Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
Паводле меркаванняў Э. Вайніловіча, у Рызе бальшавікі згаджаліся саступіць як мага болып
15 Там жа. С. 349-350.
16 Там жа. С. 352.
зямель за золата, але польская дэлегацыя лічыла, што няпольскіх тэрыторый атрымае і так зашмат, а золата мае мала17. Рыжскі мірны дагавор быў падпісаны 18 сакавіка 1921 г., па якім заходнебеларускія землі ўключаны ў склад Польшчы ў статусе звычайных ваяводстваў — «гэта была не ўнія, а анексія»18. Акрамя таго, пісаў Э. Вайніловіч: «24 сакавіка 1921 г. з Познані нрыехаў Вітольд Магільніцкі і прывёз жудасную навіну, што мае родныя Савічы і Пузава засталіся на расійскім баку. I гэта тады, калі ведаў з газет, што мяжа пройдзе па рацэ Морач да яе ўпадзення ў Случ. Я разлічваў на хоць і спустошаныя, але заўсёды здольныя даць мне дах над галавой і кашу ў місцы мае родныя нівы. Я губляюся ў здагадках, што ж там адбываецца, што прадпрымае мой кіраўнік, што плануе, як сябе паводзіць у гэтай сітуацыі, не атрымліваючы ад мяне ніякіх дырэктыў Бог і тут нас падвергнуў выпрабаванню»19.
На польскім боку апынулася толькі частка маёнтка Пузава (у былым Слуцкім павеце) — фальварак Пераходы. Аднак Э. Вайніловіч (з жонкай і сёстрамі) не паехаў туды на сталае жыхарства, у першую чаргу з псіхалагічных прычын. Рыжскі
17 Войннловнч Э. Указ. соч. С. 352.
18 Там жа. С. 357.
19 Там жа. С. 359.
дагавор не проста адабраў болыпую частку яго радавай зямлі, а балюча перакрэсліў усю працу па адраджэнні федэратыўнай Рэчы Паспалітай. «...Я б з’явіўся там, — казаў Вайніловіч, — як збанкрутаваная ідэя Польшчы, бо не дзеля такой Польшчы пакутавалі мы, змагаліся ўсё жыццё і ўсё паўтаралі, што Полыпча — гэта права, справядлівая свабода і ўзнёсласць шанавання правоў чалавечых і Божых. Словам, нешта зусім іншае, чым тое, што цяпер сцвярджаюць асаднікі-жаўнеры, якім аддаюць зямлю, адабраную ў адвечных патомных уладароў <„.> He ўяўляю сабе, каб я мог туды вярнуцца і набрацца моцы і трываласці глядзець на тое, што з іх бальшавікі зрабілі, і на тыя парадкі, якія польскі ўрад заводзіць, самавольна капаючы магілу для ідэі польскасці, якой мы гэтулькі вякоў служылі»20.
28 красавіка 1921 г. Э. Вайніловіч прыехаў у Варшаву, каб атрымаць пашпарт грамадзяніна Польшчы для сябе і блізкіх, пасля чаго з сям’ёй перабраўся на сталае жыхарства ў Быдгашч на Памор’і — былы германскі Бромберг, дзе было тады найтаннейшае жыллё ў краіне. Аднак 29 красавіка 1921 г. у Варшаве адбылося пасяджэнне Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, на якім быў напісаны праект пратакола, які дэклара-
20 Хмялеўская Г. Церні Крэсаў: аповесць пра Эдварда Вайніловіча і яго сям’ю: пер. з польск. Мінск, 2015. — С. 213, 214.
ваў самаліквідацыю Таварыства, і, паводле зместу, быў своеасаблівым «тастаментам» Э. Вайнловіча. Па сутнасці гэта быў абвінаваўчы акт супраць тых, хто падпісаў Рыжскі дагавор.
1 мая 1921 г. на агульным сходзе членаў МТСГ у Варшаве ў зале Цэнтралы-іага таварыства сельскай гаспадаркі (у доме № 30 на вуліцы Каперніка) зачытаны Э. Вайніловічам пратакол быў ухвалены. Палітычная частка пратакола была апублікавана ў газетах21.
У 1922 г. сябры прапанавалі Э. Вайніловічу абірацца ў сенатары Польшчы ад кансерватыўнай польскай Партыі рэальнай народнай працы, аднак ён скептычна аднёсся да гэтай ініцыятывы, бо ў парламенце Польшчы дамінавалі «эндэкі» і іх саюзнікі, якія добра ведалі яго палітычныя погляды і дзеянні. Э. Вайніловіч толькі дазволіў сябрам вылучыць яго кандыдатуру і сказаў, што сам ніякіх актыўных крокаў для абрання рабіць не будзе. У выніку яго не вылучылі кандыдатам у сенатары. У ліпені 1922 г. ён таксама атрымаў прапанову стаць лідарам беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху ў Польшчы (людовага руху), устаноўчы з’езд якога арганізоўваўся Б. Тарашкевічам у Нясвіжы. Э. Вайніловіча задаволіў такі давер, але ёп
21 Тамжа. C.193.
адмовіўся, бо не ўяўляў, як можна выконваць гэтую функцыю ў Быдгашчы, а вяртанне ў Нясвіж было б балючым для душы22.
21 студзеня 1923 г. Э. Вайніловіч быў выбраны на пасаду старшыні «Саюза палякаў усходніх ускраін» (Zwiqzek Polakow z Kresow Wschodnich), які займаўся падтрымкай эмігрантаў з Літвы, Беларусі і Украіны. Пасля ваганняў 22 снежня 1923 г. ён прыняў ордэн «Polonia Restituta». Усё ж, адроджаная Польская Рэспубліка была зусім не той Польшчай — радзімай-маці для ўсіх народаў былой Рэчы Паспалітай, пра якую марыў ён калісьці.
25 кастрычніка 1926 г. у Нясвіжы ў палацы Радзівілаў адбылася сустрэча лідараў «віленскіх кансерватараў» з маршалам Ю. Пілсудскім, які хацеў атрымаць падтрымку з боку буйных маянткоўцаў пасля «майскага перавароту». Э. Вайніловіч таксама быў запрошаны сваімі добрымі сябрамі нясвіжскімі Радзівіламі на сустрэчу з Ю. Пілсудскім, але не паехаў бо адышоў ад палітычнай дзейнасці, не ўступаў у палітычныя партыі, быў абмежаваны ў грашах, а таксама крытычна глядзеў на рэжым «санацыі» і не ўтрымаўся б ад малапрыемнай для Ю. Пілсудскага прамовы23. I такая прамова, пазней, прагучала.
22 Хмялеўская Г. Указ. твор. С. 217.
23 Там жа. С. 274.
Пасля разгрому польскімі ўладамі ў студзені 1927 г. Беларускай сялянска-работніцкай грамады і чарговых нападак віленскіх «эндэкаў» на саюз мясцовых маянткоўцаў на чале з графам Е. Чапскім, якія асуджалі Рыжскі мірны дагавор, Э. Вайніловіч спецыяльна напісаў артыкул «Граніцы Польшчы ў 1771-м і 1920-м годзе» («Slowo», № 96 і № 97, 1927 г.). Ён нагадаў, што ў адрозненне ад украінскіх зямель Польскага Каралеўства, куды шляхта перасялілася з карэннай Польшчы, у Беларусі шляхта Вялікага Княства Літоўскага была пераважна мясцовага паходжання, таму блізкая па крыві мясцоваму сялянству і дробнай шляхце, якая ў штодзённым жыцці карысталася беларускай мовай. Э. Вайніловіч зазначыў, што паланізацыя шляхты мела павярхоўны характар — беларуская мова не забывалася, а існавала побач з польскай, якая дапамагала засвойваць набыткі заходнееўрапейскай культуры. Указаў, што піянерамі беларускамоўнай літаратуры ў XIX ст. былі менавіта мясцовыя шляхціцы, а не сяляне, і катэгарычна выступіў супраць паланізацыі беларускамоўнага насельніцтва Заходняй Беларусі. Выказаўся за змяншэнне падаткаў у Заходняй Беларусі, што давала б, на яго думку, магчымасць гаспадаркам мясцовых сялян і бедных дваран (засцянкоўцаў) праз куплю пустуючых абшараў зямлі павялічваць свае
зямельныя уладанні, а не выстауляць на вымушаны продаж з-за разарэння. Прапанаваў таксама, што ваенныя асаднікі-перасяленцы павінны набываць зямлю за грошы, а не атрымліваць бясплатна.
На думку Э. Вайніловіча, менавіта адмова польскіх «эндэкаў» стварыць унію і ўключэнне часткі Беларусі ў склад Польшчы прывялі да таго, што беларускае сялянства ўступае ў пракамуністычныя арганізацыі. Ён адзначыў што саюз дзвюх дзяржаў (Польшчы і Беларусі) быў бы аптымальным і ўзаемакарысным, даваў бы Беларусі выхад да мора. I дадаў, што тая павярхоўная паланізаванасць не азначала, што нельга вярнуць ранейшую сітуацыю (status quo ante), калі шляхта Беларусі вярнулася б да пастаяннага выкарыстання беларускай мовы. Э. Вайніловіч прывёў у прыклад Чэхію, дзе дэнацыяналізацыя арыстакратычных радоў («wynarodawianie si? rodow moznowladczych») не была незваротнай стратай, а са стварэннем самастойнай Чэшскай дзяржавы адбываецца працэс дэгерманізацыі анямечанага дваранства. Зазначыў, што тое самае магло б адбыцца ў Беларускай дзяржаве — дэпаланізацыя і беларусізацыя мясцовага дваранства і інтэлігенцыі (т. зв. «палякаў»).
Правільная палітыка польскага ўрада ў беларускім пытанні, быў упэўнены Э. Вайніловіч, пазбавіла б савецкі ачаг «беларускай ірэдэнты» той
прывабнасці, якую ён набыў у Заходняй Беларусі: «Часта можна пачуць сцвярджэнне, што і без таго ў Сейме і Сенаце Полынча ёсць шмат клопату з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў. А што было б, калі б Полыпча ўключала ўсю Беларусь?
Па-першае, калі б Беларусь пасля адрачэння ад яе Полыпчы ў Рызе не была падзелена, то не было б і гэтай крыніцы незадавальнення, якая існуе сёння і праяўляецца ў розных «Грамадах». Па-другое, патрыёты Беларусі, якія разумеюць, што Беларусь, якая не мае выхаду да мора, самастойна існаваць не можа, а пры аб’яднанні з Расіяй яна проста знікне ў расійскім моры, ахвотна аднавілі б былыя традыцыі сумеснага жыцця ў згодзе з Полынчай, не азмрочаных ніякай «калііўшчынай».
Задаволеныя шырокім самакіраваннем у межах пэўнай аўтаноміі, яны, магчыма, не прынеслі б больш клопату, чым пястаўскі Слёнск. Мясцовыя землеўласнікі, атрымаўшыя права земскага кіравання, якія б адчувалі давер дзяржавы да сваіх ініцыятываў, адразу б распачалі працу па арганізацыі новых умоў жыцця. Вынікі былі б лепшыя, чым тыя, якіх дасягнулі прысланыя на крэсы бюракраты. Яны пічога агулыіага з Краем не маюць, настрояў што ў ім пануюць, не разумеюць. У той жа час уся дэструктыўная праца знаходзіцца ў руках бальшавікоў. Як некалі Аўстрыя ў сваёй антырасій-
скан палітыцы спрыяла украінцам, так цяпер яны, бальшавікі, засноўваюць беларускія ўніверсітэты, праводзяць парцэляцыю ўладанняў землеўласнікаў, і не для чужынцаў з Расіі ў супастаўленні з ваенным польскім асадніцтвам, а для мясцовага насельніцтва, каб паказаць беларусам [Польскай] Рэспублікі, што за кардонам рай. <.„> Нічога дзіўнага, што параўнанне сітуацыі на Усходзе і Захадзе ўплывае на настроі. Сялянам новы лад падабаецца, калі ён ім нешта дае, і адразу яны змяняюць фронт, калі ад іх нешта забіраюць. Тое ж самае можна сказаць пра сімпатыі сялян у карэннай Расіі, дзе зараз сяляне сталі галоўнымі ворагамі камунізму. Але для гэтага разумення патрэбныя гады досведу і лепшы парадак у Польшчы»24.
3 іншага боку, паводле пераканання Э. Вайніловіча, неабходна было ўвядзенне высокага маёмаснага цэнзу, курыяльных выбараў у Сейм Польшчы і курыяльнай сістэмы прадстаўніцтва, што дало б перавагу права-кансерватыўным партыям і «краёвым» саюзам зямельных уласнікаў. Гэта нават у санацыйнай Польшчы гучала як недарэчны анахранізм. Менавіта за такую пазіцыю, выказаную прама і наўпрост, рэдактар газеты
24 Вайніловіч Э. Межы Польшчы ў 1771 і 1920 гадах // Краёвая ідэя: канец XIX — пачатак XX стагоддзя. Анталогія. Мінск, 2014. С. 219-220, 221-222.
«віленскіх кансерватараў» «Siowo» Ст. Мацкевіч (Цат) здзекліва назваў Э. Вайніловіча «апошнім беларускім баярынам»25. Выраз «апошні беларускі баярын» створаны і ўжыты Мацкевічам па аналогіі з выразам «апошні грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага», які меў у Польшчы ўжытак пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. і абазначаў выміраючую і адыходзячую ў гісторыю катэгорыю людзей, звязаных з традыцыяй і гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. У 1920-я гг. ва ўспрыняцці маладога пакалення «віленскіх кансерватараў» погляды Э. Вайніловіча («літоўскага краёўца», «Нестара краёўцаў беларускай арыентацыі») на аграрнае і «беларускае» пытанне падаваліся састарэлымі, абмежаванымі і неэфектыўнымі, бо не маглі стрымаць распаўсюджання камуністычных ідэй сярод сялян Заходняй Беларусі і прадухіліць рэваншысцкія планы з боку СССР пад сцягам сацыяльнай рэвалюцыі і «беларускай ірэдэнты».