Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
3 Октябрь 1917 г. н судьбы полнтнческой оппознцнн. Совместное русско-белорусское нсследованпе: В 3 ч. Ч. II. Гомель, 1993. С. 81.
Створаны на з’ездзе беларускіх арганізацый Беларускі нацыяналы-іы камітэт узначаліў беларускі землеўласнік, сябар Э. Вайніловіча Р. Скірмунт. У адпаведнасці з рашэннямі з’езда ў красавіку 1917 г. да расійскага Часовага ўрада была накіраваная дэлегацыя на чале з Р. Скірмунтам. Але прапановы дэлегацыі БНК прадаставіць Беларусі аўтаномію ў межах Расійскай дэмакратычнай рэспублікі і правесці дэмакратычныя выбары ў мясцовыя органы ўлады не атрымалі падтрымкі з боку Часовага ўрада4.
Розныя падыходы да вырашэння аграрнага пытання абумовілі нарастанне супярэчнасцей паміж кіраўніком БНК Р. Скірмунтам і прадстаўнікамі Беларускай сацыялістычнай грамады. На пасяджэнні БНК, якое адбылося ў маі 1917 г., Р. Скірмунт, дзякуючы падтрымцы з боку буйных землеўласнікаў, у тым ліку і Э. Вайніловіча, здолеў на нейкі час заблакіраваць прыняцце прапанаваных прадстаўнікамі БСГ радыкальных аграрных пераўтварэнняў.
Рост супярэчнасцей у кіраўніцтве ўрэшце прывёў да скасавання БНК на другім з’ездзе беларускіх арганізацый і партый 10 ліпеня 1917 г. і стварэння замест яго Цэнтральнай рады беларускіх арганіза-
4 Рудовіч С. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе. Мінск, 2001. С. 123.
цый і партый, кіраўніцтва якой знаходзілася ў руках членаў БСГ: Я. Лёсіка, Я. Дылы, 3. Жылуновіча, Ф. Шантыра і старшыні БСГ А. Смоліча. Дарэчы, у ліпені 1917 г. ЦК БСГ апублікаваў новы праект праграмы — «Чаго хоча Беларуская Сацыялістычная Грамада». Пасля доўгай дыскусіі і барацьбы 25 кастрычніка 1917 г. III з’езд БСГ прыняў новую праграму партыі. У адрозненне ад нацыяналыіаліберальных партый, якія прапаведавалі тэорыю класавага міру ўнутры беларускай нацыі, БСГ у абноўленым праграмным дакуменце пацвердзіла сацыялістычную арыентацыю і заявіла аб «сваёй канчатковай мэце здзяйснення сацыялістычнага ладу шляхам развіцця міжнароднай класавай барацьбы і сацыяльнай рэвалюцыі»5. У праграме БСГ таксама выказала ідэю ліквідацыі эканамічнага прыгнёту, скасавання класаў, ставіла задачу ўсталявання грамадства, дзе павінна панаваць «права на поўны прадукт працы». З’яўляючыся рэвалюцыйна-дэмакратычнай партыяй беларускай арыентацыі, БСГ у сваіх праграмных дакументах заявіла аб неабходнасці дабівацца поўнага самавызначэння (аўтаноміі) Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі «з заканадаўчым органам Краёвай Рады,
5 Программа Белорусской Соцпалнстнческой Громады (прпнята III партнйным сьездом 14—25 октября 1917 года в Мннске) // Палітычныя партыі. Мінск, 1994. С. 74—75.
выбранай на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права»6.
Такім чынам, радыкалізацыя палітычных настрояў з’явілася перашкодай для супольнага змагання за бсларускую дзяржаўнасць прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных напрамкаў.
Выступаючы супраць прапаноў БСГ, якія датычыліся шляхоў вырашэння аграрнага пытангтя і закраналі непасрэдна іх маёмасныя інтарэсы, Э. Вайніловіч, як і яго паплечнік Р. Скірмунт, займалі цвёрдую і паслядоўную пазіцыі па пытанні дзяржаўнага самавызначэння Беларусі. Так, яны адмовіліся ад прапановы ўвайсці ў склад створанай у пачатку чэрвеня 1917 г. Польскай рады Мінскай зямлі7.
Нягледзячы на палітычныя супярэчнасці, на працягу 1917 г. ідэя дзяржаўнага самавызначэння Беларусі аб’ядноўвала вакол сябе ўсё больш прыхільнікаў. 18-24 кастрычніка 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд беларусаў-вайскоўцаў Заходняга фронту, у рабоце ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі
6 Программа Белорусской Соцпалмстнческой Громады (прннята III партнйным сьездом 14—25 октября 1917 года в Мннске) // Палітычныя партыі. Мінск, 1994. С. 77.
7 Jurkowski R. Rada Polska Ziemi Minskiej wobec I Korpusu polskiego gen. J. Dowbor-Musnickiego // Знакамітыя мінчане: Матэрыялы Беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 9 ліст. 2006 г. Мінск, 2007. С. 66-67.
беларускіх арганізацый XII арміі Паўночнага фронту і Балтыйскага флоту. На з’ездзе была створана Цэнтральная беларуская вайсковая рада, выбраны яе Часовы выканаўчы камітэт з 15 чалавек8, а таксама Беларускі вайсковы камітэт Заходняга фронту на чале з К. Кандратовічам у складзе 20 чалавек9. 27 кастрычніка 1917 г. на аснове Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый была заснавана Вялікая беларуская рада.
Маючы ў сваім распараджэнні пэўную сілу (агульная колькасць членаў розных беларускіх грамадска-палітычных аб’яднанняў, якія мелі прадстаўніцтва ў Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый складала ў пачатку кастрычніка 1917 г. болып за 27 тыс. чалавек10) Вялікая беларуская рада разам з ЦБВР у канцы кастрычніка 1917 г. «рыхтаваліся да прыняцця ўсёй улады на абшарах этнаграфічнай Беларусі»
Але ў працэсе дзяржаўнага вызначэння Беларусі з’явіўся новы фактар. Да ўлады ў Петраградзе ў кастрычніку 1917 г. прыйшлі бальшавікі.
8 Дзяржаўны архіў Літвы. Ф. 582. Bon. 1. Спр. 15. Арк.157.
9 Аддзел рукапісаў бібліятэкі Акадэміі навукЛітвы. Ф. 21. Спр. 2231. Арк. 165.
10 Рудовіч С. Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе. Мінск, 2001. С. 133.
11 Варонка Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году: карот. агляд. Коўна, 1920. С. 6.
Пасля іх прыходу да ўлады адным з першых быў абвешчаны 26 кастрычніка 1917 г. Дэкрэт аб зямлі, у адпаведнасці з якім скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю і тым самым ўладальнікі маёнткаў пазбаўляліся сваёй рухомай і нерухомай маёмасці, а паводле дэкрэта ад 11 лістапада 1917 г. і самі землеўласнікі фактычна апынуліся па-за законам, паколькі скасоўвалася дваранскае саслоўе. Пасля прыняцця дэкрэтаў колькасць нападаў на маёнткі землеўласнікаў у Беларусі павялічылася. He абмінула такая бяда і маёнтак Э. Вайніловіча. Літаральна напярэдадні чарговага наступлення германскіх войск 6-7 лютага (19-20 лютага паводле новага стылю) 1918 г. дэзерціры расійскай арміі пры ўдзеле мясцовых жыхароў разграбавалі палац Э. Вайніловіча ў маёнтку Савічы Слуцкага павета, у выніку чаго «загінула культурная спадчына адзінаццаці пакаленняў»12.
Абвяшчэнне 2 лістапада 1917 г. урадам Савецкай Расіі у «Дэкларацыі правоў народаў Расіі» права народаў на «волыіае самавызначэнне аж да аддзялення і ўтварэння самастойных дзяржаў» давала тэарэтычную магчымасць для вырашэння праблемы дзяржаўнага ўладкавання Беларусі. Беларусы не прамінулі выкарыстаць такую магчымасць.
12 Войннловнч Э. Воспомпнання. Мпнск, 2007. С. 250.
Так, у сумеснай грамаце ВБР і ЦБВР «Да ўсяго Народа Беларускага» падкрэслівалася, што «Беларусь ... з’яўляецца адзінай і непадзельнай краінай, звязанай братэрскай сувяззю са ўсёй астатняй Федэратыўнай Расійскай Рэспублікай»13. Зноў жа да «ідэі ўтварэння аўтаномна-свабоднай Беларусі, як часткі Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі» звярнуўся 17 лістапада 1917 г. у сваёй дэкларацыі Беларускі абласны камітэт, заснаваны пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе14.
Чарговым крокам на шляху рэалізацыі ідэі беларускай дзяржаўнасці быў Першы Усебеларускі з’езд, скліканы ў снежні 1917 г. Згодна з пратаколам з’езда, калі на пленарным пасяджэнні ў ноч з 17 на 18 снежня пачалося абвяшчэнне рэзалюцыі па пытанні аб сучасным становішчы Беларусі і формах арганізацыі краёвай улады, у зале пасяджэнняў з’явіліся прадстаўнікі СНК Заходняй вобласці: наркам унутраных спраў Рэзавускі і начальнік мінскага гарнізона Крывашэін, гвалтоўна перарваўшы працу з’езда.
Дэлегатамі з’езда па разгледжанай раней рэзалюцыі было прынята рашэнне «вылучыць са свайго складу орган краёвай улады ў асобе Ўсебеларуска-
13 Турук Ф. Белорусское двнженне: Очерк псторші нацпонального н революцнонного двнження белорусов. М., 1921. С. 97.
14 Тамсама. С. 101.
га Савета Сялянскіх, Салдацкіх і Рабочых Дэпутатаў якому ўручыць кіраванне Беларуссю аж да склікання Беларускага Устаноўчага Сходу»15.
Усебеларускі з’езд паўплываў на далейшае развіццё беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, прымусіўшы лічыцца з абуджэннем нацыянальнай свядомасці беларускага народа нават тых, хто ўсімі сіламі спрабаваў змагацца з ёй як з перашкодай на шляху да сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Разгон з’езда не мог ужо спыніць далейшага развіцця беларускага руху.
18 снежня 1917 г. дэлегаты з’езда сабраліся на нелегальнае пасяджэнне ў клубе чыгуначнікаў і прынялі шэраг пастаноў аб арганізацыі ўлады ў Беларусі. А менавіта:
«1) Л ічыць І-ы Усебеларускі з’езд разагнаным сілай. 2) Савет з’езда прызнаць выканаўчым органам з’езда, у абавязак якога ўваходзіць ажыццяўленне ўсіх рашэнняў і пастаноў з’езда. 3) Папоўніць Савет з’езда дэлегатамі зямляцтваў і іншых груп, дазволіць права адводу і кааптацыі — і г. д.»16-
Неабходна адзначыць, што з’езд як выразнік інтарэсаў палітычна актыўнай часткі беларускага народа меў найвышэйшую ва ўмовах таго часу
15 Речь A. Т. Вазплло, пронзнесённая на 1-м Всебелорусском сьезде.
Преднсловпе Е. С. Канчера. Петроград, 1918. С. 2.
16 Канчер Е. Белорусскнй вопрос: сб. ст. Петроград, 1919. С. 52.
ступень легітымнасці. Таму створаныя ім органы: Савет (Рада) з’езда і Выканаўчы камітэт Рады з’езда мелі права прымаць легітымныя рашэнні па пытаннях, што датычыліся лёсу Беларусі і яе народа.
18 лютага 1918 г. на тэрыторыі Беларусі разгарнулася нямецкае наступленне на ўсход ад лініі Дзвінск — Браслаў — Паставы — Смаргонь — Баранавічы — Пінск. 20 лютага Выканаўчы камітэт Рады I Усебеларускагаз’езда выдаў Першую Устаўную грамату, у адпаведнасці з якой абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі і абавязаўся ў хуткім часе склікаць Усебеларускі Устаноўчы сход.
3 сакавіка 1918 г. у Брэсце быў падпісаны мірны дагавор паміж Расіяй з аднаго боку і Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй — з другога. Паводле ўмоў гэтага дагавора тэрыторыя Беларусі была падзелена па лініі Дзвінск — Свянцяны — Ліда — Пружаны — Брэст.
Своеасаблівым пратэстам супраць несправядлівага мірнага дагавора было абвяшчэнне Выканаўчым камітэтам Рады з’езда 9 сакавіка 1918 г. Другой Устаўной граматы, у якой Беларусь была абвешчана Народнай Рэспублікай у межах «рассялення і колькаснай перавагі беларускага народа». Але ў Другой Устаўной грамаце, якая абвясціла Беларускую Народную Рэспубліку, нічога не было