Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч


Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
7 Зянюк Р. Ордэн прапаведнікаў на землях Беларусі // Наша вера. 2015. №2. С. 10.
8 Электронны рэсурс: Нясвіжскі езуіцкі касцёл: электрон. данные. Белорусская цпфровая бнбліютека LIBRARY.BY, 17 февраля 2003. — Рэжым доступа: http://library.by/portalus/modules/ belarus/readme. php?subaction=showfull&id=l 04549543 l&archive= refhisll26089824&start_from=&ucat=& (свободный доступ). Дата доступа: 20.01.2016.
фундатара адносілася і вызначэнне колькасці духавенства пры храме, а яго нашчадкі маглі абіраць і прапаноўваць для зацвярджэння біскупу святароў, якія павінны былі працаваць пры храме. Найчасцей фундатара і членаў яго сям’і пасля смерці хавалі ў заснаваі-іым ім храме. Дзейыічалі і сямейныя пахавальні: Сапегаў — у Бярозе пры касцёле картэзіянцаў (8 пакаленняў); Радзівілаў — у Нясвіжы (болын за 100 пахаванняў), Святаполк-Мірскіх — у Міры.
Поліканфесійнасць грамадства, якое пражывала на беларускіх землях, адбівалася і на шматвектарнай фундатарскай дзейнасці. Так, сем’і і асобы, якія належылі да адной канфесіі, у сваіх уладаннях будавалі храмы і для прадстаўнікоў іншай канфесіі, калі такія там пражывалі. Такая традыцыя была вельмі распаўсюджанай у выпадку, калі фундатар быў каталіком, а сяляне ў яго ўладаннях вызнавалі праваслаўе або ўніяцтва. Напрыклад, пасля пераходу ў каталіцтва Сымон Караль Агінскі матэрыяльна падтрымліваў праваслаўны Віцебскі Маркаў манастыр. Пры ім жа быў спонсарам будаўніцтва драўлянай царквы ў канцы XVII ст. Тадэвуш Францішак Агінскі ў Тадуліне фундаваў базыльянскі манастыр і царкву пры ім9.
9 Верамейчык С. Міхал Клеафас Агінскі, 1765-1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі). Мінск, 2008. С. 27, 31.
Пасля далучэння беларуска-літоўскіх зямель да Расійскай імперыі магчымасці фундатарскай дзейнасці ў сферы каталіцкага храмабудавання змяніліся. У XIX ст. яны былі абмежаваны дзяржаўным заканадаўствам, якое неадназначна ставілася да самой справы заснавання новых касцёльных будынкаў Аналіз законаў Расійскай імперыі, якія дзейнічалі да 1905 г., паказвае, што каталікі маглі будаваць свае храмы пры наступных умовах:
1.	Выкананні патрабаванняў будаўнічага статута.
2.	Згодзе каталіцкага епіскапа і рашэнні прыходскага грамадства.
3.	Наяўнасці грашовых сродкаў.
4.	Папярэдніх зносін з праваслаўным епархіяльным кіраўніцтвам, якое вырашала, ці будзе ўзвядзенне новага каталіцкага касцёла адмоўна ўплываць на праваслаўнае асяроддзе, ці не занадта блізка да праваслаўнага храма мяркуецца пабудаваць касцёл і г. д.
5.	Залежнасці дазволу пабудовы ад колькасці жылых дамоў і прыхаджан і адпаведнасці колькасці малельных будынкаў штатам10.
Відавочна, што чацвёрты пункт азначаў прамое ўзаконенае ўмяшанне Праваслаўнай Царквы ў справы іншых канфесій. Але, нягледзячы на аб-
10 Яноўская В.В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг.
Мінск, 2002. С. 97-98.
межаванні, фундатарская дзейнасць у каталіцкім асяроддзі ў першай палове XIX ст. не згасала. Напрыклад, у 1825 г. Уладзіслаў Франц Пашкевіч Талаконьскі ў маёнтку Камарова распачаў будаўніцтва мураванага касцёла ў памяць аб заўчасна памерлай (мела 33 гады) жонцы Зоф’і Ганне з Пашкевічаў11.
Паўстанне 1830-1831 гг., а потым далучэнне ўніяцкай царквы да праваслаўнай узмацніла кантроль за каталіцкім храмабудаўніцтвам і, адпаведна, фундатарскай дзейнасцю. Так, у лісце былога ўніяцкага архіепіскапа, мітрапаліта Літоўскага Іосіфа Сямашкі да Міхаіла Галубовіча (у той час епіскапа Брэсцкага) ад 8 сакавіка 1841 г. адзначалася: «Ваше Преосвяіценство, хорошо сделаете, еслн не дозволнте Четвертннскому стронть Латннскую каплнцу — ссылайтесь на то, что это будет вредный прнмер; нбо еслн только позволять стронть каплнцы по случаю смертн какого-лнбо помеіцнка нлн помеіцнцы, то вскоре во всяком нменнн будут Рнмскне каплнцы. Впрочем, Четвертннскнй, кажется, пренмуіцественный недруг Православных, — он, кажется, сбнвает с путн Хорошаго (?) н Савоіцкевнча, — он не стонт сннсхождення»12.
11 Рэжым доступу: http://westki.info/artykuly/5664/kasciol-u-kanstancinavie-praciah Дата доступа: 20.01.2016.
12 Пнсьма архнеппскопа Лнтовского Носнфа Семашко к епнскопу Брестскому Мнханлу Голубовпчу. Влльна, 1898. С. 43.
Але абмежаванні і жорсткія меры ў той час сваёй мэты не дасягнулі, бо паступова страчвалі сваю сілу, тым больш, што многія з іх засталіся на паперы. Гэтаму садзейнічаў канкардат 1847 г. і тое, што адміністрацыя беларускіх губерняў складалася ў асноўным з асоб польскага паходжання, а таксама дрэннае веданне вышэйшымі ўладамі ўнутранага жыцця краю. У выніку за кароткі тэрмін (1856-1862 гг.) толькі ў Віленскай губерні было пабудавана 8 алтароў, 15 капліц і 37 касцёлаў. Ва ўсіх жа пяці (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай) губернях за гэты час было адноўлена і пабудавана больш за 200 каталіцкіх храмаў рознага рангу. Напярэдадні паўстання 1863-1864 гг. у пяці губернях дзейнічала 365 каталіцкіх храмаў, у тым ліку 109 парафіяльных касцёлаў, 43 касцёлы філіяльныя, 213 капліц13.
Пасля паўстання 1863-1864 гг. фундатарская справа, як і ў цэлым справа касцёлабудавання, прыйшлі ў заняпад. Больш таго, ішоў адваротны працэс — закрыццё касцёлаў і перадача іх будынкаў разам з зямельнымі надзеламі ў распараджэнне праваслаўнага духоўнага ведамства. Некаторыя прыстасоўваліся пад казённыя ўстановы, прадаваліся, або проста пуставалі. Паводле архіўных
13 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг.
Мінск, 2002. С. 41.
даных, за 1864—1867 гг. у Віленскай і Гродзенскай губернях было скасавана 140 касцёлаў14. Паводле даных польскіх даследчыкаў, за 1860-1905 гг. уладамі было ліквідавана 145 парафіяльных і 52 філіяльных касцёлаў, 240 капліц. Значная частка рымска-каталіцкіх культавых устаноў (205) была пераўтворана ў праваслаўныя15.
Згодна з цыркулярам генерал-губернатара М. Мураўёва, будаўніцтва філіялыіых касцёлаў, а таксама алтароў, капліц, іх рамонт з перабудовай не дапускаліся без дазволу Галоўнага начальніка краю. У выніку такой палітыкі на тэрыторыі пяці губерняў каталіцкія храмы практычна не ўзводзіліся. Так, у Віленскай рымска-каталіцкай епархіі з 1860-х гг. і да моманту прыняцця ўказа аб верацярпімасці (17 красавіка 1905 г.) былі адноўлены: філіяльны касцёл у мястэчку Васількава (замест скасаванага ў 1867 г.), парафіяльны касцёл у Свянцянах (замест драўлянага пабудаваны цагляны) і такая ж самая перабудова была зроблена ў с. Крыпна Гродзенскай губерні Беластоцкага павета. Ніводнай касцёльнай пабудовы не было ўзведзена ў тых месцах, дзе іх раней не існавала16.
14 Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі. 1863-1914 гг. Мінск, 2002. С. 42.
15 Odrodzienie kosciola katolickiego w bylym ZSSR. Lublin, 1993. S. 87.
16 Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы (далей — ДГАЛ). Ф. 694. Воп.
І.Спр. 2737. Арк. 64.
17 красавіка 1905 г. каталікі атрымалі дазвол будаваць свае храмы ва ўсіх месцах Расійскай імперыі пры наяўнасці сродкаў і неабходнасці. Для гэтага ставіліся тры ўмовы: а) дазвол каталіцкага духоўнага кіраўніцтва, б) наяўнасць неабходных для будаўніцтва сродкаў, в) выкананне тэхнічных патрабаванняў будаўнічага статута. Менавіта ў гэты перыяд і адбылося будаўніцтва Чырвонага касцёла. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў фондзе 295 (Канцылярыя Мінскага грамадзянскага губернатара) маецца справа пад назвай «Сведення о костёлах, построенных в 1910 г. на средства помеіцнков». У адказ на запыт канцылярыі пад грыфам «сакрэтна, цыркулярна» ад 16 верасня 1910 г. Мінскі паліцмайстар у сваім рапарце між іншым паведамляў: «На улнце Захарьевской сооружается костёл <...> По слухам помеіцнк Слуцкого уезда Войннловнч пожертвовал 200 000 руб.»17.1 дадае, што больш ахвяравальнікаў на гэты касцёл не было. Паліцмайстар быў здзіўлены гэтым фактам, бо на ўсе іншыя касцёлы, якія былі ўключаны ў спіс, збіраліся, як кажуць, «всем мнром». Ды тут ёсць тлумачэнне. У сваіх успамінах Э. Вайніловіч распавядаў аб тым, што калі ў 1904 г. ён прапанаваў будаўнічаму камітэту сваё
17 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Мінску (далеіі — НГАБ). Ф. 295. Bon. 1. Спр. 8027. Арк. 1.
жаданме пабудаваць касцёл на ўласныя сродкі, то выказаў і свае ўмовы: ён сам дасць яму назву, і ніхто ў будаўнічыя справы і выбар стылю архітэктуры ўмешвацца не павінны. Ва ўспамінах называюцца прозвішчы тых, хто ахвяраваў на ўпрыгожванне касцёла: Аляксандр Болтуць (на выраб званоў), ахвяраванне на арган з боку Шантыруўны, сям’я Скірмунтаў з Парэчча — абраз Маці Божай і цудоўную скульптуру распяцця, якая была дастаўлена са Слуцкага Фарнага касцёла. Ну і, зразумела, жонка Э, Вйніловіча Алімпія, якая ахвяравала балюстрады і падлогу для касцёла.
Змена палітыкі ў адносіпах да касцёлабудавання знайшла сваё адлюстраванне ў статыстычных даных, што тычацца адкрыцця новых рымска-каталіцкіх прыходаў, будавання (або аднаўлення) філіяльных касцёлаў. Так, у Віленскай рымска-каталіцкай епархіі за 1906-1914 гг. пачалі дзейнічаць 5 новых прыходаў, 3 філіі і адзін прыход з філіяй (у т. л. — 7 у Віленскай губерні, 2 — у Гродзенскай). Прычым толысі адзін прыход утварыўся пасля 1910 г., усе астатнія — за першыя пяць гадоў пасля выхадуўказа. Усягонагэты часу епархііналічвалася 281 рымска-каталіцкі прыход з 1.392.710 вернікамі (у т. л. 179 — у Віленскай губерні з 975.318 вернікамі і102 — у Гродзенскай з 417.392 вернікамі)18.
18 Studia teologiczne. 1987-1988. № 5-6. S. 127, 142.
Мясцовыя грамадзянскія ўлады выконвалі правілы, адпавядаючыя ўказу 1905 г., толькі на працягу трох з паловай гадоў 4 лютага 1909 г. было выдадзена распараджэнне Віленскага генерал-губернатара К. Кршывіцкага, якое грунтавалася на цыркуляры МУС ад 26 лістапада 1908 г. і ўтрымлівала ўдакладненні і змены ў справе касцёлабудавання. Вярталіся абмежаванні, адмененыя не толькі ўказам ад 17 красавіка 1905 г., але і «Высочайшйм повеленнем» 1896 г. У дакуменце сцвярджалася: «Что касается ремонта прнходскнх й фйлйальйых рймско-католнческйх церквей й стройтельства новых, вместо прншедшнх в негодность по старостй, йлй разрушенных по какйм-лйбо прнчннам, то таковые по Высочайшему повеленйю от 10 яюля 1896 г. моглй осуіцествляться без участйя гражданской властй, с разрешеяйя духовчого чачальства»19. Цяпер гэтая прэрагатыва зчоў была падйарадкавайа яапярэдчяму дазволу грамадзяяскіх улад. Такім чынам, ужо лраз тры з лаловай гады пучкт № 13 указа ад 17 красавіка 1905 г. тлумачыўся зусім ічакш, і заходчія губерчі зчоў вярчуліся да часоў мураўёўскага цыркуляра.