Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Сэнс майго жыцця сёння — стварэнне творчай майстэрні пад назван «Гістарычная спадчына», якая займалася б адраджэннем славутых імёнаў Бацькаўшчыны. Гэтую нрапанову ўжо падтрымалі старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКО ў Беларусі У. Шчасны, старшыня Фонду беларускай культуры У. Гілеп, прафесар А. Мальдзіс. Апошні прапанаваў мне ўшанаваць памяць нашых землякоў: нацыянальнага героя Чылі, вучонага, асветніка I. Дамейкі, першага консу­ла Расіі ў Японіі, пісьменніка, асветніка I. Гашкевіча. Гэтую прапанову я ўспрыняў як абавязак перад Радзімай і стаў працаваць над творчым праектам. Хаця я і раней займаўся мецэнацтвам, але без такога запалу. Тут жа я вырашыў усе свае веды і талент накіраваць на адраджэнне нацыянальнай і гістарычнай спадчыны Беларусі. Таму з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння I. Дамейкі, якое широка адзначалася ў Беларусі пад эгідай ЮНЕСКО, мной былі выкананы і ўстаноўлены тры памятныя знакі ў гонар гэтай даты. Узнагародай стаў уручаны мне дыплом ЮНЕСКО «За ўшанаванне гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі». А сёння я прапаную вам асабісты праект «Гістарычная спадчына» па адраджэнню сядзібы I. Гашкевіча ў Малях. У тэты дзень адчыняецца ў Астраўцы мая персанальная выстаўка жывапісу «Радзіма Гашкевіча вачыма мастака». А вёсцы Малі вырашыў падарыць памятны ка­мень з выявай I. Гашкевіча ў бронзе.
Я ўпэўнены, што гэта будзе вельмі добры праклад для ўсіх, хто неабыякавы да лёсу сваёй краіны, да яе спадчыны, у якую залатымі літарамі ўпісаны шматлікія імёны нашых славутых землякоў, што сваім талентам, ведамі і працай праславілі род­ную зямлю за яе межамі.
Мой праект адраджэння сядзібы 1. Гашкевіча заключаецца ў тым, каб на месцы яго сядзібы ў Малях стварыць гістарычную зону. На гэтым месцы трэба адбудаваць будынкі, якія былі раней, пры жыцці 1. Гашкевіча, а ў галоўным будынку разгарнуць гістарычную экспазіцыю, каб наступныя пакаленні ведалі пра след гэтага чалавека. пакінуты ў Краіне ўзыходзячага сонца, у Расіі, Кітаі і нашай Беларусі.
Для ажыццяўлення такога праекта патрэбны сродкі, а іх сёння цяжка здабыць. Каб ажыццявіць гэтую ідэю, я нрапаную прафінансаваць яе ўсімі тымі краінамі, у якіх I. Гашкевіч пакінуў свой след.
Шаноўныя ўдзельнікі канферэнцыі, запрашаю вас удзельнічаць у будучым адраджэнні сядзібы I. Гашкевіча.
Іаланта Валуевіч
(в. Спонды Астравецкага р-на, Беларусь)
НАРОДНЫ ЎМЕЛЕЦ СА СТРАНЫ
На ўскрайку Астравецкае зямлі Прыгожа нашы Спонды расцвілі.
Так піша пра нашу мясцовасць пачынаючая паэтка Марына Сямашка. Але Спондаўская зямля славіцца не толькі прыгажосцю сваіх мясцін. Гэтая зямля дала Беларусі шмат таленавітых людзей — паэтаў, грамадскіх дзеячаў, народных умельцаў. Сярод іх слынныя майстры ііа дрэву: Ян Буйчык з Жалядзі, Кліменцій Лаўрыновіч з Ядабора, Юзаф Пупінскі з Тэлаяў, Іосіф Міхновіч са Спондаў. А найбольш праславіўся сваім майстэрствам Вікенцій Францавіч Ягела.
Нарадзіўся В. Ягела ў 1898 г. у засценку Глушыца. Дзяцінства было цяжкім — калі яму споўнілася ўсяго два месяцы, памерла маці. Бацька выехаў у Пецярбург і хутка стварыў новую сям’ю. Як часта апавядаецца ў казках, так здарылася і ў жыцці. Мачаха неўзлюбіла свайго пасынка. I нават хацела зжыць са свету. Але так даў Бог, што яна сваімі намерамі падзялілася з сястрой, а тая, спачуваючы, дала хлопцу грошай на дарогу і параіла ўцякаць. Тым часам Вінцук паспеў адну зіму правучыцца ў прыватнага майстра-чырванадрэўшчыка, што і наклала свой адбітак на далейшы яго лёс.
Вярнуўся хлопец да дзядзькі ў Глушыцу. ГІачаў хадзіць па дварах і майстраваць на заказ вокны, дзверы, затым будаваць хаты. Адна з самых прыгожых на той час хат у наваколлі — хата Іосіфа Субача ў вёсцы Трашчаны — пабудавана рукамі Ягелы. Сялянскі дом, зладжаны з бруса, адрозніваўся ад іншых высокай стромкай страхой, крытай чарапіцай, адсутнасцю сеняў і вельмі прыгожым, з каляровым шклом, ганкам-верандай. Потым многія больш-менш заможныя гаспадары заказвалі майстрам падобныя веранды.
Падсабраўшы грошай, Ягела пачаў будаваць уласны дом у засценку Кіркішкі, але здарылася няшчасце — няскончаны дом згарэў у 1939 г. У 1960 г. разам з малодшым сынам Паўлам ён пабудаваў дом у Страны, дзе і жыў да апошніх дзён.
Адначасова займаўся вырабам прадметаў хатняга іюбыту з дрэва. Сам сабраў свой першы ручны такарны станок, на якім і выточваў талеркі, лыжкі, апалонікі.
Пасля вайны цалкам прысвяціў сябе любімай снраве. Удасканальваў станкі — сабраў нажны такарны станок. Як вядома, у той час купіць штонебудзь прыгожае не было дзе ды і за што, таму мясцовыя дзяўчаты ішлі за ўпрыгожваннямі да Ягелы. I ён выточваў для іх розныя грабяні, каралі.
3	1965 г. Ягела пачаў супрацоўнічаць з Мінскай мастацкай галантарэйнай фабрыкай. Сабраў ўласнаручна для гэтага тры станкі з электрапрывадамі.
Формы для сваіх вырабаў ён нераймаў у прыроды, нераасэнсоўваючы яе тварэнні на свой лад. Як мастак-іканапісец садзіўся пісаць ікону з чис­тым сэрцам, так і Ягела, калі раснрацоўваў новыя ідэі, закрываўся ў пакоі адзін і думаў, разважаў, чарціў...
Для фабрыкі Вікенцій Францавіч вырабляў пацеркі, кулоны, грабяні, гузікі розных памераў. Гузікі большых памераў, так званыя пальтовыя, з акругленай паверхняй, не апрацаваныя па краях і трошкі няправільнай формы, стваралі ўражанне прыроднага кусочка драўніны. Гузікі меншых памераў рабіліся на металічнай ножцы для прышывання. А разам меншыя і крыху болыпыя гузікі ўтваралі арыгінальныя запінкі. Такімі ж арыгінальнымі былі і шкатулкі для захоўвання біжутэрыі, папяльнічкі, сальнічкі, алоўніцы, чарнільныя прыборы, вазы для кветак, шкатулкі ў выглядзе грыбкоў, падсвечнікі. За поспехі ў 1968 г. Вікенцій Францавіч Ягела пастановай галоўнага камітэта Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР быў узнагароджаны бронзавым медалём. Яго вырабы карысталіся шырокім ко­пытам, работы экснанаваліся на шматлікіх выставах. За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні Усерасійскага фестивалю моладзі і студэнтаў у 1957 г. ён быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства куль­туры БССР і Беларускага Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры. Меў шэраг грамат, падарункаў і прэмій за вытворчыя поспехі.
Дрэва ў руках таленавітага майстра снявала. Звычайную драўляную нарыхтоўку ён мог ператварыць у арыгінальны твор прыкладнога мастацтва. Добра ведаў уласцівасці драўніны. Напрыклад, для грэбеня ён браў клён, для пацерак — чачотку, для талерак, каб атрымаць гірыгожы ўзор драўніны, выкарыстоўваў ясень па тангенцыянальнаму зрэзу. Для астатніх вырабаў — карэльскую бярозу, якую яму завозілі леснікі з навакольных лясоў.
Як дарагую рэліквію захоўваюць нашчадкі Ягелы рэчы, якія ён стварыў у адзіным экземпляры, так бы мовіць, для душы. Гэта ложак-люлька для першага сына, ружанец для жонкі, ваза напольная з накрыўкай, цукерніца з накрыўкай, рамкі для абразоў, шафачка накшталт сейфа з каваным вечкам для ключа, рытуальныя падсвечнікі, якімі і цяпер карыстаецца ўсё наваколле ў час пахавання.
Вікенцій Францавіч быў добрым чалавекам. Шмат сваіх вырабаў ён падараваў установам — сельскаму Савету, калгасным канторам, пошце і проста добрым людзям. Сваім талентам і вопытам ён шчодра дзяліўся з моладдзю. Меў вучняў-паслядоўнікаў свайго майстэрства: Войцеха Барана, Іосіфа Ліпніцкага, Лілію Лісавец, Станіслава Шаўліса, Віктара Вайцяховіча, Леаніда і Гражыну Лукашэвічаў. Самым здольным вучнем Ягелы стаў Кліменцій Іосіфавіч Лаўрыновіч з засценка Ядабор. Толькі ён гірацаваў у іншым напрамку — стаў чырванадрэўшчыкам. Майстар Клімка (так на­зывал! яго ў народзе) пачынаў працаваць разам з Ягелам, данамагаючы яму будаваць дамы, а калі падвучыўся, стаў тварыць самастойна. Майстраваў вокны, дзверы, колы, табурэткі, зэдлі, крэслы. А потым асвоіў камоды і шафы. Клімкавы шафы і цяпер стаяць у многіх дамах — двухдзверныя, прыгожа афарбаваныя.
Традыцыі ў афарбоўцы мэблі ў Беларусі перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Клімка таксама карыстаўся традыцыйным спосабам афарбоўкі — фляндроўка, хвалісты арнамент, узор бягучай вады. Яго мэбля вылучалася не толькі функцыянальнай сутнасцю, але і мастацкім выкананнем. Яго шафы мелі фрызавае завяршэнне. Унізе —тры шуфляды з каванымі вочкамі для ключоў у выглядзе грабеньчыка або кляновага ліста. Яго мэбля карысталася шырокім попытам у мясцовага насельніцтва, а шафы, кажуць, прыязджалі заказваць нават з Вільні.
Настаўнікам Ягела быў вельмі патрабавальным (ён і ў жыцці адрозніваўся надзвычайнай педантычнасцю ва ўсім). Калі працаваў у Страчскай сямігодцы настаўнікам працоўнага навучання, то ніколі не дазваляў вучням узяць у рукі тупы ці няспраўны інструмент. Вучыў правільна карыстацца інструментамі, вастрыць гэблікі, стамескі, вастрыць і разводзіць пілы. Іншы раз прыносіў на ўрок што-небудзь са сваіх вырабаў, паказваючы, што з простата кавалка дрэва можна зрабіць прыгожую і карысную рэч.
Па ўспамінах людзей, якія добра яго ведалі, Ягела і ў жыцці быў неардынарнай асобай. Рознабакова эрудзіраваны, цікавіўся палітычным жыццём, рэгулярна чытаў перыёдыку, вызначаўся глыбокім веданнем прыкладнога і выяўленчага мастацтва. Асабліва захапляўся творчасцю Пітэра Пау­ля Рубенса. 1 гаварыць пра яго мог бясконца. Чытаць і пісаць умеў на польскай, беларускай і рускай мовах. Чытаў многа і меў разнастайную асабістую бібліятэку. Любімы аўтар — Адам Міцкевіч. Захапляўся яго твор­часцю, збіраў яго кнігі. Специальна ездзіў у Мінск, хадзіў па букіністычных магазінах і сабраў амаль што ўсе выданні гэтага аўтара на польскай і рускай мовах. Любіў усё прыгожае — мастацтва, кнігі, музыку. Любімы музычны твор — вядомы паланез Агінскага «Развітанне з Радзімай». Сам нядрэнна граў на скрыпцы. Самастойна змайстраваў для сябе скрыпку. У час вайны гучанне Ягелавай скрыпкі спадабалася нямецкаму салдату, прыйшлося зрабіць яшчэ адну. А тая, першая, перайшла да ўнучкі, якая скончыла музычнае вучылішча па класу скрыпкі.
Разам са сваёй вернай спадарожніцай жыцця Тэафіляй Віктараўнай выгадавалі восем дзяцей. Кожны з іх агрымаў снецыяльнаснь. Сярод іх — чыгуначнік, настаўнік, майстар швейнай вытворчасці, кранаўшчык, майстар-аўтарамонтнік, авіяканструкгар, юрыст, шафёр.
У 1976 г. Вікенція Францавіча не стала. Слава пра народнага ўмельца раснаўсюдзілася далёка за межы раёна. У 1976 г. са спазненнем прыехалі супрацоўнікі Гродзенскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі, а ў 1980-м супрацоўнікі Гродзенскага тэлебачання падрыхтавалі дакументальны фільм пра народнага ўмельца.