Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Што тычыцца звестак аб даваенным жыцці Гудагая, то яны ўзяты нам!, па-першае, з успамінаў старажылаў, а па-другое, з кнігі, выдадзенай у 1930 г. у Вільні, — «Dziennik zjazdu gospodarczego w Oszmianie». I хоць непасрэдна Гудагай там не згадваецца, але ж нашы землі тады належалі да Ашмянскага павета. I той глыбокі гаспадарчы крызіс, аб якім гаварылі ўдзельнікі з’езда, панаваў і тут. 3 болем за лёсы свайго пакалення ўспамінаюць тыя
часы людзі, што маюць цяпер вельмі паважны ўзрост. Аднак выстаўка, падрыхтаваная да з’езда, сведчыла аб тым, што нашы прадзеды клапаціліся тады аб паляпшэнні гатункаў збожжа, што добрыя вынікі мелі леснікі (гаёвыя), якія ўжо ў той час вялі барацьбу са шкоднікамі лесу, а драўніну рыхтавалі на экспарт; што добра радзіў лён. А вырабы ткачих, вышывальшчыц, вязальшчыц занялі на выставе цэлы пакой.
Перадваенны Гудагай — гэта вёска з 40 дамамі. Была тут свая школасямігодка, практыкаваў фельдшар, былі свой клуб, пошта, невялікая пажарная каманда. Нам падаўся цікавым той факт, што ўдзельнікі з’езда ў 1930 г. толькі абмяркоўвалі питание аб пабудове школы ў адміністрацыйным цэнтры — у Ашмянах, а ў Гудагаі ўжо з 1920 г. працавала школа-сямігодка, якую на свае сродкі выбудаваў пан Свяцінскі, пра што сведчаць старажылы. На жаль, нам не ўдалося знайсці нашчадкаў гэтага дабрадзея, хаця ведаем, што яны цяпер жывуць у Польшчы.
Да 1939 г. навучанне ў школе вялося на польскай мове, аб чым свед­чаць экспануемыя ў музеі пасведчанні аб яе заканчэнні. 3 1939 г., калі наша тэрыторыя ўвайшла ў склад СССР, навучанне вялося на рускай мове, а ў час вайны — наваг на нямецкай. Але недзе ў 1943 г. школа была ператворана ў лагер для ваеннапалонных. Нямецкія ўлады тады вырашылі будаваць дру­гую каляіну чыгункі; сюды начал! звозіць як рабсілу ваеннапалонных, месцам іх начлегу стала школа. Тых, хто не вытрымліваў цяжкай працы і голаду і паміраў, скідвалі ў роў праз дарогу ад школы. Пазней усе яны былі пахаваны ў брацкай магіле, на якой цяпер узведзены абеліск. На жаль, большасць з пахаваных там да сённяшняга дня застаюцца безыменным!.
3 радасцю мы ўспрынялі і той факт, што ў кароткі пасляваенны час нашу школу ўзначальваў вядомы цяпер у свеце археолаг, доктар гістарычных навук, прафесар Георгій Штыхаў.
Пасляваенны, савецкі час нашай зямлі звязаны з жыццём у калгасах. Усе жыхары навакольных вёсак і частка жыхароў Гудагая сталі калгаснікамі. 3 болем успамінаюць людзі 1950-я і пачатак 1960-х гг., калі яны працавалі за працадзень, які матэрыяльна зусім не забяспечваўся, калі даводзілася разрывацца паміж знясільваючай ручной працай у калгасе і мізэрным уласным кавалачкам зямлі. Затым 1970-я, 1980-я гг. прынеслі адносны дабрабыт. А гады перабудовы зноў вярнулі людзей да праблем пачатку стагоддзя: сацыяльнай палярызацыі, невылечных хвароб, незадаволенасці існуючым станам рэчаў.
Станция Гудагай за апошнія дзесяцігоддзі вельмі разбудавалася, ператварылася ў пасёлак з тысячным насельніцтвам. 3 1991 г. тут дзейнічае новая сярэдняя школа, дзе вучацца 417 вучняў, працуе больш за 30 настаўнікаў. Ёсць дзіцячы садок, фельчарска-акушэрскі пункт (ФАН), добра ўкамплектаваная бібліятэка, клуб. На тэрыторыі пасёлка размешчана аптовагандлёвая база, ёсць свая нарыхтоўчая кантора, каўбасны цэх, філіял дрожджавага завода. Працуюць філіял Лідскай аўтабазы і базы прадпрыемства
«Сельгасхімія». Ёсць у пасёлку шэсць дзяржаўных і чатыры прыватныя магазіны. Чыгуначны вакзал штодзённа абслугоўвае сотні пасажыраў, чыгуначная станцыя прымае або прапускае дзесяткі грузавых цягнікоў. Усе гэтыя ўстановы і прадпрыемствы забяспечваюць дарослае насельніцтва працоўнымі месцамі як жыхароў Гудагая, так і ўсяго рэгіёна.
Гэта толькі абмежаваны, кароткі экскурс у матэрыяльны стан рэчаў нашых мясцін — зямлі Гудагайскай. Нічым звышасаблівым тут мы не выдзяляемся. I, напэўна, не было б самога музея, калі б не існаваў другі план нашага жыцця — духоўны.
Можна меркаваць, што некалі касцёл стаў цэнтрам духоўнасці Гуда­гайскай зямлі, распаўсюджваючы вакол аўру. I тэты свет духоўнасці асабліва яскрава ўвасобіўся ў таленавітых людзях, якія нарадзіліся або жылі ў нашых мясцінах. Іх імёны назаўсёды ўпісаны ў гісторыю культуры не толькі нашага раёна і нават не толькі нашай краіны.
Па-першае, гэта трое мастакоў. Зямлі Гудагайскай цяпер належыць імя Льва Дабжынскага. Ураджэнец Пецярбурга, мастацкі талент ён шліфаваў у Віленскім універсітэце, але жыў у маёнтку свайго дзеда-сенатара ў в. Лоша. Тут маляваў свае пейзажы і партрэты. Тут знайшоў і свой апошні прытулак. Наогул, зямны шлях яго вельмі кароткі. Але паспеў ён зрабіць многае: пасмяротная выстаўка яго твораў склала 149 палотнаў. А сястра мастака, Надзея Бітэль-Дабжынская, у лісце да А. Мальдзіса паведамляла, што 373 яго карціны былі перададзены на захаванне жыхару Вільні. На жаль, толькі 12 з іх былі вернуты сястры, а ў нас на Астравеччыне ёсць толькі копіі алоўкавых эскізаў, зробленых рукой мастака. Зусім нядаўна мы атрымалі фотаздымак з «Аўтапартрэта» Л. Дабжынскага, падараваны адным з нашых землякоў з Гданьска. Аднак некалькі захадаў, пакуль безвыніковых, зрабілі мы, каб хоць нешта са спадчыны мастака вярнуць у край яго апошняга прытулку, дзе аб ім помняць і дбаюць аб ушанаванні яго імя, тым больш што была адпаведная дамоўленасць у А. Мальдзіса з Н. Бітэль-Дабжынскай, на жаль ужо нябожчыцай (яна была доктарам медыцыны, пісьменніцай).
Эўгеніюш Мальдзіс нарадзіўся ў 1930 г. у в. Расолы. Нейкі час ён вучыўся ў нашай школе. А пасля вайны апынуўся разам з маці ў гюльскім горадзе Хошчна. У час вучобы ў Познаньскай мастацкай акадэміі сфарміраваўся яго талент графіка. Пакуль толькі даведнік «Культура зямлі Астравецкай» з артыкулам аб ім ды «Каталог» з выставы яго твораў экспануюцца ў нашым музеі. Але мы не губляем надзеі, што сам мастак або члены яго сям’і ўрэшце адгукнуцца на наши лісты, а экспазіцыя нашага музея папоўніцца новымі экспанатамі.
Імя трэцяга нашаі а земляка, мастака Алеі а Драбышэўскага, цяпер добра вядома ў культурным асяроддзі Беларусі. Мастак меў чатыры персанальныя выстаўкі. Буйнейшыя часопісы краіны звяртаюць увагу на яго творчасць. Альбом рэпрадукцый А. Драбышэўскага знаходзіцца ў бібліятэках
розных краін Еўропы і ЗША. Яго прасветленыя, насычаныя пейзажы абуджаюць патрыятычныя пачуцці ў гледачоў. Мастацтвазнаўца Галіна Багдановіч зазначыла: «Хараство яго карцін — гэта тое хараство, якое жыве, дыхае, акаляе яго з дзяцінства ў Гудагаі». Творчая памяць мастака да дробязяў узнавіла на карцінах «Двор маленства», «Родны кут. Гудагай» вясковую рэчаіснасць 50-60-х гадоў. I ці можна яскравей расказаць дзецям аб любові да сваёй зямлі, чым гэта зрабіў пэндзаль мастака?! Наогул, зямля наша не бяднее на адораных талентам і густам людзей. Менавіта таму так шырока развіта ў нас разьбярства, саломапляценне, вышыўка.
Манаграфічная частка нашага музея звязана з жыццём і дзейнасцю прафесара Мальдзіса. I не дзіва, бо на сённяшні дзень няма больш значнай асобы сярод нашых сучаснікаў-землякоў. А. Мальдзіс — нрафесар, доктар філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай нрэміі Беларусі, польскіх узнагарод. Па прызнанню Біяграфічнага цэнтра Кембрыджскага універсітэта — чалавек 1997 года. Стваральнік і першы дырэктар Навукова-асветнага цен­тра імя Ф. Скарыны ў Мінску, ён разам з аднадумцамі рэанімаваў цэлыя пласты беларускага культурнага жыцця.
ГІрэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, ён адшукаў і аб’яднаў тых, хто цікавіцца нашай краінай. У музеі ёсць матэрыялы, якія сведчаць нра шырокія кантакты прафесара Мальдзіса з беларусістамі і беларусамі свету. Прыгадаю, што гэта навуковец, пісьменнік, аўтар кніг, каля тысячы публікацый, у тым ліку на дзевяці замежных мовах. Нарадзіўся ён у в. Расолы, наведваў Гудагайскую школу. Таму ён — таксама з глыбіняў духоўнасці гэтай зямлі. Таму прысвечаная яму экспазіцыя арганічна ўпісалася ў наш музей. Зразумела, што А. Мальдзіс, дасведчаны і ўлюблёны ў сваю Астравеччыну, накіроўвае нашы краязнаўчыя ношукі. Менавітатаму нашы экспазіцыі пашыраюцца. Да прыкладу, зусім нядаўна наша музейная скарбніца папоўнілася матэрыяламі пра Надзею Бітэль-Дабжынскую, сястру згаданага мастака. Перад наведвальнікамі музея паўстае постаць так­сама адоранай асобы, аўтара кнігі, пабудаванай на ўспамінах аб перадваенным жыцці рэгіёна, клапатлівай сястры, нашчадка слаўнага роду, звязанага з Л. Талстым.
За некалькі месяцаў існавання музея прайшлі аглядныя экскурсіі для старшакласнікаў, іх бацькоў, удзельнікаў абласнога семінара намеснікаў старшыняў райвыканкамаў. Тэматычныя экскурсіі праведзены з вучнямі малодшых і сярэдніх класаў. Гасцямі нашага музея былі мясцовыя краязнаўцы, госці з Польшчы.
Такім чынам, створаны намі музей не пустуе, а значыць, наша праца, намаганні адміністрацыі школы не былі дарэмнымі.
Іван Драўніцкі
(в. Камарова Мядзельскага р-на, Беларусь)
ЯНКА КУПАЛА I ПАЎЛІНА МЯДЗЁЛКА
НА АСТРАВЕЧЧЫНЕ
Зверасня 1952 г. па червень 1953 г. я кватараваў (быў «на стале») у сям’і Хадорскіх з вёскі Казаноўшчына. Гаспадары, Эмілія Феліксаўна (1882 г. н.) і Франц Іосіфавіч (1873 г. н.), згадалі тады мне аб прадстаўленні (канцэрце), якое наладзілі ў 10-х гг. мінулага стагоддзя госці з Вільні і мясцовая моладзь. Памяць Эміліі Феліксаўны не захавала звестак пра год і месяц падзеі, але ўскосныя іх заўвагі даюць магчымасць амаль дакладна ўстанавіць, калі гэта адбылося. Гаспадыня ўспомніла, што прыязджалі з прадстаўленнем «перад самай вайной». Вядома, што Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Значыць: год 1914, да 1 жніўня. Жанчына згадвала яшчэ, што мясцовыя дзяўчаты і госці хадзілі тады на Баранскае возера «варажыць» — кідаць вянкі. Таму можна меркаваць, што ўсё адбывалася ў канцы чэрвеня — на Купалле, ці на Яна, як гавораць на Клюшчаншчыне.
Што з Вільні збіраюцца прыехаць госці з прадстаўленнем, ведалі з вясны. Таму рыхтаваліся. Калі настаў прызначаны дзень, па артыстаў паехалі на чыгуначную станцыю Гелядня на лепшых конях, запрэжаных у брычкі і «карафажкі». Коням у грывы ўплялі каляровыя стужкі, на шыі надзелі званочкі-шаргуны, сядзенні заслалі даматканымі перабіранымі посцілкамі.
Моладзь гасцей сустрэла на пляцы перад клюшчанскім касцёлам. Ладзіць прадстаўленне вырашылі ў гумне Смаленскага, бо клуба ці вялікай хаты, каб умясціць шмат людзей, у мястэчку не было, а на двары стаяла моцная спёка. У прадстаўленні прымалі ўдзел «віленчукі», а сярод іх былі Янка Купала і Паўліна Мядзёлка, а таксама мясцовыя хлопцы і дзяўчаты, што вучыліся ў Вільні: Альбін і Кастусь Стаповічы з Бараняў. Эля Мядзвецкая з Клюшчан і іншыя. Паказалі ўрывак з камедыі Я Купалы «Паўлінка», дэкламавалі вершы, спявалі песні.