• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

    Беларусь-Японія

    Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 400с.
    Мінск 2003
    97.19 МБ
    Францішак Багушэвіч (1840-1900) нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага навета ў сям’і збяднелага шляхціца. Такая шляхта, як піша Г. Кісялёў («Сейбіты вечнага»), па свайму сацыяльнаму стану была нібы «пасярэдзіне паміж сялянамі і панамі». 3 яе выходзілі і дранежныя аканомы ў панскіх маёнтках, і барацьбіты за народную справу. Багушэвіч выбраў апошняе. Скончыўшы ў 1861 г. Віленскую гімназію, ён паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, але за ўдзел ў студэнцкіх хваляваннях быў адтуль выключаны. Член нелегальнага тава­рыства «Пянтковічаў» на Ашмяншчыне (1861-1862). Удзельнічаў у паўстанні 1863 г., быў у ім паранены. Нейкі час, каб пазбегнуць рэпрэсій, жыў на Украіне. У 1884 г. пераехаў у Вільню. Тут паэт жыў на вуліцы Конскай. Захаваўся дом на рагу вуліц Завальнай і Трокскай, дзе ў палацы Тышкевічаў знаходзіўся ў той час акруговы суд. Тут Багушэвіч шмат гадоў працаваў адвакатам. Пра яго судова-адвакацкую практику найлепш расказвюць дакументы. 3 прашэння Міхала Вольскага (нашага земляка з Ашмянскага павета): «Прысяжны павераны п. Багушэвіч вядомы мне сваім цярпеннем і спагадлівасцю выслухоўваць на роднай беларускай гаворцы тых, хто
    звяртаецца да яго за дапамогай у абароне [...] Я, прасіцель, быў бы шчаслівы, калі б выбар выпаў на яго...»
    Захаваўся ў Вільні яшчэ адзін будынак, звязаны з жыццём Багушэвіча, —дом на вуліцы Завальнай, які належаў Зыгмунту Нагродскаму, блізкаму сябру паэта, у якога ён часта бываў. Нагродскі, сын аканома Пілсудскіх, сам пісаў вершы на беларускай мове.
    Ф. Багушэвіч (Мацей Бурачок) — самая буйная фігура ў беларускай літаратуры парэформеннага часу. Шырока вядомы ён як паэт, нразаік, публіцыст. Друкаваўся ў пецярбургскім часопісе «Kraj», дзе пісаў аб кепскім стане віленскіх вуліц, аб цэнах у горадзе, судовых снравах. Адзін артыкул ён прысвяціў злачынству ў нашым «мястэчку Варняны Віленскага наве­та», дзе быў абрабаваны мясцовы доктар Гламбоцкі. У 1898 г. Багушэвіч выйшаў у адстаўку і пераехаў у Кушляны, дзе і памёр. Пахаваны у Жупранах. У Вільні ж, на Бернардзінскіх могілках пахаваны яго брат Апалінарый, на могілках Роса — дзядзька з матчынага боку Аляксандр Галаўня.
    3-ПАД ШЫБЕНІЦЫ МАСКОЎСКАЙ...
    Памятаюць вузкія вулачкі старога горада пра героя беларускага народа «Яську-гаспадара з-пад Вільні». Менавіта так падпісваў свае артыкулы ў «Мужыцкай праўдзе» Кастусь Каліноўскі. 3 яго імем звязаны многія мясціны Вільні. У кастрычніку 1863 г. пад імем Вітажэнца ён пасяліўся ў так званым «гімназічным доме» на Замкавай вуліцы, які прымыкае да касцёла святога Яна. Менавіта ў ім кіраўнік народнага паўстання і быў арыштаваны ў студзені 1864 г.
    На вуліцы святога Ігната (дом № 11) знаходзіцца трохпавярховы бу­дынак кляштара дамініканцаў — месца зняволення Каліноўскага і яго паплечнікаў. Мемарыяльная дошка, прымацаваная ля ўвахода ў кляштарныя муры, — сціплы напамін аб гэтым. Выкананне прысуду палявога суда было прызначана на 13 сакавіка 1864 г. За некалькі дзён да гэтага Каліноўскі папрасіў у сваіх турэмшчыкаў паперу. У надзеі на «чистосер­дечное признание» турэмнае начальства вырашыла просьбу арыштанта задаволіць. Вось тады і ўзніклі вядомыя «Лісты з-пад шыбеніцы», якія былі патаемна перададзены з астрога і хутка разышліся сярод людзей. Напісаны яны былі па-беларуску. А ў паказаннях, на якія так спадзяваліся ўлады, Каліноўскі растлумачыў прычыны, што выклікалі паўстанне. Пакараннем кіраўніку гэтага паўстання было прызначана павешанне. Шыбеніца была збудавана на Лукішскай плошчы, дзе 22 сакавіка 1864 г. прысуд быў выкананы.
    На месцы, дзе стаяла шыбеніца, потым была ўстаноўлена мемарыяль­ная пліта, на якой на польскай мове паведамлялася, што ў чэрвені 1863 г. тут загінуў Зыгмунт Серакоўскі, а ў сакавіку 1864 г. — Кастусь Каліноўскі. Пазней з’явілася новая пліта — на рускай і літоўскай мовах. Яна існуе і
    сёння. Так сталася, што беларускаму герою не знайшлося слоў на яго роднай мове...
    Старажылы Вільні сцвярджаюць, што шыбеніца стаяла непадалёку ад будынка, у якім у савецкія часы знаходзіўся КДБ, а мемарыяльную пліту перанеслі на супрацьлеглы бок таму, што ў цэнтры плошчы ўстанавілі помнік Леніну, і «нравадыр сусветнага пралетарыяту» сваёй выцягнутай рукой указваў якраз на месца, дзе калісьці была шыбеніца. Улады «сочли это совпадение неприемлемым» і перанеслі помнік далей. На сапраўдным жа месцы пакарання Каліноўскага сёння ўстаноўлены помнік ахвярам КДБ. Дарэчы, былы будынак камітэта цянер ператвораны ў музей.
    Пахаваны Кастусь Каліноўскі разам з яшчэ васьмю паўстанцамі на Замкавай гары.
    Віленскія вуліцы і муры старога горада — сведкі і многіх іншых падзей гістарычнага і культурнага жыцця беларускага народа, але разглядзець іх усе ў адной невялікай працы немагчыма. Тут жа яны згаданы таму, што ўсе яны — так ці інакш — увайшлі ў свядомасць I. Гашкевіча. Вільня заставалася для яго, асабліва пасля пераезду ў Малі, адміністрацыйнай і культурнай сталіцай роднага беларуска-літоўскага краю.
    Сяргей Вітушка (Вільнюс)
    АДРАДЖЭНЬНЕ ВІЛЕНСКАГА БЕЛАРУСКАГА МУЗЭЮ I ЯГО СУПРАЦОЎНІЦТВА 3 АСТРАВЕЦКІМ КРАЯЗНАЎЧЫМ ТАВАРЫСТВАМ *
    ПРАДГІСТОРЫЯ
    1944 годзе, калі на доўгі час у Вільні ўсталявалася савецкая ўлада ў выглядзе ЛССР (наогул, трэба нагадаць, што на працягу XX ст. Вільня больш за 10 разоў мяняла сваю дзяржаўную прыналежнасьць), усё грамадзкае беларускае жыцьцё ў горадзе было зьнішчана. Спыніў існаваньне і славуты Віленскі беларускі музэй. Амаль усе ягоныя супрацоўнікі былі рэпрэсаваныя, А. Луцкевіч, У. Самойла, А. Нэканда-Трэпка нават загінулі. Экспанаты музэя тады падзялілі паміж музэямі Літоўскай і Беларускай Савецкіх Рэспублік.
    Аднак беларусы не хацелі зьмірыцца са стратай сваіх скарбаў і, як маглі, спрабавалі захаваць сваю гісторыю. Асобным віленскім дзеячам — П. Сергіевічу, Я. Шнаркевічу, 3. Верас і іншым удалося назьбегнуць высылкі. Пазьней вяртаюцца ў Вільню палітычныя вязьні — Я. Шутовіч, Я. Багдановіч, А. Клімовіч, А. Анішчык, Л. Луцкевіч. Гэтыя самаадданыя грамадзяне пачалі па зярнятку зьбіраць помнікі беларускай гісторыі — фотаздымкі, кнігі, дакуманты. Пісаліся ўспаміны і гістарычныя нарысы. Прычым гэта ўсё рабілася над пагрозаю новых рэпрэсіяў за «буржу­азны нацыяналізм». Такім чынам. гэтае пакаленьне ўзнавіла беларускую музэйную традыцыю ў выглядзе прыватнага зьбіральніцтва.
    Неўзабаве навукоўцы, мастакі, літаратары з БССР пачалі адкрываць для сябе беларускую Вільню. А. Ліс, А. Мальдзіс, У. Караткевіч, 3. Пазьняк і многа-многа яшчэ хто ехалі сюды, каб зь першых вуснаў пачуць праўду пра колішнюю Беларусь. Па сьлядох старэйшых пацягуліся і новыя пакаленьні — «майстроўцы», «талакоўцы». Ад віленскага агеньчыка запаліліся новыя.
    Савецкія ўлады ні ў Вільні, ні ў Мінску не спрыялі адраджэньню тутэйшай беларушчыны. Пра гэта красамоўна сьведчыць
    ’ Па просьбе аўтара пакідасм правапіс тарашксвіцай.
    хаця б факт з музэем Я. Коласа — яго сваякі падарылі дзяржаве мэмарыяльны дом і рэчы, у 1960 г. урад Літвы прыняў пастанову пра арганізацыю музэю — а ў выніку дом аказаўся разбуравы, пляц зямлі прыватызаваны, рэчы перададзены літоўскаму музэю.
    У часе т. зв. «перабудовы», на этапе адраджэньня незалежнасьці Літвы і Беларусі, пачаліся больш актыўныя захады, каб аднавщь музэй. Для віленскіх беларусаў — захавальнікаў музэйнай традыцыі — адкрылася магчымасьць засноўваць свае інстытуцыі, выступаць у СМІ — было створана некалькі грамадзкіх арганізацый, дзяржаўныя школа, кафедра ва унівэрсітэце, праграмы на радыё і тэлевізіі. Патрабаваўся і музэй. Таварыства беларускай культуры распрацавала канцэпцыю яго адраджэньня ў выглядзе літоўскай дзяржаўнай установи — быў спадзеў на тое, што ўдасца вярнуць хаця б частку экспанатаў музэю I. Луцкевіча. Вось ужо на працягу 14 гадоў Таварыства беларускай культуры спрабуе рэалізаваць тэты варыянт — было многа лістоў, камісіяў, перамоваў і на грамадзкім, і на міждзяржаўным узроўнях — безвынікова. Ня хоча Літва нічога вяртаць, бо ў ёй прыняты закон пра музэі, які забараняе вяртаньне іх каштоўнасьцяў бы­лым уладальнікам. У гэтай сітуацыі частка былых удзельнікаў выйшла з ТБК і заснавала новую грамадзкую арганізацыю — Віленскі беларускі музэй імя 1. Луцкевіча. Законы дэмакратычнай Літвы не забараняюць нам гэтага. Для рэалізацыі намі распрацавана наступная канцэпцыя.
    ІДЭЯ I СТАТУС
    ільня была, ёсьць і будзе адным з цэнтраў беларускай гісторыі. Тут мусіць існаваць адмысловая беларуская ўстанова дзеля таго, каб дасьледаваць старажытную гісторыю і фіксаваць сучасны працэс. Гэтая ж установа мусіць надежным чынам прэзэнтаваць у грамадстве гістарычныя веды. Дзеля гэ­тага мы, грамада заснавальнікаў, адраджаем Віленскі беларускі музэй (ВБМ), які ёсьць самастойнай грамадзкай установай, зарэгістраванай у Літоўскай Рэспубліцы.
    Прадметам дасьледваньня ВБМ будзе гісторыя Беларусі ва ўсіх ейных аспэктах. Улічваючы месцазнаходжаньне, спэцыялізацыяй стане гісторыя Вільні і гісторыя ўзаемаадносінаў зь літоўцамі, палякамі, габрэямі ды іншымі народам! краю. Вільня з усімі ейнымі помнікамі і традыцыямі — самы каштоўны «экспанат» нашага музэю.
    ПЕРАЕМНАСЬЦЬ ТРАДЫЦЫІ
    Вільню насялялі і насяляюць многія народы. Гістарычныя помнікі, якімі багаты наш горад, належаць таксама і нам — беларусам.
    Існуе старажытная віленская музэйная традыцыя — каштоўныя памятныя рэчы зьберагаліся ў дзяржаўных і царкоўных скарбах, у прыватных
    уладаньнях. Пазьней гістарычныя помнікі пачалі зьбіраць спэцыяльныя установи — Віленскі музэй старажытнасьцяў Віленскі центральны архіў старажытных актаў, бібліятэка Віленскага унівэрсітэту і іншыя. Асобна трэба вылучыць Музэй імя Івана Луцкевіча. Ён адыграў выключную ролю ў фарміраваньні беларускай нацыянальнай самасьвядомасьці.
    Сваю дзейнасьць мы разумеем як працяг віленскай музэйнай традыцыі і таму падкрэсьліваем: мы ня проста ствараем — мы адраджаем Віленскі беларускі музэй.
    ГРАМАДЗКАЯ ПАТРЭБА ПРАЕКТУ
    Вільня як музэй заўсёды была і застаецца запатрабаванай беларускім грамадствам —жыхарамі Рэспублікі Беларусь, беларусамі Літвы, беларус­кай эміграцыяй.
    Дзейнасьць ВБМ адрасавана ўсяму грамадству — навукоўцам і навучэнцам, элітам і люду паспалітаму.
    ГІаміж літоўскім і беларускім грамадзтвам існуе пэўны «гістарычны канфлікт» — вядуцца спрэчкі адносна спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. Наш музэй мусіць стаць месцам дыялёгу і супрацоўніцтва гісторыкаў дзвюх краінаў. На аснове аб’ектыўных навуковых ведаў ён будзе ўплываць на фарміраваньне грамадзкай сьвядомасьці, выхоўваць навагу да нацыянальных традыцыяў, спрыяць наразуменьню між народамі.