крыніцах назвы Гудзішкі, Гудаўшчына, Гудагай, Гудзенай і інш. вядомы з XV-XV1 стст.7. Знамянальна, што з’яўленне такой тапанімікі супадае з часам фарміравання беларускай народнасці, якое пачалося ў XIII ст. і завяршылася ў асноўным у XVI ст. На працягу гэтага часу пераважна ў межах сучаснай Беларусі паступова складваліся асаблівасці мясцовага насельніцтва, якое станавілася беларускім этнасам. Тады фарміравалася і этнічная тэрыторыя беларусаў. Мяжа паміж этнаграфічнымі Літвой і Беларуссю, якая ўсталявалася яшчэ да XIII ст. прыкладна на лініі Трабы (на поўдзень ад Ашмян) — воз. Свір — наваколле Браслава, у наступныя тры стагоддзі амаль не змянялася. Аднак доўгі час захоўвалася даволі шырокая паласа зямель з мяшаным насельніцтвам, дзе развівалася і беларускае і этнічна літоўскае асадніцтва8. У гэтай паласе этнічныя працэсы мелі такі ж самы напрамак, як увогуле па ўсёй тэрыторыі, дзе сфарміраваўся беларускі народ-этнас. Толькі ў дадзеным рэгіёне яны зацягнуліся на значна больш доўгі час.
Істотны ўклад у вывучэнне паходжання ўласных назваў паселішчаў зроблены ў айканіміцы (раздзел тапанімікі) і анамастыцы — раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне і развщцё ўласных імёнаў (аніміі) і прозвішчаў людзей9. Пра тое, што ў мінулым у Астравецкім раёне балтамоўнае насельніцтва складала значны працэнт, сведчыць распаўсюджанасць у ім танонімаў на -ішкі (мал. 2). На Астравеччыне шэраг населеных пунктаў мае гэты суфікс — Міхалішкі, Якавішкі, Яросішкі, Ярошышкі і інш. Найменні населеных пунктаў маюць і іншыя прыкметы літоўскага пахо­джання, напрыклад, канчатак -яты (Гервяты). Беларускі вучоны-географ і тапаніміст В. Жучкевіч піша пра літоўскае паходжанне назваў вёсак на
’Рогалсў А. Ф. Сцсжкі ўдаўніну: Гсаграфічныя назвы Бсларускага Палссся. Мн., 1998. С. 17-18.
6 Карлюнас С. Из проблематики формирования балтийских и славянских этнонимов // XII Международный съезд славистов. Вильнюс, 1998. С. 12-13.
’Чаквін 1. У. Гуды // Бел. энцыклапедыя: У 18 т. Мн., 1997. Т. 5.
8 Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да канца XVII ст. Мн., 2002. С. 145.
’Бірыла М. В., Ванагас А. П. Літоўскія элементы ў бсларускай анамастыцы. Мн., 1968. С. 6-12.
тэрыторыі Астравецкага раёна — Спонды. Супраненты, Тракенікі, Дайлідкі, Мацкі і інш. Побач з імі па паходжаню з’яўляюцца назвы Быстрыца (хуткае цячэнне ракі), Варона (назва ад мянушкі ці прозвішча Варона), Чэхі (назва-этнонім ад імя народа чэхаў), Слабодка (ад слова «слабада»), Дубнікі (ад «дуб»). Лазоўка (лазовае месца) і інш., што таксама трэба мець на ўвазе10. Таіюнімы і айконімы сведчаць, што на Астравеччыне настунова адбывалася асіміляцыя этнічных літоўцаў. Значная частка літоўска-язычніцкага насельніцтва абеларушвалася і апалячвалася ў перыяды Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы ГІаспалітай.
Славянізацыя значнай часткі балтаў была складанай і нрацяглай. Мусіць, яна прайшла некалькі этапаў білінгвізму і нолілінгвізму, моўнай і этнічнай цераспалосіцы. Балта-ўсходнеславянская кантактная зона характарызавалася распаўсюджаннем на яе прасторы некалькіх моваў — беларускай, польскай, літоўскай, рускай — і складанымі паміж імі ўзаемаадносінамі. Побач з славянізацыяй балтаў быў і адваротны працэс — балтызацыі славян. Этнамоўныя межы на паўднёвым усходзе балцкага арэала не былі настаяннымі і выразнымі. Так характарызуюць сітуацыю лінгвісты А. Відугірыс і Ф. Клімчук 11.
Аб працэсе беларусізацыі літоўскіх этнічных элементаў, які назіраўся на тэрыторыі цяперашніх Астравецкага, Смаргонскага, Ашмянскага і суседніх раёнаў на працягу многіх стагоддзяў, а ў некаторых месцах завяршыўся толькі ў XIX пачатку XX ст., пісаў беларускі этнограф М. Грынблат, які вёў ва ўказаным рэгіёне даследаванні ў 50-я гг. XX ст.12
Балта-славянскія кантакты на землях Беларусі ў сярэднія вякі ўплывалі на ход стварэння і фарміравання беларуска-літоўскай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага. Шэраг літоўскіх археолагаў атаясамляюць летапісную Літву з арэалам культуры ўсходнелітоўскіх курганоў 13.
Тапаніміка Астравеччыны — адна з істотных крыніц вывучэння яе даўніны і складанай з’явы абеларушвання мясцовага насельніцтва. Вывучэнне этнічнай гісторыі крайніх паўночна-заходніх раёнаў Беларусі выявіла нераканаўчыя факты, якія сведчаць, што большасць жыхароў тут з’яўляюцца нашчадкамі абеларушаных літоўцаў14.
Як бачым, закранутыя пытанні маюць адносіны да нраблемы паходжання беларусаў і фарміравання тэрыторыі беларускага этнасу, да чаго спрачынілася і насельніцтва Астравеччыны.
|0Жучксвич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 88-89.
11 Видугирис А. Ю. Климчук Ф. Д. Некоторые вопросы этно-языковых процессов на балтовосточнославянском пограничье И Этнолингвистические балто-славянские контакты в насто­ящем и прошлом. М., 1978. С. 23, 33-34.
12Гринблат М. Я. Белорусы: Очерки происхождения и этнической истории. Минск, 1968. С. 146, 150.
13Краўцэвіч А. К. Стварэннс Вялікага Княства Літоўскага. Мн., 1998. С. 74, 99-121.
14 Гринблат М. Я. Белорусы. С. 148.
Эдвард Зайкоўскі (Мінск)
АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ АСТРАВЕЧЧЫНЫ
П ачатак археалагічнаму вывучэнню тэрыторыі сучаснага AcIl травецкага раёна паклаў граф Канстанцін Тышкевіч, які II ў 1856 г. арганізаваў экспедицию па р. Вілія ад яе вытокаў да вусця, У час экспедыцыі ён агледзеў гарадзішча Замкоўка (каля Ігнацова) ды іншыя помнікі. У канцы XIX ст. раскопкі курганоў праводзіліся Ф. Пакроўскім, які выдаў «Археалагічную карту Віленскай губерні». У 1930-я гг. курганы каля в. Лоша вывучаліся У. Галубовічам і Г. Цэгак-Галубовіч. У пазнейшы час археалагічныя разведкі і раскопкі вяліся Э. Зайкоўскім, Я. Звяругам, А. Мітрафанавым, М. Чарняўскім. Шэраг помнікаў выявілі краязнаўцы С. Казлоўскі, М. Кляцоўскі, Р. Мацкевіч, В. Стэх, А. Юркойць. Прычым розныя эпохі вывучаны нераўнамерна: сістэматычным раскопкам падвяргаліся толькі курга­ны, гарадзішчы ж толькі шурфаваліся, а стаянка каменнага веку вядома толькі адна.
Тэрыторыя раёна была заселена чалавекам у эпоху мезаліту (IX—V тысячагоддзі да н. э.) пасля адстушіення ледавіка. Мезалітычная стаянка, на якой трапляюцца крэмневыя прылады працы VII-VI тысячагоддзяў да н. э., выяўлена каля в. Акартэлі Спондаўскага сельсавета. Да наступных археалагічных эпох — неаліту (IV-III тыс. да н. э.) ці, хутчэй за ўсё, бронзавага веку (пачатак II сярэдзіна I тыс. да н. э.) адносяцца каменныя сякеры, знойдзеныя каля вв. Жукойні Падольскага, Супраненты Міхалішкаўскага і Трашчаны Спондаўскага сельсаветаў.
У раннім жалезным веку (да IV-V ст. н. э.) тэрыторыя раё­на ўваходзіла ў арэал распаўсюджання культуры штрыхаванай керамікі. Гэта былі старажытныя плямёны, якія выраблялі ляпны гліняны посуд, дзе паверхня была пакрыта штрыхоўкай. Пля­мёны гэтыя засялялі абшары Сярэдняй і Паўночна-Заходняй Беларусі, атаксама Усходняй Літвы. Мова насельніцтва была балцкая, г. зн. блізкая да сучасных літоўскай і латышскай. Тагачасныя людзі жылі на ўмацаваных паселішчах — гарадзішчах, якія ўяўляюць сабой узгоркі з абарончымі збудаваннямі — валамі і рвамі. Гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі вядомыя
каля вв. Гуры Ізабелінскага, Нідзяны Варнянскага, Вялікія Яцыны Гервяцкага і Масцяны Спондаўскага сельсаветаў. На гарадзішчы каля в. Маспяны акрамя штрыхаванай керамікі ў культурным пласце трапіліся дзындра (шлак) ад выплаўкі жалеза, косці зубра і аленя высакароднага, на якіх палявалі насельнікі гарадзішча, а таксама косці свойскіх жывёлаў: свінні, буйной рагатай жывёлы, казы ці авечкі. 3 косткі жывёліны была зроблена прылада долатападобнай формы з завастрэннем. Унікальнай для Беларусі знаходкай з’яўляюцца зробленыя з жалеза кавальскія абцугі, даўжыня якіх дасягае 0,6 м.