Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч


Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
Бацька вёў строга ўпарадкаваную і ашчадную гаспадарку, таму пасля яго смерці, па словах Эд-
27 Тамжа. С.43,49,51,56-57.
28 Там жа. С. 52, 54.
29 Там жа. С. 55-57, 59.
варда Вайніловіча, не хапала толькі 10 тыс. руб. для выплат маці і сёстрам паводле тэстаменту (завяшчання). Але сродкі ён хутка знайшоў, калі прадаў пустыя пляцы ў вёсцы Браткава30.
Захаваўся тэстамент Адама Вайніловіча, што быў складзены 1 лістапада 1874 г. і зацверджаны Палатай крымінальнага і грамадзянскага суда ў Мінску 13 студзеня 1877 г. Сын Эдвард у спадчыну атрымоўваў (без усякіх выняткаў права распараджэння) маёнтак Савічы, фальварак Добрая Воля, лес ва ўрочышчы Душава на 10 валоках зямлі, усю рухомую і нерухомую маёмасць, грошы і прыватныя закладныя паперы. Адзінае, што бацька абавязваў сына, забяспечыць маці капітал ў 15 тыс. руб., а таксама пасаг сястры Ядвізе ў 16 тыс. руб.31 У архіве ж знаходзім звесткі, што са згоды ўлад, 30 сакавіка 1877 г. Эдвард Вайніловіч законна атрымаў спадчыну, аб чым сведчыць і ўводны ліст № 6 ад 30.03.1877 г. за подпісам калежскага сакратара А. Я. Казанскага32. Між тым, маці Эдварда Ганне (з Ваньковічаў) давялося пісаць звароты на імя імператара 12 студзеня, 16 студзеня і 13 сакавіка 1878 г., каб яе сыну дазволілі распараджацца
30 Там жа. С. 33.
31 НГАБ. Ф. 1476. Воп. 3. Спр. 17941. Арк. 1-5.
32 НГАБ. Ф. 1476. Воп. 3. Спр. 17941. Арк. 10-11; Спр. 22839.
Арк. 1-4.
ўласнасцю ў маёнтку Савічы і завяршыць продаж тых ўчасткаў зямлі ў вёсцы Браткава, што распачаў яшчэ яе муж33. Аднак «указам імператара» Слуцкая дваранская апека 20 лютага 1878 г. прызначыла маці апякункай Ядвігі і ёй жа перадавала маёнтак Савічы з абавязкам тптогадовай справаздачы перад спецыяльным апякунскім саветам. Пры тым адказнасць Эдварда за капітал маці і пасаг сястры не здымаліся34. Так у абыход законнасці, сям’я была пакарана за патрыятычныя настроі маці ў 1863 г. Пры гэтым з дакладной запіскі губернатару ад 22.12.1878 г. даведваемся, што Эдварду і Ганне Вайніловіч дазволілі прадаць 9 асобам 147 дзес. зямлі за 9 тыс. 300 руб.35 Сярэдні кошт 1 дзес. зямлі ў 63,3 руб. сведчыць, што прадаваліся ўчасткі сядзібнай, агароднай і лепшай зямлі ў вёсцы Браткава і яе ваколіцах.
Іншай справай было выкананне абавязкаў міравога суддзі, што нібы па спадчыне перайшла да Эдварда. У тым ліку шмат даводзілася займацца яму межавымі спрэчкамі Нясвіжскай ардынацыі, праз што ён блізка сышоўся з кпязямі Радзівіламі36. Адзначым, што Э. Вайніловіч высока цаніў
33 НГАБ. Ф. 1476. Воп. 3. Спр. 22839. Арк. 20-22зв.
34 Там жа. Арк. 23-25зв., 33 зв., 35.
35 Там жа. Арк. 33-33зв., 35.
36 Войннловнч Э. Воспомннання. — Мннск, 2007. С. 60.
сваё сяброўства з Радзівіламі. Вялікае значэнне ён прыдаваў устанаўленню добразычлівых стасункаў з уплывовымі людзьмі. У тыя часы, калі любыя суполкі людзей выклікалі падазронасць улад, без сувязей нельга было нічога зрабіць. Важным было і яго ўменне гасцінна прыняць людзей і далучыць іх да кааперацыі, згоды і ўзаемапаразумення37.
Ва ўсіх успамінах гаворыцца аб грамадскай службе і занятках Э. Вайніловіча, асабліва яго працы ў Аграрным таварыстве ў Мінску, а таксама выкананні абавязкаў члена Дзяржаўнага Савета. Між тым, вельмі скупыя звесткі аб яго занятках у маёнтках. Відаць па ўсім, што ў Савічах і Пузава ён вёў гаспадарку належным чынам, як тое раней у маёнтку Мехель на Пазнаньшчыне, дзе служыў эканомам: «Ужо ў 5 гадзін раніцы пасля кавы я быў на кані, з якога амаль цэлы дзень не злазіў»38. Пільна назіраў за справамі і станам гаспадаркі. Так, калі ў 1882 г. Эдвард ажаніўся, то быў уражаны безгаспадарлівасцю ў пасагавым маёнтку Боркі сваёй жонкі Алімпіі Узлоўскай. Вякамі ён аддаваўся ў арэндуі, як вынік, землі і будынкі былі ў запушчаным стане. Таму Эдварду Вайніловічу давялося прыкладаць шмат намаганняў для яго ўзнаўлен-
37 Там жа. С. 69, 71, 78-79, 82, 88, 90-91, 100, 111, 145.
38 Там жа. С. 57.
ня, працы і капіталу39. Заўважым, што ў яго быў добры практычны вопыт у справах, агранамічная і тэхналагічная адукацыя. Трэба разумець, што як памешчык Эдвард Вайніловіч быў удалым практыкам. Відаць па ўсім, што ён карыстаўся прызнаным аўтарытэтам сярод землеўласнікаў у Мінскім таварыстве сельскай гаспадаркі.
На карысць таго ўскосна сведчыць тая яго заўвага, што калі ў 1878 г. Мінскае сельскагаспадарчае таварыства папоўнілі «загарэлыя сапраўдныя сельскія гаспадары» (Лявон Ваньковіч, Віктар Свіда, Аляксандр Скірмунт, Эдвард Вайніловіч), то яны паціснулі засеўшых там раней «мундзіраў» з ліку расійскіх чыноўнікаў40.
Некаторыя звесткі пра гаспадарку ў маёнтках Савічы і Пузава Эдварда Вайніловіча даюць даныя па т. зв. працэнтным зборы. Гэты кантрыбуцыйны збор расійскія ўлады сцягвалі з уласнікаў нерухомых маёмасцей «польскага паходжання» ў 18641898 г. Рэпрэсіі пры падаўленні Студзеньскага паўстання, а пазней зборы сталі нормай дыскрымінацыйнага рэжыму ў краі: у землеўласнікаў-каталікоў маглі забіраць 30 % (па Пузава 40 %), затым 12 % ад усіх даходаў (табліца).
39 Там жа. С. 61.
40 Войннловнч Э. Воспомпнання. Мннск, 2007. — С. 64.
Табліца — Звесткі па маёнтках Э. А. Вайніловіча, 1869-1898 гг.41
Маёнткі
Маёнтак Савічы
1869-
1871 гг.
1879-
1884 гг.
1877-
1880 гг.
1896-
1898 гг.
Змены з 1869 г. да 1898 г.у %
Усяго зямлі ў маёнтку, дзес.
953
800,5
809
800
-19,1%
Ворыва, сенакос (дзес.)
486
333
333
333
-45,9%
Даход ад іх, руб.
388,8
266,4
266,4
266,4
-45,9%
Лес, дзес.
227
467,5
476
467
+51,4%
Даход ад лесу, руб.
93,4
93,4
93,4
93,4
0,0%
Даход ад заводаў, арэнды і г. д„ руб.
50
50
50
0
-100,0%
Усяго даход ад маёнтка, руб.
532,2
409,8
409,8
359,8
-47,9%
% збор.уруб.
327,3
84
56,92
43,9
-645,6%
Маёнтак Пузічы (Пузава) падлічана
391,8
408,4
408,6
437,2
+10,4%
Усяго зямлі ў маёнтку, дзес.
800
673,5
673
817
+2,1%
Ворыва, сенакос (дзес.)
233
373
373
373
+37,5%
Даход ад іх, руб.
242,4
298,4
298,6
298,4
+18,8%
Лес, дзес.
153
300,5
300
444
+134,5%
Даход ад лесу, руб.
99,4
60
60
88,8
-11,9%
Даход ад заводаў, арэнды і г. д., руб.
50
50
50
50
-100,0%
Усяго даход ад маёнтна, руб.
240
408,4
408,4
474,2
+150,6%
% збор, у руб.
96
85,7
56,72
53,34
-80,0%
41 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 1977. Арк. ЗОзв., 48зв.-49, 60, 85зв.-86; Спр. 2143. Арк. 3, Юзв.-П, 44зв.-45; Спр. 3986. Арк. 39, 48зв.-49, 83зв.-84; Спр. 6060. Арк. 2, 12зв,-13, 48зв.-49.
Маёнткі
18691871 гг.
18791884 гг.
1877-
1880 гг.
1896-
1898 гг.
Змены з 1869 г. да 1898 г. у %
Па 2-х маёнтках
3. А. Вайніловіча
924
818,2
818,4
797
-15,9%
Усяго зямлі ў маёнтках, дзес.
1753
1474
1482
1617
-8,4%
Ворыва, сенакос (дзес.)
719
706
706
706
-1,8%
Даход ад іх, руб.
631,2
564,8
565
564,8
-11,8%
Л ес, дзес.
380
768
776
911
+241,7%
Даход ад лесу, руб.
192,8
153,4
153,4
182,2
-5,8%
Даход ад заводаў, арэнды і г. д„ руб.
100
100
100
50
-50,0%
Усяго даход ад маёнткаў, руб.
924
818,2
818,2
834
-10,8%
% збор, у руб.
423,3
171,7
113,64
97,24
-335,3%
Па усім павеце / лік маёнткаў
175
347
340
357
+104,0%
Усяго зямлі ў маёнтках, дзес.
230612
103564
103365
109848
-109,9?
Ворыва, сенакос (дзес.)
139362
50464
51833
54844
-154,1%
Даход ад іх, руб.
?
37355,2
37621,4
40387,1
(+7,5% ?)
Лес, дзес.
82217
53100
51532
55004
-49,5%
Даход ад лясоў, руб.
?
5346,1
6323
7308,86
(+26.9% ?)
Даход ад заводаў, арэнды і г. д., руб.
6760 (?)
6869
6804
8213
+17,7%
Усяго даход ад маёнткаў, руб.
115420,3
49570,27
50454,24
55908,92
-106,4%
%-ны збор, у руб.
32575
10135,6
6698,79
6650,24
-389,8%
у т. л. гэты збор у %
28,2%
20,4 %
13,3 %
11,9%
-14,9%
Заўважым, што даходы 2-х маёнткаў Э. Вайніловіча, паводле даных, некалькі зменшыліся, у тым ліку даход ад арэнды (млын у Савічах, участ-
кі зямлі) і дваровай гаспадаркі. Зусім нязначны быў даход ад лесу, плошча якога, аднак, вырасла ў 2,5 раза за 30 год. Гэта магла быць свядомая змена землеўласнікам структуры ўгоддзяў маёнтка, іх аптымізацыя. Заўважым таксама, што нельга лічыць вялікім і агульны даход у 820—925 руб. для такога землеўладання. Праўда, ён у цэлым адпавядаў сярэдняму даходу з 1 дзес. па павеце. Паўстае пытанне аб верагодных хібах пры правядзенні ацэнкі даходнасці гаспадаркі аб спагнанні збору. Заўважаная, напрыклад, рознасць лічбаў крыніцы пры пераліку даходаў маёнтка Пузічы за 1869 г. складае 151,8 руб. ці 39 %. Разам з тым, бачна, што памеры спагнання з маёнткаў Вайніловіча некалькі перавышалі сярэднія лічбы па павеце. Крыніцы падаюць відавочныя прыклады ў доказ злоўжыванняў чыноўнікаў пры налічэнні сумы збору. Так, востра кідаецца ў вочы пры разглядзе ведамасці па зборы з Бабруйску 1869 г.: калі жыхар дваранін з Бабруйску Восіп Канькоўскі сплочваў 100 руб. збору з 265 руб. ацэнкі ўласнасці (37,7 %), дваранін Лявон Абрыньскі плаціў 100 руб. з 245 руб. ацэнкі (41 %), то жонка калежскага саветніка Мядзведзева —250 руб. з 1353 руб. ацэнкі яе гарадской нерухомасці (18,5 %), а надворны саветнік Баўбельскі — 270руб.з ІбООруб. (17 %). Тамжаможназаўважыць вялікае абцяжаранне бедных жыхароў: дваранка
Юля Райкевічава сплачвала 38,2 % са сваёй сціплай уласнасці (21 руб. з 55 руб.), а Марыя Маліноўская — 40,5 % (51 руб. са 126 руб.) і г. д.42 Няма сумнення, што губернскія і павятовыя чыноўнікі маглі маніпуляваць сітуацыяй. Найперш тое датычылася прадвадзіцеляў дваранства паветаў, якія прадастаўлялі спісы па зборы.
Даныя табліцы дазваляюць акрэсліць галоўныя напрамкі гаспадаркі маёнткаў Савічы і Пузічы: уласнік зберагаў свой лес і вёў пераважна жывёлагадоўча-земляробчую гаспадарку 3 прамысловых аб’ектаў Э. Вайніловіча маглі быць ветраныя млыны (адзін з іх адзначаны губернскімі чыноўнікамі ў 1876 г. у Савічах). Звяртае ўвагу тая акалічнасць, што ў яго маёнтках доля ворыва і сенакосаў з часам расла. Са структуры ўгоддзяў і згаданых вышэй звестак (наяўнасць у маёнтку травасеяння, змаганне з-за паш з сялянамі, высокая ўраджайнасць палёў, словы бацькі пра кармленне кароў і коней) можна зрабіць выснову, што Эдвард Вайніловіч займаўся ў маёнтках адкормам жывёлы, вырошчваў кармавыя травы і збожжа, бульбу. Некаторае зніжэнне даходу яго маёнткаў можна часткова звязаць у 1880-1890-я гг. з уплывам аграрнага крызісу тых часоў. Цяжка недаацаніць згубны ўплыў кантрыбуцыйнага збору: у 1890-я гг., калі ён складаў