Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Хаця ў ваколіцах нражывалі выключна католікі, будынак касцёла быў перароблены пад праваслаўную царкву. Пачалася кампанія «перакручвання» католікаў у праваслаўе. У ход пайшлі розныя прыёмы. Забаранялася даваць дзецям пры хрышчэнні іншыя імёны, апрача праваслаўных. Тым, хто пераходзіў у праваслаўе, выдзялялі кавалак кляштарнай зямлі, прапаноўвалі пасады ў мясцовых органах самакіравання. Царскія ўлады меркавалі праз царкву выхаваць у людзей неспакойнай ускраіны Расіі навагу да «бацюхны-цара», лаяльнасць. Аднак толькі адзінкі паддаліся на ўгаворы. Але ўсё ж гэта дало магчымасць 13 чэрвеня 1866 г., маючы ўсяго некалькі прыхаджан, зацвердзіць на насаду царкоўнага старасты Жалядскай царквы селяніна з вёскі Будрані Рыгора Коўшыка. У парафіі ўзнікла напружанне паміж новаяўленымі праваслаўнымі і тымі, хто застаўся вер­ны каталіцкай канфесіі. Першых сталі называць «перакрутамі». Да прызначаных у Жалядскі нрыход праваслаўных святароў ставіліся варожа. Адчуваючы гэта, праваслаўныя святары жылі ў Засвіры, а службу ў Жалядзях праводзілі наездамі. У «Литовских епархиальных ведомостях» (1883. № 37) апісваецца такі выпадак: «14 жніўня 1883 года ў 12 гадзін ночы на святара Засвірскай царквы Шчасновіча, які вяртаўся з м. Жалядзь у Засвір, паміж вёскамі Куркулі і Лушчыкі напалі 10 чалавек сялян, нанеслі пабоі і адабралі грошы 14 рублёў і 65 капеек і кішэнны сярэбраны гадзіннік коштам 26 рублёў».
Складвалася канфрантацыя ў міжканфесійных адносінах. Праваслаўныя святары адмаўляліся прымаць прыход у Жалядзях. Так, у «Литов­ских епархиальных ведомостях» за 1883 г. дзесяць разоў змяшчалася аб’ява аб вакантнай пасадзе настаяцеля. 9 снежня была фіктыўна закрыта штатная адзінка святара жалядскай царквы, настаяцелем гэтай царквы і адначасова памочнікам настаяцеля Засвірскай быў прызначаны настаўнік Аляксандра-Слабодскага народнага вучылішча Ковенскай губерні Аляксандр Анкірскі.
Пасля талерантнага ўказа цара, які «выбачаў» удзельнікам паў, ran ня, узнікла надзея вярнуць касцёл. Вернікі Жалядзяў праявілі салідарнасць з католікамі Засвірскай парафіі, касцёл якіх таксама быў перароблены ў царк­ву, далучыліся да адозвы «Камітэта па вызваленню засвірскага касцёла».
Гэтую адозву, у якой прасілі вярнуць касцёл, зачыталі 9 снежня 1905 г. Але безвынікова. У 1908 г. жалядская царква згарэла з-за неасцярожнасці бацюшкі, які пасля абедні не затушыў кадзіла. Царква на некаторы час перастала існаваць, а зямельныя ўладанні перадалі свянцянскай царкве.
3-за адсутнасті праваслаўнага храма і пад уздзеяннем каталіцкага акружэння «перакруты» сталі вяртацца да каталіцкага веравызнання. Каб затармазіць гэты працэс, казна адпусціла сродкі на будаўніцтва мураванай царквы, якую закончылі ўзводзіць у 1912 г. на месцы згарэлага будынка. Яна ўяўляла сабой Т-падобны гмах плошчай каля 60 квадратных метраў. Бакавыя сцены чляніліся арачнымі аконнымі праёмамі, па тры з кожнага боку. Было наладжана ўрачыстае адкрыццё. Фотааб’ектыў Р. Ляйбовіча адлюстраваў тэты момант. На здымку: 11 ваенных у форме і з узнагародамі, 7 чыноўнікаў, 2 бацюшкі, 3 дыяканы, матушкі з дзецьмі і толькі каля двух дзесяткаў прыхаджан. Сярод іх для масавасці і католік — валасны пісар з Гудалёў Кучынскі.
АДНАЎЛЕННЕ КАСЦЁЛА
Мураваная царква праіснавала толькі два гады. Праваслаўных вернікаў засталося зусім мала. Кайзераўскія ўлады ў 1914 г. дазволілі католікам аднавіць парафію, забраць будынак царквы, каб перарабіць яго ў касцёл. На працягу цяжкіх 1914-1918 гг. парафіяне змаглі правесці рэканструкцыю будынка, прыстасаваўшы яго пад касцёл. Да царквы дабудавалі драўляны трысценак плошчай 150 квадратных метраў, разабралі ўсходнюю сцяну, зрабіўшы памяшканне былой царквы нрэсбітэрыем. У прыбудове з бакоў прарэзалі па тры арачныя акны, над уваходам абсталявалі хоры, набылі фісгармонію. Касцёл пачаў дзейнічаць над імем Божай Маці Шкаплернай. У ім былі тры алтары. У адным з іх меўся абраз св. Юзафа работы Люцыі Балянковіч, напісаны ў 1720 г.
Ля касцёла ўзвялі чатырохгранную званіцу, павесілі звон фундацыі Гасперскага і парафіян з надпісам: «Няхай мой голас пранікне ў сэрца грэшніка».
3 таго часу і да 1940 г. касцёл дзейнічаў нармальна. Святарамі ў розныя часы былі кс. Бародзіч, Юзафовіч, Тумашэвіч, Гіпаліт Маліноўскі, Юзаф Маліноўскі. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да Усходняй у 1939 г. зноў пачаліся праследаванні за рэлігію. Ксяндза Каятана Сафрановіча ў 1940 г. вывезлі ў Сібір. У ваенны час душпастырам у Жалядзях быў кс. Андрэй Булька, потым — Юзаф Пяркоўскі, Кавалеўскі. Наездамі да 1948 г. набажэнствы ў Жалядзях праводзіў клюшчанскі святар Адам Вайцяхоўскі. Яго таксама сталі праследаваць, і ксёндз мусіў доўгі час хавацца ў Ружагюллі. У Жалядзях забаранілі мець святара. Улады тлумачылі гэтатым, што гэта не касцёл, а капліца. Не дапамог і такі аргумент, як адбітак касцельнай пячаткі, дзе жалядская святыня іменавалася касцёлам. Сапраўдная прычына
забароны таілася ў ідэалогіі, якая грунтавалася на атэізме. Для службовага росту ў любой галіне патрабавалася членства ў камсамоле або партыі, сістэма адукацыі была цалкам прасякнута духам атэізму. Але змаганне з рэлігіяй плёну не дало, бо старыя традыцыі арганічна ўвайшлі ў народную куль­туру, народны побыт, лад жыцця. Нягледзячы на цяжкасці, рэлігійнае жыццё не перапынялася. Многія вернікі ездзілі ў Вільню, бліжэйшыя касцёлы Літвы, Польшчы, дзе хрысціліся, бралі шлюбы, спавядаліся, куплялі абразы, крыжыкі, малітоўнікі. I ўвесь час парафіяне дабіваліся канстытуцыйнага права на свабоду сумлення, доўгі час — аж да так званай перабудовы — маліліся ў касцёле самастойна.
А потым вернікі напісалі скаргу ў газету «Правда». Рэакцыі — ніякай. Больш таго, у 1987 г. мясцовыя ўлады ўвогуле павесілі на дзверы замок. Людзі былі вымушаны маліцца на касцельным ганку. Але ўжо ішоў працэс паслаблення ўціску на рэлігію. У дзень ушанавання Божай Маці Шкаплернай людзі не выйшлі на работу. Наспяваў канфлікт. Улады адступілі — дазволілі праводзіць набажэнствы са святаром. У парафію прыязджалі кс. Нарэйкіс са Струнойцяў, Гваздовіч з Міхалішак.
3 1990 г. служыць у жалядскім касцёле быў прызначаны а. Павел Ляліта, ксёндз Канстанцінаўскай парафіі. Гэты актыўны і руплівы чалавек правёў вялікую работу па добраўпарадкаванню святыні. Яго стараннямі над фасадам устаноўлена васьмігранная вежачка-сігнатура, былі атынкаваны сцены, перакладзена падлога, адрамантаваны дах, рэстаўраваны абраз, устаноўлена ўзмацняльная апаратура.
Цяпер парафію наведваюць касцельныя іерархі. 28 красавіка 2002 г. прыязджаў біскуп Антоні Дзямянка, колькі гадоў назад наведваўся з візітам архібіскуп Аляксандр Кашкевіч.
Уладзімір Астапец
(в. Падольцы Астравецкага р-на, Беларусь)
ПАСЯЛЕННІ СТАРАВЕРАЎ НА ПОЎНАЧЫ АСТРАВЕЧЧЫНЫ
Святая Русь». Для большасці насельніцтва нашага раёна гэтая назва нічога не гаворыць. Але толькі не для жыхароў Падольскага сельсавета. Яны добра ведаюць гэты маляўнічы, даволі глухі куточак зямлі на паўночным захадзе ад Падольцаў, усяго ў 15 кіламетрах. Тут на працягу стагоддзяў жывуць стараверы, або стараабрадцы — людзі, якія амаль ад часоў хрышчэння Русі захоўваюць свае традыцыі, мову, абрады.
Шмат вякоў: праваслаўе — з X ст., каталіцтва — з XIII, пратэстантызм і уніяцтва — з XVI ст. распаўсюджвалі на беларускіх землях свае вучэнні. Для гэтай мэты засноўваліся кляштары, узводзіліся храмы, ствараліся брацтвы. Адкрываліся школы, выдаваліся кнігі рэлігійнага зместу, рыхтаваліся святары. Але ўсё гэта не характэрна для такой галіны праваслаўя, як стараверства. Ва ўсе часы стараверы былі над пільным наглядам як дзяржаўных, свецкіх улад, так і афіцыйнай нраваслаўнай царквы. Аднак, нягледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды, стараверы ў Беларусі захавалі сваю веру, традыцыі, культуру.
I толькі Усерасійскі Сабор 1917 г. у Маскве адмяніў «клятвенныя забароны» і звярнуўся да нраваслаўных, у тым ліку і да старавераў, з адозвай аб згодзе і яднанні.
Цяпер у рэспубліцы існуюць больш за 20 абшчын старавераў. Расселены яны ў Гомельскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і ў нязначнай колькасці ў Гродзенскай абласцях.
Гаворачы аб вытоках стараабрадніцтва, неабходна зрабіць экскурс у гісторыю гадоў на 300 назад. Цар Аляксей Міхайлавіч і маскоўскі патрыярх Нікан у сярэдзіне XVII ст. вырашылі ажыццявіць рэформу ў праваслаўнай царкве.
Але не толькі гэтыя новаўвядзенні прывялі да расколу ў афіцыйнай царкве. У XVII ст. праваслаўная царква была буйнейшым феадалам: мела сваіх прыгонных сялян, свае землі, про­мыслы, атрымлівала прыбыткі ад пасяленняў на манастырскіх і царкоўных землях. Царкоўныя багацці не падлягалі афіцыйнаму
ўліку. Усё гэта і выклікала незадаволенасць народа. Такім чынам, стараабрадніцтва было народжана сацыяльнымі супярэчнасцямі. Яно выспела ў недрах рускай праваслаўнай царквы, а царкоўная рэформа патрыярха Нікана наслужила толькі фармальнай падставай для расколу.
Пасля расколу праваслаўнай царквы стараверніцтва хутка распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Расіі. Ратуючыся ад ганенняў і праследаванняў з бо­ку афіцыйных уладаў і царквы, стараверы пакідалі родныя мясціны і шу­кал! прытулак у глушы сібірскай тайгі, сярод балот, часта сяліліся ў суседніх краінах. Так яны трагіілі на беларускія землі.
Перасяленне за мяжу, асабліва ў Рэч Паспалітую, давала стараверам магчымасць захаваць сваю маёмасць, таму што тут раскол у царкве не лічыўся ерассю, а веруючых не падвяргалі ганенням. Становішча старавераў на землях Рэчы Паспалітай значна ўмацавалася, калі специальная камісія, створаная дзяржаўнымі органамі краіны, не знайшла ў старавераў нічога крамольнага і прыйшла да высновы, што яны «не належаць да ліку небяспечных для дзяржавы і царквы сектантаў».
Вялікі размах набываюць ўцёкі з паўночна-заходніх рускіх земляў у першай палавіне XVIII ст., асабліва ў час рэформаў Пятра I, якія непамерным цяжарам ляглі на нлечы простага народа. У выніку ўзмацнення царскай улады і ўціску афіцыйнай царквы стараверы былі пазбаўлены амаль усіх грамадзянскіх правоў. Згодна з дадзенымі Сената ад 17 верасня 1772 г.. толькі за перыяд з 1719 па 1736 г. пакінулі месцы свайго настаяннага жыхарства 442 тысячи стараабрадцаў. Як паведамляюць розныя крыніцы, больш за сто тысяч старавераў накіраваліся на беларускія землі. 3 тых часоў і жывуць у нашим краі стараверы.