Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч
Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
Дзеянні ўлад па супрацьдзеянні фальсіфікацыям доўгія дзесяцігоддзі не прыносілі жаданага плёну, хоць не заўсёды заставаліся цалкам безвыніковымі. Фальсіфікаванні дакументаў сталі прычынай стварэння шматлікіх рэвізійных камісій у 1830-1850 гг., а таксама прычынай правядзення архіўнай рэформы 1852 г. у заходніх губернях імперыі, узмоцненага кантролю за рэалізацыяй кадравай палітыкі ў 1860-я гг. Аднак усе гэтыя захады так і не выкаранілі цалкм з’явы фальсіфікацыі дакументаў аж да 1870-х гг. Неабходна прызнаць, што фальсіфікаванні дваранскіх дакументаў былі значным фактарам, які ўплываў і на фарміраванне саслоўнай і сацыяльнай структуры грамадства беларуска-літоўскіх губерняў. Фальсіфікаванні былі адной з нямногіх магчымасцей для саслоўнай мабільнасці ва ўмовах імперскай рэчаіснасці. Фальсіфікацыі і падлогі былі сродкам для нелегальных заробкаў і ўзбагачэння адных і пазбягання падуш-
нага падатку і рэкруцкай службы для іншых. Паколькі фальсіфікаванне дакументальных доказаў аб дваранскім паходжанні было надзвычай пашыранай з’явай, то асобам, якія сёння заказваюць шляхецкія радаводы ў архіўных установах, неабходна мець на ўвазе, што яны з вельмі вялікай доляй верагоднасці могуць утрымліваць несапраўдныя дадзеныя пра іх продкаў, якія і падраблялі афіцыйныя паперы дзеля зацвярджэння ў расійскім дваранстве.
Адам Мальдзіс
ЗЯМЛЯ КАПЫЛЬСКАЯ — HE “ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЯ ГЛУШЭЧА"!
Як вядома, Эдвард Вайніловіч нарадзіўся ў Сляпянцы, размешчанай каля тагачаснага Мінска (а цяпер у межах сталіцы) шляхецкай сядзібе, дзе скрыжаваліся вядомыя роды яго продкаў — Ваньковічаў і Манюшкаў. Тады, калі яшчэ не склалася сістэма дамоў нараджэння, панавала традыцыя выязджаць на адказны момант прыходу на свет дзіцяці ў дом яго бабулі па маці, а потым вяртацца на месца бацькоўскага жыхарства. Там, у Савічах Слуцкага павета, а цяпер Капыльскага раёна, нястомны рэфарматар гаспадаркі і, маем надзею, наш будучы заступнік на нябёсах спазнаў навакольны свет. Там прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, гады звышактыўнай дзейнасці. Так што калі зыходзіць не з энцыклапедычных прынцыпаў, а з рэальнасці, менавіта Савічы належыць лічыць месцам нараджэння Эдварда Вайніловіча як Асобы.
— I як гэты беларускі Сталыпін мог сфарміравацца і дзейнічаць у такой інтэлектуальнай глушэчы! — дзіваваўся адзін мой калега, даве-
даўшыся пра намечаную маю паездку ў Капыль на навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную ыашаму знакамітаму суайчынніку. — Капыль жа гэта нешта, прымітыўнае, ад капыла.
— He згодзен. Ніякі Вайніловіч не беларускі Сталыпін, — пачаў я спрэчку з нечаканым госцем. — Гэта Сталыпін, будучы яшчэ ковенскім віцэгубернатарам, прыязджаў спецыяльна ў Мінск, каб спасцігнуць рэфарматарства, дарэчы актуальнае і сёння. А потым, ужо ў Пецярбургу, ён, Сталыпін, хацеў Вайніловіча паставіць гаспадаром усерасійскай гаспадаркі. Але наш зямляк не захацеў кідаць Мінскую губерню, вярнуўся з царскай думы на радзіму. Так што хутчэй Сталыпіна можна іменаваць расійскім Вайніловічам... Што ж датычыцца Капыля, то мясцовы паэт Падгорскі-Аколаў рыфмаваў яго не іначай як з грэчаскім акропалем. Калі гаварыць пра пісьменнікаў, паказчыкаў інтэлектуальнага патэнцыялу, то іх нараджалася на Капылыпчыне багата.
— Ведаю. Той жа Кузьма Чорны...
— Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Алесь Гурло і добрая дзясятка іншых прыйшлі ў літаратуру крыху пазней, на хвалі «нашаніўскага» Адраджэння. Тады ж, пасля паўстання 1863 г., калі этнонімыпалітонімы «Беларусь» і «Літва» былі забаронены, хто з мясцовых літаратараў кінуўся ў «северорус-
сннов», хто ў польскіх «kresowiakow», хто сціпла і неакрэслена стаў называць сябе «тутэйшым». Але заўважце: Эдвард Вайніловіч не стаў ні першым, ні другім, ні трэцім. Ведаючы добра беларускую мову, ён з сялянамі і з суседкай Магдаленай Радзівіл гаварыў па-беларуску, з рускімі — па руску, з палякамі — па-польску, а з замежнікамі па-нямецку і па-французску. А цэнтрам сваёй радзімы ён бачыў і рабіў Міншчыну, несправядліва падзеленую ў 1921 г. Жывучы ў Быдгашчы і ратуючы там ад рэпрэсій суайчыннікаў, ён бачыў яе ў сваіх ўспамінах цэнтрам сваёй айчыны...
Пра канкрэтных жа пісьменнікаў, на сёння ўжо напаўзабытых, якія нарадзіліся і жылі на Капыльшчыне ў часы прабывання там Эдварда Вайніловіча, я гаварыў ужо на канферэнцыі ў цэнтры гэтага заможнага раёна. Вось яны, Асобы, звесткі пра якіх удалося сабраць і цяпер адшукаць у картатэцы, якая назапашвалася дзесяцігоддзямі ў час айчынных і зарубежных навуковых камандзіровак.
Тшашчкоўская Зоф’я, польская і беларуская паэтэса і перакладчыца. Нарадзілася 27 лістапада 1847 г. ў вёсцы Дарагавіца цяперашняга Пацейкаўскага сельсавета ў сям’і Адама Манькоўскага (адсюль сціплы псеўданім Адам М-скі). Па матчынай лініі даводзілася сваячкай Уладзіславу Сыракомлі. Вучылася ў Вільні ў прыватным пансіёне Фран-
цішкі Клячкоўскай. Выйшаўшы замуж за афіцэра расійскай арміі Вацлава Тшашчкоўскага, разам з ім удзельнічала ў вайне з Турцыяй 1877-1878 гг. Пасля разам з ім пасялілася ў Ноўгарадзе, аднак не парывала сувязей з радзімай. Яе «Дарагавіцкія песні» прасякнуты патрыятызмам. Падтрымлівала кантакты з беларускім паэтам Янкам Лучынай, перакладала на беларускую мову вершы і песні Марыі Канапніцкай, Тэафіля Ленартовіча і іншых польскіх аўтараў. На польскай жа мове асобнымі кніжкамі выдала паэму «Адзін з многіх» (Кракаў, 1890) і пераклады паэтычных твораў Дж. Байрана, А. Ламарціна, Л. Камоэнса. Пад канец жыцця вярнулася ў Дарагавіцу, дзе і памерла ў 1911 г.
Падгорскі-Аколаў Леанард, польскі паэт і літаратуразнавец. Нарадзіўся 21 снежня 1891 г. ў вёсцы Дусаеўшчына цяперашняга Капыльскага сельсавета. Вучыўся ў Львоўскім універсітэце. Увагу Эдварда Вайніловіча звярнуў зборнік патрыятычных вершаў Падгорскага-Аколава «Беларусь», выдадзены ў Вілыіі ў 1922 г. Потым ён, жывучы ў Варшаве, выдаў два тамы даследаванняў пра літаратурныя мясціны ў Беларусі, звязаныя з жыццём і творчасцю Адама Міцкевіча. Памёр Леанард Падгорскі-Аколаў 4 студзеня 1957 г.
Даманская Міхаліна (1875-1936), польская пісьменніца і грамадская дзеячка. Нарадзілася
ў вёсцы Чыжэвічы цяперашняга Доктаравіцкага сельсавета. 3 Эдвардам Вайніловічам пазнаёмілася ў час яго наведвання мясцовых касцёлаў. З’яўлялася вольнай слухачкай Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У яе аповесцях і абразках апісана быццё мясцовых сялян, у тым ліку праваслаўнага веравызнання. У час Першай сусветнай вайны жыла ў Мінску, працавала ў таварыстве «Асвета». Пасля вайны пражывала ў Варшаве, дзе перакладала на французскую мовы творы Элізы Ажэшка і Генрыка Сянкевіча.
3 Капылём і Капыльшчынай звязаны таксама жыццё і творчасць некалькіх пісьменнікаў яўрэйскай нацыянальнасці, якіх не мог не ведаць Эдвард Вайніловіч, каталіцкі адданы вернік і адначасова талерантны да іншых веравызнанняў мысліцель, шчодры донар усіх жыхароў шматаблічнай на канфесіі і веравызнанні Беларусі.
Вось некалькі прадстаўнікоў разнамоўнай літаратуры Квпыльшчыны часоў Эдварда Вайніловіча.
Мойхер-Сфорым Мендэле (у сапраўднасці Абрамовіч Шалом Якаў), класік яўрэўскай літаратуры (1836-1917). У сваіх успамінах пісаў пра сябе так: «Месца майго нараджэння — Капыль — знаходзіцца ў Слуцкім павеце Мінскай губерні. Бог не дабраславіў гэтае мястэчка ні багаццем, ні раскошаю, не вызначыў яго для вялікага гандлю,
але затое ён абдараваў гэты край красою прыроды, цудоўнымі лясамі, спакоем і ўтульнасцю, зялёнымі доламі і ўрадлівымі палямі». Першым настаўнікам будучага пісьменніка стаў бацька, капыльскі рабін. У 1850 г. ён памёр, і сям’я далей стала жыць у галечы. Мендэле вучыўся ў цімкавіцкім і слуцкім ешыботах, некаторы час жыў на хутары Мельнікі ў 10 кіламетрах ад Капыля ў айчыма, вучыў яго дзяцей. Там жа напісаў трактат «Ліст пра выхаванне». Потым падарожнічаў, жыў у Вільні, Камянцы Падольскім, Бярдзічаве, напісаў мноства папулярных аповесцей, п’ес, якімі зачытваліся ў Капылі. Лсаблівую папулярнасць здабылі яго сатырычная аповесць «Падарожжа Беньяміна Трэцяга» і празаічная аўтабіяграфія «Шлойме, сын Хаіма». Рэха яго смерці ў Адэсе (1917) дайшло да Капыля, дзе захаваліся ў музеі яго матэрыялы.
Паперна Аўраам Якаў (1840-1919), яўрэйскі пісьменнік, літаратурны крытык і педагог, пісаў на іўрыце і рускай мове. Нарадзіўся ў Капылі, дзе атрымаў традыцыйную адукацыю. Потым вучыўся ў семінарыях Жытоміра і Вільні. 3 1862 г. пачаў друкаваць вершы і артыкулы ў яўрэйскіх перыядычных выданнях. Яго пяру належыць некалькі падручнікаў, кніг аб стане і патрэбах пачатковай яўрэйскай адукацыі ў школах Расійскай імперыі. У 1890-я гады, час актыўнасці Эдварда Вайнілові-
ча, выдаў некалькі зборнікаў вершаў і гістарычных нарысаў. Захапіўшыся расійскай літаратурай, друкаваў пра яе артыкулы ў перыядычным друку.
Клейнбарт Леў (1875-1950), рускі крытык і публіцыст. Нарадзіўся і доўгі час жыў у Капылі. Даследаваў падпольныя выданні капыльскай арганізацыі «Самаразвіццё і самаадукацыя». Разглядаў раннюю творчасць Ц. Гартнага і А. Гурло, Н. Чарнышэвіча і Ф. Шантыра. Пакінуў змястоўныя ўспаміны аб рэвалюцыйных падзеях у Капылі. Менавіта Льву Клейнбарту накіраваў рукапіс сваёй першай кнігі паэзіі «Радуніца» Сяргей Ясенін.
А калі вы, шаноўныя слухачы дакладаў канферэнцыі, знойдзеце час пайсці ў Капыльскі краязнаўчы музей, адкрыты ў 1979 г. у памяшканні былой гарбарні, дзе ў часы Эдварда Вайніловіча працаваў Цішка Гартны, то пабачыце там рукапісы твораў, дзённікі і лісты яшчэ такіх не названых мной пісьменнікаў-землякоў, як А. Адамовіч, С. Александровіч, A. і С. Астрэйкі, А. Бабарэка, А. Коршак, С. Міхальчук, I. Ралько, В. Сташэўскі, В. Хведаровіч, Н. Чарнышэвіч. Усё гэта, можна сказаць, творчыя дзеці і ўнукі Эдварда Вайніловіча, творцы Капыльскага, а, шырэй кажучы, Слуцкага і Мінскага краёў, абуджаных Вялікім Рэфарматарам з эканамічнай і духоўнай спячкі. Гэтыя радкі, калі яны выйдуць з друку, я абавязкова пакажу
свайму калегу, які па традыцыі паўтараў словы аб правінцыяльнай інтэлектуальнай глушэчы Капыля і Капыльскага краю.
Праўда, трэба прызнаць, што на гэтым прыстойным фоне ёсць адзін прыкры рэзананс. Гэта — сённяшні стан Савічаў, у свой час інтэлектуальнай сталіцы Капыльшчыны з бібліятэкай каля пяці тысяч тамоў, у тым ліку старажытных (дарэчы, дзе яны падзеліся?). Палаца сёння няма і ледзь бачны сляды гістарычных могілак. Будынак трэба аднавіць паводле малюнка з натуры Напалеона Орды. У зале я бачу мінчан, якія канкрэтна могуць заняцца такім аднаўленнем. Дзе знайсці сродкі? Суарганізатарам гэтай канферэнцыі з’яўляецца ўраджэнец Капыльшчыны Аляксандр Каваленя, які цяпер узначальвае ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі аддзяленне гуманітарных навук. Праз яго я перадам у Інстытут гісторыі, які мае права на розныя пошукі, дакументацыю, якая з дапамогай з нябёсаў самога Эдварда Вайніловіча дасць магчымасць знайсці патрэбныя сродкі. Будзем верыць!