Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
Каталіцкія святары яе заўсёды выконвалі раслараджэчве К. Кршывіцкага і час ад часу распачычалі збор ахвяраванчяў на адяаўлейче або будаўніцтва
19 ДГАЛ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 2737. Арк. 65.
храмау, не звяртаючыся па дазвол да грамадзянскіх улад. У такіх выпадках грамадзянскія ўлады, калі да іх даходзілі звесткі пра падобныя дзеянні каталіцкага духавенства, аб’яўлялі іх незаконнымі. Так здарылася, напрыклад, з дазволам, які дала Віленская рымска-каталіцкая духоўная кансісторыя на збор ахвяраванняў на будаўніцтва каменнага касцёла ў с. Хожава Вілейскага павета Віленскай губерні замест скасаванага ў 1867 г.20
Але нават атрымаўшы дазвол грамадзянскага начальства на будаўніцтва касцёла, не так проста было яго скарыстаць. Таму былі розныя прычыны. Адна з іх — наяўнасць сродкаў на будаўніцтва. Даўно ўжо прайшлі тыя гады, калі заможныя вернікі маглі цалкам фінансаваць будаўнічыя работы. Болып таго, нават, калі хто і ахвяраваў грошы на пабудову таго ці іншага касцёла, дык расказваць пра гэта не жадаў. Аб гэтым сустракаем звесткі ў рапартах павятовых спраўнікаў у адказ на сакрэтны цыркуляр Мінскага губернатара, якім прадпісвалася прадставіць звесткі: а) якія касцёлы, у тым ліку і новазбудаваныя, узведзены за кошт землеўласнікаў; б) назваць прозвішчы гэтых ахвяравальнікаў; в) даць прыблізную суму ахвяраванняў ў кожным асобным выпадку21. У рапар-
20 ДГАЛ. Ф. 694. Bon. 1. Спр. 2737. Арк. 70.
21 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 8027. Арк. 5.
це Мінскага павятовага спраўніка сярод тых, хто найболып ахвяраваў на будаўніцтва касцёлаў называюцца прозвішчы: графа Чапскага (50 тыс. руб.), графа Красінскага (10 тыс. руб.). Больш за 10 чалавек (сярод якіх князь Друцкі-Любецкі) сабралі разам 80 тыс. руб. на будаўніцтва рымска-каталіцкага касцёла ў мястэчку Ракаў. Пінскі павятовы спраўнік называе шмат прозвішчаў ахвяравальнікаў на пабудову рымска-каталіцкага касцёла ў мястэчку Лагішын (у тым ліку Раман, Караліна і Аляксандр Скірмунты, Вацлаў Корсак, Уладзіслаў Пуслоўскі), але адзначае пры гэтым, што памер ахвяраванняў невядомы, бо яны не пажадалі даць звесткі22.
У пачатку XX ст. трэба было аб’ядноўваць намаганні вернікаў не толькі сваёй епархіі, а звяртацца за дапамогай да суседзяў. 4 лістапада 1905 г. указам Магілёўскай рымска-каталіцкай духоўнай кансісторыі быў зацверджаны камітэт па пабудове новага касцёла на Залатой Горцы ў Мінску. Міністр унутраных спраў дазволіў збор ахвяраванняў ва ўсіх рымска-каталіцкіх епархіях Расійская імперыі. 17 кастрычніка 1906 г. міністэрства пацвердзіла дазвол (тэрмінам на 3 гады). За адведзеныя гады так і не ўдалося сабраць неабходную суму. На паўторны запыт МУС дазволіла працяг-
22 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 8027. Арк. 7, 7 адв.
нуць збор сродкаў, але ўжо толькі ў межах Мінскай губерні. Збор сродкаў ішоў марудна. У 1913 г. было сабрана толькі 23 тыс. руб. (на будаўніцтва ж было патрэбна каля 200 тыс. руб.)23.
Імкнучыся стрымаць рост колькасці рымскакаталіцкіх храмаў у літоўска-беларуска-ўкраінскіх губернях мясцовыя ўлады губернскага ўзроўню прыбягалі да розных метадаў. Так, у лістападзе 1914 г. з МУС (Дэпартамента духоўных спраў) на імя Мінскага губернатара паступіў адказ на яго хадайніцтва, у якім разбіраліся неправамоцныя дзеянні апошняга адносна прыняцця рашэння аб незаконнай пабудове ўладальнікам маёнтка Дуброва Мінскага павета Ваньковічам капліцы. Губернатар узбудзіў судовую справу супраць Ваньковіча на падставе таго, што капліца была збудавана ў 1906 г. «... без надлежаіцего разрешення, что сушествованне таковой не вызывается действнтельной необходнмостыо н что в пожарном отношеннн здаіше каплнцы угрожает опасностью». Пры гэтым ён спасылаўся на рашэнні, прынятыя яшчэ ў 1866 г., згодна з якімі мясцовым ўладам губернскага ўзроўню «Северон Юго-Западных краёв» было нададзена права закрывать тыя рымска-каталіцкія богаслужбовыя ўстановы «суіцествованне конх оказывалось особенно вредным н закрытне конх будет
23 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 7907. Арк. 1, 5, 6, 9, 50.
прнзнано генерал-губернатором необходнмым» й. Але гэта правіла, як і шэраг іншых, што грунтаваліся не на дзяржаўных законах, а на адміністрацыйных распараджэннях, былі адменены яшчэ ў лютым 1905 г. У выніку судовая справа, узбуджаная супраць Ваньковіча ў 1907 г., была спынена «з-за адсутнасці злачынства» і хадайніцтва Мінскага губернатара аб закрыцці капліцы не было задаволена. Аднак было адзначана, што капліца «нмеет характер частного богослужебного здання, предназначенного для удовлетворення релнгнйных нужд нсключнтельно землевладельца Ваньковнча, его семьн н служаіцнх»25.
Блізкая да праблемы касцёлабудавання — праблема вяртання рымска-каталіцкаму духоўнаму ведамству закрытых і канфіскаваных касцёлаў. Пасля абнародавання ўказа 1905 г. у МУС пасыпаліся просьбы ад каталікоў, каб ім вярнулі касцёлы, якія пасля паўстання 1863-1864 гг. і пазней былі скасаваны і перададзены ў праваслаўнае духоўнае ведамства. У асобных выпадках каталікі самавольна захоплівалі будынкі былых касцёлаў, што пуставалі ўвесь гэты час. У архівах захаваліся матэрыялы, што сведчаць пра тое, як нялёгка было каталікам вяртаць свае былыя святыні. Нават калі будынкі
24 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 7623. Арк. 38а.
25 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 7623. Арк. 39.
былых каталіцкіх касцёлаў і манастыроў стаялі пустыя і, здавалася, нікому не патрэбныя, атрымаць згоду ад Св. Сінода (бо большасць будынкаў была перададзена ў праваслаўнае ведамства) на зварот іх каталікам было амаль што немагчыма.
He так проста было вярнуць уласнасць і ў іншых выпадках. Напрыклад, у 1907 г. на імя Мінскага губернатара паступіла прашэнне ад сялянкаталікоў с. Гарадзішча Пінскага павета з просьбай дазволіць ім аднавіць касцёл, які быў скасаваны ў 1865 г. Па распараджэнні галоўнага начальніка Паўночна-Заходняга краю зямельныя ўладанні, што належалі касцёлу, былі перададзены ў ведамства Мінскага ўпраўлення дзяржаўных маёмасцей, затым — у арэнду стацкага саветніка Льва дэ Гардзі, а ад яго — двараніну Вікенцію Тэадаровічу (праваслаўнаму). Апошні даў згоду перадаць зямлю і касцёльны будынак, які пуставаў да гэтага часу, былым прыхаджанам пры ўмове што гэтаму «не встретнтся препятствнй co стороны надлежаіцнх ведомств». Перашкоды сустрэліся з боку праваслаўнай епархіі. Епіскап Мінскі і Тураўскі не мог дапусціць адкрыцця рымска-каталіцкага касцёла ў праваслаўным асяроддзі, у выніку чаго Тэадаровіч заявіў, што ён менавіта і меў на ўвазе перашкоды з боку праваслаўнага епархіяльнага кіраўніцтва. Мінскі губернатар падтрымаў епіскапа. Але
пакуль ішлі спрэчкі, касцёл быў самавольна асвячоны 21 лістапада 1909 г., што было кваліфікавана губернатарам як самовольны захоп чужой маёмасці, які можа даць штуршок да сялянскага бунта. Гучны рэзананс, які атрымала гэта справа з падачы газеты «Млнское слово», і згода Тэадаровіча перапрадаць маёнтак сялянам-каталікам, закончылася перамогай апошніх. Праўда, праз два гады сяляне былі абвінавачаны ў незаконным аднаўленні храма і аштрафаваны на 50 руб. кожны26.
Такім чынам, традыцыя фундатарскай дзейнасці з боку розных пластоў насельніцтва Беларусі, існаваўшая на працягу стагоддзяў, была паступова перапынена пасля далучэння да Расійскай імперыі. 3 гэтага часу дадзеная справа цалкам падпарадкоўвалася дзяржаўным законам, якія, згодна з агульным канфесійным курсам, час ад часу мяняліся. Лібералізацыя заканадаўства ў дачыненні неправаслаўных канфесій і рэлігій, якая разгарнулася ў пачатку XX ст., на некаторы час разняволіла працэс касцёлабудаўніцтва. Але праз невялікі адрэзак часу пачаліся адступленні ад таго, што даваў указ 17 красавіка 1905 г. і папярэдпія заканадаўчыя і падзаконныя акты.
26 Аддзел рукапісаў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Ф. 1000. Воп. 2. Спр. 571. Арк. 86; НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 7680. Арк. 3, 14, 76 адв., 89, 92.
Bitmap Кахновіч
ГАСПАДАРКА Ў МАЁНТКАХ
ЭДВАРДА ВАЙНІЛОВІЧA НА МЯЖЫ ХІХ-ХХ стст.
Землеўласнік-дваранін з мясцовага шляхецкага роду, вядомы грамадскі дзеяч другой паловы XIX — пачатку XX ст. Эдвард (Эдуард) Адамавіч Вайніловіч (13.X.184716.VI.1928)1 пакінуў пасля сябе ўдзячную і светлую памяць сучаснікаў і нашчадкаў. Пры жыцці яго называлі «беларускім Сталыпіным», а расійскі прэм’ер П. Сталыпін назваў Э. Вайніловіча «мінскім Бісмаркам»2. Сябар і супрацоўнік Эдварда Караль Незабытоўскі ў 1928 г. згадваў аб Вайніловічы як аб дасканалым гаспадары і адміністратары, лепшым суседзе і бацьку для навакольных сялян і памешчыкаў, пане добрай парады і апостале паводле ўчынкаў3. Вядома, што Эдвард Вайніловіч многія гады ўзначальваў Мін-
1 Захавалася копія метрычнага запісу аб нараджэнні Эдуарда Антона Леапольда Вайніловіча 13 кастрычніка 1847 г.: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Мінску (далей — НГАБ). Ф. 1476. Воп. 3. Спр. 22839. Арк. 6.
2 Эдвард Вайніловіч. Яго ўспаміны, дакументы, сувязь з сучаснасцю. Мінск, 2014. С. 7, 17, 59.
3 Там жа. С. 41-42.
скае таварыства сельскай гаспадаркі, быў вядомым грамадскім дзеячам беларускіх зямель і экспертам па эканамічных пытаннях краю. Усё гэта звяртае нашу ўвагу на тое, якой была гаспадарка ў маёнтках славутага «мінскага Бісмарка».
Вайніловічы як шляхецкі род былі вядомыя з XVI ст. Ім ужо тады належаў шэраг маёнткаў у Слуцкім павеце. Сярод іх ва ўласнасці Эдварда Адамавіча Вайніловіча былі маёнтак Савічы (600дзес.)і Пузава(600дзес.);усяго 1200 дзес. альбо 1201,1 га зямлі4. Для Мінскай губерні з буйным землеўладаннем дваран, у той час такое валоданне было сярэдняе па памерах. Так, у 1877 г. сярэдні памер маёнтка ў губерні складаў 1003,5 дзес., у 1905 г. — 580,4 дзес. (па статыстыцы тых часоў да катэгорыі сярэдніх маёнткаў адносіліся землеўладанні са 100—500 дзес.5). Свае маёнткі Эдвард Вайніловіч атрымаў у спадчыну. Вядома, што ў фамільным маёнтку Вайніловічаў Савічы знаходзіўся вялікі і добра ўпарадкаваны сямейны архіў з дакументамі за XVI — пачатак XX стст., багатая бібліятэка (больш 5 тыс. тамоў кніг), галерэя партрэтаў членаў роду і карцін. Усё было знішчана
4 Дрозд Д. М. Землевладельцы Мннской губерннн, 1861-1900: справочннк. Мннск, 2010. С. 127—128. (1 казённая дзесяціна складала 2400 квадратных сажняў ці 1,09 га).