Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
8 Хмялеўская, Гізэля. Церні Крэсаў: аповесць пра Эдварда Вайніловіча і яго сям’ю / пер. з польск. В. Ждановіч. Мінск.: Выд. В. Хурсік, 2015. 376 с. (С. 73).
а малюся, хутчэй, да яе, як да нейкай благаславёнай, і маю яе нібыта за апякунку і пасланніцу сваю перад Панам — і прашу Найсвяцейшую Маці, каб яе паставіла каля ложа майго канання»9. Лёс Эдварда ўсё болып і болып пачынаў нагадваць лёс біблейскага Іовы. Пры гэтым ён разумее жыццё толькі з Богам. Ва ўспамінах Э. Вайніловіч адзначае: «У сувязі з цяжкімі ўдарамі лёсу, якія па волі Усявышняга абрушыліся на мяне, я вырашыў зрабіць ахвяраванне шляхам пабудовы храма Святых Сымона і Алены — заступнікаў маіх памерлых дзяцей. Для гэтай мэты я абраў Менск як горад, якому аддаў вялікую частку сваёй грамадскай дзейнасці, і які болыл за ўсіх меў патрэбу ў другім касцёле. Я хацеў, каб Менск меў храм, які вылучаецца на фоне сучасных новых будынкаў. Меркаваў таксама, што немагчыма, каб сярод людзей, якія маліліся на новым месцы, ніхто не ўспомніў бы пра мецэната і “Анёла Гасподняга”, не прачытаў бы пацеры за мяне і за маіх памерлых дзетак, апошніх нашчадкаў нашага старажытнага роду»10.
На гэтым выпрабаванні лёсу не скончыліся. Праз сямнаццаць гадоў (7 ліпеня 1920 г.) гнаныя Грамадзянскай вайной Ваніловічы пасля 350 гадоў вало-
9 Там жа. С. 85.
10 Войнйлові-іч, Эдвард. Воспомннання: пер. с польск. Мннск, 2007. 380 с.(С. 126).
дання зямлёй у Савічах, такіх любімых і тых, што жылі ва ўспамінах столькіх пакаленняў, пакінулі родную Айчыну11.
Выдавец мемуараў Э. Вайніловіча Януш Івашкевіч у «Прадмове» да «Успамінаў» як нельга дакладна адзначыў, што для двух пакаленняў Э. Вайніловіч быў вялікім прыкладам і ўзорам публічнага жыцця і любові да Радзімы. Для Міншчыны, а больш за ўсё для літоўска-беларускай губерні быў тым, чым у свой час для Кангрэсувкі быў Андрэй Замойскі, для Галіцыі — князь Леў Сапега, Пазнанскага павета — генерал Хлапоўскі, Негалеўскі, Марцінкоўскі, для паўднёвых ускраін — князь PaMan Сангушка, Рэйтан і Касцюшка — характары, выкаваныя з аднаго каштоўнага металу — грамадзянскага служэння Радзіме, блізкія па духу, ладзе жыцця і паходжанні. Быў, як правільна заўважыў у пасмяротных ўспамінах Ян Лютаслаўскі, «паходняй, якая асвятляла асаблівым маральным полымем», гонарам і славай Крэсаў
Сучасныя даследчыкі Бібліі маральны пафас кнігі Іовы бачаць у сцвярджэнні ісцін: традыцыйная дактрына прычыннай сувязі паміж пакутай і грахом ілжывая; веліч Божых спраў якая перавышае чалавечае разуменне, служыць доказам Бо-
11 Тамжа. С.325.
12 Там жа. С. 20.
жай справядлівасці; сувязь, адпавядаючая лёсу індывіда, з яго маральнымі заслугамі застаецца для чалавека таямніцай. Больш за тое ў святле пазнання Іовам Божай велічы і сілы пытанні, звернутыя ім да Бога, губляюць сваю дарэчнасць: толькі пры ўмове, што чалавек здольны зразумець мудрасць і сілу Бога, ён можа зразумець і шляхі Божага наканавання. Іоў ўсведамляе поўную немагчымасць гэтага і заключае: «Поэтому я отрекаюсь н расканваюсь в прахе н пепле» (42:6).
Эдвард Вайніловіч памёр 16 чэрвеня 1928 г. У канцы дзённіка ён напісаў рукой, скаванай блізкасцю смерці, простыя, поўныя паслушэнства, пакоры і супакою словы: «Відаць, з гэтай хваробы не выйду: на ўсё воля Божая. Э. Вайніловіч»13. Гэта яшчэ раз сведчыць пра яго жыццё ў Хрысце, паказвае прыклад хрысціянскай аскетыкі.
13 Там жа. С. 6.
Раіса Зянюк, Валянціна Яноўская
ТРАДЫЦЫІ ФУНДАТАРСКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ Ў БЕЛАРУСІ
У даследаваннях пра асобу, дзейнасць і час Э. Вайніловіча асаблівы акцэнт робіцца на ім як на фундатары аднаго з найбольш вядомых рымскакаталіцкіх храмаў Беларусі. Заснаванне Э. Вайніловічам касцёла св. Сымона і Алены ў пачатку XX ст. у Мінску прадстаўляецца ў пэўным сэнсе як гераічны ўчынак, нетыповая з’ява, вынік жыццёвай трагедыі. Што датычыцца асабістых матывацый, то тут усё правільна. Разам з тым, неабходна адзначыць, што такога роду дзейнасць неадзінкавая ў Беларусі, яна была моцна ўпісана ў традыцыі і светапогляд нашых продкаў.
Фундатар — гэта асоба, якая фінансавала будаўніцтва, забяспечвала матэрыяльна храм і вызначаныя інстытуты пры ім. Традыцыйна фундатарамі з’яўляліся прадстаўнікі заможнага слоя насельніцтва, да якіх адносіліся шляхта і духавенства. Значную групу фундатараў складалі прадстаўнікі каралеўскай сям’і. Напрыклад, у 1504 г. па фундацыі вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелон-
чыка, а таксама гетмана літоўскага і ваяводы полацкага Я. Кішкі быў заснаваны касцёл і кляштар для бернардзінцаў у Будславе. Фундуш для Віленскіх дамініканцаў надаў вялікі князь Аляксандр. Фундуш на касцёл у Адэльску (сёння Гродзенская вобласць) у 1601 г. надаў кароль Жыгімонт III. Першы касцёл у Астроўне (сёння Бешанковіцкі раён) фундаваў Жыгімонт Аўгуст1.
Прадстаўнікі духавенства таксама былі фундатарамі. Так, у 1621 г. касцёл і кляштар дамініканцаў у Полацку фундаваў кс. Тамаш Гірскі, пралат Віленскі; у в. Альковічы (сучасны Вілейскі раён) драўляны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў 1722 г. фундаваў біскуп Аляксандр Гараін2.
Асноўную групу фундатараў складалі магнаты і шляхта. Напрыклад, Сымон Караль Агінскі ў Вільні фундаваў касцёл св. Тэрэзы пры кляштары кармелітаў босых у прадмесці Рыбакі. У сярэдзіне XVII ст. падканцлер літоўскі Казімір Леў Сапега заснаваў касцёл і кляштар картэзіянцаў у Бярозе. Князь Марцыян Агінскі ў 1720 г. фундаваў у сваім маёнтку Мікуліне касцёл св. Антонія і кляштар бернардзінцаў. Ён жа выдаткоўваў грошы на касцёл
1 Кулагін A. М. Каталіцкія храмы Беларусі. Мінск, 2008. С. 9, 17, 41.
2 Wotyniak. Wykaz klasztorow Dominikariskich prowincji Litewskiej.
Krakow, 1917. S. 174.
і кляштар кармелітаў у Вільні, месца спачыну свайго бацькі3. Віцебскі ваявода Марцыян Міхал Агінскі быў фундатарам віцебскага езуіцкага калегіума. Амаль цалкам на яго сродкі быў узведзены касцёл св. Юзафа. Касцёл у Беніцы (сёння Маладзечанскі раён) фундаваў трокскі кашталян Міхал Казімір Коцел. Мсціслаўскі ваявода Юзаф Корсак фундаваў у Беразвечы касцёл і кляштар для базыльян.
Асноўныя прычыны, якія ўплывалі на жаданне заснаваць храм, былі звязаныя з важнейшымі падзеямі жыццёвага цыкла чалавека. Найбольш важныя з іх: шлюб, нараджэнне дзіцяці, аздараўленне дзіцяці, старасць, адсутнасць нашчадкаў. Напрыклад, з нагоды шлюбу фундавалі кляштар дамініканцаў у Ракаве Геранім Сангушка і Канстанцыя Тэадора з Сапегаў. Яны ж фундавалі кляштар у Смалянах пасля нараджэння першынца Казіміра. На схіле жыцця вырашыў заснаваць у Чашніках кляштар дамініканцаў Жыгімонт Слушка. Адсутнасць сям’і і нашчадкаў была прычынай фундацыі касцёла і кляштара ў Палонцы Стэфанам Бжуханьскім, ордэн прапаведнікаў у гэтым выпадку станавіўся і спадкаемцам фундатара4. Значную групу фун-
3 Храпавіцкая Л. Род фундатараў і мецэнатаў // Віцебскі сшытак. 1995. №1.С. 44.
4 Зянюк Р. Ордэн прапаведнікаў на землях Беларусі // Наша вера. 2015. №2. С. 9-10.
датараў складалі ўдовы. Так, у Хатаевічах касцёл і кляштар дамініканцаў заснавала Барбара Канстанцыя Друцкая-Горская, у Ельні — Зоф’я Марыяна Адахоўская і Ганна Пшэслаўская.
Адной з прычын выдзялення сродкаў на пабудову касцёла/манастыра была таксама цесная сувязь сям’і або канкрэтнай асобы з пэўным ордэнам. Тут маецца на ўвазе членства ў свецкім ордэне, куды прымалі свецкіх асоб, або уступленне ў манастыр таго ці іншага ордэна кагосьці з сям’і. Напрыклад, з ордэнам дамініканцаў такія сувязі мелі сем’і Ca­neray Радзівілаў, Патоцкіх. Сапегі былі фундатарамі дамініканскіх касцёлаў і манастыроў у Астроўне, Гродне, Беліцы, Заслаўі. Пра Патоцкіх існавала нават прымаўка: tarn diu domus Potociana quam diu religio dominikana (так доўга будзе стаяць дом Патоцкіх, як і дамініканская традыцыя/рэлігія)5.
Фундатары не толькі выдзялялі сродкі на сам працэс будаўніцтва і будаўнічыя матэрыялы. Акрамя ўзвядзення храмавага гмаху, храм і духавенства, якое павінна было працаваць пры ім, забяспечваліся зямельнымі ўладаннямі з сялянамі; воднымі рэсурсамі (рэкамі і азёрамі), што давала права або займацца рыбнай лоўляй для забеспячэння ўласных патрэб, або здаваць іх у арэнду; лесам (пры-
5 Зянюк Р. Ордэн прапаведнікаў на землях Беларусі // Наша вера. 2015. №2. С. 10.
бытак ад продажу і вырубкі, забеспячэнне ўласных патрэб); корчмамі (прыбытак ад здачы ў арэнду або ўласна прыбытак); пляцамі ў горадзе або мястэчку (здача ў арэнду); а таксама сумамі грошай (аддаваліся пад працэнты пераважна яўрэйскім кагалам).
Пры выдзяленні сродкаў на будаўніцтва храма ці манастыра, або храма і манастыра фундатар дакладна агаворваў абавязкі духавенства, якое павінна было потым працаваць пры касцёле. Гэта былі так званыя «духоўныя аблігацыі». Напрыклад, першапачатковымі фундушавымі абавязкамі драгічынскіх францысканцаў ад Міхала Ажэшкі, маршалка пінскага, было адпраўляць штотыдзень па тры імшы за фундатараў — у сераду, пятніцу і суботу — і спяваць гадзінкі6. Першапачатковымі фундушавымі абавязкамі дамініканцаў Стаўбцоўскага кляштара былі наступныя: 1) кожную нядзелю адпраўляць адну імшу за душы фундатараў; 2) кожную суботу за душу Багуслава адпраўляць адну імшу; 3) таксама ў суботу за душу Ганны Слушкі — адну імшу і адну за Міхала Даманьскага; 4) штомесяц — за душу Яна Коса і асобыа — за душу Ганны Акіньчовай па дзве імшы; 5) штомесяц за душы Яна Цельшаўскага і Багуслава Пясецкага па дзве імшы; 6) за душу Зоф’і Пілецкай — дзве імшы што-
6 Makarczyk J. Prowincja litewsko-bialoruska zakonu braci mniejszych konwentualnych w latach 1687-1845. Grodno, 2012. S. 38.
месяц і за душы Максімільяна і Юдыты Стравіньскіх — адну імшу7. Такім чынам, фундацыя забяспечвала практычна няспынную малітву за асобы і душы фундатараў, як пры жыцці, так і пасля смерці. Улічваючы ўзровень тагачаснай рэлігійнасці насельніцтва Беларусі для заснавальнікаў храмаў гэта быў вельмі важны фактар.
Сярод ўмоў фундацыі выдзялялася функцыянаванне пры храме дабрачынных і асветніцкіх інстытутаў. Так, адной з умоў фундацыі Іосіфа Корсака для базыльян у Беразвечы з’яўлялася дзейнасць пры манастыры школы. Такую ж умову мела фундацыя Р. Шчыта для дамініканцаў у Забялах (цяпер Верхнядзвінскі раён).
Фундатар меў шэраг прывілеяў. Ён меў магчымасць абіраць архітэктурны праект (напрыклад, засноўваючы касцёл Божага Цела ў Нясвіжы, Мікалай Кшыштаф Радзівіл Сіротка запісаў: «Заснаваў касцёл новы, які павінен быць пабудаваны крыжам з купалам пасярэдзіне»8). Да прэрагатывы