Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
3 1830-х гг. улады вырашылі таксама ўзяцца за праверку актавых і метрычных кніг, паколькі менавіта такія дакументы часта выкарыстоўваліся для фабрыкацыі дваранскіх вывадаў. Эфект быў слабы. Для выпраўлення недахопаў і злоўжыванняў працы першых губернскіх камісій, якія дзейнічалі з 1833 г., у 1842-1852 гг. за справу ўзяліся ўжо новыя. Як адзначалася ў адносінах працы першых камісій, «урад цалкам не дасягнуў той мэты, якую ставіў перад камісіямі, бо былі выяўлены беспарадкі і злоўжыванні, падобныя да папярэдніх»9.
Дзейнасць камісій атрымала негатыўную ацэнку сучаснікаў і пазнейшых гісторыкаў з-за вялікай шкоды, нанесенай дакументам10. Эфект жа іх працы быў нязначны11. Акрамя пастаянных камісій арганізоўваліся і часовыя следчыя камісіі для праверкі працы якога-небудзь архіва.
У 1843 г., каб палегчыць працу Дэпартамента Герольдыі Сената, які быў перагружаны дакументамі шляхцічаў, што прысылаліся на канчатковае зацвярджэнне, была ўтворана Віленская цэнтраль-
9 ПСЗ II. Т. XVII. Отд. 2. № 16163. 3 ноября 1842 г. О пронзводстве новой поверкп актовых кннг в Западных губернпях.
,0 Sikorska-Kulesza J. Deklasacja drobnej szlachty na Litwie i Bialorusi w XIX w. Warszawa, 1995. S. 76-77.
11 Лялнн B. A. Внленскгій центральный архнв.... C. 29; Mienicki R. Archiwum Akt Dawnych w Wilnie w okresie od 1795 do 1922 r. S. 40.
ная рэвізійная камісія12. Дзейнасць камісіі была пастаўлена пад нагляд генерал-губернатара.
Адным з найболып распаўсюджаных відаў афіцыйных папер для доказу дваранства былі дакументы, якія пацвярджалі валоданне нерухомай маёмасцю продкамі зацікаўленай асобы. Фальсіфікаванні тут узнікалі часта — фабрыкаваліся паперы нават на валоданне такімі маёнткамі, якіх ніколі не існавала.
Чарговым важным крокам улад, які, па іх задуме, павінен быў калі не спыніць, але значна абмежаваць аб’ём фальсіфікаванняў, была архіўная рэформа ў заходніх губернях імперыі. Указам 1852 г. ствараліся тры цэнтральныя архівы — у Віцебску, Вільні і Кіеве. Утвораныя архівы прынялі на сябе функцыі рэвізійных камісій па праверцы актаў і выяўленні фальшывак.
3 моманту адкрыцця цэнтральных архіваў толькі яны мелі права выдаваць выпіскі з актаў. Перадача архівам актавых кніг калі і паўплывала на змяншэнне з’явы фальсіфікавання, аднак не выкараніла яе цалкам. У 1862 г. зноў з’явіліся звесткі пра масавыя фальсіфікаванні ў беларускалітоўскіх землях. У 1867 г. улады спынілі разгляд
12 ПСЗ II. Т. XVIII. Отд. 1. № 16857. 18 мая 1843 г. О учрежденнн в г. Внльно Центральной ревпзпонной комнсснн для губернмй: Внленской, Мпнской, Гродненской н Ковенской.
як у дваранскіх сходах, так і ў Герольдыі тых спраў, якія былі заснаваны на дакументах Кіеўскага цэнтральнага архіва ў сувязі з масавымі фальсіфікаваннямі. Была зноў утворана камісія для пераправеркі рашэнняў, прынятых на аснове дакументаў, што былі выдадзены гэтым архівам. Аднак камісія вымушана была прызнаць сваю некампетэнтнасць, бо «не магла вызначыць прыкметаў, паводле якіх можна было б адрозніць сапраўдныя акты XVIII ст. ад падробленых»13.
Акрамя падробкі актаў і выпісак па-ранейшаму заставаліся таксама такія магчымасці для незаконнай набілітацыі, як прыпіска да зацверджанага ў дваранстве роду14. Дзеля гэтага фабрыкавалася метрыка, куды дапісваліся неабходныя звесткі, ці выраблялася падробленая выпіска з метрычнай кыігі.
Фальсіфікаванне дакументаў аб дваранскім паходжанні ў XIX ст. стала пашыранай з’явай і крыніцай узбагачэння людзей, якія мелі доступ да актаў. Колькі было фальшывак, не выкрытых камісіямі, колькі асоб, на падставе падробленых дакументаў было зацверджана ў дваранстве, высветліць зараз практычна немагчыма. Але можна сцвяр-
13 Самоквасов Д. Я. Архпвное дело в Росснн. Кн. 1. Москва, 1902. С. 120.
14 Woynillowicz Е. Wspomnienia z lat 1847-1928. Cz.l. Wilno, 1931. S. 52.
джаць, што колькасць такіх людзей была вялізнай. Спыніць фальсіфікаванне дакументаў не ўдалося з-за дзвюх асноўных прычын — заангажаванасці ў гэту справу многіх, нават уплывовых чыноўнікаў, архіварыусаў і членаў рэвізійных і праверачных камісій, а таксама з-за некампетэнтнасці чыноўнікаў у рабоце з дакументамі XVI-XVIII стст.
Грошы маглі адкрыць дарогу да набілітацыі фактычна любой асобе. Амаль палова з 200 тысяч дробнай шляхты, якую ўлады хацелі пазбавіць дваранскіх прывілеяў (дзесьці каля 80 тыс. чалавек у Беларусі), праўдамі ці няпраўдамі ў 30-60-я гг. XIX ст. усё ж здолела «ўціснуцца» ў дваранскае саслоўе. Строгасць і жорсткасць расійскай аўтакратыі ў адносінах да шляхты ў пэўнай ступені змякчалася прадажнасцю і хабарніцтвам чыноўнікаў, якія рэалізоўвалі імперскую палітыку. Па сведчаннях віленскага архіварыуса I. Спрогіса, працэдура падробкі дакументаў каштавала каля 50 руб. срэбрам15.
Неабходна адзначыць, што палітыка ўлад у адносінах да той дробнай шляхты, якая пазбегла залічэння ў катэгорыі аднадворцаў і грамадзян заходніх губерняў у 1833-1834 гг., рэалізоўвалася ў напрамку адасаблення іх ад памешчыкаў А вось
15 Спроглс Н. Я. Внленскнй центральный архнв древннх актовых кннг.Впльна, 1902. С. 8.
памешчыкам якраз неаднаразова даваліся адтэрміноўкі і льготы ў падачы дакументаў.
3-за адсутнасці магчымасцей для хуткага разгляду дакументаў, а таксама шматлікіх злоўжыванняў і падробак дакументаў на мясцовым узроўні, улады вымушаны былі расцягнуць у часе працэдуру разгляду дакументаў дробнай шляхты, якая іх падавала, аж да 1864 г. У гэтым годзе, карыстаючыся ўмовамі панаваўшай пасля паўстання рэакцыі, усе асобы, не зацверджаныя ў дваранстве, былі канчаткова пазбаўлены ўладамі дваранскіх прывілеяў і прыпісаны ў падаткаабкладаемаых катэгорыі. Той, хто хацеў даказаць дваранства, вымушаны быў перш прыпісацца ў падаткаабкладзены стан.
Рашучыя дзеянні ўлад, накіраваныя на канчатковы перавод шляхты, якая не даказала свайго дваранства, у падаткаабкладзеныя катэгорыі, падлягалі рэалізацыі паводле ўказа 23 верасня 1864 г.16 Але гэта не спыніла працэсу фальсіфікавання дакументаў. Архіўныя матэрыялы сведчаць, што якраз «неправнльная выдача дворянскнх документов с особенным уснлнем пронзводнлась co времеіш мздання в 1864 г. указа ГІравнтельствуюіцего Сената от 23 сентября»17. Сітуацыя нагадвала 1831 г. Многія шляхцічы, якія не жадалі страчваць
16 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 1904. Арк.. 1-4 адв.
17 Там жа. Арк. 16.
такую шыкоўную прывілею дваранства, як адсутнасць абавязку ўносіць падушны падатак, служыць у войску, магчымасць уладкоўвацца на дзяржаўную працу, спрабавалі абысці ўзведзеныя перашкоды. Ізноў у гэтай справе паўсюдна ім спрыялі мясцовыя чыноўнікі. Масштабы фальсіфікацый былі значныя. Для многіх гэта быў апошні шанец перасесці ў дваранскі вагон першага класа, які адыходзіў ад апошняй сартавальнай станцыі доўгага падарожжа пад назвай «разбор» шляхты.
У 1867 г. расследаваннем фактаў масавых фальсіфікацый, якія былі вяўлены у Вільні, заняліся спецыяльна прызначаныя для гэтага следчыя18. У красавіку 1868 г. толькі што прызначаны віленскім генерал-губернатарам генерал-ад’ютант А. Л. Патапаў, нават не даехаўшы да Вільні, прама з Пецярбурга накіраваў цыркуляр мінскаму губернатару, у якім прапаноўвалася замяніць нядобранадзейных чыноўнікаў, з-за якіх, як указвалася ў дакуменце, узнікалі праблемы з фальсіфікаваннем дваранскіх дакументаў.
У 1868-1869 гг. следчыя па выяўленні метадаў фальсіфікацыі дакументаў і незаконнай набілітацыі ў Віленскай губерні выявілі спосабы і напрамкі такой дзейнасці. Так, Віленскі дваранскі дэпутацкі сход, які хадайнічаў пра зацвярджэнне якога-
18 Там жа. Арк. 13.
небудзь роду ў дваранстве, сярод асоб прыналежных да гэтага роду, прымаў за жывых такіх людзей, якія ўжо памерлі, а пасля зацвярджэння Сенатам гэтага хадайніцтва, выдаваў на імёны памерлых дваранскія дакументы зусім іншым асобам, напрыклад мяшчанам. Мела месца падмена чалавека. Фотаздымкі на дакументах яшчэ не выкарыстоўваліся. Адначасова было выяўлена, што некаторыя асобы, якія атрымалі падобныя дакументы, былі замешаны ў паўстанні 1863-1864 гг. Набытыя афіцыйныя паперы на іншае прозвішча адначасова служылі ім для прыкрыцця сваёй асобы. Былі і іншыя спосабы фальсіфікавання.
Фабрыкацыя дакументаў ажыццяўлялася таксама ў Віленскай рыма-каталіцкай кансісторыі. Сур’ёзна парушаліся правілы выдачы выпісак з метрык19. Былі выяўлены таксама фальсіфікацыі ў Мінскай губерні20.
Важна адзначыць, што захады, прынятыя ў 1850-1860-я гг., мелі пэўныя пазітыўныя вынікі на змяншэнне масштабаў незаконнай набілітацыі і выкарыстання фальшывых дакументаў, але яны не спынілі фальсіфікаванняў цалкам, якія мелі месца і ў 1870-я гг. 3 падробленымі дваранскімі дакументамі, напрыклад Мінскага дваранскага дэпутацка-
19 НГАБ. Ф. 295. Bon. 1. Спр. 1904. Арк. 13-16.
20 Там жа. Арк. 19-19зв.
га сходу, некаторыя асобы спрабавалі ўладкавацца на працу ў аддаленых губернях. Аднак установы, куды такія асобы намагаліся паступаць на працу, альбо атрымаць там вышэйшы класны чын як дваране, дасылалі ў Мінскі дваранскі сход запыты з просьбай паведаміць, ці сапраўды род, з якога паходзіў той ці іншы дваранін, даказаў дваранства. У многіх выпадках аказвалася, што род, з якога паходзіла асоба, паходжанне якой высвятлялася, нават ніколі не даказваў дваранскага паходжання ў Мінскім дваранскім сходзе. Такія архіўныя справы не з’яўляюцца рэдкасцю21. Улічваючы аб’ём ранейшых фальсіфікаванняў, не здзівіла б магчымасць выяўлення фабрыкацыі звестак і такіх даведак.
У выніку неабходна адзначыць, што ўключэнне беларуска-літоўскіх зямель у склад Расійскай імперыі і расійская саслоўная палітыка па пазбаўленні дробнай шляхты правоў расійскага дваранства, стала прычынай фальсіфікавання і падробкі дваранскіх дакументаў. Маштабы гэтай з’явы былі надзвычай шырокія. Існаванне попыту на фальшывыя дакументы і падлогі стала прычынай ўзнікнення пашыранага рынку падобных паслуг. У яго дзейнасць былі заангажаваныя мясцовыя чыноўнікі, святары і служыцелі кансісторый, дваранскіх дэпутацкіх сходаў Яшчэ адной прычынай
21 НГАБ. Ф. 319. Спр. 524. Арк. 43-44,124-124зв, 126.
падробкі дваранскіх пасведчанняў стала імкненне часткі падаткаабкладаемага насельніцтва да змены свайго сацыяльна-прававога становішча ва ўмовах яго жорсткай рэгламентацыі ў Расійскай імперыі, імкненне паўпрывілеяваных катэгорый (зямяне, вольныя людзі, панцырныя баяры і інш.) былой Рэчы Паспалітай прыпісацца да расійскага дваранства дзеля захавання сваіх ільгот.