Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Яніна Мяшкова (Астравец, Беларусь)
УДЗЕЛ БІБЛІЯТЭК РАЁНА Ў КРАЯЗНАЎЧАЙ РАБОЦЕ
Астравецкая цэнтральная раённая бібліятэка з’яўляецца каардынуючым асяродкам краязнаўчай бібліяграфічнай інфармацыі ў раёне.
Краязнаўчая работа ў бібліятэках раёна вялася пастаянна. Але асаблівую ўвагу мы пачалі ўдзяляць ёй пасля таго, як у адным з нумароў раённай газеты «Астравецкая праўда» з’явіўся артыкул А. Мальдзіса пра жыхара Лошы мастака Льва Дабжынскага, дзе Адам Восінавіч звяртаўся да нас, бібліятэчных работнікаў, каб мы пачалі збіраць і шырока прапагандаваць матэрыялы пра славутых людзей свайго краю. Мы гэтую ідэю адразу ж падтрымалі.
Ужо ў 1990 г. у Падольцах адбылося вялікае літаратурнае свята «Нам засталася спадчына», прысвечанае 500-годдзю з дня нараджэння Ф. Скарыны, 150-годдзю з дня нараджэння Ф. Багушэвіча і 100-годдзю з дня нарадажэння нашага земляка К. Сваяка (К. Стаповіча).
Казімір Сваяк — каталіцкі святар, пісьменік. Нарадзіўся ў вёсцы Барані на Астравеччыне. Адпраўляў службу ў касцёле вёскі Клюшчаны. Там ён разгарнуў шырокую культурна-асветніцкую дзейнасць. Імшу вёў на беларускай мове, чытаў лекцыі гіра літаратуру, арганізаваў вялікі хор беларускай песні і нават заснаваў сем беларускіх школ.
Верным паплечнікам, які разумеў і падтрымліваў Казіміра, быў яго брат Альбін. Пры сваёй актыўнай грамадскай дзейнасці ён займаўся музыкай, запісам і анрацоўкай беларускіх несен, выкладаннем музыкі.
Асноўную частку матэрыялаў нра братоў Стагювічаў нам нрадаставіў А. Мальдзіс. А потым мы ўжо па драбніцах збіралі факты ў перыёдыцы. У Падольскай бібліятэцы сёння створана эксназіцыя, прысвечаная К. Сваяку (К. Стаповічу).
У верасні 1993 г. у Клюшчанскім касцёле адбылася імша за вечны спакой душ Казіміра Сваяка і Янкі Быліны. Правёў яе ксёндз мінскага касцёла святога Роха айцец Міхал. Пасля свята
працягвалася на вуліцы. На ім выступіў старшыня Беларускай каталіцкай грамады Фелікс Янушкевіч. Сваімі ўспамінамі пра Сваяка і Быліну падзяліліся старажылы вёскі.
Янка Быліна (Ян Семашкевіч) нарадзіўся ў вёсны Лакцяны. Служыў ксяндзом на Ашмяншчыне, Віленшчыне, Беласточчыне. Перакладаў на беларускую мову рэлігійную літаратуру, пісаў вершы, байкі, п’есы.
У Астравецкай бібліятэцы ёсць матэрыялы аб жыцці і творчасці маста­ка з Лошы Льва Дабжынскага. Праз Скарынаўскі цэнтр у Мінску былі наладжаны сувязі з сястрой мастака доктарам медыцыны і пісьменніцай Надзеяй Бітэль-Дабжынскай, якая жыла ў Гданьску (Польшча). У сваіх лістах яна расказала нра творчую спадчыну брата. Пасля даслала ксеракопіі ягоных гравюр і акварэляў. Яны цянер знаходзяцца на радзіме мастака, у Лошскай бібліятэцы. А 20 ліпеня 1991 г. на магіле Льва Дабжынскага быў адкрыты помнік. На адкрыцці прысутнічаўі выступіў з прамовай Генеральны консул Рэспублікі ГІольшча ў Мінску Тадэвуш Мысьлік.
У маі 1993 г. у Варнянах адбылася вечарына, прысвечаная Старому Уласу (Уладзіславу Пятровічу Сівому-Сівіцкаму). Вядомы беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша, даследуючы жыццёвы і творчы шлях беларускага збіральніка фальклору, паэта і публіцыста Старога Уласа, знайшоў сведчанні аб яго прабыванні на Астравеччыне. У 1914 г. Сівы-Сівіцкі, тады ляснічы графа Тышкевіча, быўпераведзены на службу пад Ашмяны і некаторы час жыў у Варнянах.
Апошнія гады жыцця на Астравеччыне правёў 1. Гашкевіч — бліскучы дынламат, першы расійскі консул у Японіі, навуковец, складальнік першага японска-рускага слоўніка, знаўца 13 замежных моваў. Акрамя таго — заолаг, батанік, аграрый. У жніўні 1994 г. у Астраўцы быў адкрыты бюст I. Гашкевіча. У Мальскай бібліятэцы аформлена экспазіцыя, прысвечаная яго жыццю і дзейнасці.
У Трокеніцкай бібліятэцы адкрыты пакой, прысвечаны мастаку Мар’яну Богушу-Шышку. Сусветнавядомы творца большую частку свайго жыц­ця пражыў у Лондане. Але нарадзіўся на Астравеччыне, у в. Трокенікі. Гэтае імя таксама адкрыў для Астравеччыны А. Мальдзіс. Адам Восіпавіч, прачытаўшы пра мастака ў польскім даведніку, распачаў пошукі яго слядоў і творчых здабыткаў. Звязаўся з удавой Богуша-Шышкі лэдзі Сесілі Сондэрс. У канцы ліпеня 1996 г. яна прыязджала на радзіму мужа. Бібліятэчная экспазіцыя, прысвечаная мастаку, сёння ўключае фотаздымкі Богуша-Шышкі, кнігі пра мастака, выдадзеныя ў Лондане, альбом рэпрадукцый ягоных карцін і некалькі карцін самога аўтара, а таксама папку выразак пра Богуша-Шышку з перыядычных выданняў. А адна ягоная карціна, «Сонца», упрыгожвае чытальную залу раённай бібліятэкі.
У Варнянскай бібліятэцы сабраны матэрыялы аб жыцці і творчасці вядомага польскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Генрыка Сянкевіча, які некаторы час жыў і працаваўнад сваімі кнігамі ў маёнтку
Дубнікі Мінейкаў паблізу Варнян. Музей Г. Сянкевіча даслаў з Польшчы матэрыялы аб жыцці і творчасці пісьменніка, зборы яго твораў розных выданняў. Гэтыя матэрыялы знаходзяцца ў Астравецкай раённай бібліятэцы: тут, у фае бібліятэкі, аформлены стэнд пра музей Г. Сянкевіча ў Абленборку (з многімі фотаздымкамі).
Ёсць у нас матэрыялы і пра Менке Каца, вядомага габрэйскага паэта, які нарадзіўся ў Міхалішках. Яго сын прывёз з Англіі тры кнігі з аўтографамі, якія былі перададзены ў Міхалішскую бібліятэку.
На аснове сабраных экспанатаў мы арганізавалі сустрэчу на тэму: «Выяўленчае мастацтва Астравеччыны на культурным памежжы». Сталічны графік В. Александровіч прывёз цэлую выстаўку сваіх прац. На агульнай жа выстаўцы былі творы цікавай маладой мастачкі з Дайлідак Тэрэсы Варановіч, мастака і этнографа з-пад Кямелішак Сцянана Казлоўскага, нашай зямлячкі Бірутэ Куткайтэ, якая жыве цяпер у Вільнюсе, фотакопіі скульптур Леанарда Пакульніцкага і народнага майстра разьбы па дрэве Міхася Валуевіча.
Пошукавая праца па збору максімальна поўнай інфармацыі пра Астравеччыну працягваецца.
Цэнтральная бібліятэка ў 2001 г. начала выдавецкую дзейнасць. У серыі «Знакамітыя людзі Астравеччыны» выйшлі бібліяграфічныя памяткі: «Мар’ян Богуш-Шышка», «Адам Мальдзіс», «Казімір Сваяк», «Янка Быліна», «Альбін Стаповіч», «Стары Улас». У серыі «Гісторыя аднаго помніка» — «Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі» (мястэчка Гудагай).
Вельмі значнай падзеяй стала выданне біяграфічнага даведніка «Куль­тура зямлі Астравецкай. Асобы і творы» Веры Тумаш. Даведнік уключае больш за два дзесяткі прозвішчаў ураджэнцаў або жыхароў Астравеччы­ны. За дакладнымі і скупымі звесткамі пад фотаздымкамі бачацца абліччы дзеячаў нацыянальнай культуры, пісьменнікаў і камназітараў, мастакоў і вучоных, што ступалі па гэтай зямлі, як кажуць, сейбітамі разумнага, добрага, вечнага.
Цэнтральная бібліятэка і некаторыя сельскія праводзяць нрэзентацыі твораў мясцовых паэтаў, празаікаў. Напрыклад, у свой час у вялікае свята вылілася прэзентацыя кніг А. Мальдзіса «Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1991), «I ажываюць спадчыны старонкі» (1994). У 1996 г. вельмі цікава нрайшла прэзентацыя першых зборнікаў вершаў паэтаў з Астравеччыны Рычарда Бялячыца «Прасветлінка» і Станіслава Валодзькі «У вачах Айчыны». Р. Бялячыц цяпер жыве і працуе ў Шчучыне, а С. Валодзька — у Даўгаўпілсе (Латвія). Апошні стварыў там беларускую суполку «Уздым», з’яўляецца сябрам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». У аіюшнія гады адбыліся прэзентацыі кніг Ніны Рыбік «Права на адсяленне», С. Валодзькі «Памяці гаючая трава», В. Тумаш «Культура зямлі Астравецкай».
У большасці бібліятэк раёна створаны інфармацыйныя стэнды «Вашы запыты — наша інфармацыя». Мэта іх — пашырэнне інфармацыйнага поля чытачоў, шырокае знаёмства з апошнімі публікацыямі аб родным краі. На стэндзе прадстаўлены матэрыялы ў папках па тэмах: «Мясцовыя орга­ны ўлады і кіравання, іх дзейнасць», «Нашы дэпутаты», «Эканоміка Астравецкага раёна», «Сельская гаспадарка», «Бытавое абслугоўванне», «Рэлігія», «На жыццёвых скрыжаваннях», «Культура: традыцыі і сучаснасць», «Літаратурная творчасць», «Моладзь Астравеччыны», «Помнікі прыроды і архітэктуры» і інш.
У бібліятэках існуе краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат, які складаецца з фонду даведачных і бібліяграфічных дапаможнікаў краязнаўчай картатэкі, архіва выкананых даведак.
Краязнаўчая картатэка найбольш поўна адлюстроўвае дакументы, якія па зместу адносяцца да нашай мясцовасці: пастановы мясцовых органаў улады, матэрыялы па гісторыі, экалогіі, сацыяльна-эканамічнаму развіццю. Тут створаны спецыяльны раздзел «Персаналіі», дзе ўалфавітным парадку даецца пералік усіх асоб, звесткі аб якіх ёсць у краязнаўчай картатэцы. У рубрыцы «Вядомыя ўраджэнцы краю» можна знайсці імёны мастакоў Віктара Александровіча, Ядвігі і Алега Безляповічаў. Мар’яна Богуша-Шышкі, Тэрэсы Варановіч, Льва Дабжынскага, Алега Драбышэўскага, Сцяпана Казлоўскага, Бірутэ Куткайтэ, Леанарда Пакульніцкага, Андрэя Самуся, Урбанаса; навукоўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, даследчыкаў Іосіфа Гашкевіча, Менке Каца, Казіміра і Альбіна Стаповічаў, Генрыха Сянкевіча, Уладзіслава Сівога-Сівіцкага, Уладыслава Струмілы.
Асобная старонка ў краязнаўчай рабоце бібліятэкі — прапаганда народнай творчасці сваіх землякоў. Інфармацыя аб майстрах адлюстравана ў асобным раздзеле краязнаўчай картатэкі. У чытальнай зале раённай бібліятэкі пастаянна дэманструецца выстаўка вырабаў з саломкі нашай супрацоўніцы мастака Л. Міжыгурскай, а ў Гудагайскай пасялковай бібліятэцы — выстаўка вырабаў з саломкі заг. бібліятэкі В. Тварагаль.
Супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу распрацавалі цыкл мерапрыемстваў «Экалагічны партрэт Астравеччыны». Падрыхтаваны сцэнарыі падарожжа па рацэ Вілія «Лінія гнуткая вечнага руху», абрадавага свята Сёмухі «Бярозкі роднай светлы лік» і гадзіннага паведамлення ііра Сарачанскі заказнік «Блакітная нізка азёр».
Нашы бібліятэкары збіраюць дакументы і матэрыялы для напісання летапісаў сваіх мясцовасцяў, гісторыі развіцця ўсяго рэгіёна. Змястоўныя летапісы складзены ў местачковай і пасялковай Гудагайскіх, Рытаньскай, Варнянскай, Варонскай, Альхоўскай, Кямелішскай, Падольскай, Спондаўскай, Трокеніцкай, Палушскай, Быстрыцкай, Гервяцкай, Дайлідскай, Завідзіненцкай, Лошскай, Міхалішскай, Масцянскай, Рымдзюнскай, Страчанскай, Філіпанскай, Якентанскай бібліятэках, Бабраўніцкай бібліятэцы-музеі. Называюцца яны па-рознаму: «Гонар і слава — па працы», «Літаратурная