Беларусь-Японія
Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
Астравеччына», «Мая Бацькаўшчына», «Спадчына», «Героі — нашы земляк!», «Роднай зямлі жывыя галасы».
Многія бібліятэкары з веданнем справы і захапленнем збіраюць фальклор сваёй мясцовасці — прыпеўкі, загадкі, казкі, легенды. Гэтая іх праца заслугоўвае навагі і ўдзячнасці таму, што з кожным годам радзеюць шэрагі носьбітаў цудоўнай фальклорнай снадчыны нашага раёна. I каб не згубілася гэтае каштоўнае багацце над таўшчынёй гадоў, каб народнае слова не забылася, а жыло, неабходна сабраць яго, перадаць у маладыя рукі і зберагчы.
У апошнія гады распачата работа па напісанню гісторыі бібліятэк. Гэта таксама цікавы і натрэбны накірунак работы.
3 ліпеня 2002 г. Бабраўніцкая бібліятэка ператворана ў бібліятэку-музей. Там сабраны багаты этнаграфічны матэрыял: нрылады працы, побыту беларускіх сялян. Гэта дае магчымасць глыбей і цікавей расказваць аб гісторыі роднага краю і яго людзях.
Гады, дзесяцігоддзі мінаюць, многія падзеі і факты становяцца здабыткам гісторыі. Але пра іх трэба помніць, іх трэба ведаць. Усё вядзе да таго, што бібліятэкі павінны стаць скарбніцамі бясцэнных дакументаў, матэрыялаў, звестак аб мінулым нашай малой радзімы. I нам належыць усяляк папаўняць гэтыя скарбніцы.
Ганна Чакур (Астравец, Беларусь)
БЕЛАРУСКІЯ МЯСЦІНЫ СТАРАЖЫТНАЙ ВІЛЬНІ ЧАСОЎ ГАШКЕВІЧА
Па мерках сучаснага мегаполіса Астравец — прыгарад Вільні.
I нам, астраўчанам, тэты горад блізкі не толькі ў тэрытарыяльным сэнсе. 3 пэўнай доляй сур’ёзнасці можна сказаць, што ўсе мы раслі ў дызель-цягніку «Гудагай Вільнюс». Вось толькі цікавасць да яго ў жыхароў Астравеччыны заўсёды насіла некалькі, так бы мовіць, гастранамічны характар. Між тым Вільня — скарбонка гісторыі і не толькі літоўскай ці іюльскай, але і нашай, беларускай.Так што мэта гэтай працы — аднавіць статус-кво знаёмым з дзяцінства мурам і вуліцам Старога горада. Зірнуць на яго тымі вачыма, якімі мог глядзець, бываючы ў Вільні, Гашкевіч. 3 Маляў ён сюды прыязжаў абавязкова. Не мог не прыязжаць.
ВОСТРАЯ БРАМА
Вільні ёсць шмат прыгожых будынкаў, плошчаў, вуліц — старажытных і сучасных — і ўсё ж бяру на сябе смеласць сцвярджаць, што сэрца горада б’ецца ў Вострай браме. Менавіта адсюль пачынае сваю вандроўку па горадзе кожны прыезджы. Гэтак жа, як і кожны гараджанін, што ў мітусні бягучых дзён заўсёды знойдзе час на наведванне святога месца — тут думаецца, адчуваецца, дыхаецца нашмат глыбей, чым дзе б тое ні было.
У канцы XV ст. магістрат і гарадская абшчына Вільні, каб процістаяць набегам крымскіх татар і ваяўнічым заляцанням маскоўскіх князёў, прынялі рашэнне набудаваць вакол горада сістэму абарончых ўмацаванняў. Урачыстая закладка сцяны адбылася 23 красавіка 1498 г. У яе будаўніцтве прымалі ўдзел не толькі гараджане — тут працавалі муляры і вапнікі з Гародні, далакопы і цесляры з Любчы, Валожына, Ашмян... Не абышлося, ведама, і без майстроў з Астравеччыны. Аб умовах будаўніцтва мы можам меркаваць хаця б па жартоўнаму праклёну, які захаваўся да нашых дзён: «А каб табе ў Вільні ўвесь век горы капаці!» Закончылася будаўніцтва ў 1522 г., калі сюды якраз
толькі што прыехаў з Прагі Францыск Скарына. У крапасной сцяне мелася дзесяць брам: Віленская, Тройская, Татарская, Спаская і г. д. Але да нашых дзён захавалася толькі адна, званая Медніцкай, таму што ад яе пачынаўся шлях да мястэчка Меднікі. Сёння гэтая брама вядомая над назван Вострая. На атыку брамы — Пагоня, выява герба Вялікага Княства Літоўскага. Стагоддзі віравалі навокал войны, здрады, руйнаваліся і махі, нашмат навейшыя, а вастрабрамскія «ваякі на грозных канях» выстаялі. I па-ранейшаму:
У белай пене праносяцца коні — Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
Да Вострай брамы з боку горада ў канцы XVIII ст. была дамуравана капліца. Тысячы пілігрымаў з розных куткоў свету нрыязджаюць сюды штогод. Прыязджаюць, каб пакланіцца Маці Божай Вастрабрамскай — цудатворнаму абразу, які знаходзіцца тут. У невялічкім памяшканні, дзе змешчаны абраз, ніколі не бывае бязлюдна. Ён шануецца не толькі католікамі, але і нраваслаўнымі, уніятамі, а значыць, мог шанавацца і Гашкевічам.
Неяк вясной, цёплым майскім вечарам мы з сястрой прагульваліся па вулачках Старога горада. Цемра ўжо пачала атульваць Вільню сваім покрывам, але людзі, радуючыся вясне, не спяшаліся вяртацца ў свае кватэры. Наадварот — ад катэдры да царквы Святога Духа нам давялося ісці ў густым натоўпе. А ля Вострай брамы наогул упёрліся ў чужыя спіны —далей ніхто не ішоў. Спрабуючы разабрацца, у чым справа, услед за маімі выпадковымі суседзямі падымаю галаву ўгору і... заміраю на месцы: сярэдняе вялікае акно Вастрабрамскай капліцы расчынена насцеж, і ў яго цёмным праёме ззяе абраз Марыі Панны... Промні нябачных пражэктараў высветлілі твар Найсвяцейшай, зрабілі яго рэльефным і жывым, прыапушчаныя вейкі Марыі ўзняліся — і вочы ажылі... Вясна. Ноч. Густая цеплыня, напоеная заблукаўшым сярод муроў пахам бэзу. I Маці Божая, якая ў гэтую хвіліну — толькі для мяне. Для кожнага з нас паасобку... 3 тае ночы я ведаю прадчуванне раю.
БАЗЫЛЬЯНСКІЯ МУРЫ
Адарога ідзе далей. Уніз. Непадалёку ад філармоніі нас ужо зачакалася яшчэ адна брама, яшчэ адзін прыгожы помнік віленскай архітэктуры, збудаваны ў стылі ракако, — вароты ў былы уніяцкі кляштар ордэна базыльянаў, які звычайна называюць проста Базыльянскія муры. На іх павінен быў звярнуць увагу Гашкевіч, які паходзіў з уніяцкай сям’і.
Гісторыя муроў вельмі даўняя. Яны бадай што равеснікі сталіцы. Прынамсі, пра тое сведчыць табліца, умураваная ў сцяну царквы святой Тройцы, якая знаходзіцца ў панадворку кляштара: «На месцы гэтага храма,
у былой калісь дуброве, у палове XIV ст. прынялі пакутніцкую смерць за Праваслаўную Хрысціянскую веру святыя пакутнікі Літоўскія, Віленскія цудатворцы — Антоній, Іаан і Яўстафій». А над дошкай, у спецыяльнай нішы, — фрэска з выявамі святых. Праўда, разгледзець сюжэт фрэскі складана — час і надвор’е яе не пашкадавалі.
Лічыцца, што віцебская княжна Алена, першая жонка князя Альгерда, запрасіла пакутнікаў (ранейшыя, паганскія імёны цудатворцаў — Кумец, Круглец і Няжыла) у Вільню з мэтай пранаведаваць праваслаўе. За што іх забілі, сёння цяжка сказаць дакладна, але Улляна, другая жонка Альгерда, на месцы гібелі пакутнікаў загадала збудаваць царкву і кляштар (у той час драўляныя).
Потым, ужо ў пачатку XVI ст., вялікі гетман княства, князь Канстанцін Астрожскі, як падзяку Богу за перамогу літоўскага войска над маскоўскім (Орша, 8 верасня 1514 г.) вырашыў на месцы старых драўляных будынкаў двух цэркваў — святога Мікалая і Святой Тройцы разам з кляштарам — збудаваць новыя мураваныя, якія захаваліся да нашых дзён.
Пасля Брэсцкай царкоўнай уніі (6-9 кастрычніка 1596 г.), калі ўзнікла ў Беларусі уніяцтва, загадам караля Жыгімонта III царква разам з кляштарам былі перададзены уніяцкаму ордэну базьільянаў (1608). 3 тых часоў за гэтым архітэктурным ансамблем і замацавалася назва Базыльянскія муры. Па сутнасці, яны былі культурным цэнтрам беларускага насельніцтва тагачаснай сталіцы ВКЛ — тут дзейнічалі школа, бальніца, гіазней — друкарня.
XIX ст. — няпросты час для Вільні. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай горад увайшоў у склад Расійскай дзяржавы. Вядома, такія перамены не маглі не адбіцца на віленскім жыцці. Новая ўлада імкнулася пераўтварыць Вільню, якая, дарэчы, у той час была трэцім па велічыні горадам пасля Масквы і Санкт-Пецярбурга, у звычайны цэнтр правінцыі, пазбавіць яе самабытнасці, прышчапіць свае традыцыі, каларыт, уклад жыцця. Многія храмы зачыняліся, некаторыя (як, напрыклад, каталіцкі касцёл святога Казіміра) перабудоўваліся ў праваслаўныя.
Не абмінула «чаша сия» і Базыльянскія муры — часткова яны сталі выкарыстоўвацца як астрог. Калі была раскрыта дзейнасць патрыятычна настроенай моладзі — студэнтаў Віленскага універсітэта (філаматаў і філарэтаў), многія з іх адбывалі пакаранне ў гэтых мурах. Сярод іх быў і сын беларускай зямлі, класік польскай літаратуры Адам Міцкевіч. Менавіта тут ён лакалізаваў дзеянне сваёй знакамітай драмы «Дзяды». «Цэлю» (камеру) свайго аўтабіяграфічнага героя Конрада паэт абяссмерціў. У памяць пра А. Міцкевіча ля увахода ў кляштар устаноўлена мемарыяльная дошка.
Нельга не прыгадаць, што пазней, ужо ў пачатку XX ст., у Базыльянскіх мурах дзейнічалі праваслаўная семінарыя і (нейкі час) прыватная жаночая гімназія Нядзюравай і Райсмілер. У гэтай гімназіі, дарэчы, вучылася знакамітая Паўліна Мядзёлка, акторка, грамадская дзяячка, сяброўка Янкі
Куналы. А ў семінарыі адным з выкладчыкаў быў Іван Луцкевіч, які, нягледзячы на пільны нагляд начальства, чытаў вучням лекцыі аб беларусах і беларускім адраджэнні.
Па ініцыятыве I. Луцкевіча ў Базыльянскіх мурах неўзабаве начала працаваць першая ў Вільні Беларуская гімназія. Яе афіцыйнае адкрыццё адбылося 4 студзеня 1919 г. (зачынена была ў 1944 г.). Тут працавалі многія таленавітыя выкладчыкі-беларусы, сярод якіх годнае месца займае Максім Гарэцкі.
Варта прыгадаць, што ў той жа час у мурах дзейнічаў беларускі прытулак для дзяцей-сіротаў, які арганізаваў ксёндз Адам Станкевіч, вядомы пісьменнік, грамадскі дзеяч, нарэшце, наш сусед — выхадзец з Ашмяншчыны. Тут таксама месціўся Віленскі беларускі музей, знакаміты сваімі багатымі экспазіцыямі, а таксама бібліятэка.
Сёння Базыльянскія муры знаходзяцца ў заняпадзе. Праўда, у кляштар зноў вярнуліся манахі, але ўкраінскія. Іх няшмат — усяго чацвёра, і сваімі сіламі былую славу ім не адрадзіць. Каб неяк жыць, манахі здаюць частку будынка над офісы розным фірмам.
СКАРЫНАЎСКІ ДВОРЫК
Калі ад Базыльянскіх муроў пайсці яшчэ далей, за ратушу, злева па Дзіджоі (Вялікай) вуліцы будзе дом з мемарыяльнай дошкай на літоўскай і беларускай мовах у гонар Францыска Скарыны. Тут знаходзілася яго друкарня. Першы раз ён пабываў у Вільні ў 1510-х — прыязджаў, каб заручыцца падтрымкай суайчыннікаў. Вярнуўся сюды ў пачатку 1520-х ужо вядомым друкаром — у Празе да гэтай пары паспеў надрукаваць больш за 20 кніг. Жыць Скарына стаў у доме на рагу вуліц Шкляной і Вялікай. Дамок, збудаваны ў канцы XV пачатку XVI ст., як мяркуюць гісторыкі, належаў тагачаснаму бурмістру Вільні Якубу Бабічу (па прозвішчу апошняга таксама няцяжка вызначыць яго беларускія карані).