Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
сказала аб яе суверэннасці і адносінах да суседніх краін.
25 сакавіка 1918 г. была прынятая Трэцяя Устаўная грамата, згодна з якой БНР абвяшчалася незалежнай і вольнай дзяржавай. На падставе гэтага акта было заяўлена пра скасаванне ўсіх старых дзяржаўных сувязей, а Народнаму сакратарыяту даручалася звярнуцца да зацікаўленых бакоў з прапановай перагледзець умовы Брэсцкага міру.
Рада БНР настойліва спрабавала дабіцца ад нямецкага ўрада прызнання дзяржаўнай незалежнасці БНР. У пачатку красавіка 1918 г. Народны сакратарыят накіраваў мемарандум германскаму рэйхсканцлеру, у якім паведамляў аб прыняцці Другой і Трэцяй Устаўных грамат, прасіў прызнаць незалежнасць БНР, а таксама перагледзець тыя пункты Брэсцкай дамовы, якія датычылі Беларусі17. У адказ на гэтыя захады рэйхсканцлер паведаміў Народнаму сакратарыяту БНР, што Берлін разглядае Беларусь як «частку савецкай Расіі» і па Брэсцкай дамове без урада Леніна пытанне сам вырашыць не можа18.
У абставінах, калі праца Рады БНР была амаль паралізавана, прадстаўнікі Віленскай беларускай рады, створанай у студзені 1918 г., у якасці выха-
17 Тамсама. С. 90.
18 Варонка Я. Беларускі рух ад 1917 да 1918 году: карот. агляд. С. 12.
ду з сітуацыі прапанавалі кааптаваць у склад Рады БНР членаў Мінскага Беларускага прадстаўніцтва.
На пасяджэннях 12 і 14 красавіка Рада БНР прыняла рашэнне аб кааптацыі Выканаўчага камітэта Мінскага Беларускага прадстаўніцтва, у які ўваходзілі протаіерэй П. Кульчыцкі, генерал К. Кандратовіч, ксёндз В. Гадлеўскі, Р. Скірмунт, А. Уласаў, П. Аляксюк, В. Чавусаў, Р. Зямкевіч і А. Русецкі.
Э. Вайніловіч некалькі разоў прысутнічаў на пасяджэннях Рады БНР, бачыў «вялікую карту Беларусі, межы якой сягалі з аднаго боку да ГІадляшша, с другога — да Смаленска і Чарнігава на ўсходзе»19.
20 ліпеня 1918 г. урад Б1 IP на чале з Р. Скірмунтам, праіснаваўшы каля двух тыдняў быў вымушаны пайсці ў адстаўку20. Прадстаўнікоў сацыялістычнай арыентацыі ў Радзе БЫР незадавалыіяла пазіцыя Р. Скірмунта ў вырашэнні аграрнага пытання.
Такім чынам, на працягу 1917-1918 гг. у працэсе змагання за рэалізацыю ідэі беларускай дзяржаўнасці, нягледзячы на асобныя, адносна непрацяглыя перыяды кансалідацыі, дасягнуць палітычнага кампрамісу паміж беларускімі зем-
19 Войнплові-іч Э. Воспомннання. Мннск, 2007. С. 259.
20 Ладысеў У. Ф. На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.) Мінск, 1999. С. 42.
леўласнікамі і прадстаўнікамі партый сацыялістычнай арыентацыі так і не атрымалася.
3 аднаго боку, гэта стала адной з прычын таго, што прцэс інстытуалізацыі беларускай дзяржаўнасці ў форме БНР так і не быў завершаны. 3 другога боку, такая сітуацыя стала асабістай трагедыяй для Э. Вайніловіча і яго паплечнікаў, якія паслядоўна выступалі за тое, каб Беларусь стала паўнапраўным суб’ектам міжнародных адносін.
Віталь Манарэвіч
ФАЛ ЬСІФІКАВАН HE Д ВАРАНСКІХ ДАКУМЕНТАЎ У БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ ГУБЕРНЯХ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (30-70-я гг. XIX ст.)
Рэакцыяй на палітыку расійскага ўрада па «разборы» шляхты ў губернях, далучаных пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, стала масавае фальсіфікаванне дакументаў аб дваранскім паходжанні. Гэта з’ява на пэўным этапе набыла надзвычай шырокія маштабы і давала магчымасць зацвердзіцца ў дваранстве шляхце, якая па нейкіх прычынах страціла свае дакументы, альбо іх не мела. He будзе памылкай таксама адзначыць, што фальсіфікаванні адкрывалі дарогу да прывілеяванага саслоўя многім асобам, якія ўвогуле не мелі дачынення да шляхты.
Фальсіфікаванні і ўсялякія злоўжыванні з дваранскімі спісамі і дакументамі фіксаваліся ўладамі на далучаных пасля падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыях беларуска-літоўскіх губерняў ўжо з канца XVIII ст. Асабліва шырокі размах падробка дакументаў набыла з 1830-х гг., пасля выдання ўказа 19 кастрычніка 1831 г. Ён пакідаў шляхце двухгадовы тэрмін на прадастаўленне доказаў свайго
дваранскага паходжання. Той, хто не даказаў свайго высакароднага паходжання, павінен быў перайсці ў падаткаабкладаемыя катэгорыі — плаціць падаткі і даваць рэкрута.
Шляхта неадкладна звярнулася да нелегальных шляхоў доказу свайго паходжання. Варта адзначыць, што сапраўднымі дакументамі валодалі нямногія, а ў большасці шляхта ўвогуле не магла належным чынам даказаць сваё дваранскае паходжанне. Гэта, як правіла, была дробная чыншавая шляхта, якая вялікімі ваколіцамі пражывала ў радзівілаўскіх і іншых маёнтках магнатаў ці заможных уладальнікаў. Яна часта ніколі і не мела дакументы, што належным чынам пацвярджалі яе статус, альбо яны былі страчаны. He многа было шансаў на знаходжанне сапраўдных дакументаў і ў архівах розпых устаноў, у якіх захоўваліся актавыя кнігі.
У справе доказу сваіх правоў дробнай шляхце актыўна пачалі дапамагаць, як правіла, за грошы такія ж самыя шляхцічы — чыноўнікі устаноў, служачыя кансісторый, якія мелі доступ да актавых і метрычных кніг. Але не абыходзілася без пратэкцыі ўплывовых асоб.
Дзякуючы ўспамінам Эдварда Вайніловіча захаваліся звесткі, якія даюць уяўленне пра тое, чыноўнікі якога ўзроўню былі заангажаваны ў крымінальны бізнес па нелегальнай набілітацыі ў Мінску
ў 50-60-я гг. XIX ст.: «Дваранскія выбары адбываліся ў доме сакратара губернскага старшыні дваранства Гаўсмана, які дзеля гэтага пабудаваў прыгожую камяніцу ў скверы, а сродкі для гэтага ўзяў ад дробнай шляхты, пераважна хадачковай, якую розныя царскія ўказы істотна зачаплялі і якую з-за адсутнасці ў яе дакументаў для доказу двараыства запісвалі ў катэгорыю людзей ападаткаванага саслоўя, што пагражала ім рэкруцкай павіннасцю і іншымі цяжарамі. Таму кожны з іх збіраў апошні грош і ціснуўся ў канцылярыю камісіі, якая займалася справамі доказу дваранства (якая і вырашала справу — Э. В.), а Гаўсман заўсёды ўмеў у архівах палазіць альбо прыпісаць да ўжо зацверджаных у дваранстве радоў»1. Прыпіска да іншага роду была адным са шляхоў незаконнага замацавання ў расійскім дваранстве. Дзеля гэтага фабрыкаваліся метрычныя выпісы.
Пра Гаўсмана, згадваючы толькі першую літару яго прозвішча, пісаў віленскі архіварыўс Р. Мяніцкі: «Ён з невядомым дагэтуль майстэрствам падрабляў почырк і пячаткі, якіх меў у сябе мноства, а за добрыя грошы браўся за найбольш рызыкоўныя падробкі і ніводзін, нават найбольш складаны подпіс, не бянтэжыў яго, не страшыў — у імгненне вока ён імітаваў любы, нават той, што першы раз
1 Woynillowicz Е. Wspomnienia z lat 1847-1928. Cz.l. Wilno, 1931.
S. 52.
бачыў»2. He абмінуў увагай Гаўсмана і яшчэ адзін аўтар успамінаў з XIX ст. Адам Багдановіч, бацька якога служыў кухарам у мінскага дваранскага старшыні Лапы: «В 50-х годах губернскнй маршалак ... да секретарь дворянства Гаусман немало состряпалн дворянскнх документов, за хорошне деньгн, мелкой шляхте, судя по самому краснвому зданню в Мннске — каменнце Гаусмана»3.
Масавы характар фальсіфікаванняў у 1830— 1860-я гг. шчыльным павуціннем аб’яднаў шляхту і мясцовае чыноўніцтва. Прыклады можна прадоўжыць : захаваліся і іншыя ўспаміны сучаснікаў пра масавы характар з’явы фальсіфікацыі дакументаў і заангажаванасць ў гэты працэс мясцовых чыноўнікаў4.
Трэба сказаць, аднак, што часам здараліся выпадкі, калі фальшыўкі ўсё ж выяўляліся. Такія выпадкі мелі месца, напрыклад, калі праводзілася зверка прадастаўленых у Сенат доказаў на дваранства з актамі Літоўскай метрыкі.
У 1830-1840-я гг. вырабляліся і звычайныя падробкі саміх пасведчанняў аб дваранстве. Такія дакументы часам маглі служыць для вызвалення з-пад рэкруцкай службы альбо для ўладкавання
2 Mienicki R. Archiwum Akt Dawnych w Wilnie w okresie od 1795 do 1922 r.S. 40.
3 Богдановпч A. Мон воспомннання // Нёман. 1994. № 5, C. 23.
4 Маркс M. Заппскн старнка // Віцебскі сшытак. 1996. № 2. С. 97.
на грамадзянскую службу. У дадзеным выпадку вельмі рызыкаваў спажывец паслуг, паколькі ён не быў уключаны ў дваранскія спісы і пры самым мінімальным разбіральніцтве яго недваранскае паходжанне лёгка выкрывалася. Таму, такія падробкі служылі для ўладкавання на службу звычайна ў іншай губерні, каб ускладніць магчымае разбіральніцтва. Цывільныя ўлады рэдка іх ініцыявалі. Вайсковыя ўлады былі больш пілыіыя і ў сумнеўных выпадках часта ініцыявалі разбіральніцтвы, пра што сведчаць аднатыпныя архіўныя дакументы5.
Цэнтральныя ўлады безумоўна імкнуліся супрацьдзейнічаць фальсіфікацыям, паколькі яны правальвалі палітыку па «разборы шляхты». Камісія, створаная для Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў, падцвердзіла наяўнасць праблемы фальсіфікацыі дакументаў і паведамляла ў Пецярбург міністру юстыцыі I. Лабанаву-Растоўскаму празаўважаныя «беспарадкі» у метрычных кнігах — «...замечены в оных большне беспорядкн, что в некоторых кнлгах находятся лнсты вшнтые н вклеенные, в строках подчнсткн, переправкн, между строк прнпнскн н по сторонам лнстов запнскн метрнческне; почему комнссня полагает, что н после нсполнення
5 Нацыянальны гістарычны архіў у Гродне (далей — НГАБГ).
Ф. 296. Воп. 10. Арк. 411; Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей НГАБ). Ф. 295. Спр. 275; НГАБ. Ф. 295. Спр. 249.
возложенного на неё порученяя могут пронсходнть в означенных кннгах подлогн...»6.
Пасля абмеркавання праблемы міністрамі юстыцыі і ўнутраных спраў, 14 лістапада 1834 г. загадвалася Дваранскім дэпутацкім сходам і Герольдыі «... дабы прн пронзводстве н рассмотреннн дел о дворянстве оіш обраіцалн тіцательнейшее вннманне на все документы...». Рыма-каталіцкім і грэка-каталіцкім кансісторыям і іншым установам, якія выдавалі метрычныя пасведчанні, было загадана не проста іх выдаваць, але «прн выдаче метрнческнх выпнсей вннкать в правпльность запнскн метрнкн», і адзначаць у іх тое, што будзе здавацца падазроным альбо фальшывым у метрычных кнігах7.
Указам ад 20 красавіка 1834 г., акрамя камісій па праверцы актавых кніг, былі ўтвораны таксама губернскія камісіі для правядзення рэвізіі дзейнасці дваранскіх дэпутацкіх сходаў у імперыі8.
6 НГАБ. Ф. 319. Bon. 1. Спр. 202. Арк. 16.
7 Там жа. Арк. 16-17.
8 Полный свод законов Росснской нмпернн (ПСЗ) II. Т. IX. Отд. 1. № 7007. 20 апреля 1834 г. О пронзводстве обревнзовання действпй дворянскнх депутатскнх собраннй. (Указ, акрамя стварэння камісій. больш дакладна рэгламентаваў дзейнасць дваранскіх дэпутацкіх сходаў па разглядзе вывадовых дыврвнскіх спраў, дакладна ўстанаўліваў, якія дакументы павінны прадастаўляцца і каго маюць права запісваць у радаводныя кнігі дваранскія сходы без разгляду іх спраў у Герольдыі.)