• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

    Беларусь-Японія

    Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 400с.
    Мінск 2003
    97.19 МБ
    ’Русская историческая библиотека. СПб., 1910. Т. 27. С. 736-739.
    “Тамсама. СПб., 1903. Т. 20. С. 330, 361.
    ’Гістарычны архіў Літоўскай дзяржавы, г. Вільнюс (ГАЛД), ф. 525, воп. 8, сир. 771, звязка 5, дак. 10, у рэсстры Мальскіх папср № 1.
    "Тамсама. У рэсстры Мальскіх папср № 2.
    ’Нацыянальны гістарычны архіў Бсларусі (НГАБ), ф. КМФ-18 (Літоўская метрика), воп. 1, спр. 40, арк. 178-178 адв.
    Недзе на рубяжы XVI-XVII стст. дочкі або ўнучкі Андрэя Астравіцкага Крысціна і Ева Астравіцкія падзялілі дзедзічны маёнтак Малі напалам. 1 сакавіка 1602 г. Павел Янавіч Сіповіч разам з жонкай Крысцінай Астравіцкай прадалі сваю палову маёнтка за 550 коп грошаў Станіславу Аляксандравічу Чыжу і яго жонцы Еве Астравіцкай. С. А. Чыж тэстаментам ад 8 сгудзеня 1609 г. забяспечыў жонцы пажыццёвае трыманне маёнткаў 8. Далейшая гісторыя гэтай часткі Маляў невядомая, але можна меркаваць, што пазней яна аказалася ў руках Абрамовічаў, як і іншыя.
    Цяпер зноў вернемся назад, да братоў Кацярыны Янушкаўны Юрыя і Мікалая Янушкавічаў Бітаўтовічаў, якія атрымалі ад бацькоў свае часткі ў Малях. Ужо згадвалася замена сенажацямі між Мікалаем і Кацярынай у 1544 г. А 2 лістапада 1553 г. Мікалай Бітаўт надараваў брату Юрыю Бітаўту некалькі зямель у розных месцах Далейшы лёс Юрыя Бітаўтовіча невядомы, а яго брат Мікалай быў жывы яшчэ ў 1558 г. 10. Сын апошняга — Мікалай Мікалаевіч Бітаўтовіч згадваецца ўжо ў 1546 г., калі трымаў фальварак Вербішкі (цяпер Літва) 11. Яго бацька, відаць. памёрутымжа 1558 г., бо М. М. Бітаўт тады ж трымае ва ўласнасці і маёнтак Малі. 2 лістапада 1558 г. ён прадаў дзве зямлі ў сваім маёнтку Малі Андрэю Каспаравічу Астравіцкаму за 15 коп грошаў 12.
    Як згадвалася ў пачатку, у Янушка Бітаўтовіча быў брат Марцін, які вядомы толькі на сваіх сынах — Шчаснаму і Юрыю Марцінавічах Бітаўтовічах. Дакладна невядома, але не пазней 1530-х гг., па смерці бацькі, яны падзялілі бацькоўскі маёнтак. Шчасны Бітаўтовіч памёр каля сярэдзіны 1540-х гг., пакінуўшы жонку Альжбету Станькаўну і непаўналетняга сына Фларыяна. Удава хутка выйшла замуж за гаспадарскага баярына Мікалая Васільевіча і трымала маёнтак першага мужа Малі. Аднак сынам нябожчыка Фларыянам апекаваўся дзядзька Юрый Марцінавіч Бітаўтовіч, які 28 ліпеня 1547 г. выклікаў Альжбету Станькаўну ў Віленскі суд наконт Мальскага маёнтка свайго пляменніка 13. Фларыян Бітаўтовіч дасягнуў паўналецця каля 1552 г., бо 1 студзеня 1552 г. прадаў Паўлу Каспаравічу Астравіцкаму службу людзей з зямлёй свайго айчыннага маёнтка Малі за 20 коп грошаў 14. Аднак па-ранейшаму маёнтак трымала яго маці Альжбета Станькаўна, якая са сваім мужам Мікалаем Васільевічам скардзілася 4 сакавіка і 22 красавіка 1553 г. у Віленскі суд на свайго сына Фларыяна ў сувязі з нападамі на маёнтак Мальскі ў Астраўцы і рабаваннямі маёмасці. У час
    "ГАЛД, ф. 525, воп. 8, спр. 771, звязка 5, дак. 10, у рэсстры Мальскіх папер № 7, 8.
    ’Тамсама. У рэсстры Мальскіх папср № 4.
    І0НГАБ, ф. КМФ-18, воп. 1, спр. 252, арк. 531адв.-533.
    11 Тамсама. Спр. 234, арк. 89-90.
    І2Тамсама. Спр. 40, арк. 324 адв.-325 адв.
    '’Тамсама. Спр. 233, арк. 209 адв.
    '4ГАЛД, ф. 525, воп. 8, спр. 512, дак. 5 копіі кнігі 1-й «Спраў Трацянішскіх».
    судовага разбору высветлілася, што Альжбета трымала Малі, не маючы ніякага запісу ад першага мужа Шчаснага Бітаўтовіча, гаму суд прысудзіў маёнтак яе сыну Фларыяну, як ужо паўналетняму 15. Хутка, 2 ліпеня 1554 г., Фларыян Бітаўтовіч прадаў увесь свой маёнтак Малі з дваром над ракой Маляй, землямі і сялянамі за 150 коп грошаў свайму дзядзьку Юрыю Марцінавічу Бітаўтовічу і яго жонцы Ягнешцы Пікелеўне 16. Такім чынам, Ю. М. Бітаўтовіч, набыўшы частку пляменніка, далучыў яе да сваёй часткі і трымаў цэлы маёнтак Малі. якім калісьці валодаў яго бацька Марцін. Юрый Бітаўтовіч яшчэ быў жывы 18 сакавіка 1558 г., калі разам з Альжбетай Станькаўнай меў працэс з Фларыянам Бітаўтовічам аб разбазарванні апошнім бацькоўскіх маёнткаў 17. Аднак Ю. М. Бітаўтовіч хутка памёр, і яго маёнткі трымала яго жонка Ягнешка Пікелеўна. 5 лістапада 1558 г. быў прыняты дэкрэт Віленскага ўрада па скарзе ўласнікаў маёнтка Малі Андрэя і Марціна Каспаравічаў Астравіцкіх на згаданую Ягнешку, трымальніцу свайго маёнтка Малі, аб парубцы яе падданнымі дрэваў у лесе скаржнікаў 18. У дакуменце згадваецца, што яе муж Юрый Бітаўтовіч ужо памёр, а спадкаемцам з’яўляецца іх сын Размус Юр’евіч Бітаўтовіч.
    Бітаўты валодалі сваімі маёнткамі пад назвай Малі да 1-й трэці XVII ст., але падрабязнасці невядомы, бо не знойдзены дакументы за гэты перыяд. Вядома толькі, што 21 мая 1634 г. Бітаўты прадалі маёнтак Малі з фальваркам Кавалеўшчына Андрэю і Кацярыне з Коцелаў Тартылам (інтрамісія адбылася 31 мая) 19. Іншыя Бітаўтовічы (у рэестры няма імёнаў) 9 жніўня 1635 г. прадалі свае часткі маёнтка Мікалаю Абрамовічу 20. 26 красавіка таго ж 1635 г. вышэй згаданыя Тартылы прадалі фальварак Філіповічы (цяпер вёска Філіпаны каля Маляў) Касінскім 21, якія яго перанрадалі 12 верасня таго ж года Пастаўку 22. Нейкай часткай Маляў валодаў святар Віленскага кальвінскга збору Юзаф Пяткевіч, які прадаў маёнтак 6 лютага 1637 г. згаданаму вышэй Мікалаю Абрамовічу 23.
    Вернемся зноў у XVI ст. і разгледзім гісторыю яшчэ аднаго маёнтка пад назвай Малі. Недзе ў першай палове XVI ст. браты Мікалай, Марцін і Юрый Пятровічы падзялілі маёнтак Астравец па рацэ Маля між сабой на тры часткі. Браты згадваюцца нябожчыкамі ўжо на пачатку 1550-х гг. А 6 чэрвеня 1553 г. гаспадарскі баярын Станіслаў Мікалаевіч ГІятровіч
    І5НГАБ, ф. КМФ-18, воп. 1, спр. 246. арк. 28 адв.-30 адв., 51-53.
    І6Тамсама. Спр. 34, арк. 237 адв.-239 адв.
    17Тамсама. Спр. 252, арк. 316 адв-317 адв.
    18Тамсама. Арк. 531 адв.-533.
    19ГАЛД, ф. 525, воп. 8, спр. 771, звязка 5, дак. 10, у рэсстры Мальскіх папер № 9, 10.
    20Тамсама. № 14.
    21 Тамсама. № 11, 12.
    22 Там сама. № 13.
    23 Тамсама. № 15.
    разам са сваей маці княжной Барбарай Юдкаўнай (Юр’еўнай) Свірскай нрадалі сваю частку маёнтка Астравец, якую аддзедзічылі ад бацькі і мужа нябожчыка Мікалая Пятровіча, за 80 коп грошаў Паўлу Каспаравічу Астравіцкаму 24. Цікава, што яны ж, С. М. Пятровіч з маці, яшчэ летась, 16 верасня 1552 г., прадалі свой дворац (фальварак) Астравецкі, які знаходзіўся між рэчкамі Малямі, за 50 коп грошаў гаспадарскаму дворнаму канюшаму Ярашу Карэцкаму 25, уласніку суседняга вялікага маёнтка Ас­травец (былога Гаштольдавага, цяпер раённы цэнтр). Можна меркаваць, што гэтую частку маёнтка яны або іх бацька і муж Мікалай Пятровіч на­бил! ў Марціна Пятровіча, бо апошні са сваёй часткай больш нідзе ў дакументах не згадваецца. Трэці брат, Юрый Пятровіч пакінуў па сабе двух дачок — Ганну, замужам за Лаўрынам Мацеевічам, і Дароту, жонку Яна Рэкуця. Пасля падзелу бацькоўскіх маёнткаў Малі дасталіся Ганне Юр’еўне. Аднак ужо 14 сакавіка 1557 г. гаснадарскі баярын Лаўрын Мацеевіч з жонкай Ганнай Юр’еўнай прадалі свой дворац Астравецкі ў Малях за 70 кон грошаў Андрэю Каспаравічу Асгравіцкаму 26. Апошні літаральна праз некалькі дзён, 25 сакавіка, перапрадаў тэты маёнтак за тыя ж грошы свайму брату — ашмянскаму харужаму, віленскаму суддзі Паўлу Каспаравічу Астравіцкаму 27. Такім чынам, Астравец у Малях Пятровічаў перастаў існаваць як асобнае паселішча і быў далучаны да маёнткаў суседніх паноў.
    У той жа час згадваецца яшчэ адзін маёнтак Мал! над ракой Маля, як! належаў Мікалаю Мікалаевічу Кудле. Пасля смерці ён пакінуў маёнтак сваім дочкам Альжбеце, Дароце, Зофіі і Шчаснай. Не чакаючы падзелу маёнтка з сёстрам!, Альжбета 20 сакавіка 1562 г. прадала сваю чацвёртую частку за 20 коп грошаў Андрэю Каспаравічу Астравіцкаму 28. Прычым апошні меў права выкупіць застаўленыя бацькам Альжбеты суседнім панам землі і правесці падзел маёнтка з яе сёстрамі. Тут, аднак, можна выказаць меркаванне, што згаданы Мікалай Мікалаевіч Кудла і Мікалай Мікалаевіч Бітаўтовіч, ира якога гаварылася вышэй, гэта адна асоба, якая згадана ў апошнім дакуменце пад мянушкай «Кудла». Але дакументальнага пацвярджэння гэтаму пакуль няма.
    Як ужо згадвалася, у 1630-я гг. будучи троцкі ваявода Мікалай Абрамовіч скупіў розныя часткі Маляў у навакольных паноў і як адзін фальва­рак далучыў да свайго галоўнага маёнтка Дубнікі. Пасля яго смерці ў 1651 г. бацькоўскую маёмасць аддзедзічыў сын — старадубскі староста Самуэль Андрэй Абрамовіч, які памёр бяздзетна ў 1663 г. Яго ўласнасць перайшла
    :4НГАБ, ф. К.МФ-18, воп. I, спр. 34, арк. 110 адв.-112.
    25Тамсама. Спр. 240, арк. 536 адв.-537 адв.
    “Тамсама. Спр. 34, арк. 520 адв.-522.
    27Тамсама. Арк. 543 адв.-544 адв.
    38Тамсама. Спр. 260, арк. 120 адв.-122.
    да сваяка Самуэля Міхала Абрамовича, будучага віленскага чашніка 29. 24 красавіка 1678 г. ён разам з жонкай Канстанцыяй Быкоўскай прадаў маёнтак Малі Міхалу Даўнаровічу, будучаму інфлянцкаму чашніку 30. Памёр ён пасля 1700 г., пакінуўшы сына Францішка 31.
    Гісторыя Маляў у XVIII—XIX стст. пакуль, на жаль, не вывучана. Вядома толькі, што ў другой палове XVIII ст. маёнтак Малі зноў трапіў да Абрамовічаў і быў далучаны да галоўнага маёнтка Астравец, які яны ў той час трымалі. Перад скасаваннем нрыгоннага права гэтыя паселішчы трымалі нашчадкі Абрамовічаў Алтажэўскія. Паводле агюшняга Усерасійскага народнага перапісу 1858 г. у вёсцы Малі налічвалася 66 рэвізскіх душ сялян. Пасля прыгону паводле новага тэрытарыяльна-адміністрацыйнага падзелу вёска была аднесена да Астравецкай сельскай грамады Варнянскай воласці Віленскага навета і губерні32, Паводле перапісу 1866 г. у фальварку Малі быў адзін дом і пражывала сем жыхароў, а ў вёсцы Малі — 19 дамоў і 145 жыхароў33. Пазней фальварак Малі набыў Іосіф Антонавіч Гашкевіч, а потым уласнікам з’яўляўся яго сын Іосіф Іосіфавіч Гашкевіч. Паводле даведніка, у 1905 г. у маёнтку Малі пражывала 20 жыхароў і налічвалася 745 дзесяцін зямлі, а ў вёсцы Малі — 222 жыхары і 354 дзесяціны зямлі34.
    29 Cicchanowiccki A., Rachuba A. Rys gcncalogiczny rodziny Abramowiczow na Womianach // Przcglad Wschodni. 1992/93. T. II. Z. 3. S. 601-603.
    30ГАЛД, ф. 525, воп. 8, спр. 771, звязка 5, дак. 10, у рэестры Мальскіх папсраў № 17.
    3lBoniccki A. Hcrbarz Polski. Warszawa, 1902. T. 5. S. 4-5.