Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
5 Кохновнч В. Хозяйство в нменнях на Полесье в 1861-1914 гг. Saarbriicken, 2015. С. 263, 266, 268.
падчас пагрому маёнтка 19-21 лютага 1918 г.6 Як вынік, збераглося няшмат архіўных звестак, у асноўным аб выкупе зямлі сялянамі ў маёнтках Вайніловічаў7.
Члены мінскага губернскага статыстычнага камітэта па стане на 1876 г. фіксавалі наяўнасць 1200 дзес. зямлі ў 2-х маёнтках Э. Вайніловіча. Таксама адзначалі вадзяны млын з гадавым даходам 22 руб. у маёнтку Савічы8. У 1888 г., паводле звестак таго ж губернскага камітэта, Эдварду Вайніловічу ў Цімкавіцкай воласці Слуцкага павета належыла ўжо 3 маёнткі: Сівічы (Савічы) — 831 дзес. зямлі, Браткава — 40 дзес., Пузава (Пузічы) — 701 дзес., альбо разам 1572 дзес.9 Вядома, што па стане на 1914 г. ён меў 1638 дзес., у 1911 г. — 1675 дзес. і іншая ападаткаваная маёмасць, што ацэньвалася ў 22 тыс. руб.10 Бачым, што землеўласнасць Э. Вайніловіча павялічвалася: у 1864 г. яму належаў маёнтак Пузічы, з 1877 г. быў перададзены ў спадчыну маёнтак Савічы, таму агульная плошча валодання па-
6 Войнпловнч Э. Воспомннанля. Мннск, 2007. С. 15-16.
7 Дрозд Д. М. Землевладельцы Мннской губерннн, 1861-1900: справочннк. Мннск, 2010. С. 127—128.
8 Спіісок землевладельцев Ммнской губерннп за 1876 г. Мннск, 1877. C.31.
9 Спнсок землевладельцев Мннской губернші за 1888 г. Мпнск, 1889. С. 383.
10 Дрозд Д. М. Землевладельцы Мннской губерннн, 1900-1917: справочннк. Мннск, 2013. — С. 93.
вялічылася ўдвая, складаўшы 1200 дзес. У 1888 г. ва ўласнасці Э. Вайніловіча было 1572 дзес., ці яна вырасла на 31 %; да 1914 г. ўзрасла яшчэ на 8,5 % і складала 1675 дзес. Заўважым, што тое выдзялялася з агульнай сітуацыі: у 35 паветах Беларусі з 1877 па 1905 г. землеўладанне дваран скарацілася, па разліках А. П. Жытко, на 16 % мінімум, а ў Мінскай губерні — на 10 %, у той час як у еўрапейская частцы Расійскай імперыі яно зменшылася на 27,2 %. Між тым, гэта сведчыла аб удалай адаптацыі памешчыцкіх гаспадарак да капіталізму ў Беларусі11.
3 погляду на стан землеўладання маёнткаў можна зрабіць папярэднюю выснову аб паспяховай гаспадарцы Эдварда Вайніловіча. Аднак у спецыялізаваных даведніках мяжы ХІХ-ХХ ст., што называліся «Краткне справочные сведення о некоторых русскнх хозяйствах» у двух выпусках, не знаходзім звестак аб яго гаспадарцы ў маёнтках12, хоць ён і быў удзельнікам вялікіх гаспадарчых выставаў.
Асобныя і разрозненыя звесткі аб уладаннях Э. А. Вайніловіча знаходзім у яго ўспамінах. Па-
11 Жытко А. П. Дваранства Беларусі перыяду капіталізму. 1861 — 1914 гг. Мінск, 2003. С. 117, 133.
12 Краткне справочные сведення о некоторых русскнх хозяйствах. 1-е пзд. СПб., 1897. С. 265—268. Краткне справочные сведення о некоторых русскнх хозяйствах. 2-е нзд. Вып. III. СПб., 1902. С. 122-148. Краткне справочные сведення о некоторых русскнх хозяйствах. 2-е нзд. Вып. IV. СПб., 1904. С. 257—261.
першае, згадваецца маёнтак Савічы, што па сведчанні Вайніловіча, належаў прадстаўнікам яго роду з канца XVI ст. і налічваў 5000 дзес. зямлі13. Па ўсім бачна, што размова вялася пра пачатак XIX ст., калі Савічы належалі дзеду Эдварда Антонію. Ён быў жанаты на Тэафіліі Адзінцовай, і пад яе уплывам сям’я пачала жыць не па сродках шырока. Замест старога драўлянага палаца быў пабудаваны новы каменны з мансардамі і дзвюма вежамі, у парку былі ўзведзены альтанкі, штучныя астравы, гроты і лабірынты, галандскія ветракі. Як вынік, пасля бабулі Тэафілі засталася вялікая запазычанасць, якую павінны былі выплачваць наступныя пакаленні. У 1846 г. дзед Антоній перадаў гаспадарку ў кіраванне двум сынам — Тадэу шу і Адаму14. Ёсць звесткі, што па стане на 1 сакавіка 1846 г. у маёнтку Савічы было 211 рэвізскіх душ прыгонных сялян (3 дваравых), 127 — у вёсцы Браткава, 27 — у Савічах, 34 — у Тыхаўні і 20 — у Душава15. У 1852 г. Адам Вайніловіч завёў перадавы шматпольны севазварот з травасеяннем і ўраджаем на дваравым полі ў сам-816.
Бацька Эдварда Вайніловіча Адам (1806-1874) закончыў Вілеыскі ўніверсітэт і служыў у губерн-
13 Войннловнч Э. Воспомннання. Мннск, 2007. С. 26.
14 Войннловмч Э. Воспомннання. Мннск, 2007. С. 29, 30-31.
15 НГАБ. Ф. 1476. Воп. 3. Спр. 22839. Арк. 25зв.
16 НГАБ. Ф. 1596. Воп. 2. Спр. 2529. Арк. 51.
скай фінансавай камісіі. Эдвард адзначаў вялікую працавітасць свайго бацькі, заведзены тым бездакорны парадак у гаспадарцы. Адам Вайніловіч, па словах сына, пазбягаў розных фінансавых афер, увесь час трымаўся таго, каб жыць па сродках, і імкнуўся выплаціць запазычанасць, з чым паспяхова справіўся і нават распачаў збіраць пасаг для дачок’7. Пра тое ж сведчаць 10 квітанцый за 1849-1858 гг., што захаваліся, паводле якіх бацька Эдварда выплаціў за маёнтак Савічы казначэйству 974,04 руб. срэбрам18.
Вялікай падзеяй для сям’і Вайніловічаў стала скасаванне прыгоннага права. Эдвард прыводзіць драматычную згадку аб тых падзеях. Так, аднойчы ўзімку памешчык з суседняга маёнтка прачытаў у Браткава Акт аб вызваленні сялян, пасля чаго Эдвардаў бацыса сказаў што назаўтра сам пойдзе карміць коней і кароў, а дзеці будуць дапамагаць. Але на наступны дзень кожны работнік прыступіў да сваіх абавязкаў. Змяніліся ўмовы і аплата працы, аднак колішнія работнікі прыгоннага часу, як і іх дзеці і ўнукі, заставаліся працаваць у Савічах. Цікавае рэзюмэ Эдварда аб гэтым: «Відаць, тут ім (работнікам) не чынілі нічога несправядлівага, альбо для змены ўмоў жыцця ім не хапала ініцыятывы»19.
17 Там жа. Арк. 33.
18 НГАБ. Ф. 1476. Воп. 3. Спр. 22839. Арк. 10-19.
19 Войннловнч Э. Воспомннання. Мннск, 2007. С. 35.
Захаваліся архіўныя дакументы аб выкупной аперацыі ў маёнтках Савічы і Пузава. Па выкупным акце маёнтка Пузава ад 7.06.1864 г. 106 рэвізскіх душ сялян (30 двароў ці гаспадарак) і 2 батракі атрымалі 370 дзес. за выкупную суму ў 6 тыс. 452,29 руб. і ўзнос у 387,13 руб. Аброк з сялян у год ацэніваўся ў 1110 руб., але па ўказе ад 1.03.1863 г. ён памяншаўся на У5 і складаў 888 руб., адкуль і вылічвалася сума выкупнога ўзносу20. Пры гэтым яшчэ ў 1864 г. сяляне маёнтка Пузава ўнеслі толькі палову аброку (444 руб.) і адмовіліся сплачваць рэшту, хоць закон ад іх таго патрабаваў21. Паводле выкупнога акта маёнтка Савічы ад 14.11.1864 г. сяляне вёскі Браткава (96 рэвізскіх душ ці 26 двароў) і 6 дваравых атрымалі 328 дзес. за выкупную суму ў 5 тыс. 766,92 руб. і ўзнос у 328,01 руб.22 Вядома, што сяляне Браткава знаходзіліся на паншчыне і павінны былі з У2 валокі (13,67 дзес.) 160 мужчынскіх і 114 жаночых рабочых дзён у год, альбо пры палавінным надзеле 79 і 56 дзён адпаведна. Усяго маёнтак абавязваў сялян 6 тыс. 576 прыгонных дзён і 62,88 руб. аброку з 26 гаспадарак у год. У 1861 г. паншчына сялянам была па рэформе змсншана на 15 % (232 і 274 прыгонных
20 НГАБ. Ф. 242. Воп. 2. Спр. 931. Арк. 6зв.-7.
21 НГАБ. Ф. 242. Воп. 2. Спр. 932. Арк. 5.
22 НГАБ. Ф. 1596. Воп. 2. Спр. 2529. Арк. 23-24.
дзён з гаспадаркі адпаведна), а аброк прызначаны ў 887,28 руб.23
3 25 сакавіка 1863 г. сяляне ў Савічах былі персведзены з паншчыпы на аброк, які, у сваю чаргу, склаў 709,8 руб. Ужо з ліпеня 1864 г. Адам Вайніловіч аскарджваў выкупную аперацыю: глебы былі ўрадлівыя — 4-га разраду (ураджай сам-8 і сам10), сенакосы добрыя, блізка знаходзіліся мястэчкі (Клецк, Капыль, Сіняўка), таму па выкупе адбылася недаацэнка зямель сялянскіх надзелаў недзе на 2/324. Паверачныя ж камісіі яшчэ ў верасні 1864 г. прынялі аргументы сялян (землі гліністыя і неўрадлівыя з ураджаем сам-3, сенакосы дрэнныя, паш і вадапою не было), а ў ліпені 1867 г. яшчэ раз панізілі ацэнку сялянскіх зямель з 7-га да 9-га разраду і прызначылі выкупны плацёж у 3 тыс. 119,8 руб., з якога 1 тыс. 122,56 руб. пакінулі казне як «пераплату» памешчыку за 1863-1867 гг., затым Слуцкі міравы суд у 1870 г. засведчыў права сялян на сэрвітутнае карыстанне лясным урочышчы Засценак з 27,7 дзес.25
Варта адзначыць, што рэформу 1861 г. Эдвард Вайніловіч ацэньваў пазітыўна — яна была дэталёва распрацавана. Аднак падзеі 1863 г., паводле
23 Там жа. Арк. 132зв.-135.
24 Там жа. Арк. 29—37зв„ 50-51зв.
25 Там жа. Арк. 22зв„ 41, 50зв„ 67, 70, 87, 91-91зв„ 120-123.
Вайніловіча, дазволілі ўраду перавесці рэформу з эканамічнай глебы на палітычную: рэпрэсіі абрынуліся на мясцовае, нібыта польскае, а насамрэч каталіцкае насельніцтва. Адзначалася нават «сацыялістычная» афарбоўка ўрадавых захадаў. Эдвард Вайніловіч, як сведка падзей, пісаў, што расійскі імперскі ўрад сваіх мэт не дасягнуў, а з’явіўся землеўласнік-гаспадар, які забяспечыў мясцовым сялянам нармальны заробак і працу, перадаваў за справядлівую плату надзелы дробным арандатарам26.
Падобнай да скасавання прыгону ўзрушальнай падзеяй было паўстанне 1863 г. Маці агітавала 15-гадовага Эдварда да ўступлення ў паўстанцкі атрад, аднак на час выступлення юнак знаходзіўся на вучобе ў Слуцку. Хутка на Савічы быў накладзены арышт: п’яны чыноўнік Вінаградаў з атрадам казакоў і ратнікаў-сялян захапіў маёнтак. Аднак чыноўнік-рэкецір не змог дамагчыся адступных нібыта за выключэнне маёнтка «з секвестру» і мусіў пакінуць Савічы. Эдвард адзначаў што тады адчуў патрэбу сваімі сіламі прабіваць шлях у жыцці і выбраў у якасці занятку пэўную прафесію, а не дзяржаўную ці ваенную службу, як тое прынята было ў дваран. Ён скончыў Тэхналагічны інстытут у Пе-
26 Войннловнч Э. Воспомннання. Мннск, 2007. С. 36-38.
цярбургу і стаў механікам па металургіі і машыбудаванні, прайшоў стажыроўку на заводзе лакаматываў у Гановеры і на чыгунцы ў Бельгіі. Затым скончыў сельскагаспадарчую акадэмію ў Прушкаве ў Сілезіі, пасля якой прайшоў практыку як эканом у прускім маёнтку Мехель бліз Быдгашча27.
Трэба сказаць, што бацька Э. Вайніловіча хацеў, каб яго сын прысвяціў сябе працы на зямлі, хоць падтрымліваў Эдварда падчас навучання ў Тэхналагічным інстытуце і не замінаў яго задуме стаць механікам. Але заможны бяздзетны дзядзька Люцыян (1817-1894 гг.) яшчэ ў 1865 г. перадаў маёнтак Пузава Эдварду і прагнуў, каб яго пляменнік-спадкаемец атрымаў адукацыю, годную асобы дваранскага паходжання28. Як вынік, Э. Вайніловіч распачаў у 1871 г. навучанне ў Сарбоне, але ў бацькі абвастрылася хвароба ног і ён пажадаў, каб сын прыступіў да спраў у маёнтках. Эдвард прайшоў курс у акадэміі ў Прушкаве і ўжо ўвосень 1872 г. вярнуўся ў Савічы. У 1872-1874 гг. ён кіраваў маёнткамі сям’і ў Слуцкім павеце, калі яго бацька цяжка хварэў і знаходзіўся на лячэнні29.