Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
42 НГАБ. — Фонд 295. — Bon. 1. — Спр. 2058. — Арк. 10-ІЗзв.
12-12,2 %, члены Мінскага Аграрнага таварыства А. Елавіцкі і Я. Кавалеўскі меркавалі аб рэнтабельнасці маёнткаў пяці беларускіх губерняў у 2-3 %43. Мыбыць, пасля 1874 г. дядзька Люцыян мог падтрымліваць сродкамі, аднак у пачатку XX ст. рост землеўладання Эдварда Вайніловіча яўна сведчыў пра поспех яго гаспадаркі.
Важна акрэсліць ролю Мінскага сельскагаспадарчага таварыства ў лёсе Эдварда Вайыіловіча. У межах Аграрнага таварыства мясцовыя памешчыкі атрымалі новыя і прытым легальныя магчымасці для развіцця гаспадаркі44. Гэта, напрыклад, дзейнасць ашчадна-крэдытнага таварыства ў Клецку, дзе Эдвард Вайніловіч быў старшынёй наглядчага савета і мог размяшчаць зберажэнні і браць крэдыты. Вядома, што адкрыўся «Клецкі Банк» з 3 тыс. руб. унесеных Э. Вайніловічам, а хутка ён меў гадавы абарот у 800 тыс. руб.45 Важнае значэнне мелі пастаўкі ад імя сіндыката Мінскага Аграрнага таварыства інтэнданцтву зерня ў абыход пасрэднікаў, продаж угнаення, насення і сельскагаспадарчага інвентару са складоў згаданага сіндыката, гандаль прадуктамі сельскай гаспа-
43 Бусько В. Н. Экономнческая мысль Белоруссші середнны XIX — начала XX в. Очеркн. Мннск, 1990. С. 59.
44 Войннловііч Э. Воспоміінанйя. Мннск, 2007. С. 75, 82.
45 Там жа. С. 69.
даркі, а таксама льготы па страхаванні як вынік дамовы 1890 г. з Паўночным страхавым таварыствам Марозава46.
Немалыя прыбыткі аграрнаму таварыству прынёс праект графа Чапскага аб арэндзе таварыствам мінскіх гарадскіх бойняў (1891-1910 гг.) і пастаўкі праз іх адкормленай мясной жывёлы з маёнткаў47. Як вынік, пастаўкі мясцовай жывёлы выраслі болып чым удвая, на столькі ж скраціўся прывоз стэпавай жывёлы. Пры бойнях была наладжана сушка агародніны (бульба, капуста)48. Вялікі ўздым абаротаў адзначаўся ў 1899 г. Цікава, што за 1878-1900 гг. баланс таварыства амаль штогод быў прыбытковы. Напрыклад, вялікія выгады прыносіла вінакурэнне49. Між тым, Эдвард Вайніловіч досыць позна, у 1904 г., адкрыў у Савічах вінакурню, што працавала да 1910 г.: гэта мерапрыемства, па яго словах, стала «несвоечасовым» і ўкладзеныя ў завод сродкі былі страчаны50. 3 успамінаў Вайніловіча вядома, што яму разам з Кяневічам
46 Там жа. С. 84—86, 97. Грабовскнй Б. С. Краткпй очерк двадцатнлетней деятельностн Мннского обшества сельского хозяйства. Мішск, 1901. С.ЗО, 38,42-43.
47 Войннловнч Э. Воспомннання. Мннск, 2007. С. 84-86, 93-94, 97. Грабовскнй, Б. С. Краткнй очерк ... С. 30, 38-39, 42-43.
48 Войннловпч Э. Воспомпнанпя. Мннск, 2007. С. 94.
49 Грабовскнй Б. С. Краткнй очерк... Мннск, 1901. С. 74, 40.
50 Войннловпч Э. Воспомннання. Мннск, 2007. С. 107.
і Э. Аленскім належыла нейкі час «няшчасная» фабрыка затычак у Пінску51. 3 тэксту, на жаль, не зразумела, калі існавала і чаму «няшчаснай» была гэта фабрыка: можа быў няўдалы камерцыйны праект, ці на лесё фабрыкі адбіліся падзеі Першай сусветнай вайны і рэвалюцый.
Вядома таксама, што з 20 ліпеня 1904 г. па 28 снежня 1914 г. Эдвард Вайніловіч быў апекуном ардынацый Радзівілаў у Беларусі52. Гэта — надзвычай вялікі давер. Відаць, што ў якасці апекуна ардынацый, як і пры вядзенні спраў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, Вайніловіч кіраваўся такім прынцыпам: «...Адкінуўшы ўбок палітыку, узяліся ўздымаць родную зямлю-маці, каб атрымаць яе скарбы, што заклалі яшчэ папярэднія пакаленні», «...прынцыпы годнасці, працы і справядлівасці ... без іх існае сёння будзе марнатраўствам, а адраджэнне — немагчымым»53. Варта адзначыць, што ў абставінах месца і часу была запатрабаванай і важнай праца Мінскага Аграрнага таварыства. У 1878 г. 92 % маёіпжаў Мінскай губерні мелі старую трохпольную сістэму, у 85 % маёнткаў глебы апрацоўваліся драўлянымі сохамі і баронамі, у 95 % маёнткаў не было сеялак і саломарэзак і ў 64 % —
51 Там жа. С. 277.
52 Тамжа. С. 118,121.
53 Тамжа. С. 101, 103.
малацілак і веялак; неспрыяльнай была дзяржаўная палітыка (сэрвітуты, цяжкія падаткі), не было крэдыту і агранамічных ведаў, у гандлёвай сферы панавалі перакупшчыкі54. Менавіта тады Эдвард Вайніловіч быў адным са стваральнікаў Аграрнага таварыства, звярнуў на сябе ўвагу энергіяй і здольнасцямі. Так, менавіта ён адстаяў інтарэсы землякоў на імперскім Сельскагаспадарчым з’ездзе ў Смаленску ў 1881 г. і актыўна прадстаўляў дасягненні таварыства на Усерасійскай сельскагаспадарчай выставе 1883 г. Усё тое прывабіла землеўласнікаў у Мінск, пазнаёміла многіх гаспадароў і адкрыла ім новыя магчымасці, падбадзёрыла песімістаў55.
Немалыя дывідэнды Э. Вайніловічу прыносілі ўкладзеныя капіталы ў гандлёвую дзейнасць сіндыката Мінскага Аграрнага таварыста. Разам з тым, пры заснаванні апошняга Вайніловіч мусіў, па яго словах, укласці 30 тыс. руб., што толькі праз 20 год яму вярнуліся56. Пазней, паводле Януша Івашкевіча, каля 300 тыс. руб. Эдвард Вайніловіч ахвяраваў на будаўніцтва Чырвонага касцёла ў Мінску57. Гэтыя сродкі, відаць па ўсім, даў яму ўдзел у аперацыях сіндыката.
54 Грабовскнй Б. С. Краткнй очерк... Мннск, 1901. С. 3-4.
55 Тамжа. С. 10,52.
56 Войннловнч Э. Воспомннання. Мннск, 2007. С. 97.
57 Там жа. С. 12.
Падарвала гаспадарку ў Савічах вайна. Так, Э. Вайніловіч адзначаў у 1915 г. вялікія плыні бежанцаў, якія, «падобна да саранчы, пакідалі пасля сябе пустэчу»: самавольна забіралі і ўжывалі зерне і салому маёнтка, а з 600 вазоў сена пакінулі ўласніку толькі 2-3 вазы кармоў на зіму58. У прамежку з 19 па21 лютага 1918 г. маёнтак Савічы пры паблажцы вясковага камітэта з былых дваровых людзей быў разрабаваны салдатамі-дэзерцірамі і мясцовымі сялянамі. Разбураны дом землеўласніка, яго жывёла, вазы і іншы інвентар былі вывезены. Быў знішчаны архіў, галерэя партрэтаў і бібліятэка. He засталося нават вопраткі59. 2 снежня 1918 г. Эдвард Вайніловіч разам з жонкай пакінуў Савічы, але затым вярнуўся і прабыў там з 9 верасня 1919 г. па 7 ліпеня 1920 г.60 Цікавы вопыт гаспадара Вайыіловіча ў той прамежак часу: душэўных сіл працаваць і спадзяванняў на будучыню праз чаканае вяртанне балыпавікоў не было, «голыя сцены, паламаная мэбля, абутак дзіравы, толькі пара талерак для кашы і бульбы, вечары без святла». Тым не менш, ён сам пайшоў 1 кастрычніка капаць бульбу ў замаразкі і, відаць, ашчаджаў на ўсім61. I пры тым не губляў
58 Там жа. С. 227.
59 Там жа. С. 243, 248-249, 251.
60 Там жа. С. 264, 295, 325.
61 Там жа. С. 295-296.
чалавечнасці і спагадлівасці. Калі мясцовыя сяляне паскардзіліся на крыўду ад польскіх салдат, ён палічыў за свой абавязак звярнуць увагу ўлад на іх праблемы, не шкадаваў сябе і нярэдка праводзіў бяссонныя ночы ў дарозе дзеля вырашэння актуальных для грамадства праблем краю62.
Такім чынам, адзначым, што Эдвард Вайніловіч быў руплівым і дасканалым вясковым гаспадаром. Яго, пэўна, нельга назваць бліскучым камерсантам. Аднак цяга да працы і шчырасць да людзей, самаахвярнае ім служэнне, арганізацыйны талент «мінскага Бісмарка» ўплывалі на сучаснікаў і супрацоўнікаў. Гэты актыўны грамадскі дзеяч заставаўся тым, хто ўпарта пераадольваў бясконцыя і жорскія выклікі лёсу: беднасць, ціск чыноўніцтва і сялянства, сямейныя драмы. Можна з упэўненасцю канстатаваць, што Э. Вайніловіч меў вялікую мужнасць і надзвычайную творчую энергію, каб прайсці свой жыццёвы шлях.
62 Там жа. С. 296, 307.
Юлйя Лйтвйнчук
ДЕЛ 0ГІР0НЗВ0ДСТВЕННЫЕ МАТЕРМАЛЫ ММНСКОЙ ГУБЕРНСКОЙ СТРОМТЕЛЬНОЙ КОММССНН КАК НСТОРМЧЕСКНЙ НСТОЧНМК ПО МСТОРММ МАЛОЙ РОДННЫ Э. ВОЙНМЛОВМЧА
Меценатство Э. Войнйловяча сыграло значіімую роль в областн стронтельного дела в Мййской губерннн. В связй с тем, что Э. Войнйловйч был выходцем Слуцкого уезда1, остановвмся на рассмотреннн вопросов градостройтельства данного регнона на основе архнвных матеряалов Мйнской губернской стройтельной комйссйй (МГСК), храняіцйхся в Нацяональном йсторйческом архйве Беларусй в Мйнске (ННАБ).
Средм матерналов делопройзводства по градостроятельству особое место заннмает фонд 446 «Мйнская губернская стровтельная комйссйя». Данный фонд включает 561 едйндцу храненмя, средн которых: журналы заседанмй, указы, постановлення мйнского гражданского губернатора о ремонте мостов, кнйгй регастрацйй чертежей
1 Войннловнч Э. А. Воспомннання. Мннск, 2007.
н планов, прошення жнтелен о выдаче разрешеннн на постройку домов н другмх строеннй, ведомоста на стронтельные матерналы, дела о стронтельстве, ремонте дорог, мостов, плотнн, мельннц н домов.
Мннская Губернская строптельная комнссня была создана на основаннн «Положення о новом образованнн строптельной частн гражданского ведомства» от 29 сентября 1832 г.2 Она ведала распоряднтельной н хозяйственной частыо гражданскнх сооруженнй незавнснмо от того, пронзводнлнсь лн постройкн за счет казны нлн за счет земскнх повннностей, нз сумм прнказов обіцественного прнзрення нлн городскнх доходов нз частных пожертвованяй в пользу казны н обіцества. Обязанностн Мннской губернской стронтельной комнсснн включалн рассмотренне н составленне оішсей н смет, надзор за состояннем казенных п обіцественных зданпй, находпвшнхся в ее веденнн составлеіше м утвержденне планов, проведення нх ремонта н перестройкн, стронтельство новых здаішй, ремонта н постройкн деревянных мостов. В состав комнсснн входйлй: губернатор (председатель) н такне члены, как ассесор (заннмался хозяйственной частыо), губернскнй архнтектор н его
2 Положенне о новом образованіш стронтельной частн гражданского ведомства // Полное собранне законов Россіійской нмпернн. Т. 7. Ст. 5624. С. 627.
помоіцннк (губернскпй секретарь), однн-два офнцера корпуса ннженеров путей сообідення3. 31 января 1851 г. на основаннн указа Сената Мннская губернская стронтельная комнссня была преобразована в еднную губернскую стронтельную іі дорожную комнссню4.
Средн сохраннвшнхся дел данного фонда по Слутчнне нанболыішй ннтерес представляют: «Дело по отношеншо Мннского губернского правлення о скорейшем составленнн губернскнм архнтектором плана н фасада на постройку Забельсжой Успенской церквн Слуцкого у.», «Дело о ремонте зданмя Слуцкого лазарета», «Дело о самовольной выдаче меіцаннном Б. Шаевмчем планов ыа постройку домов жнтелямн г. Слуцка». Так, в «Деле по отношеншо Мннского губернского правлення о скорейшем составленнн губернсішм архнтектором плана н фасада на постройку Забельской Успенской церквн Слуцкого у.»5 от 9-20 нюля 1834 г.