Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Пасля заканчэння савецка-польскай вайны Мар’ян вярнуўся ў гімназію, на выдатна здаў усе экзамены і ў студзені 1921 г. паступіў у Віленскі універсітэт імя Стафана Баторыя на аддзяленне выяўленчага мастацтва. Там яму пашчасціла вучыцца пад кіраўніцтвам прафесара Фердынанда Рушчыца, аднаго з найвыдатнейшых мастакоў, якіх нарадзіла беларуская зямля.
У 1923 г. М. Богуш-Шышка як адзін з самых здольных студэнтаў атрымаў ад універсітэта стыпендыю, якая дазволіла яму прадоўжыць вучобу ў Кракаўскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Восенню 1923 г. Мар’ян адправіўся ў старажытную сталіцу Польшчы. У той час Кракаўская акадэмія лічылася адной з лепшых навучальных устаноў Еўропы. Дыпломная праца «Укрыжаванне» стала плёнам чатырох гадоў вучобы ў Кракаве. Пазней мастак неаднаразова будзе вяртацца да той жа тэмы — яна стрыжнем пройдзе праз усю яго творчасць.
У 1927 г., абараніўшы дыплом, Мар’ян паехаў працаваць настаўнікам у невялікі палескі горад Кобрын. Так адкрылася яшчэ адна беларуская старонка ў жыцці мастака. Богуш-Шышка ехаў працаваць у школу з акрэсленай культурнай місіяй — выхоўваць любоў да ўсяго прыгожага, вучыць мастацкаму бачанню света. Ён лічыў, што для дзяцей, якія жывуць у правінцыі, яно будзе недаступна. Але мастака чакала фенаменальнае адкрыццё. Богуш-Шышка ўспамінаў пазней, што калі ён прыехаў у Кобрын і ўбачыў,
4Sienkiewicz J. W. Marian Bohusz Szyszka: Zycie i tworczosc 1901-1995. Lublin, 1995. S. 20.
як дзеці могуць маляваць, то зразумеў, што не ён будзе там настаўнікам, а дзеці5. Менавіта гэтае адкрыццё аказала вялікі ўплыў на яго асабістае мастацкае ўспрыняцце свету і раскрыла нерад і.м новыя далягляды ў педагагічнай дзейнасці. Дзіцячы жываніс настолькі ўразіў Мар’яна, што вялікую колькасць малюнкаў ён забраў з сабой, а частку з іх выставіў на кон­курсе «Дзіцячае мастацтва», які адбыўся ў 1934 г. у Варшаве.
Кобрын мастак пакінуў у 1929 г. і разам з жонкай Соф’яй пераехаў на Балтыйскае ўзбярэжжа, жыў у Гданьску і Гдыні. У 1933 г. у іх нарадзіўся сын Анджэй. У Гдыні Богуш-Шышка правёў каля дзесяці год: там ён працаваў над новымі творамі, чытаў лекцыі. У гэты перыяд Мар’ян пісаў шмат партрэтаў, нарэшце скончыў сваю вялікую кампазіцыю «Укрыжаванне». У яго было шмат вучняў. Адначасова Богуш-Шышка працягваў займацца матэматыкай. Ад першай персанальнай выстаўкі, якая прайшла ў Гданьску ў 1932 г., да пачатку Другой сусветнай вайны ў яго адбылося васемнаццаць выставак, самая вялікая з іх — у студзені 1939 г. у сталіцы Польшчы.
ГІэўны час Богуш-Шышка наведваў вольным слухачом Акадэмію прыгожых мастацтваў у Варшаве, у 1935 г. атрымаў диплом па жывапісу і малюнку, здаў дзяржаўны экзамен на права выкладання выяўленчага мастац­тва ў школе. У тым жа годзе быў прызначаны настаўнікам матэматыкі і мастацтва ліцэя ў Гданьску, дзе і заставаўся працаваць да пачатку вайны.
Ідылія сямейнага жыцця і поўная магчымасць самавыяўлення ў творчасці — тое, да чаго імкнуўся мастак, здаецца, былі дасягнуты. Але 3040-я гг. XX ст. былі часам новага геапалітычнага перадзелу ў свеце. У Гер­манн ўсталёўваецца фашысцкая дыктатура, жыхары еўрапейскіх краін трапляюць у эпіцэнтр ваенных падзей. 24 жніўня 1939 г. Мар’яна прызвалі на вайсковую службу ва ўзвод марской пяхоты. Першага верасня немцы на­пал! на Польшчу. Пасля кровапралітных баёў 19 верасня пад Гдыняй гюльскія войскі капітулявалі, Богуш-Шышка трапіў у палон. Пяць з паловай гадоў ён нравёў у лагерах на тэрыторыі Германіі. Як ні дзіўна, гэты перыяд у яго жыцці быў даволі плённым. У палоне мастак арганізаваў матэматычны гурток і майстэрню для жывапісцаў. Ён згадвае, што немцы даволі добра адносіліся даяго: забяспечвалі кнігамі, навуковай літаратурай, патрэбнымі матэрыяламі. За гады вайны Богуш-Шышка прачытаў 1782 лекцы! па матэматыцы, даў больш двухсот лекций па гісторыі і тэоры! мас­тацтва, якія наведала агулам каля шасцісот чалавек. Знаходзячыся ў пало­не, мастак зрабіў алоўкам каля 400 партрэтаў сваіх лагерных таварышаў, шмат твораў выканаў фарбамі. Гэты час можна назваць перыядам аналітычнага рэалізму ў яго творчасці. М. Богуш-Шышка згадваў, што як ні парадаксальна, але час, праведзены ў палоне, пераканаў яго, што самы вялікі дар, як! чалавек можа даць іншаму чалавеку, — гэта сяброўства.
5 Strzalka F. О malarzach polskich // Polska mysl. 1978. Nr. 9. S. 4.
Вызваленне прыйшло 2 мая 1945 г. Нямецкі горад Любек, апошняе месца зняволення мастака, трапіў у британскую зону. На працягу трох месяцаў Мар’ян яшчэ заставаўся ў Любеку, займаўся маляваннем. У пачатку жніўня яго стрыечны брат генерал Зыгмунт Богуш-Шышка, камандзір Другога польскага корпуса ў Італіі, прыслаў машыну і забраў да сябе. Больш года Мар’ян правёў над Рымам, дзе па загаду галоўнакамандуючага польска­га войска генерала Уладзіслава Андэрса ўзначальваў мастацкі аддзел у дэпартаменце культуры Другого корпуса. Ён стаў выкладчыкам, навучаў салдат, жадаючых займацца мастацтвам, арганізаваў таксама заняткі па жывапісе сярод кіруючага саставу. За час свайго побыту ў Італіі Богуш-Шышка разам з вучнямі наведаў многія гістарычныя мясціны, пазнаёміўся з помнікамі архітэктуры, славутымі творамі мастацтва італьянскіх майстроў. На гэтыя патрэбы ім выдзялялася ваенная машына, а ўсе расходы польская армія брала на сябе. Час, нраведзены ў Італіі, быў для мастака вельмі важ­ным ■— ён параўноўваў гэтыя пятнаццаць месяцаў да пяці акадэмій мас­тацтва. Наш зямляк пісаў партрэты і кампазіцыі, выстаўляўся ў Рыме і Фларэнцыі. На мастацкім фестывалі атрымаў першы прыз за карціну «Кветкі», выкананую фарбамі, і сярэбраны медаль за малюнак «Галава», выкананы алоўкам.
11	лістапада 1946 г. мастак прыбыў у шатландскі горад Глазго, а праз некалькі дзён пераехаў у Англію. Пераехаў, каб застацца там назаўсёды.
Пазней Богуш-Шышка наніша: «Пытанне, «для чаго існуюць розныя накірункі ў мастацтве», аналагічнае іншаму — «для чаго існуюць розныя характары людскія»6. На нершую частку ён даў той адказ, што кожны істотны кірунак у мастацтве ёсць аднаведнік творчых схільнасцяў дадзенай асобы, пэўнага асяроддзя, канкрэтнай эпохі. На другую частку пытання можна адказаць падобным чынам, бо і кожны чалавек ёсць адпаведнік сваіх творчых здольнасцяў, яго фар.міруе асяродак, час і рэаліі жыцця. Пацвярджэннем таму служыць і лёс самога Богуша-Шышкі — мастака, салдата, матэматыка, настаўніка, тэарэтыка мастацтва, прафесара, грамадзяніна. 1 нашага земляка.
'’Bohusz Szyszka. О sztucc. Londyn, 1982. S. 36.
Юрый Унуковіч (Мінск)
ТРАДЫЦЫЙНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАГА ПАМЕЖЖА КАНЦА XIX ПАЧАТКУ XX ст.
НА ПРЫКЛАДЗЕ АСТРАВЕЧЧЫНЫ
Любое этнічнае памежжа ўяўляе сабой значную цікавасць для этнолага, бо менавіта тут на працягу доўгага гістарычнага перыяду розныя этнічныя трупы знаходзяцца ў найбольш цесным узаемадзеянні. Мяжа паміж двума этнасамі амаль ніколі не бывае суцэльнай і непранікальнай. Таму этнічнае памежжа звычайна з’яўляецца полікультурнай зонай, дзе адбываюцца складаныя этнакультурныя працэсы.
На маю думку, унікальным у гэтым сэнсе памежжам для Беларусі з’яўляецца беларуска-літоўскае — месца сутыкнення роднасных у далёкім мінулым славянскай і балцкай культур, неад’емнай часткай якога з’яўляецца Астравеччына. Насельніцтва яго, стракатае ў нацыянальным плане, даволі часта характарызуецца адсутнасцю дакладна вызначанай самасвядомасці і вялікім змяшэннем у мове і культуры. Тут са старажытных балцкіх часоў, калі толькі распачыналася славянізацыя краю, і да XX ст. — часу утварэння незалежных нацыянальных дзяржаў, фарміраваўся адметны гісторыка-культурны рэгіён. Адной з адметных яго асаблівасцяў было тое, што этнічныя тэрыторыі абодвух народаў тут ніколі не раздзялялі дзяржаўныя межы, што яны заўсёды суіснавалі разам у адных адміністрацыйных адзінках. У дадатак да гэтага, аднолькавыя прыродныя і сацыяльнаэканамічныя ўмовы прывялі да падабенства ўсяго комплексу традыцыйнай культуры рэгіёна.
Як вядома, уздоўж усёй мяжы Беларусі і Літвы, ад паўночнага ўсходу да паўднёвага захаду, цягнецца ланцужок літоўскіх этнамоўных «астраўкоў», размешчаных у беларускім этнічным асяроддзі. Найбольш буйны з іх размешчаны у Астравецкім раёне вакол Гервятаў (т. зв. GerveciQkrastas) і складаецца з некалькіх вёсак (Міцюны, Мацкі, Гальчуны, Рымдзюны, Пелегрында, Гіры, Гудзенікі, Мільцэі, Гайголі і і. д.). Тутэйшае літоўскае насельніцтва здолела захаваць да цяперашняга часу самабытныя культурныя рысы, у якіх замацаваліся як
старажытныя оалцкія рэлікты, так і цэлы шэраг усходнеславянскіх эле­мента}' культуры.
Як і ў беларусаў, галоўнымі гаспадарчымі заняткамі літоўцаў былі земляробства і жывёлагадоўля, дадатковую ролю адыгрывалі промыслы і рамёствы. Іх узровень быў дастаткова высокі. Гэта тлумачыцца тым, што Астравеччына належала да добра асвоенага і шчыльна заселенага рэгіёна Панямоння. Характар земляробства не змяняўся тут стагоддзямі: галоўнымі відамі збожжавых былі з азімых — жыта, а з яравых — авёс. Шырока былі распаўсюджаныя ячмень і пшаніца, у меншай ступені — грэчка, ra­pox, бабовыя, лён, каноплі. 3 гародніны — буракі, капуста, рэпа, цыбуля, часнок, атаксама бульба. Вырошчвалі яблыкі, грушы, слівы, вішні. Пануючай сістэмай земляробства на мяжы ХІХ-ХХ стст. была трохпольная.
Літоўскія земляробы з вопыту ведалі пра значэнне надвор’я для будучага ўраджаю. Да сярэдзіны XX ст. яны па небе, зорках, месяцы, сонцы і дрэвах прадказвалі, якімі будуць зіма і лета, што і калі трэба рабіць.
Выходзячы першы раз сеяць, літоўскі гаспадар апранаў чыстае, часцей за ўсё белае адзенне, кіруючыся павер’ем, што калі сяўба будзе праведзена ў чыстым адзенні, то пасеяны хлеб будзе чыстым і белым 1. Перад тым, як пачаць араць першую баразну, араты цалаваў зямлю, маліўся. Іншы раз казаў: «Дай, Божа, каб добра вырасла» («Duok. Dieve, kad gerai isaugtp»). Пасля вяртання з поля аратага аблівалі вадой, каб ён быў моцным і здаровым2.
Са старажытных часоў асноўнай ворыўнай прыладай як у літоўцаў, так і ў беларусаў была саха (т. зв. «літоўская саха»), 3 пачатку XX ст. распаўсюджваюцца плугі. Пасеянае збожжа баранавалі звычайна драўлянымі баронамі. Найбольш распаўсюджанай была плеценая барана з дубовымі зубамі.
Радаснай падзеяй у жыцці літоўскіх сялян быў пачатак жніва. Жанчыны, перад тым як пачаць работу, маліліся і казалі: «Божа, дапамажы» («Dieve, padek»). Першы сноп перавязвалі ля каласоў — гэта быў гаспадар («gaspodorius», ці «aspodorius»), i заносілі яго дахаты, дзе ён стаяў у час усяго жніва.