Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч

Выдавец: Медысонт
Памер: 218с.
Мінск 2016
47.13 МБ
Трэцяе месца па ўзроўні «вредностн в полнтнческом отношеннн» займалі каталіцкія святары. Для такіх заключэнняў у кіраўніцкіх органаў былі свае падставы. Так, асабліва адметнымі ў Слуцкай следчай камісіі з’яўляліся дзве справы ў адносінах да ксяндзоў Слуцкага касцёла. Абставіны першай, дзе на лаве падсудных знаходзіўся ксёндз Андрэй Барташэвіч, заключаліся ў наступным. 1 студзеня 1864 г. у Слуцкі касцёл прыехаў манах дамініканскага ордэна Іпаліт Забароўскі. Ён выступіў з пропаведдзю, «поучаюіцей повнноваться властям, не поддаваться наученням революцнонеров, губяіцнм легкомысленный народ»11. У час пропаведзі
10 НГАБ. Фонд 295. Bon. 1. Спр. 1592. Арк. 11.
11 НГАБ. Фонд 296. Bon. 1. Спр. 93. Арк. 9.
ксёндз Барташэвіч спрабаваўся яго спыніць, спачатку пасылаў на кафедру гімназіста Мадзалеўскага з просьбай скончыць прамову. Пасля сам не вытрываў і з алтра заявіў: «Прошу кончнть уже не рано». Скаргі манаха не засталіся без наступстваў У Барташэвіча правялі вобыск і склалі спіс знойдзеных антыўрадавых папер: «Воззванпе народного жонда к Католнческому духовенству в Лнтве, однн номер возмутнтельной газеты «Рух», брошюра под заглавнем «Набожная песня», нзвраіценная родословная Росснйскнх Монархов, преданне о мученнчестве Базылнанок к полякам»12. Свае паводзіны ксёндз апраўдываў тым, што ў пропаведзі «заключалпсь выраження, порнцаюідне слушателей н возбуднвшне в ннх насмешку к проповедчнку <...> вследсвне чего некоторые нз прнхожан оставнлн костел»13. Але гэта ксяндза не выратавала і яму прысудзілі 2-ю катэгорую палітычнага злачынства з пазбаўленнем духоўнага сану, канфіскацыяй маёмасці і 6-цігадовай высылкай на катаргу.
Ксяндза Слуцкага касцёла Гарбачэўскага выслалі пад строгі нагляд у аддаленыя раёны Сібіры за антыўрадавыя думкі і звесткі, якія былі выяўлены ў яго лістах. У адным з іх быў змешчаны выраз: «Nastalo zmartwychwstanie tej, ktorej Imie nie wolno
12 НГАБ. Фонд 296. Bon. 1. Cnp. 93. Арк. 10.
13 НГАБ. Фонд 296. Bon. 1. Cnp. 93. Арк. 10.
mi tu wyrazic (настала ўваскрашэнне той, чыё імя я не магу выказаць тут — Л.С.)»14. Па заключэнні судовых «экспертаў»: «Эта фраза как пнсанная пред возстаннем явно выражает, что речь пдет о Полнтнческом воскрешеннн Польшн»15. Хоць пазней самі следчыя па гэтай справе прызнавалі, што ў ліставанні ксяндза Гарбачэўскага няма нічога датычнага да паўстання, але прысуд вынеслі даволі строгі.
Пад асаблівым наглядам у мясцовых улад таксама знаходзіліся памешчыкі, дваране і іншыя жыхары рымска-каталіцкага веравызнання. Яны былі заўважаны ў зборах, раз’ездах і агітацыі (памешчык Іван Дыбоўскі), нашэнні польскіх касцюмаў з шырокім паскам і канфедэратках (ляснічы Скарына)16, супрацьдзеянні падпісанню вернападданіцкага адраса на імя імператара (памешчык Уладзіслаў Вендорф)17 і г. д.
Як відаць, Случчына была ахоплена антыўрадавымі настроямі, змаганне з якімі было ўскладзена на камандзіра 33-а Данскога палка Астахава. У Слуцкі павет было накіравана каля двух сотняў казакоў, у той час як напрыклад у Навагрудскі па-
14 НГАБ. Фонд 296. Bon. 1. Спр. 1619. Арк. 33.
15 НГАБ. Фонд 296. Bon. 1. Спр. 1619. Арк. 33.
16 НГАБ. Фонд 295. Bon. 1. Спр. 1571. Арк. 1.
17 НГАБ. Фонд 296. Bon. 1. Спр. 1619. Арк. 33.
вет было выслана толькі 96 казакоў, Рэчыцкі — 55, Бабруйскі — 5218.
Што тычыцца непасрэдна ваенных дзеянняў на Случчыне, то іх фактычна не было. Акрамя невялікага сутыкнення каля вёскі Макрань 26 чэрвеня 1863 г. часткі атрада Людвіка Нарбута і 80-і казакаў палкоўніка Кека. Страты з абодвух бакоў невядомы. Аднак у паўстанчага кіраўніцтва існавалі планы на ўзняцце паўстання ў Слуцкім павеце. Адказнасць за гэта ўскладалася на Уладзіслава Машэўскага. Ён меў вопыт ваеннай службы ў артылерыі, у адстаўку выйшаў у чыне штабс-капітана. Да паўстання жыў у Слуцкім павеце, дзе арандаваў зямлю ў уладальніка маёнткаў Круговічы і Навадворцы каля Клецка памешчыка Напалеона Абуховіча. Напярэдадні выступлення слуцкім павятовым начальнікам прызначаўся памешчык Ежы-Павел Магільніцкі. На яго ўскладваліся абавязкі па арганізацыі ўсіх падрыхтоўчых мерапрыемстваў (правядзенне агітацыі, збор сродкаў, нарыхтоўка зброі і г. д.), але дакладных звестак пра яго дзейнасць на гэтай пасадзе не выяўлена. Ежы з’яўляўся мужам роднай сястры Эдварда Вайніловіча — Габрыэлі. За ўдзел у паўстанні канфіскавалі маёнтак Філіповічы Слуцкага павета і саслалі ў Сібір. Актыўнасць случчан заўважалі і ўлады.
18 НГАБ. Фонд 296. Bon. 1. Спр. 148. Арк. 3.
Вясной 1863 г. М. Мураўёў паведамляў Часоваму Мінскаму ваеннаму губернатару Заблоцкаму: «Нз заграннцы получено частным образом сведення, что на Лнтве есть много помеіцнков, которые, владея обшнрнымн поместьямн, будут служнть центром влняння польской народностн н управлять мелко-поместнымн помеіцнкамн, н что в Слуцке н Пннске уже проведена органнзацня»19.
Канчаткова мясцовы атрад быў сфарміраваны 19 красавіка 1863 г. Ён пачаў свае дзеянні паводле традыцыйнай для паўстання 1863-1864 гг. схемы: ссек 5 тэлеграфных слупоў за 10 вёрст ад паштовай станцыі Сіняўка і парваў дрот, у маёнтку князя Леана Радзівіла, дзе, узламаўшы акно, забраў 40 паляўнічых стрэльбаў, некалькі кінжалаў і скрыню пораху. Атрад удзельнічаў у адным ваенным сутыкттенні на тэрыторыі Ігуменскага павета. Прайшоўшы мяжу Слуцкага павета атрад спыніўся на адпачынак каля вёскі Азярцы (сёння — вёска Азярцы Гацукоўскага сельскага савета Слуцкага раёна Мінскай вобласці). Па данясенні сялянскіх вартавых, 21 красавіка паўстанцы былі атакаваны расійскім атрадам у складзе 50-ці чалавек пяхоты і 20-ці казакоў Данскога казацкага палка пад камандавапнем падпалкоўніка Драгапулы. Па афіцыйных звестках, страты мяцежнікаў склалі 3 забітымі на
19 НГАБ. Фонд 1521. Bon. 1. Спр. 6. Арк. 54.
месцы, параненымі 14 і ўзятымі ў палон 31 чалавекам. 3 боку расійскіх войскаў — забіты 1 казак, цяжка паранены 1 гарніст, які памёр на наступны дзень20.
Па спісе асоб у 58 чалавек, што знаходзіліся ў Слуцкай следчай камісіі на красавік 1863 г., пераважную частку складала моладзь. Узрост падследных вагаўся ад 17 да 28 гадоў. Самаму старэйшаму ўдзельніку было 56 гадоў. Паводле сацыяльнага складу пераважалі дваране21.
Увогуле, па ведамасці аб секвестраванай і канфіскаванай маёмасці ўдзельнікаў паўстання па Мінскай губерні на перыяд 22 чэрвеня 1864 г. — 27 мая 1865 г., па Слуцкім павеце ўлічана 50 асоб з агульнай колькасцю ў 789 чалавек22.
У 1864 г. паўстанне афіцыйна было падаўлена. Але яго адгалоскі адчуваліся яшчэ доўга. Так, у 1865 г. у вышэйшыя інстанцыі паступалі заявы панічнага характару: «Помеідйкч Мннской губернйй й уездов: Мйнского — Горват, Ваньковяч, Аблановвч й Магцевскйй; Мгуменского — Янушевскнй; Слуцкого — Вендорф, Ковалевскнй й Мчха-
20 Матвейчык Д. Ч. Уладзіслаў Машэўскі і спроба ўзброенага выступлення ў Слуцкім павеце ў 1863 г. // Паўстанне 1863-1864 гг. у Полыпчы, Беларусі, Літве і Украіне: гісторыя і памяць: зб. навук. арт. Мінск, 2014. С. 79-92.
21 НГАБ. Фонд 1525. Bon. 1. Спр. 2. Арк. 1-10.
22 НГАБ. Фонд 299. Воп. 2. Спр. 6062. Арк. 3-101.
нл Боркозовнч с сыновьямн его, коего сын н дочь суждены в каторжные работы за снльное содействне нх в мятеже, н Борнсовского — Тышкевнч, стараются всемн сяламн, возможностямн, деньгамп п запасамн нстреблять народ пожарамн по Мннской н другнм губернням н другнмп средствамн, для возобновлення потухшего мятежа, наннмают на сей предмет лпц, возмуіцают шляхту н действуют так снльно, что не можем вообразнть Вам»23.
Такім чынам, Случчына ў 1863-1864 гг. была адным з цэнтраў паўстання ў Беларусі і Літве. Атмасфера, што панавала сярод жыхароў, іх спробы прадэманстраваць сваю грамадзянскую пазіцыю на тым ці іншым баку проста не маглі не паўплываць на станаўленне жыццёвых прынцыпаў і пазіцый маладога Э. Вайніловіча.
23 НГАБ. Фонд 295. Bon. 1. Спр. 1775. Арк. 1-1 об.
Святлана Талмачова
ДЗЕЙНАСЦЬ МІНСКАГА ГУБЕРНСКАГА
ЗЕМСТВА ПА АКАЗАННІ АГРАНАМІЧНАЙ
ДАПАМОГІ НАСЕЛЬНІЦТВУ
Земская рэформа рэалізоўвалася ў Расійскай імперыі з 1864 г. Аднак у сувязі з паўстаннем 1863-1864 гг. распаўсюджанне яе на тэрыторыю Беларусі адтэрміноўвалася, а пытанне аб увядзенні рэформы ў краі неаднаразова паўставала перад урадам у наступныя дзесяцігоддзі'. У выніку ў 1903 г. у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях было ўведзена «Палажэнне аб кіраванні земскай гаспадаркай»2. У адпаведнасці з ім пад кантролем міністра ўнутраных спраў ствараліся губернскія і павятовыя ўправы па справах земскай гаспадаркі. Кампетэнцыя ў новых органаў была такая ж, што і ў земстваў. Але істотнае адрозненне ўстаноў па справах земскай гаспадаркі заключалася ў тым, што тут замест выбарнага губернскіх і павятовых
1 Больш падрабязна гл.: Талмачова С. А. Праблема правядзення земскай рэформы ў беларуска-літоўскіх губернях (1859-1903 гг.) // Весці БДПУ. Сер. 2. 2010. № 1. С. 3-7. *
2 ПСЗРН. Собр. 3-е. Т. 23 (1903). № 22757.
земскіх сходаў і адпаведных упраў губернскія і павятовыя камітэты (распарадчыя органы) і земскія ўправы (выканаўчыя органы) ствараліся на падставе не выбараў як у земскіх губернях, а прызначэння іх асабовага саставу.
1 чэрвеня 1903 г. у Мінск прыехаў міністр унутраных спраў В. К. Плеве. Ён выступіў у будынку губернскага праўлення перад прадстаўнікамі розных устаноў у тым ліку і прэзідыумам савета Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Зразумела, Э. Вайніловіч таксама прысутнічаў на гэтай сустрэчы ў якасці старшыні Таварыства. Пасля ўрачыстага пасяджэння, у час прыватнай гутаркі з членамі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, В. К. Плеве азнаёміў іх з планамі ўрада ўвесці ў Мінскай губерні земскае самакіраванне, але на спецыяльных умовах. Э. Вайніловіч успамінаў: «Он (В. К.Плеве. — С.Т.) прн этом поннтересовался, пожелают лн местные землевладельцы участвовать в этнх ннстнтутах. Я ответпл, что все “нсключнтельные права” мы рассматрнваем как уннжаюіцне нашнх землевладельцев, которые всегда охотно отзываются на любое прнглашенне правнтельства н всегда добросовестно выполняют свон обязанностн, не давая, такнм образом, ннкакнх основаннй для недоверня. В связн с этнм мы требуем уравннвання нас в правах с землевладель-
цамн внутренннх губерннй Россян. Но, поскольку мы руководствуемся прннцнпамн участня в любой деятельностн, связанной с нашнм краем, заявляем, что будем прнннмать участне во вновь создаваемых ннстнтутах»3.