Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Даўно было заўважана вялікае падабенства літоўскіх і беларускіх жніўных песень, якія ўяўляюць нібы ўвасабленне адных і тых жа тэкстаў на дзвюх мовах. Гэтае падабенства характэрна толькі для беларусаў і літоўцаў3. Яшчэ дагэтуль у Гервяцкім краі можна знайсці жанчын, якія выдатна выконваюць як літоўскія, так і мясцовыя беларускія жніўныя песні.
Багатыя літоўцы і на абрады, звычаі, павер’і, звязаныя з заканчэннем жніва — дажынкамі («azinkas»), якія бяруць свой пачатак з сівой даўніны.
1 Dundulicnc Р. Zemcs Qkio apcigos ir paprociai 11 Gervcciai. Vilnius, 1989. P. 84.
2 Тамсама.
3 Мисявичснс В. И. Общности литовских и белорусских жнивных песен // Проблемы этноге­неза и этнической истории балтов. Вильнюс, 1981. С. 138.
Так, звычай рэзаць на свята пеўняў, курэй, свіней і бараноў — не што іншае, як адгалосак старажытнага ахвярапрынашэння багам зямлі і ўраджаю. Толькі цяпер ужо ахвяры заносілі ў касцёл4.
Сакральны сэнс мелі і звычаі, звязаныя з жывёлай. Так, вясной выганялі першы раз жывёлу з хлявоў «з вярбой» («su verbem») — галінкамі ядлоўца ці сасны, якімі білі жывёлу. За парог хлява клалі пару яек. Пасля таго, як адпасвілі статак, іх аддавалі жабракам. Некаторыя жагналі жывёлу і акраплялі яе святой вадой5.
Здаўна літоўцы аддавалі асаблівую пашану пчолам, пра што могуць сведчыць такія літоўскія словы, як biciulis (блізкі сябар), biciuliauti (сябраваць), biciulyste (сяброўства), утвораныя ад старажытнага літоўскага слова bite (пчала). У гервяцкіх літоўцаў пчалярства заўсёды было ў вялікай пашане. Тут быў пашыраны звычай сябрыны. Лічылася, што «пчолы зводзяць людзей у радию». У дзень, калі выпампоўвалі мёд, пчаляр ставіў на стол пачастунак, на які запрашаў сваякоў і сяброў6.
Традыцыйным наборам страў вылучаецца ежа літоўскага насельніцтва Астравеччыны (самы кансерватыўны элемент матэрыяльнай культуры). Большасць з іх (у першую чаргу крупяныя і мучныя стравы: кашы, бліны, хлеб, каравай) была вядома яшчэ ў X-XV стст. Вядомыя ў ваколіцах Гервятаў і такія агульныя беларуска-літоўскія элементы народнай кулінарыі, як жытнёвая зялёная каша, куцця, зацірка, саладуха. А такія стравы, як бліны, аўсяны кісель, талакно наогул характэрныя для ўсіх славян. Ад мясцовых літоўнаў у беларускі лексікон увайшла пэўная колькасць назваў страў і напояў: крупеня, цыбуленя, сула і г. д.
У канцы XIX пачатку XX ст. асабліва шырокае распаўсюджанне ў беларусаў і літоўцаў атрымалі стравы, прыгатаваныя з бульбы. Бульба прак­тична робіцца асноўным прадуктам харчавання. У насельніцтва беларуска-літоўскага памежнага рэгіёна агульнымі стравамі з бульбы сталі дранікі і цэпеліны7.
Народнае адзенне тут вельмі падобнае да ўсходнеаўкштайцкага тыпу. Гервяцкія жанчыны апраналі кашулі, спадніцы (андаракі), фартухі, камізэлькі, сярмягі, кажухі, хусткі. Падобнай да свянцянскага строю была і мужчынская вопратка: кашуля, выпушчаная на штаны, падпярэзвалася па­сам, апраналі сярмягу, бурное, пінжак. Штодзённым абуткам як жанчын, так і мужчын былі лапці8.
4 Dundulicnc Р. Zcmcs ukio apeigos ir paprociai. Р. 84.
5Мсгкіепё R. Kelctas gyvulininkystes Ьгйойц// Gcrvcciai. P. 100.
6Petrulis J. Bitininkystc П Gcrvcciai. P. 104-106.
’Базан Л. H. Этнакультурныя сувязі бсларусаў i літоўцаў у канцы XIX пачатку XX ст. (па даных народнай кулінарыі) И Вссці АН Бсларускай ССР. Сер. грамад. навук. 1990. № 5. С. 74-75.
’Miliuvicnc М. Tradiciniai drabuziai И Gcrvcciai. Р. 151-155.
Трупы літоўскага насельніцтва, што пражывалі на тэрыторыі Астравеччыны, не былі замкнёнымі сістэмамі. Пастаянныя этнакультурныя кантакты паміж шматнацыянальным насельніцтвам на працягу доўгага перыяду, а таксама аднолькавыя прыродныя ўмовы прывялі да фарміравання адзінай структуры матэрыяльнай культуры ў рэгіёне, большасць элементаў якой можна знайсці як у беларускага, так і ў літоўскага тутэйшага насельніцтва. Аднак у некаторых аспектах праяўляюцца і адметныя асаблівасці, якія былі характэрны для літоўцаў, што насялялі рэгіён Усходняй Літвы — Дзукію і Аўкштайцію.
Надзвычай багатай і цікавай з’яўляецца духоўная культура літоўцаў Астравеччыны, якая мае больш спецыфічны характар у параўнанні з матэры­яльнай. Тут варта адзначыць архаічную мову з усімі яе ўсходнеславянскімі, усходнедзукскімі і больш раннімі старажытнабалцкімі рысамі, невычарпальную скарбонку народных ведаў і ўяўленняў, разнастайныя жанры народнай творчасці і мастацтва, бататы традыцыйна-абрадавы комплекс.
Найцікавейшымі тут выступаюць павер’і, паданні і легенды, што захаваліся ў ваколіцах Гервятаў з дахрысціянскіх часоў. Самай папулярнай міфічнай істотай быў вяльнес. Ён з'яўляўся людзям у самых розных выглядах. 3 найбольш распаўсюджаных вобразаў выступае касцёльная версія — ён рагаты, з хвастом і г. д. У народным варыянце гэта можа быць казёл або якая-небудзь іншая жывёла. Ён можа выступаць і чалавекам, апранутым у чорнае або белае9.
Характэрны для вызначанай тэрыторыі вяльнес — крумкач ці воран. Ён з’яўляецца ў сувязі з рознымі выпадкамі, але асабліва тады, калі хтосьці бярэ чытаць чорную кнігу. Функцыі вяльнеса дастаткова розныя: ён стварае Сусвет, супернічае з Богам. У легендах — нясе і кідае камяні, ставіць масты. Асабліва вяльнес любіць падманваць людзей. Часцей за ўсё ён прыстае да самагубцаў. У казках часта які-небудзь музыка ці падарожнік трапляе на вяселле вяльнеса, дзе маладой бывае знаёмая дзяўчына, якая павесілася. Часам — гэта асноўная забава вяльнеса. Гора будзе тым, хто складае з вяльнесам дамову. Пасля смерці такія людзі — «чарнакніжнікі», чараўнікі — трапляюць у яго кіпцюры. Такі лёс чакае і бязбожнікаў. У гэтых павер’ях адчуваецца ўплыў каталіцкага касцёла 10.
Пасля вяльнеса найпапулярнейшым персанажам паданняў і павер’яў быў айтварас. У ваколіцах Гервятаў яго называлі па-рознаму, часцей — кутасам (kutas), хутасам (chutas), шкутасам (skutas) і г. д., па-рознаму яго і ўяўлялі: «чырвоны як рукаво», «доўгі, чырвоны, як мятла», «як зорка», «як маланка», «розных колераў — сіні, зялёны, жоўты, чырвоны», «кутас-кот», «кутас — чырвоная вельмі вялікая птушка з хвастом», «кутас на сабаку падобны, хвост два метры, зубы як у ката, з капытамі». Ён падобны і на
’Trinkunas J. Scnicji tikejmai // Gcrvcciai. P. 357-358.
10Тамсама. С. 358.
гарнастая, шашка, і на змяю, а часам гэта ачышчальны агонь, воблака 11. Сваім гаспадарам кутас прыносіць багацце: зерне, грошы, золата. Тут ён мае прамое падабенства з славянским дамавіком. Кутас спальвае гаспадарку, калі яго не частуюць, дрэнна да яго ставяцца.
Захаваліся ў памяці гервяцкіх літоўцаў звесткі і аб рагане, больш «добрай» лаўме, вадзяных духах, Пяркунасе, ваўкалаках, чараўніках і чарнакніжніках, замоўшчыках і людзях «з дрэнным вокам». Бытавалі тут і розныя павер’і, звязаныя з закляццямі, чараўніцтвам, магічнымі знакамі і замовамі12.
Засталіся сярод літоўцаў Астравеччыны і разнастайныя рэшткі пакланення з’явам і аб’ектам прыроды. Працуючы на зямлі, сяляне аддавалі ёй вялікую навагу. 3 рознымі павер’ямі быў звязаны агонь. Распальваючы неч, трэба было перажагнаць агонь, інакш ён можа выйсці «пагуляць» і спаліць хату. Агонь трэба было шанаваць, нават гарачыя вугельчыкі, што выпалі з печы, нельга было вымятаць. Агню супрацьпастаўлялася вада — другая першааснова Сусвету 13.
У мясцовых ваколіцах асабліва шмат камянёў. Камяні раней «раслі», але, «калі Марыя пафарбавала палец, спынілі свой рост». Або яны перастаюць расці тады, калі ім будзе дадзена імя» 14. Пра камяні-следавікі казалі: «Калі прарасталі камяні, вяльнес прабег і пакінуў след». Ці па-іншаму: «Пяркунас ударыў вяльнеса. Той як тупне ў камень — і застаўся след». Адно месца на Лошы завецца «мастом вяльнеса». Вяльнес, маўляў, тут нёс камяні, падперазаны папругай. Заспяваў певень — ён і накідаў іх тут. А па дарозе на Ас гравец ёсць два вялікія камяні — гэта зачараваныя госці з вяселля. На адным знак — «чырвоная стужка маладога».
Камяням прыпісвалі цудадзейную сілу і асаблівыя якасці. Пры дотыку да аднаго з іх пераставала балець хворая рука. Іншы камень быў паласаты, другі меў салодкі смак, а часам і салены. Камяні выдатна прадказвалі, якім будзе надвор’е; адны перад дажджом рабіліся сухімі, другія — цямнелі, трэція — награваліся 15.
Вялікую ролю ў народных павер’ях і паданиях Гервяцкага краю адыгрывалі звяры і птушкі. Тут былі характэрныя сказанні пра белага каня, змяінага караля, ваўкоў, пеўня і г. д.
Лічылася, што душы памерлых могуць перасяляцца ў дрэвы. Адсюль і навага да дрэва, якая часткова ўвасобілася ў драўлянай скульптуры і кры­жах, што ўсталёўваліся за агароджай касцёла, побач з хатай, на могілках ці проста каля дарогі. Любімым матывам арнаментыкі літоўцаў быў прамень.
11 TrinkQnas J. Scnicji tikcjmai. Р. 359-360.
13 Тамсама. С. 360-366.
13 Тамсама. С. 366.
14 Тамсама.
'’Тамсама. С. 367.
Вяршыню крыжа так багата аздаблялі арнаментамі прамянёў, што ажурны крыж нагадваў сонца, зорку або месяц. Сустракаюцца таксама матывы лілеі і вужа, якія асабліва шанаваліся ў народных песнях і казках.
Многія з вышэйпералічаных павер’яў і паданняў даўно ўжо зніклі на тэрыторыі самой Літвы і захоўваюцца толькі літоўцамі, якія жывуць «сярод гудаў». Аднак і яны паступова адыходзяць у небыццё: ужо мала засталося людзей, якія могуць распавесці пра «старое жыццё» і тым самым паказаць, што ім удалося стварьщь на сваім гістарычным шляху. Надзвычай цяжка ў сучасных умовах глабалізацыі і урбаністычната грамадства захаваць свае адметныя этнічныя рысы, традыцыі, звычаі, мову... Аднак толькі праз іх чалавеку удасца захаваць гарманічную повязь з навакольным асяроддзем, у якім ён вырас.
Літоўская традыцыйная культура на Астравеччынне з’яўляецца своеасаблівым вынікам адаптацыйнай стратэгіі літоўскага насельніцтва ў дадзенай мясцовасці са старажытнейшых часоў, і таму ў ёй прысутнічаюць тыя нормы і правілы, якія могуць дапамагчы знайсці агульную мову чалавека з мясцовай прыродай і самім сабой.
Рычард Груша (Ліда, Беларусь)
ГАШКЕВІЧ У MAIM ТВОРЧЫМ ЛЕСЕ
Упершыню з імем Іосіфа Гашкевіча я сустрэўся ў 1994 г., калі памагаў усталёўваць у Астраўцы яго бюст аўтару выявы Валяр’яну Янушкевічу.
Лёс звязаў мяне з рознымі відамі мастацтва. Я займаюся жывапісам, скульптурай, апрацоўваю камяні, пішу вершы.