Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ

Серыя «Беларусь і Эдвард Вайніловіч»
БЕЛАРУСЬ, КАПЫЛЬШЧЫНА
I ЭДВАРД ВАЙНІЛОВІЧ
Серыя «Беларусь і Эдвард Вайніловіч»
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ НАН БЕЛАРУСІ БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ МАКСІМАТАНКА
КАПЫЛЬСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ РЫМА-КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ У БЕЛАРУСІ
БЕЛАРУСЬ, КАПЫЛЬШЧЫНА I ЭДВАРД ВАЙНІЛОВІЧ
Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі
(г. Капыль, 14 лістапада 2015 г.)
Мінск «Медысонт» 2016
УДК [94(476)+929Вайніловіч](082)
ББК 63.3(4Бен)я43
Б43
Серыя заснавана ў 2016 годзе
Укладальнікі:
А. У. Унучак, У. С. Пуцгк, Н. В. Айофранка Рэдакцыйная калегія:
A.	А. Каваленя (галоўны рэдактар), В. В. Даніловіч,
В.	Л. Лакіза, У. С. Пуцік, А. У. Унучак
Рэцэнзент:
акадэмік НАН Беларусі М. П. Касцюк
Беларусь, Капыльшчына і Эдвард ВайнілоБ43 віч : матэрыялы навук.-практ. канф. (г. Капыль, 14 лістап. 2015 г.) /уклад.: А. У Унучак, У С. Пуцік, Н. В. Анофранка. — Мінск : Медысонт, 2016. — 218 с. — (Серыя «Беларусь і Эдвард Вайніловіч»),
ISBN 978-985-7136-18-6.
У зборніку змешчаны даследаванні беларускіх навукоўцаў, спецыялістаў па гісторыі Беларусі другой паловы XIX — першай трэці XX ст., прысвечаныя выдатнай асобе, рэфарматару, патрыёту сваёй Айчыны Эдварду Вайніловічу (1847-1928). На фоне гістрычных катаклізмаў як у Беларусі, так і за яе межамі адлюстраваны важнейшыя вехі з жыцця і дзейнасці нашага земляка.
Адрасуецца вучоным, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам школ, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні амаль забытых старонак з гісторыі нашай Бацькаўшчыны.
УДК [94(476)+929Вайніловіч](082)
ББК 63.3(4Бен)я43
ISBN 978-985-7136-18-6	© Унучак А. У, Пуцік У. С.,
Анофранка Н. В„ укладанне, 2016
© Афармленне. ТАА «Медысонт», 2016
ПРЫВІТАЛЬНАЕ СЛОВА
дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта В. В. Даніловіча ўдзельнікам навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, Капыльшчына
і Эдвард Вайніловіч» 14 лістапада 2015 г.
Паважаныя гаспадары!
Шаноўныя ўдзельнікі навуковага форуму!
Беларусь — незалежная дзяржава, якая мае ўласную багатую гісторыю, створаную шматлгкімі пакаленнямі людзей, што жылі на нашай зямлі. Мы павінны іх памятаць г ўслаўляць, на іх прыкладзе выхоўваць падрастаючыя пакаленнг.
Наша гісторыя — гэта невычэрпная крыніца для выхавання патрыятызму. Менавіта важнасць фарміравання патрыятычных пачуццяў як адной з першасных неабходных асноў паспяховага развіцця нашай краіны неаднаразова падкрэсліваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Нельга не адзначыць, што з Капыльшчынай шчыльна звязана цэлая плеяда выдатных асоб нашай гісторыі і сучаснасці. Мне як дырэктару Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі асабліва прыемна адзначыць, што сярод іх
ёсць сапраўдныя гісторыкі-падзвіжнікі, уклад якіх у развіццё сучаснай айчыннай гістарычнай навукі цяжка перабольшыць. Гэта акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт Аляксандр Аляксандравіч Каваленя і галоўны археолаг нашай краіны, загадчык цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства нашага Інстытута, доктар гістарычных навук, прафесар Вольга Мікалаеўна Ляўко.
Вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі заклгканы вырашаць складаныя задачы навуковага асвятлення ггсторыі беларускага народа. Наша мэта — давесці да грамадскасці краіны, суседніх дзяржаў і ўсёй сусветнай супольнасці багацце беларускай гісторыка-культурнай спадчыны, якой мы маем усе падставы ганарыцца.
Шчыльнае супрацоўніцтва ў названым напрамку з раённымі ўладамі стварае базу для прымянення дасягненняў айчыннай гуманітарнай навукі на мясцовым ўзроўні, робіць даступнымі найноўшыя веды для ўсіх слаёў грамадства.
Сённяшні навуковы форум прысвечаны адной з найвыдатнейшых асоб беларускай гісторыі — Эдварду Вайнгловгчу, чый радавы маёнтак Савгчы знаходзіцца на Капыльшчыне. 3 канца XIX cm. ён аказваў падтрымку маладой беларускай літаратуры. Займаючы розныя пасады ва ўстановах Расій-
скай імперыі, Э. Вайніловіч значна паспрыяў паляпшэнню эканамічнага становішча беларускай вёскі, развіццю сельскай гаспадаркі. Неацэнным укладам у беларускую культуру з’яўляецца будаўніцтва з ягонай гніцыятывы і на ягоныя сродкі касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску. У1917-1918 гг. Э. Вайніловіч падтрымліваў кантакты з беларускім нацыянальным рухам, удзельнічаў у фінансаванні беларускіх устаноў. Ён адкрыта асудзіў падзел Беларусі паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 18 сакавіка 1921 г.
Бясспрэчна, што памяць аб асобе і справах Э. Вайніловіча павінна захоўвацца. Таму выказваю шчырыя словы ўдзячнасці Капыльскаму раённаму выканаўчаму камгтэту, Капыльскаму раённаму савету дэпутатаў, Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту імя Максіма Танка, а таксама Рыма-каталіцкаму касцёлу ў Беларусі, разам з якімі мы арганізавалі гэту павукова-практычную канферэнцыю, якая з’яўляецца выдатным прыкладам даніны павагі да нашых продкаў. Яе праца, безумоўна, папоўніць скарбонку ведаў аб гісторыкакультурнай спадчыне Капыльшчыны.
Жадаю ўсім удзельнікам навуковага форуму плённай працы дзеля росквіту нашай Бацькаўшчыны!
ПРЫВІТАЛЬНАЕ СЛОВА
акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, члена-карэспандэнта, доктара гістарычных навук, прафесара A. А. Кавалені ўдзельнікам навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, Капыльшчына
і Эдвард Вайніловіч» 14 лістапада 2015 г.
Паважаныя гаспадары!
Паважаны Анатоль Іосіфавіч!
Шаноўныя ўдзельткі канферэ'нцыі!
У апойінія гады стала добрай традыцыяй правядзенне навуковых канферэнцый, прысвечаных розным аспектам гісторыі рэгіёнаў нашай краіны. Вучоныя Аддзялення гумангтарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі арганізавалі і правялі дзясяткі навуковых канферэнцый па гісторыі асобных населеных пучктаў і раёнаў Беларусі.
Сучасныя навуковыя даследаванні сведчыць, што ў айчыннай гісторыі шмат таленавітых і апантаных грамадскіх дзеячаў, вучоных, паэтаў, пісьменнікаў і людзей працы, хто сваёй самаадданай дзейнасцю рухаў грамадска-палітычны і сацы-
яльна-эканамічны прагрэс. Гэтыя асобы складаюць гонар нашай нацыі. Між тым, доўгі час гісторыю беларускага народа і яго выбітных прадстаўнікоў мы пачыналі толькі з савецкага перыяду.
Аднак жыццё мяняецца. У незалежнай Беларусі разгорнута шырокая праца па вяртанні з небыцця імён шматлікіх айчынных дзеячаў.
Увогуле, дзякуючы мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыцы, актыўнаму ўбзелу ўсяго беларускага народа шмат зроблена і дасягнута ў нашай краіне ў апошнія 20 гадоў. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця прызнана нават нашымі апанентамі. Дзяржава вялікую ролю адводзіць забеспячэнню занятасці насельніцтва, паляпшэнню спартыўнай і турыстычнай інфраструктуры, медыцынскага абслугоўвання, бытавых і камунальных паслуг для жыхароў не толькі гарадоў, але і сельскіх раёнаў.
Паспяхова развіваецца і Нацыяналыіая акадэмія навук Беларусі. У адпаведнасці з патрабаваннямі часу аптымізуецца структура навуковых даследаванняў, удасканальваецца і пашыраецца перспектыўная тэматыка, павышаецца эфектыўнасць работ, якія выконваюцца ў інтарэсах народнай гаспадаркі, умацавання нацыянальнай бяспекі, развіцця культурнай і сацыяльнай сфер нашай дзяржавы. Мы ганарымся тым, што дзякуючы пра-
цы айчынных акадэмічных вучоных Рэспублгка Беларусь стала касмічнай дзяржавай, стварае ўласную станцыю ў Антарктыдзе, адраджае багатую гісторыка-культурную і духоўную спадчыну беларускага народа!
Вядома, што грамадства, якое не шануе памяць аб сваёй гісторыі, не мае будучыні. Мінулае з’яўляецца надзейным падмуркам у справе патрыятычнага выхавання маладога пакалення, паспяховай рэалізацыі сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у краіне, базваляе з упэўненасцю глядзець у будучыню.
Для нас важна забяспечваць гістарычную пераемнасць і аб’ектыўнае асвятленне мінулага беларускага народа, папулярызаваць багатую іўнікальную гісторыка-культурную спадчыну нашай краіны. Менавіта гэтыя задачы ставіць перад беларускімі вучонымі-гуманітарыямі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Чалавек, які не ведае мінулага свайго народа, гісторыі свагх родных мясцін, не можа клапаціцца абзахаванні спадчыны іросквіцероднага краю. Таму вывучэнне г захаванне гісторыі і культуры рэгіёнаў Беларусі з’яўляецца адказнай, цгкавай і неабходнай справай.
Мне як ўраджэнцу Капыльшчыны асабліва прыемна, што ўладамі і грамадствам Капыльскагараё-
на робіцца велізарная праца па забеспячэнні годнага ўзроўню жыцця насельніцтва, захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны краю. He многія раёны могуць пахваліцца выдатнымі муsenMi розных узроўняў (ад школьных да раённага краязнаўчага), шматлікімі самадзейнымі музычнымі і танцавальнымі калектывамі.
На жаль перакрыжаванне гандлёвых шляхоў несла Капыльскай зямлі не толькі росквіт, cue і прыводзіла сюды шматлікіх ворагаў. Яе жыхарам неаднаразова даводзілася бараніцца ад варожых навал. У войнах ггнулі людзі і гісторыка-культурныя каштоўнасці, аднак памяць пра іх захоўвалі і зараз захоўваюць нашчадкі.
Капьйьскі раён мае слаўныя баявыя і працоўныя традыцыі. Яскравым прыкладам з’яўляецца гераізм і мужнасць капыляй у гады Вялікай Айчыннай вайны. Звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены 11 ураджэнцаў Капыльшчыны, 10 сталі Героямі Сацыялістычнай працы, 41 узнагароджаны ордэнам Леніна.
Мы не павінны забыеацца, што ў асноее гісторыі ляжыць жыццё людзей. Менаеіта таму ў цэнтры даследаванняў па гісторыі асобных рэгіёнаў Беларусі паеінен быць чалавек. Мы паеінны памятаць, што выеучаем наша гістарычнае мінулае для таго, каб на яго прыкладах выхоўваць і адукоўваць пад-
растаючае пакаленне, вучыць моладзь дабру, павазе да сваіх продкаў, уменню жыць у міры і дабрасуседстве. Гісторыя — гэта сапраўдная Настаўніца жыцця.
3 Капыльшчынай звязана дзейнасць цэлага сузор’я выдатных гістарычных асоб, палітычных і грамадскіх дзеячаў, навукоўцаў, пісьменнікаў. Сярод іх Уладзіслаў Сыракомля, Цішкі Гартны, Кузьмы Чорны, Алесь Адамовіч, Герой Беларусі Міхаіл Высоцкі і многія, многія іншыя. У тым ліку і Эдвард Вайніловіч, асобе якога прысвечаны сённяшні навуковы форум.
Шмат гадоў жыцця Эдвард Вайніловгч правёў у родавым маёнтку Савічы на Капыльшчыне. Але ён не адасабляўся ад жыцця грамадства. Шмат сіл і энергіі Эдвард Вайніловіч аддаваў дапамозе дробным сельскім гаспадарам, ажыўленню грамадскага жыцця краю. 3 1888 г. ён з’яўляўся віцэ-старшынёй Мінскага сельскагаспадарчага таварыства, а гэта значыць фактычным яго кіраўніком, бо пасада старшыні была ганаровай. Эдвард Вайніловіч займаўся і дабрачыннай дзейнасцю, падтрымліваў беларускіх літаратараў, дзеячаў нацыянальнага руху. У 1910 г. за яго грошы быў пабудаваны касцёл св. Сымона і Алены ў Мінску, які і сёння з’яўляецца адным з сімвалаў нашай сталгцы. Э. Вайніловіч адкрыта асудзіў