Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
падзел Беларусі паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 18 сакавіка 1921 года.
Безумоўна, Эдвард Вайніловіч зрабіў вялікі ўклад у справу сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палгтычнага развіцця Беларусі. Яго асоба і дзейнасць заслугоўваюць памяці і ўшанавання, з’яўляюцца годным прыкладам для пераймання малабым пакаленнем.
У гэтым кантэксце вельмі важна, што мы праводзім не проста навуковую, акадэмічную канферэнцыю, а менавіта навукова-практычную. Такі падыход дазваляе ўключыць у навукова-даследчы працэс не толькі вучоных, але і мясцовых даследчыкаў гістарычнага мінулага. Як тых, хто займаецца ідэалагічнай, выхаваўчай работай, так і мясцовых краязнаўцаў, а таксама моладзь. У выніку напрацоўкг вучоных, якія прысутнічаюць тут, стануць набыткам жыхароў рэгіёна, у першую чаргу тых, хто займаецца вывучэннем і захаваннем яго гісторыі і культуры.
Упэўнены, што праца сённяшняй канферэнцыі будзе карыснай у справе нацыянальна-патрыятычнага выхавання, пашырэння ведаў аб гісторыі Капыльшчыны і ўсёй Беларусі, умацавання пачуццяў гонару і любові да нашай Бацькаўшчыны.
Поспехаў Вам у працы, паважаныя ўдзельнікі канферэнцыі!
ПРЫВІТАЛЬНАЕ СЛОВА БІСКУПА ЮРЫЯ
Сардэчна вітаю Вас, дарагія браты і сёстры, шачоўная інтэлігенцыя Беларусі, прадстаўнікі мясцовай улады і ўсе людзі добрай волі ча гэтым, так значным для нашай краіны мерапрыемстве!
Асоба Эдварда Вайніловіча вядомая не толькі ў нашай краіне, але і далёка па-за яемежамі. Рэфарматар, беларускі і польскі грамадска-палітычны дзеяч XIX — пачатку XXстагоддзяў, мецэнат, віцэпрэзідэнт на працягу амаль дваццаці гадоў (18881907 гг.) Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, актыўны, ініцыятыўны і сумленны чалавек, вельмі паважаны сярод мясцовых землеўласнікаў, а таксама між прадстаўнікоў расійскага дзяржаўнага апарату.
Менавіта ён стаў ініцыятарам будаўніцтва (1905-1910 гг.) знакамітага Чырвонага касцёла — касцёла Святога Сымоча і Святой Алены на знак памяці аб сваіх заўчасна памерлых дзецях.
Вайніловіч свядома адмовіўся ад усякіх ахвяраванняў іншых асоб і фондаў. Але чекалькі выклю-
чэнняў ўсё ж зрабіў. Прыняў у дар ад свайго сябра Аляксандра Болтуця 1000 рублёў на званы і 200рублёў ад пані Шантыруўны на арганы. А яшчэ ў дар былі прынятыя святыні: старажытны абраз Маці Божай ад сям’і Скірмунтаў з Парэчча і цудоўнае драўлянае распяцце, вырабленае ў свой час для Слуцкага Фарнага касцёла.
Для стварэння аконных вітражоў Вайніловіч спецыялыіа запрасіў з Кракава вядомага мастака Францішка Бруздовіча. Алтар, інтэр’еры і скульптуры вырабіў для храма варшаўскі скульптар Зігмунд Ота. У 1909 годзе на галоўную вежу касцёла былі паднятыя тры званы: Міхаіл, вагай 2373 фунта, Эдвард — у 1287 фунтаў і Сімяон — у 760 фунтаў. Разам з хорамі храм умяшчаў да 1500 чалавек.
Пасля таго, як маёнтак Вайніловічаў быў ўзяты пад кантроль бальшавікоў, Эдвард вымушаны быў выехаць за мяжу. У польскім горадзе Быдгашч узнёсся новы знак бескарыслівай любові Эдварда Вайніловіча да бліжніх — вялікі дом для дзяцейсгрот, які ён ўтрымліваў да канца свайго жыцця. Адышоў Эдвард Вайніловіч у вечнасць 16 чэрвеня 1928 г. і быў пахаваны на мясцовых могілках.
Аднак наканавана было яму вярнуцца ў Беларусь, у свой родны край амаль праз 80 год пасля смерці.
11 чэрвеня 2006 года перад касцёлам Св. Сымона і Св. Алены ў Мгнску адбылося перазахаванне парэшткаў Эдварда Вайніловіча.
На працягу апошніхдзесяцігоддзяў у Каталіцкім Касцёле Белсгрусі па ініцыятыве пробашча парафіі Святых Сымона іАлены, шаноўнага ксяндза-дэкана Уладзіслава Завальнюка збіраюцца дакумечты для распачацця інфармацыйнага працэсу святой памяці Эдварда Вайніловіча, кабразгледзець магчымасць далучэння яго да ліку блаславёных.
Таму яшчэ раз выказваю ўсім Вам сваю шчырую ўдзячнасць за Вашу працу па вывучэнню жыцця і дзейнасці нашага вялікага суайчынніка і благаслаўляю на далейшае плённае супрацоўніцтва для дабрабыту нашай Бацькаўшчыны.
Дапаможны біскуп
Мінсна-Магілёўскай архідыяцэзіі
Юрый Касабуцкі
Пётр Бухавец
ЭДВАРД ВАЙНІЛОВІЧ —
УДЗЕЛЬНІК MlНСКАГА ТАВАРЫСТВА
СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ (1878-1888 гг.)
Пасля адмены прыгоннага права ўрад Расійскай імперыі прыходзіць да высновы аб тым, што ў мадэрнізацыйных працэсах неабходна падтрымліваць і выкарыстоўваць грамадскія ініцыятывы. Асаблівыя надзеі ўскладваліся на сельскагаспадарчыя таварыствы, якія аб’ядноўвалі як тэарэтыкаў, так і практыкаў у пазначанай сферы. Такім чынам, 1870-я гг. адзначыліся хуткім ростам колькасці стварэнняў губернскіх сельскагаспадарчых таварыстваў, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Адно з першых грамадскіх аб’яднанняў такога тыпу было створана ў Мінску ў 1876 г. Да пачатку XX ст. Мінскас таварыства сельскай гаспадаркі набыло аўтарытэт найболып ініцыятыўнага і рэзультатыўнага губернскага аб’яднання не толькі ў беларускіх губернях, але і ў межах імперыі1. Значных поспехаў яно дасягнула дзякуючы намаганням такіх дзеячаў, як Э. Вайніло-
1 Сельскохозяйственные обіцества // Энцнклопеднческнй словарь.
СПб., 1900. Т. 29 (57). С. 414-419.
віч. Нягледзячы на даволі значную цікавасць у беларускай і польскай гістарыяграфіі да гэтай выбітнай асобы, нельга сказаць аб дасканалым вывучэнні яго біяграфіі. Адным з найменш даследаваных перыядаў жыцця з’яўляецца час ад уступлення Э. Вайніловіча ў Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі да абрання яго віцэ-прэзідэнтам гэтага аб’яднання.
Рашэнне аб стварэнні Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі было прынята 25 мая 1874 г. на з’ездзе рускіх землеўладальнікаў Мінскай губерні. Дэлегаты, заслухаўшы праект статута, знайшлі яго адпавядаючым эканамічным патрэбам губерні і ўпаўнаважылі распарадчы камітэт хадайнічаць праз губернатара аб яго зацвярджэнні2. Мінскі губернатар У. Токараў які быў старшынёй вышэйзгаданага з’езда, толькі 20 лістапада 1875 г. накіраваў прашэнне аб зацвярджэнні праекта статута на імя міністра дзяржаўных маёмасцей. Аднак толькі 20 жніўня 1876 г. з дазволу Міністэрства ўнутраных спраў і нязначных правак Дэпартамента земляробства і сельскай прамысловасці праект статута быў зацверджаны міністрам дзяржаўных маёмасцей3.
2 Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў (далей — РДГА). Фонд 398. Воп. 39. Спр. 13171. Арк. 3.
3 РДГА. Ф. 398. В. 39. Спр. 13171. Арк. 1-1адв, 28-28 адв.; Устав Мннского обіцества сельского хозяйства. От 20 августа 1876 г. СПб„ 1876. С. 1.
Нягледзячы на афіцыйную рэгістрацыю таварыства, яго першае пасяджэнне адбылося праз год, 21 жніўня 1877 г. На ім былі абраны члены савета. Першым прэзідэнтам стаў губернскі прадвадзіцель дваранства В. Паўлаў, а членамі савета — буйныя землеўласнікі А. Лучынскі, Ф. Шміт, мінскі павятовы прадвадзіцель дваранства — П. Хамянтоўскі, сакратаром і адначасова скарбнікам — старшыня Аб’яднанай палаты крымінальнага і грамадзянскага суда М. Мышанкоў. Першым ганаровым членам быў абраны Л. Макаў, які на той час займаў пасаду таварыша (намесніка) міністра унутраных спраў4.
Варта адзначыць, што таварыства стваралася з мэтай падтрымкі гаспадаркі рускіх землеўласнікаў у краі, таму ў канчатковым выніку павінна было садзейнічаць русіфікацыі беларускалітоўскіх губерняў5. У першапачатковым варыянце статута не была прапісаная забарона на прыняцце ў склад Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі каталікоў, але існавала істотная агаворка: «Обіцество образуется первоначалыю нз тех русскнх землевладельцев Мннской губерннн, которые
4 РДГА. Ф. 398. Воп. 39. Спр. 13171. Арк. 42; Мпнское обіцество сельского хозяйства, его налнчный состав п характер деятельностн обшества. — Мннск, 1878. С. 2.
5 WojniHowicz Е. Wspomnienia 1847-1928. Cz. 1. Wilno, 1931. S. 39.
нзгьявнлн нлн нзьявят до утверждення устава желанне состоять его членамн»6. Такім чынам, статут не даваў магчымасці землеўласнікам-каталікам патрапіць у першапачатковы склад таварыства. Гэта дазваляла ўладам сфарміраваць цалкам лаяльнае і падкантрольнае грамадскае аб’яднанне. Уваход у яго склад каталікоў фармальна не забараняўся статутам, але для гэтага было мала іх асабістага жадання: патрэбна была пісьмовая рэкамендацыя ад 3 сапраўдных членаў, што таксама кантралявалася ўладай. Толькі разуменне адсутнасці перспектывы развіцця таварыства вымусіла прадстаўнікоў губернскай адміністрацыі прыняць у яго склад т. зв. «асоб польскага паходжання». Так, на 21 чэрвеня 1878 г. Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі налічвала ўсяго 34 члены (на 5 чалавек менш, чым ініцыятараў яго заснавання ў 1874 г.). Гэта ўжо само па сабе сведчыла аб крызісе грамадскага аб’яднання на самым пачатку яго дзейнасці, нягледзячы на дастаткова вялікую колькасць рускіх землеўласнікаў у Мінскай губерні7. 3 34 членаў таварыства ў сярэдзіне 1878 г. 31 быў праваслаўнага, па адным мусульманскага,
6 Устав Мннского обшества сельского хозяйства. От 20 августа 1876 г. СПб., 1876. С. 1.
7 РДГА. Ф. 398. Воп. 39. Спр. 13171. Арк. 2-2 адв.
евангельска-лютэранскага і евангельска-рэфармацкага веравызнання8.
У той жа час членамі таварыства жадалі стаць 25 чалавек, болылая частка з якіх была мясцовымі землеўласнікамі-каталікамі, у тым ліку і Э. Вайніловіч9.
Адразу пасля ўступлення ў таварыства ў 1878 г. Э. Вайніловіч актыўна ўключыўся ў яго дзейнасць. У 1881 г. ён разам са С. Свянціцкім і М. Мышанковым прапанавалі ідэю пашырэння дзейнасці таварыства праз стварэнне павятовых аддзелаў. Аднак рэалізацыя гэтай ідэі адбылася толькі ў канцы XIX — пачатку XX ст.10
У пачатку 1881 г. Э. Вайніловіч і В. Свіда былі выбраны ад таварыства на з’езд сельскіх гаспадароў у Смаленску Паколькі В. Свіда не паехаў, то адзіным дэлегатам ад Мінскай губерні быў Э. Вайніловіч. Яму на той момант было 33 гады, а ў такім ўзросце, паяго сцвярджэнні, «...быць прадстаўніком
8 Мннское обшество сельского хозяйства, его налнчный состав іі характер деятельностн обіцества. — Мннск, 1878. — С. 2-3; Спнсок землевладельцев Мннской губерннн за 1876 год. Мпнск, 1877. С. 12-13, 16, 21, 36, 40, 48, 53, 59, 62, 65, 69-70, 78, 90, 92, 95, 102, 106, 118, 124, 134, 143, 146, 166, 168, 177, 180; Памятная кннжка Мннской губерніш на 1880 год. — Мннск, 1879. С. 66, 95.
9 Мі-інское обіцество сельского хозяйства, его налнчный состав н характер деятельностп обіцества. Мннск, 1878. С. 2-4.